top of page

Ці забыліся пра беларусаў у свеце?



У другія ўгодкі падзеяў 9 жніўня, у адрас беларусаў і дэмсілаў было накіравана больш за 55 зваротаў ад імя афіцыйных асоб і няўрадавых арганізацый са словамі падтрымкі і салідарнасці.


З 8 па 10 жніўня публікацыі з такім зместам з'явіліся ў твітэр-акаўнтах:


— Канцлера Германіі Олафа Шольца, Прэзідэнта і Прэм'ер-Міністра Эстоніі Алара Карыса і Каі Каллас;


— 21 знешнепалітычнага ведамства і дыппрадстаўніцтва, а таксама іх кіраўнікоў, у тым ліку міністэрствы замежных спраў 13 краін Еўропы, Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, місію ЗША ў ЕС і амерыканскія пасольствы ў Рызе, Дубліне і Мінску;


—14 органаў і палітычных структур ЕС, а таксама іх прадстаўнікоў;


— 6 прадстаўнікоў партый і фракцый парламентаў Эстоніі, Францыі, Германіі і Украіны, а таксама асобных палітыкаў;


— 9 міжнародных некамерцыйных аб'яднанняў і праваабарончых структур, уключаючы Сусветную арганізацыю супраць катаванняў, Еўрапейскую і Міжнародную федэрацыі журналістаў, арганізацыю «Рэпарцёры без межаў».


«Мы падтрымліваем беларускі народ, які выступае за дэмакратычную будучыню», — напісаў у сваім твітары Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і абвясціў аб забароне на выдачу віз сотні прадстаўнікоў рэжыму.


Канцлер Германіі Олаф Шольц выказаў «глыбокую павагу да мужнай апазіцыі, якая працягвае змагацца за дэмакратыю і свабоду».


«Мы з Беларуссю! Мы будзем стаяць з народам Беларусі столькі, колькі спатрэбіцца для забеспячэння нашай агульнай будучыні ў бяспечнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай Еўропе» — заявіў Жазэп Барэль, Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі.


Дзякуем нашым партнёрам за важную для беларусаў падтрымку нашай агульнай барацьбы. Але нам таксама важна бачыць прыклады міжнародна-прававой адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за ўчыненыя і ўчыненыя злачынствы супраць беларускага народа.

Commenti


bottom of page