Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Беларусь з’яўляецца часткай рашэння рэгіянальнага крызісу
Павел Латушка, намеснік кіраўніцы АПК Беларусі, кіраўнік НАУ, з Фрэдэрыкам Пеці, кіраўніком групы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў Нацыянальным сходзе Францыі. Фота: НАУ-медыя Стратэгія і роля Францыі ў пазіцыі Еўрапейскага саюза адносна падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі былі абмеркаваны ў Парыжы падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з кіраўніком парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», членам Камісіі па міжнародных справах Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні рэгіянальнай бяспекі, ролі Лукашэнкі ў падтрымцы агрэсіі Расіі супраць Украіны, важнасці працягу ціску на рэжым з мэтай прымусіць яго змяніць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку, а таксама падыходы да вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. Фрэдэрык Пеці адзначыў, што Беларусь з’яўляецца часткай рашэння рэгіянальнага крызісу і без урэгулявання ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі немагчыма забяспечыць бяспеку Еўропы. Павел Латушка падчас сустрэчы прадставіў стратэгію двух напрамкаў: пакуль Злучаныя Штаты Амерыкі ўздзейнічаюць на рэжым Лукашэнкі і дамагаюцца вызвалення палітычных зняволеных у абмен на зняцце санкцый, Еўрапейскі саюз выкарыстоўвае свае інструменты ціску і санкцый для дасягнення сістэмных змен у Беларусі. Асобна была абмеркавана магчымая падтрымка Францыяй правядзення круглага стала па выхадзе з унутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.
- Для нас важна факусаваць увагу на беларускай тэматыцы
Павел Латушка — намеснік кіраўніцы АПК Беларусі, кіраўнік НАУ, лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» ў Каардынацыйнай Радзе 4-га склікання. Крыніца: racyja.com У Страсбургу праходзіць восеньская сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Арыгінал артыкула: racyja.com РР: Як бы Вы ахарактарызавалі атмасферу гэтай восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы? Што вельмі важнага для Беларусі Вы б вызначылі? Павел Латушка: Трэба яшчэ раз адзначыць, што мы працуем як афіцыйная дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл, таму што мы маем абраную КР. Галоўнае — гэта беларускі парадак дня. Тое, што важна для нас, беларусаў, факусаваць увагу на беларускай тэматыцы. Тое, што рэпрэсіі не спыняюцца, тое, што рэжым працягвае падтрымку вайны і тое, што трэба прыцягваць да адказнасці Лукашэнку і ягоных хаўруснікаў і рабіць усё, каб хутчэй вызваліць палітвязняў, і сістэмна змяніць сітуацыю ў краіне. У нас адбылася вельмі змястоўная сустрэча з украінскай дэлегацыяй. Мы дамовіліся і была просьба ўкраінскага боку дапамагаць у лабаванні пытання хутчэйшай ратыфікацыі адпаведных дакументаў па стварэнні Спецтрыбунала адказнасці за агрэсію супраць Украіны. Прагучала інфармацыя падчас сесіі, што 10 краін ратыфікавалі, неабходна 16, каб пракуроры маглі пачаць працаваць, а суддзі пасля разглядаць адпаведыныя судовыя справы. Мы сустракаліся з літоўскай дэлегацыяй, з нямецкай, з польскай дэлегацыяй і дэлегацыяй Манака нават. Упершыню адбылася і сустрэча з міністрам замежных спраў Манака. Было шмат сустрэч. Гэта ўнікальная пляцоўка. У адзін дзень ты можаш сустрэцца і з дэпутатамі Іспаніі, Італіі, Партугаліі і прагаварыць нашы пытанні, нашы праблемы. Яшчэ важная справа, датычная Беластока. Сёння я выступаў ў Камітэце па справах культуры, адукацыі і навукі. Я з’яўляюся сябрам і гэтага камітэта. І вось там выступала Агнешка Памаска — яна з’яўляецца дэпутаткай Сейма Польшчы і адначасова дакладчыцай па сітуацыі з культурай у Беларусі, «Культура, як аснова дэмакратызацыі Беларусі» — рыхтуецца такі даклад і рэзалюцыя з рэкамендацыямі 47 краінам Савета Еўропы, якім чынам дапамагаць беларускай культуры ў эміграцыі і ўнутры Беларусі. І, дарэчы, вельмі важныя словы сказала дэпутатка Польскага Сейма. Яна наведала, дарэчы, Беласток