top of page

Ці акупавана Беларусь?


Яшчэ 16 сакавіка НАУ выступіла з афіцыйнай заявай аб тым, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца акупаванай тэрыторыяй, а рэжым Лукашэнкі — марыянеткавым урадам, падкантрольным Крамлю. 17 сакавіка дадзеную пазіцыю агучыла Святлана Ціханоўская — падчас выступу ў Савеце ААН па правах чалавека. А 7 верасня дадзеная пазіцыя была замацавана ў пастанове № 1 Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.


Але нягледзячы на ўсю прыведзеную аргументацыю, дадзены факт усё яшчэ выклікае дыскусіі. Спецыяльна для DW Павел Латушка даў разгорнуты каментар па афіцыйнай пазіцыі дэмсіл і Кабінета.


Якія прыкметы акупацыі Беларусі Расеяй можна вылучыць?


1) Акупант (Расія) кантралюе акупаваную тэрыторыю і выкарыстоўвае яе для сваіх ваенных мэт;


2) няма ніякіх бачных прыкметаў таго, што Лукашэнка можа перашкодзіць нейкім дзеянням расейскага войска;


3) для прыкрыцця сваіх дзеянняў і, каб пазбегнуць надзялення Беларусі статусам акупаванай тэрыторыі, Расія выкарыстоўвае «згоду» марыянетачнага ўрада Лукашэнкі, які не валодае ніякай легітымнасцю;


4) пачатак акупацыі меў месца без аб'яўлення вайны — акупант прыкрываўся фармальнымі юрыдычнымі падставамі (план вучэнняў, членства ў АДКБ, саюзнай дзяржаве);


5) нават фармальныя падставы для ўводу войскаў у Беларусь, пасля былі груба парушаны (армія Расійскай Федэрацыі засталася на тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння вучэнняў і пасля напала на Украіну). Гэтыя дзеянні дазваляюць зрабіць выснову, што Крэмль першапачаткова планаваў выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для ўварвання ва Украіну. Больш за тое ні Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, ні яе Ваенная дактрына не прадугледжваюць удзел у агрэсіўных войнах. Таксама былі парушаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве і прыняты ў яго развіццё Дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь;


6) на момант акупацыі Лукашэнка дэ-факта незаконна, сілай зброі ўтрымліваў уладу ў краіне пасля пройгрышу на выбарах летам 2020 года і не быў прызнаны цывілізаваным светам як легітымны прэзідэнт.


*Больш інфармацыі аб расійскай акупацыі Беларусі:





Comments


bottom of page