![](https://static.wixstatic.com/media/1f864d_ce9cb0b9ce9b4ffc8c1f32233d50c40f~mv2.png/v1/fill/w_980,h_544,al_c,q_90,usm_0.66_1.00_0.01,enc_auto/1f864d_ce9cb0b9ce9b4ffc8c1f32233d50c40f~mv2.png)
Каманда НАУ працягвае інтэнсіўныя сустрэчы з замежнымі дыпламатамі для прадстаўлення пазіцыі ў сувязі з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі па дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне і непрызнанні так званага «рэферэндуму» па Канстытуцыі Беларусі.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка і дарадца па знешняй палітыцы НАУ Арцём Брухан правялі сустрэчу з паслом Чэхіі Якубам Дзюррам. Прадстаўніку Чэхіі былі перададзеныя прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па дзеяннях у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з просьбай аб інфармаванні новага ўрада Чэхіі.
Амбасадар, у сваю чаргу, паведаміў, што ў новага ўрада Чэхіі не будуць зрушаныя акцэнты ў пытанні падтрымкі беларускага народа.
Асобная ўвага ў ходзе сустрэчы была нададзена санкцыйнаму пакету ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з мэтай выключэння выключэнняў у санкцыях ЕС і іх каардынацыі з санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама іншых краін.
Comments