і Варшаву, правяла сустрэчу з нашымі культурніцкімі ініцыятывамі, наведала Музей Вольнай Беларусі, сустрэлася з «Вольнымі купалаўцамі». У Беластоку сустрэлася з беларускай меншасцю таксама. Яна сказала на паседжанні, што будучыня беларускай культуры мае значэнне не толькі для дэмакратыі, яна мае значэнне для будучыні дэмакратычнай, незалежнай і бяспечнай Еўропы. Так што наша беларуская культура — гэта таксама гарантыя бяспечнай, дэмакратычнай Еўропы. І важна не проста абараняць асобных творцаў, ці інстытуты, якія знаходзяцца пад рэпрэсіямі, мы павінны дапамагаць захаваць беларускую культуру як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Гэта словы польскай дэпутаткі. Я падзякаваў ёй публічна і таксама выступіў і праінфармаваў пра жудасны стан, што ў нас больш за сто дзеячоў культуры знаходзяцца за кратамі, што ліквідавана 428 розных ініцыятыў, што рэпрэсіі працягваюцца. Узгадаў палітвязня Алега Хаменку з гурта «Палац», які знаходзіцца за кратамі. Згадаў Алеся Пушкіна, якога закатавалі за кратамі, каб мае калегі — дэпутаты з 47 краін Рады Еўропы чулі і ведалі канкрэтныя прозвішчы і памяталі пра гэтыя ахвяры. І важна, што ёсць наш голас. Дарэчы, мы рыхтуем некалькі рэзалюцый, і гэта будзе важна. Палітычная вялікая рэзалюцыя па Беларусі, хутчэй за ўсё яна будзе прянята на вясновай сесіі, рыхтуе дэпутат Зінгерыс з Літвы, і мы працуем разам. Рыхтуецца рэзалюцыя па беларускай культуры, будзе таксама па свабодзе СМІ, анансавала Ксенія Луцкіна, менаваіта, каб звярнуць увагу на рэпрэсіі супраць журналістаў, СМІ. І яшчэ новая дамоўленасць, зараз рыхтуецца спецыяльны дакумент у ПАРЕ, якім чынам краіны дапамагаюць Расеі абыходзіць санкцыі. І мы будзем уключаць туды факты абыхода санкцый рэжымам Лукашэнкі. Так што працы ад 8-й раніцы да 10-й вечара.
- Павел Латушка звярнуўся да Андрэя Сібігі: «Беларуськалій» — галоўны спонсар незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь
Андрэй Сібіга і Павел Латушка. Кіеў, Украіна, май 2026 года. Фота з архіва «"Беларуськалій" выступае непасрэдным інстытуцыйным, фінансавым і лагістычным удзельнікам супрацьпраўнага механізму сістэматычнага вывазу ў Беларусь, размяшчэння і ідэалагічнай індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў афіцыйным звароце да міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігі. У сваім звароце Павел Латушка адзначыў, што паводле даных НАУ на тэрыторыю Беларусі было супрацьпраўна перамешчана не менш за 3 500 украінскіх дзяцей. НАУ ў межах супрацоўніцтва з Лабараторыяй гуманітарных даследванняў Ельскага ўніверсітэта (Yale HRL) перадало сабраныя доказы, на падставе якіх Yale HRL падрыхтавала 16 лістапада 2023 года адпаведны даклад. Таксама было адзначана, што больш за 2 050 украінскіх дзяцей былі накіраваны ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубрава» (Салігорскі раён Мінскай вобласці), які знаходзіцца на балансе і пад поўным прамым кіраваннем «Беларуськалія». Павел Латушка ў звароце таксама адзначыў: «Кіраўніцтва прадпрыемства былі непасрэдна ўцягнутыя ў арганізацыю гэтага ваеннага злачынства. Былы генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты, які быў унесены ў санкцыйныя спісы ЕС (які цяпер з'яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь), асабіста падпісваў распараджальныя дакументы, выдзяляў мэтавае фінансаванне і прадастаўляў аўтатранспарт для транспартыроўкі ўкраінскіх дзяцей па тэрыторыі Беларусі, а таксама асабіста аддаў распараджэнне падрыхтаваць і выкарыстоўваць лагер «Дубрава» для знаходжання ўкраінскіх дзяцей. НАУ валодае адпаведнымі дакументамі. Разблакаванне фінансавых рэсурсаў і гандлёвых магчымасцей ААТ «Беларуськалій» стане прамой легітымацыяй і фінансаваннем структуры, замешанай у дзеяннях, якія кваліфікуюцца міжнародным правам як ваенныя злачынствы». НАУ у 2023 годзе перадало ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе дзве афіцыйныя камунікацыі пра здзяйсненне адпаведых злачынстваў. Генеральная пракуратура Украіны і Літвы