top of page

Абараніце сябе і блізкіх ад каронавіруса



Мы зноў бяром усё ў свае рукі: абараніце сябе і блізкіх ад каронавіруса


Нелегітымная ўлада Беларусі не здольная спыніць распаўсюд COVID-19 у краіне. Таму беларусы павінны ўзяць процідзеянне каранавірусу пад свой персанальны кантроль. Ёсць тры простыя меры, якія дапамогуць кожнаму абараніцца ад віруса:


  • зрабіць прышчэпку;

  • насіць маску ў грамадскіх месцах;

  • заставацца дома, калі гэта магчыма, і пазбягаць месцаў масавага збору людзей.


Каб дапамагчы і іншым беларусам абараніцца ад каронавіруса, раскажыце ім аб гэтых простых кроках. Адпраўце ім гэты пост ці раскажыце на словах. А яшчэ вы можаце спампаваць ўлётку ад медыцынскай ініцыятывы «Белыя Халаты» і распаўсюдзіць яе сярод суседзяў па пад’ездзе, хаце або цэлага раёну.



Толькі мы самі здольныя абараніць сябе і сваіх родных. І таму мы бярэм супрацьдзеянне каронавірусу ў свае рукі!

bottom of page