top of page

27 лютага ў 14:00 скажам «не» вайне


Ці можам мы дазволіць сабе маўчаць, калі побач з нашымі роднымі мясцінамі ўзлятаюць ракеты, якія нясуць смерць на ўкраінскую зямлю? Ці можам мы дазволіць сабе маўчаць, калі па нашых дарогах расейскае войска едзе забіваць украінцаў?


Расея напала на Украіну. Па віне Лукашэнкі, на вачах усяго свету, агрэсія супраць брацкага народа адбываецца і з тэрыторыі нашай краіны.


Таму кожны грамадзянін Беларусі павінен зразумець сваю адказнасць і паверыць у сваю значнасць у гэтым моманце.


Каб сказаць гучнае «не» вайне так, каб нас пачулі і ўспрынялі ўсур'ёз, мы 27 лютага ў 14:00 сустрэнемся каля выбарчых участкаў, каб паказаць, што мы супраць вайны і размяшчэння расійскіх войскаў на нашай зямлі.


Найважнейшая задача да гэтага часу — распаўсюдзіць інфармацыю аб плане дзеянняў. Каб пратэст супраць вайны стаў паспяховым, трэба перамагчы вайну ў інфармацыйнай прасторы.

Comentários


bottom of page