адкрылі па дадзеных фактах дасудовае расследаванне ў межах нацыянальных юрысдыкцый. Павел Латушка і сябры каманды НАУ далі паказанні ў якасці сведак следчым органам Украіны і Літвы. У сваім звароце да міністра замежных спраў Украіны Павел Латушка звярнуўся з просьбай да ўкраінскага боку: 1. Займаць цвёрдую пазіцыю ў дыялогу з міжнароднымі партнёрамі і інстытутамі ЕС, актыўна супрацьдзейнічаючы любым ініцыятывам па змякчэнні, адмене або ўвядзенні выключэнняў (derogations) у дачыненні да экспарту і транзіту беларускіх калійных угнаенняў у ЕС. 2. Улічваць факты непасрэднага ўдзелу ААТ «Беларуськалій», яго ведамаснай інфраструктуры і кіраўніцтва прадпрыемства ў супрацьпраўнай дэпартацыі дзяцей пры ўзгадненні новых пакетаў міжнародных абмежавальных мер. 3. Увязваць любыя будучыя дыскусіі пра статус беларускага калійнага сектара з поўным спыненнем удзелу рэжыму Беларусі ў агрэсіі і ваенных злачынствах Расіі, а таксама поўным і неадкладным вяртаннем усіх незаконна перамешчаных украінскіх дзяцей і прыцягненнем вінаватых асоб да міжнародна-прававой адказнасці. «НАУ працягне праактыўную інфармацыйную кампанію для максімальнай агалоскі ролі ААТ "Беларуськалій" і яго кіраўніцтва ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей, то-бок у здзяйсненні ваенных злачынстваў, а таксама гатовае да сумеснай каардынацыі з ўкраінскім бокам юрыдычных і дыпламатычных намаганняў па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі, а таксама іншых фізічных і юрыдычных асоб, уцягнутых у супрацьпраўныя працэсы па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей», — гаворыцца ў завроце Паўла Латушкі да Андрэя Сібігі. Таксама 25 верасня падчас сустрэчы з дэлегацыяй Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Павел Латушка перадаў факты фінансавання «Беларуськаліем» і ўдзелу кіраўніцтва «Беларуськалія» ў незаконнай дэпартацыі тысяч украінскіх дзяцей у Беларусь.
- Спробы рэжыму дамагчыся адмены санкцый супраць БЕЛАЗа і МАЗа праваліліся
Суд ЕС у Люксембургу. Фота: Patrick Scheiber/imago Суд Еўрапейскага саюза адхіліў іскі БЕЛАЗа і МАЗа аб адмене санкцый ЕС. Абодва прадпрыемствы таксама абавязаныя аплаціць судовыя выдаткі. У рашэннях Суд ЕС захаваў санкцыі ў сіле і пацвердзіў аргументы, на падставе якіх яны былі ўведзеныя. У тым ліку гаворка ідзе пра рэпрэсіі супраць работнікаў прадпрыемстваў пасля выбараў 2020 года, фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі, а ў выпадку МАЗа — таксама пра пастаўкі ваенных грузавікоў расійскай арміі, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Украіны. «Еўрапейскае правасуддзе наўпрост сказала рэжыму: абарона чалавечай годнасці, спыненне рэпрэсій і ўдзелу ў вайне непараўнальна важнейшыя за камерцыйныя інтарэсы дзяржаўных аўтагігантаў. Рашэнні па БЕЛАЗе і МАЗе — гэта поўны крах усёй стратэгіі Лукашэнкі па адмене санкцый», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. Суд таксама адхіліў аргументы аб тым, што санкцыі парушаюць свабоду вядзення бізнесу і права ўласнасці, а іх працягласць робіць абмежаванні фактычна бестэрміновымі. У рашэннях падкрэсліваецца, што санкцыі з’яўляюцца часовымі і рэгулярна пераглядаюцца, а іх захаванне звязана з тым, што прычыны для іх увядзення працягваюць існаваць. У сувязі з рашэннямі Суда ЕС Павел Латушка асобна адзначыў: «Прапаганда сёння будзе крычаць, што “Еўропа хоча разбурыць нашы флагманы і пазбавіць рабочых прыбытку”. Аде санкцыі ўведзеныя не супраць заводаў і не супраць працоўных. Санкцыі перакрываюць кісларод дыктатару, які ператварыў прадпрыемствы ў ваенныя цэхі і фінансавыя кашалькі для ўтрымання сваёй улады. Як толькі рэжым спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць удзел у ваеннай агрэсіі і пойдзе на дыялог з грамадствам — санкцыі будуць знятыя. Заводы вернуцца на міжнародныя рынкі, атрымаюць тэхналогіі, інвестыцыі і годныя заробкі. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і ўсе дэмакратычныя сілы працягнуць працу ў накірунку права і справядлівасці».
- Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных зменаў у Беларусі
Намеснік кіраўніцы АПК Беларусі, Кіраўнік НАУ, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 4-га склікання Павел Латушка. Варшава, Польшча. Фота: НАУ-медыя Сітуацыя ў Беларусі, пытанні адказнасці рэжыму Лукашэнкі, а таксама магчымасці выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі сталі галоўнымі тэмамі абмеркавання падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з дэлегацыяй Фламандскага інстытута міру і парламентарыямі Парламента Фландрыі — суб'екта федэрацыі і паўночнага рэгіёна Бельгіі. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі, Павел Латушка праінфармаваў прадстаўнікоў Фландрыі пра драматычную сітуацыю ўнутры Беларусі і пра працяг беспрэцэдэнтных палітычных рэпрэсій у краіне, якія набылі характар канвеера. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Уладзімір Астапенка. Кіраўнік дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Уладзімір Астапенка. Варшава, Польшча. Фота: НАУ-медыя Асобна намеснік кіраўніцы Кабінета расказаў пра інстытуты дэмакратычных сіл Беларусі і пабудаваную сетку арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў. Было падкрэслена, што гэта ўнікальная сітуацыя, а дзеючыя інстытуты з’яўляюцца альтэрнатывай рэжыму Лукашэнкі ў міжнароднай палітыцы. Павел Латушка адзначыў важнасць працы, якая вядзецца па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, злачынства агрэсіі, злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа, а таксама распавёў пра падрымку рэжымам Лукашэнкі агрэсіі Расіі супраць Украіны. Павел Латушка. Варшава, Польшча. Фота: НАУ-медыя Павел Латушка падчас сустрэчы прадставіў стратэгію двух кірункаў: «Злучаныя Штаты, выкарыстоўваючы свае санкцыйныя механізмы супраць рэжыму, а таксама метады нетрадыцыйнай дыпламатыі, валодаюць неабходнай сілай і рэсурсамі для забеспячэння вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій. Па-другое, мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і іншыя дэмакратычныя краіны паслядоўна ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення рэальных, сістэмных зменаў у Беларусі». Адказваючы на пытанне прадстаўніка Фландрыі пра эфектыўнасць санкцый, Уладзімір Астапенка падкрэсліў, што яны сур’ёзна ўплываюць на рэжым Лукашэнкі, пры гэтым важна, каб у санкцыях, скіраваных супраць рэжыму, прадугледжвалася гнуткасць у дачыненні да беларускага грамадства. Уладзімір Астапенка асобна адзначыў, што ў падпісаным Пагадненні пра партнёрства і супрацоўніцтва між Еўрапейскім cаюзам і Беларуссю ад 1995 года ўтрымліваўся пункт пра тое, што для ЕС правы чалавека маюць істотнае значэнне для падтрымання гандлёва-эканамічных адносін. Менавіта на гэтым Еўрапейскі Саюз будуе свае адносіны з іншымі дзяржавамі. Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Варшава, Польшча. Фота: НАУ-медыя Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падрабязна расказаў пра ідэю рэалізацыі Круглага стала ў Беларусі, з якімі праблемамі гэта ініцыятыва можа сутыкнуцца і якую карысць ад яго атрымае Беларусь і беларускае грамадства. Таксама спікер КР асобна падкрэсліў важнасць выбараў у Каардынацыйную Раду і тое, якія беспрэцэдэнтныя намаганні прыкладаў рэжым, каб сарваць выбары ў прадстаўнічы орган беларусаў.
- Сваякам тых беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, будзе прасцей атрымаць чэшскую візу
Кіраўнік фонду «Беларускі дом у Варшаве» Алесь Зарэмбюк, Генеральная дырэктарка па справах Еўропы Міністэрства замежных спраў Чэхіі Гана Губачкава, намеснік кіраўніцы АПК/Кіраўнік НАУ Павел Латушка. Фота: НАУ-медыя У дачыненні да рэжыму Лукашэнкі няма ніякіх ілюзій, адзначыла Генеральная дырэктарка па справах Еўропы Міністэрства замежных спраў Чэхіі Гана Губачкава падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам. У сустрэчы з чэшскага боку ўзяў удзел амбасадар Чэхіі ў Польшчы Бжэціслав Данчак, а з беларускага боку таксама кіраўнік фонду «Беларускі дом у Варшаве» Алесь Зарэмбюк. Падчас сустрэчы Павел Латушка распавёў пра стратэгію двух накірункаў, якую дэмакратычныя сілы прапануюць партнёрам: ЗША выкарыстоўваюць свае механізмы дзеля прыпынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітвязняў; ЕС, выкарыстоўваючы санкцыйныя і дыпламатычныя механізмы, настойваюць на сістэмных зменах у краіне і пачатку дыялогу прадстаўнікоў функцыянальнай улады ў Беларусі з беларускім грамадствам. Гана Губачкава адзначыла, што гэта падыход, які Чэхія падтрымлівае, бо важна дасягнуць сістэмных зменаў у Беларусі. Падчас сустрэчы бакі пагадзіліся, што, нягледзячы на вызваленне палітвязняў, сітуацыя ў Беларусі не змянілася, а беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій працягваецца штодня. Асобна Генеральная дырэктарка па справах Еўропы МЗС Чэхіі распавяла пра тое, што ўрад Чэхіі рыхтуе рашэнне, якое мусіць быць прынята ў найбліжэйшыя тыдні і якое спрасціць атрыманне чэшскіх віз для сваякоў беларусаў, якія пражываюць у Чэхіі. На сустрэчы Павел Латушка распавёў пра дзейнасць інстытутаў дэмакратычных сіл, пра дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў найважнейшых еўрапейскіх міжпарламенцкіх інстытутах, а таксама пра сітуацыю ў беларускай культуры, якая мэтанакіравана русіфікуецца рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Крамля з мэтай змяніць ментальнасць беларусаў, і пра працу, якую НАУ праводзіць па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Гана Губачкава пацвердзіла пазіцыю Чэхіі адносна поўнай салідарнасці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і гатоўнасці працягваць падтрымку, адзначыўшы, што Чэхія памятае, як гэта — калі ў краіне дыктатура, а ў турмах знаходзяцца палітычныя зняволеныя.
- Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне
Арцём Брухан падчас XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы. Фота: НАУ-медыя «Не будзе трывалай бяспекі ў Цэнтральнай Еўропе, пакуль Беларусь застаецца пад расійскім ваенным і палітычным кантролем. Беларусь — гэта не перыферыя рэгіёна, а адзін з ключавых элементаў яго будучай архітэктуры бяспекі», — падкрэсліў намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан падчас XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы на панэльнай дыскусіі «Цэнтральная Еўропа — стратэгічная роля рэгіёна ў фарміраванні архітэктуры бяспекі». У панэльнай дыскусіі таксама ўзялі ўдзел кіраўнік румынскай грамадскай арганізацыі Asociația Lupii Tricolori Адрыян Бэзэван, дырэктарка прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы Катажына Смык, генеральны дырэктар венгерскай кансалтынгавай кампаніі Caroberto Advisory Міхай Рашончы-Ковач і былы намеснік дырэктара Дэпартамента Цэнтральнай Еўропы МЗС Чэхіі Марцін Свароўскі. Падчас дыскусіі Арцём Брухан адзначыў, што пасля 2020 года Лукашэнка фактычна абмяняў частку дзяржаўнага суверэнітэту на гарантыю захавання ўласнай улады, а пасля 2022 года гэта залежнасць набыла яшчэ і прамое ваеннае вымярэнне. Дзеля ўтрымання ўлады рэжым аддаў Крамлю ваенны, палітычны, эканамічны, энергетычны, інфармацыйны і культурны суверэнітэт Беларусі. «Аднак гэты працэс не з'яўляецца незваротным. Беларусь дагэтуль мае ўласныя дзяржаўныя інстытуты, грамадства, нацыянальную ідэнтычнасць і моцнае імкненне грамадзян да незалежнасці», — падкрэсліў намеснік кіраўніка НАУ. Каб Беларусь мела дэмакратычную перспектыву, важна інвеставаць у беларускае грамадства: «Вы інвестуеце ва ўласную абарону і абарончыя праекты, і гэта, безумоўна, вельмі важна. Але не менш важна інвеставаць у тое, каб Беларусь стала часткай бяспекі рэгіёна, а не крыніцай пагрозы. «Будучыня Беларусі — гэта пытанне не толькі свободы беларусаў. Гэта пытанне бяспекі Польшчы, Украіны, краін Балтыі і ўсёй Еўропы. Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне», — падкрэсліў Арцём Брухан. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне з’яўляецца афіцыйным інстытуцыйным партнёрам XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы. Форум сабраў больш за 6000 гасцей з 53 краін свету, а таксама на ім праходзіць больш за 500 панэльных дыскусій.
