top of page

Фактар перамогі



Прыбраць Лукашэнку — галоўнага саюзніка Пуціна


Павел Латушка ў якасці прадстаўніка Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады прыняў удзел у XXXI Эканамічным форуме ў Карпачы (Польшча) — найбуйнейшым форуме Усходняй Еўропы. У форуме прынялі ўдзел 5 тысяч прадстаўнікоў урадаў, парламентаў, грамадзянскага сектара і медыя.


Асноўныя тэзісы выступлення Паўла Латушкі:

  • Расія не дасягне сваіх мэт ва Украіне і ўкраінскі народ абароніць сваю незалежнасць і дзяржаўнасць ад агрэсара і адновіць тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны;

  • толькі адхіленне рэжыму Лукашэнкі ад улады дасць беларусам магчымасць абараніць і аднавіць свой суверэнітэт і рэалізаваць неабходныя дэмакратычныя перамены;

  • мы заклікаем усіх нашых партнёраў ужо зараз аказаць усебаковую падтрымку нашай барацьбе за свабоду ад дыктатуры Лукашэнкі і расійскай акупацыі, за незалежнасць і дэмакратыю;

  • ужо зараз трэба ліквідаваць першую перашкоду на шляху да вызвалення і дэмакратызацыі нашай краіны — рэжым Лукашэнкі. Не кажучы ўжо пра відавочнае — страта гэтага саюзніка, страта Расіяй беларускага плацдарма можа стаць тым фактарам, які дазволіць Украіне перамагчы значна хутчэй.

На пляцоўцы форуму адбыліся сустрэчы Паўла Латушкі з палітыкамі і грамадскімі дзеячамі Польшчы, Украіны, Германіі, Францыі, Чэхіі ды іншых краін. Таксама Павел Латушка даў інтэрв'ю мноству медыяў, сярод якіх TVP World, Polsat News, TVN24 BIS, WPN, Radio Zet, ZDE, 24 канал, Белсат і іншыя.

Opmerkingen


bottom of page