top of page

Ці можа прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета адначасова быць сябрам і Каардынацыйнай рады


Прэс-сакратар НАУ, член КР Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «Белсат»


Ці існуе «канфлікт інтарэсаў» у тым, каб прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета быў сябрам Каардынацыйнай Рады — упаўнаважанай заслухоўваць справаздачы прадстаўнікоў Кабінета?


Звернемся да прыкладу еўрапейскіх парламенцкіх рэспублік. Большасць іх міністраў, якія прадстаўляюць выканаўчую ўладу, — таксама члены парламента, органа заканадаўчай улады. Як і іншыя дэпутаты, яны выступаюць на паседжаннях і галасуюць па ключавых пытаннях краіны. Нікому не прыходзіць у галаву сказаць, што яны «самі сябе заслухоўваюць», у гэтым не бачыцца «канфлікт інтарэсаў».


Калі такая практыка існуе ў большасці еўрапейскіх дэмакратый, на якія мы арыентуемся, чаму ёй няма месца ў нашай канфігурацыі? Тым больш, што адзіным прыкладам еўрапейскай дзяржавы, дзе міністр ніколі не з’яўляўся членам парламента, — лукашэнкаўская Беларусь.


Каардынацыйная Рада, нават рэфармаваная, — не парламент у прамым сэнсе слова. Гэта платформа для дыскусій і абмеркавання ключавых пытанняў дэмакратычнага руху. Але сябры КР могуць і павінны даносіць пазіцыі сваіх структур, якія іх дэлегавалі.


Гэта важна ў тым ліку для таго, каб падтрымліваць кантакт з людзьмі ў структурах, якія яшчэ знаходзяцца ў Беларусі.


Commenti


bottom of page