- Ключ да вырашэння трагедыі, якая цяпер адбываецца ў Еўропе — гэта аб'яднаная Еўропа
Павел Латушка. Фота: НАУ-медыя «Стратэгія ЕС мусіць палягаць не толькі ў тым, каб будаваць на мяжы плот і купляць зброю. Стратэгія таксама мусіць быць у інфармацыйнай сферы. Мы мусім змагацца за розумы людзей», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы на панэльнай дыскусіі «Паміж канфрантацыяй і суіснаваннем — якая стратэгія Захаду адносна Расіі?». У панэльнай дыскусіі таксама ўзялі ўдзел старшы аналітык у Еўрапейскім палітычным цэнтры Філіп Лаўсберг, былая амбасадарка Славакіі ў Польшчы Магдалена Вашарава, эксперт Інстытута бяспекі і міжнароднага развіцця Уладзімір Панамароў, а таксама галоўны рэдактар тэлебачання wPolsce24 Яцак Карноўскі. «Ці мусіць Захад цяпер думаць пра тое, як супрацоўнічаць з Расіяй? Тут таксама паўстаюць пытанні моральнага выбару. Як мы можам сёння ўявіць сабе хоць нейкае супрацоўніцтва з Расіяй тады, калі яна працягвае агрэсію супраць Украіны? Тады, калі Расія хоча кантраляваць суседнія краіны? Я сабе не ўяўляю, як можна адмовіцца ад санкцыйнай палітыкі супраць Расіі, калі яна не аддасць акупаваныя тэрыторыі Украіне і не выведзе сваю армію з акупаваных земляў», — адзначыў Павел Латушка. У ходзе дыскусіі Павел Латушка падкрэсліў важнасць барацьбы супраць расійскай прапаганды ў Беларусі: «Мы мусім дзейнічаць і дбаць пра ўнутраныя змены ў Беларусі, змагацца за іх. Падтрымліваць дэмакратычныя сілы, падтрымліваць незалежныя беларускія СМІ, фінансаваць гэта — і фінансаваць у такой ступені, каб гэта сапраўдна мела велізарны ўплыў. Калі Расія цяпер кантралюе інфармацыйную прастору Беларусі і інвестуе ў гэта сотні мільёнаў ці нават мільярды долараў, то Еўрапейскі саюз, каб эфектыўна супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе, мусіць інвеставаць столькі ж у беларускае грамадства». Падчас дыскусіі Павел Латушка адзначыў, што так званая сфера ўплыву Расіі за апошнія гады значна скарацілася. Расія страчвае свой уплыў у Арменіі, Азербайджане, Цэнтральнай Азіі, раней у Сірыі, зараз у Венесуэле, а ў перспектыве яшчэ на Кубе, адзначыўшы, што на сённяшні дзень рэальнай сферай уплыву Расіі застаецца толькі Беларусь.: «Гэта вынікае з палітыкі Лукашэнкі, які 32 гады таму вырашыў, што будзе праводзіць аднавектарную знешнюю палітыку. Ён глядзеў толькі на Расію. І цяпер, як вынік, Лукашэнка фактычна прадаў знешнюю і ваенную палітыку. Гэта драматычна адбылося пасля выбараў 2020 года, калі ён іх прайграў і, каб не страціць пасаду, папрасіў падтрымкі ў Расіі», — падкрэсліў Павел Латушка. Асобна Павел Латушка адзначыў неабходнасць аб'яднанай Еўропы для эфектыўнага супрацьстаяння расійскай агрэсіўнай палітыцы: «Якім чынам можна скончыць вайну ва Украіне? Гэта аб'яднаная моцная Еўропа, якая падтрымлівае Украіну, а таксама праактыўная камунікацыя еўрапейскіх лідараў з Кітаем, дзеля таго, каб Кітай перастаў падтрымліваць агрэсію Расіі супраць Украіны. Гэта ключ да заканчэння вайны», — падкрэсліў Павел Латушка. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне з’яўляецца афіцыйным інстытуцыйным партнёрам XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы. Форум сабраў больш за 6000 гасцей з 53 краін свету, а таксама на ім праходзіць больш за 500 панэльных дыскусій.
