Фінансавыя ўзрушэнні на рынках. А што рабіць беларусам?
«Калі заўтра вайна» — з такіх слоў пачался мой зварот да беларусаў літаральна чатыры дні таму.
Што рабіць? Пайсці і зняць у банкаматах, вывесці з рахункаў і ўкладаў усе свае грошы — такі быў адказ.
А 21 лютага прэзідэнт Расеі прызнаў так званыя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі. І распарадзіўся, каб узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі «ажыццявілі функцыі па падтрыманні міру» ў гэтых самаабвешчаных тэрытарыяльных утварэннях.
Сам па сабе факт прызнання — ужо дастатковая нагода для сур’ёзных адказных санкцый Захаду. І пра гэта Захад заявіў выразна і ясна. А любая ваенная агрэсія, якая можа за гэтым рушыць услед, выкліча санкцыі раней нябачаных маштабаў.
Але ўжо цяпер, яшчэ да санкцый, акцыі расейскіх банкаў і кампаній на Маскоўскай біржы імкліва ляцяць уніз. А курсы валют — уверх.
Ці трэба вам распавядаць, наколькі моцна эканоміка Беларусі звязаная з расейскай і наколькі наўпрост курсы валют у Беларусі залежаць ад курсаў на біржы ў Маскве? Упэўнены, што ня трэба.
Санкцыі супраць Расеі ўжо немінучыя. І яны абсалютна дакладна закрануць Беларусі, фінансаваю сістэму краіны.
Таму ў сітуацыі, якая складваецца, проста парэкамендую, што варта зрабіць прама цяпер.
Трэба пайсці і забраць з банкаў усе свае грошы — і з картак, і з укладаў, калі яны ў вас ёсць. І памяняць на валюту.
Час дзейнічаць. Банкамат-абменнік-банк!
Comentários