top of page

Што будзе, калі рэжым Лукашэнкі прызнаюць тэрарыстычным?


Прызнанне рэжыму тэрарыстычным і інцыдэнт з самалётам Ryanair, міжнародны трыбунал і універсальная юрысдыкцыя: нашы дзеянні па прыцягненні Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне метадычна працуе над тым, каб рэжым Лукашэнкі быў афіцыйна не прызнаны на міжнародным узроўні, а разам з гэтым — прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй.


Раней мы тлумачылі, у чым розніца паміж нелегітымнасцю — ужо цалкам устоянай характарыстыкай беларускай дыктатуры — і непрызнаннем (калі вы прапусцілі матэрыял, гэта лёгка выправіць). Сёння ж хочам падрабязна распавесці аб прызнанні дыктатара і яго атачэння тэрарыстамі, а таксама аб прыцягненні вінаватых у злачынствах супраць беларускага народа да адказнасці ў рамках Міжнароднага трыбунала і ўніверсальнай юрысдыкцыі.


Што дасць беларусам наданне рэжыму статусу тэрарыстычнага? Як не дазволіць нелегітымнай улады выйсці сухім з сітуацыі вакол самалёта Ryanair і міграцыйнага крызісу? Што трэба зрабіць, каб ініцыяваць міжнародны трыбунал над Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі? У чым сэнс працы па лініі універсальнай юрысдыкцыі?

Commentaires


bottom of page