- Павел Латушка на Эканамічным форуме ў Карпачы: пра рэпрэсіі ў Беларусі і вызваленне Анджэя Пачобута
Анджэй Пачобут падчас наведвання Музея Варшаўскага паўстання. Варшава, Польшча, 19 мая 2026 года. Фота: lookby.media. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка і прадстаўнікі НАУ распачалі працу на XXXV Эканамічным форуме ў Карпачы. На форуме плануецца ўдзел больш як 6000 гасцей з 53 краін свету, адбудзецца больш за 500 панэльных дыскусій. Павел Латушка выступіць 9 верасня на панэльнай дыскусіі «Праз канфрантацыю да суіснавання — якая стратэгія Захаду адносна Расіі?». Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан выступіць 9 верасня на панэльнай дыскусіі «Цэнтральная Еўропа — стратэгічная роля рэгіёна ў фарміраванні архітэктуры бяспекі». У дзень адкрыцця форуму Павел Латушка даў інтэрв’ю вядучым польскім СМІ: навінаваму тэлеканалу TVN24, дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву — Польскаму агенцтву друку (PAP), а таксама вядучаму польскаму радыё RMF24. Галоўнае пытанне, якое цікавіць польскіх журналістаў сёння, — гэта тое, што Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Павел Латушка адзначыў, што Анджэй Пачобут у вачах беларусаў і палякаў з’яўляецца героем: «Гэта сапраўды моцны ўчынак чалавека, які змагаецца за правы польскай меншасці ў Беларусі, і ён заслугоўвае найвышэйшых слоў павагі і падтрымкі». Разам з тым Павел Латушка падкрэсліў, што важна не забывацца пра працяг рэпрэсій у Беларусі. Каля тысячы палітычных зняволеных знаходзяцца ў беларускіх турмах. Лукашэнка працягвае саджаць людзей у турмы па палітычных матывах, і яны вымушаныя пакідаць краіну. Сотні тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі, не могуць вярнуцца дадому, бо ім пагражае зняволенне. Выезд Анджэя Пачобута ў Беларусь стаў магчымым дзякуючы яго волі і характару як чалавека, а таксама дзякуючы дамоўленасцям, дасягнутым прадстаўнікамі ЗША і польскай дыпламатыі з рэжымам Лукашэнкі. Павел Латушка Павел Латушка адзначыў, што ў Беларусі ліквідавана больш за 2000 недзяржаўных арганізацый, якія не могуць дзейнічаць у краіне, бо пазбаўленыя легальнага статусу. Адначасова ён звярнуў увагу на тое, што за апошнія гады больш за 100 чалавек пры вяртанні з Польшчы ў Беларусь былі затрыманыя, а ў далейшым асуджаныя на шмат гадоў пазбаўлення волі. «Лукашэнка будзе спрабаваць выкарыстаць гэтую сітуацыю, каб прадаць ілжывы тэзіс пра нібыта жаданне нармалізаваць адносіны з ЕС і ЗША. Аднак, калі ён сапраўды хоча нармалізацыі адносін, ён мусіць змяніць унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, што дазволіла б усім беларусам, якія вымушана пакінулі краіну, бесперашкодна вярнуцца на Радзіму», — адзначыў Павел Латушка. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне з’яўляецца афіцыйным інстытуцыйным партнёрам XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы.
- Для дзяцей вельмі важна не забываць сваё роднае
Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 4-га склікання «Звяртаючыся да дзяцей, я хацеў бы сказаць: трэба паважаць і шанаваць настаўнікаў. Гэта тыя людзі, якія дораць вам свет, якія закладваюць падмурак у вашае будучае жыццё. І тут, калі вы дазволіце, у першую чаргу я хацеў бы, каб мы паапладавалі спадару дырэктару Алесю Лозку, усім настаўнікам, якія дбаюць пра беларускасць тут, у Польшчы, і вучаць нашых дзяцей. Дзякуй вам вялікі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас адкрыцця навучальнага года ў пачатковай школе № 187 імя Адама Міцкевіча ў Варшаве. Па суботах у школе будуць вучыцца беларускія дзеці У цэрымоніі адкрыцця навучальнага года таксама прыняў удзел прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі. «Я хацеў бы шчыра падзякаваць кіраўніцтву варшаўскай школы і польскім уладам за тое, што нашы дзеці з Беларусі маюць магчымасць працягваць вывучэнне беларускай мовы, гісторыі і культуры ў Польшчы. Польскі і беларускі народы — вельмі блізкія. Нас яднаюць і Манюшка, і Касцюшка, і Агінскі, і Радзівілы, і, вядома, Міцкевіч, і гэты спіс сапраўды вельмі доўгі. Перакананы, што дзеці, якія вучацца за мяжой, у эміграцыі, у такіх трошкі складаных умовах, сапраўды будуць элітай нашай беларускай нацыі. Памятайце пра гэта і вучыцеся добра. Дзякуй бацькам, бо я разумею, што гэта дадатковыя высілкі — прывозіць дзяцей, навучаць беларускай мове і культуры. Вялікі вам дзякуй за гэты грамадзянскі ўчынак, за тое, што вы памятаеце, адкуль мы родам. Для дзяцей вельмі важна не забываць сваё роднае. Віншую з пачаткам навучальнага года!» — дадаў Павел Латушка. Павел Латушка зрабіў ахвяраванне з асабістых сродкаў на карысць фундацыі школы ў памеры 1000 польскіх злотых. Варта падкрэсліць, што ў школе на дадзены момант працуюць класы з 0 па 8. У гэтым годзе 30 дзяцей сталі новымі вучнямі, а агулам у школе будзе навучацца больш за 60 дзяцей з Беларусі.
