«Класіфікацыя злачынстваў супраць чалавечнасці як злачынстваў па міжнародным праве робіць іх злачынствамі незалежна ад крыміналізацыі ў Нацыянальным праве», — нагадвае Вікторыя Фёдарава з Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. А для тых, хто сумняецца ў тым, што рэжым Лукашэнкі здзяйсняе не што іншае як злачынства супраць цэлага грамадства, прыводзім некалькі яе цытат, якія рэзюмуюць сітуацыю ў краіне:
Маштабы гвалту, парушэння правоў, пераследу, катаванняў і іншых незаконных дзеянняў не маюць аналагаў у гісторыі сучаснай Беларусі. А знікнення праціўнікаў рэжыму ў 1999−2000 гадах дэманструюць: ён быў накіраваны на ліквідацыю апанентаў першапачаткова.
Пераслед нязгодных носіць арганізаваны, рэгулярны, сістэмны характар. На ўсіх узроўнях праводзіцца палітыка ліквідацыі любога іншадумства.
Лукашэнка і Караеў публічна ўхваляюць катаваньні і рэпрэсіі, аб’яўляюць вайну мірнаму насельніцтву. Сілавікам даюць зразумець, што з пратэстоўцамі можна звяртацца як заўгодна. Лукашэнка пацвердзіў, што асабіста аддаваў загады разганяць дэманстрантаў і ўрывацца ў кватэры. Мінабароны і, нароўні з сілавымі структурамі, МНС выказалі гатоўнасць выконваць яго злачынныя распараджэнні. Да запалохванню людзей далучыліся вайскоўцы.
Парламент прыняў шэраг законаў, накіраваных на падаўленне іншадумства і пашырэнне паўнамоцтваў сілавікоў. СК ператварыўся ў карны орган. Мінінфарм непасрэдна ўдзельнічае ў знішчэнні незалежных СМІ, а дзяржаўныя СМІ распальваюць нянавісць і варожасць па палітычных і этнічных матывах.
Мінюст адклікаў ліцэнзіі ў уцягнутых ў палітычныя справы адвакатаў і спрычыніўся да разгрому грамадскіх арганізацый. Суды сталі часткай рэпрэсіўнага механізму, а імітацыя судовага працэсу ўсяляе ў сілавыя і іншыя структуры упэўненасць у сваёй праваце і беспакаранасці. Пры гэтым парушаюцца і нацыянальныя, і канстытуцыйныя, і міжнародныя нормы. Пракуратура цалкам адмовілася ад сваіх наглядных функцый і цяпер у адным шэрагу з іншымі рэпрэсіўнымі органамі.
Прачытаць даклад Вікторыі Фёдаравай на прававой канферэнцыі НАУ ў Нюрнбергу цалкам можна тут.
Kommentare