Заява ўдзельнікаў прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу
— Мы, удзельнікі прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу, лічым неабходным заявіць наступнае:
1. Мы канстатуем наяўнасць шматлікіх доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці і стан прававога дэфолту ў Беларусі. Таму заклікаем краіны, у якіх знаходзяцца пацярпелыя беларусы, дапамагчы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па універсальнай юрысдыкцыі і іх хуткаму разгляду.
2. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі маюць прыкметы міжнароднага тэрарызму на падставе міжнародных канвенцый. Таму заклікаем краіны, чые інтарэсы былі закранутыя дзеяннямі рэжыму, ініцыяваць пытанне аб унясенні Аляксандра Лукашэнкі ў спіс тэрарыстаў.
3. Ёсць усе падставы для ўстановы міжнароднага механізму па расследаванні парушэнняў правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе АБСЕ, доказы злачынстваў збірае Раду ААН па правах чалавека, аб трыбунале гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламента. Таму сусветнай супольнасці варта ў прыярытэтным парадку прыняць рашэнне аб стварэнні Міжнароднага трыбунала ad hoc для расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.
4. Мы заклікаем дэмакратычныя краіны афіцыйна заявіць аб непрызнанні Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Беларусі і яго ўрада. Гэтыя людзі не маюць ні юрыдычнага, ні маральнага права прадстаўляць інтарэсы беларускага народа.
Тое, колькі будуць доўжыцца злачынствы ў Беларусі, залежыць толькі ад нас. Толькі разам мы спынім іх — заявілі ўдзельнікі канферэнцыі.
Збор сродкаў на арганізацыю канферэнцыі. Вы дапамаглі нам сабраць амаль усю неабходную суму, але трэба яшчэ трохі на пакрыццё выдаткаў.
コメント