- Электронныя выбары ў КР як трэнд, які пашыраецца ў свеце
Павел Латушка падчас дэбатаў напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 мая 2024 года. Фота: «Белсат». Электронныя выбары ў Каардынацыйную Раду — гэта не проста вымушаны крок, а фармат, які паступова пашыраецца ў дэмакратычным свеце. Наш прыклад даказвае: беларусы здольныя задаваць трэнды і прымяняць сучасныя тэхналогіі ўжо зараз. Безумоўным лідарам у гэтай сферы з'яўляецца Эстонія, якая ўкараніла i-Voting яшчэ ў 2005 годзе. На парламенцкіх выбарах 2023 года больш за 50% эстонцаў аддалі свае галасы праз інтэрнэт. Іншы пераканаўчы прыклад — Францыя, дзе электроннае галасаванне на парламенцкіх выбарах даступнае для грамадзян, якія жывуць за межамі краіны. Акрамя таго, тэма лічбавага галасавання ўжо актыўна абмяркоўваецца і ва Украіне. Выбары ў КР давялі, што беларускія тэхналогіі працуюць на ўзроўні сусветных стандартаў — нават у складаных палітычных умовах, без дзяржаўнага апарату і адпаведнага фінансавання. «Электроннае галасаванне — гэта будучыня. З развіццём тэхналогій усё больш краін будзе выкарыстоўваць гэты падыход. Выбары ў КР ужо двойчы — у 2024 і 2026 гадах — прайшлі ў электронным фармаце. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак, бо беларусы змаглі арганізаваць галасаванне, не маючы дзяржаўнага адміністрацыйнага апарату і насуперак моцнаму супрацьдзеянню спецслужбаў рэжыму. Яшчэ раз хацеў бы падзякаваць Паўлу Ліберу і яго камандзе за велізарную працу, нягледзячы на анамальную па маштабе DDoS-атаку супраць платформы для галасавання. У дэмакратычнай Беларусі, з улікам пражывання вялікай колькасці беларусаў і беларусак за мяжой, упэўнены, што дзяржава будзе выкарыстоўваць такія падыходы. Гэта істотна танней і дае людзям значна больш магчымасцей рэалізаваць сваё выбарчае права. З майго досведу працы амбасадарам у Францыі памятаю, як мы мусілі забяспечыць галасаванне для беларусаў у Гішпаніі і Партугаліі. Арганізацыйна і фінансава адкрыць там выбарчыя ўчасткі было амаль немагчыма, а грамадзяне проста не маглі прыехаць у Парыж з-за тысячнакіламетровай адлегласці і гублялі магчымасць узяць удзел у выбарах. Сёння ж рэжым увогуле цалкам пазбавіў беларусаў за мяжой права голасу. Таму электронныя выбары ў Каардынацыйную Раду — гэта ўжо новая рэальнасць. Дзякуючы ўнікальнаму досведу, набытаму падчас гэтых кампаній, беларускія спецыялісты ў будучыні змогуць граць важную экспертную ролю для іншых дэмакратычных краін, якія пераходзяць на сістэму лічбавага галасавання. Дэмакратычныя выбары — гэта галоўная мэта нашай агульнай барацьбы. Важна, каб кожны беларус і кожная беларуска мелі магчымасць самі выбіраць сваіх законных прадстаўнікоў і вызначаць шлях развіцця краіны. Калі Беларусь стане вольнай, менавіта вопыт і напрацоўкі лічбавага галасавання ў Каардынацыйную Раду будуць улічвацца на дзяржаўным узроўні — забяспечваючы роўны, празрысты і даступны электаральны працэс для кожнага грамадзяніна, дзе б ён ні пражываў», — адзначыў лідар фракцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» ў Каардынацыйнай Радзе Павел Латушка.
- Павел Латушка перадаў Украіне і ЕС спіс з 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія спрыяюць агрэсіі супраць Украіны
Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 4-га склікання Па выніках дасягнутых дамоўленасцей падчас рабочай паездкі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у маі 2026 года, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў прапановы з абгрунтаваннем увядзенне санкцый супраць шэрагу беларускіх кампаній, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. Прапановы былі накіраваны саветніку-упаўнаважанаму Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Власюку, а таксама Міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібігу. Аналагічныя прапановы былі накіраваны спецпрадстаўніку Еўрапейскага саюза па санкцыях Дэвіду О’Салівану. Перададзены спіс уключае 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць кампаненты для ваенна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі і спрыяюць працягу агрэсіі супраць Украіны. Накіраванне гэтых матэрыялаў стала прамым развіццём дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у траўні 2026 года. Гэтыя прапановы маюць на мэце гарманізацыю санкцыйных спісаў Украіны, Еўрасаюза і іх партнёраў, каб пазбавіць прадпрыемствы рэжыму Лукашэнкі магчымасці забяспечваць расійскую ваенную машыну. У ходзе сустрэчы ў Кіеве з Уладзіславам Власюком былі перададзены канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу.











