top of page

Абмеркавання стратэгіі дэмсілаў на «рэферэндум»


Пратэсты супраць рэферэндуму 1996 года ў Мінску
Пратэсты супраць рэферэндуму 1996 года ў Мінску Крыніца: 90s.by

Аб’яднанне вакол агульнага дзеянні. Лена Жываглод і Дзмітрый Шчыгельскі — аб стратэгіі дзеянняў на «рэферэндуме» Лукашэнкі


Лідар супольнасці *Cумленныя людзі і каардынатар НАУ Лена Жываглод і прадстаўнік руху «Супраціў» Дзмітрый Шчыгельскі абмеркавалі, Што рабіць на «рэферэндуме». Нам важна, каб у тым ліку праз такія дыскусіі мы, беларусы, прыходзілі да агульнага плану і адзінай стратэгіі. Толькі агульныя і скаардынаваныя намаганні дапамогуць нам дамагчыся свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне.


Дзмітрый Шчыгельскі: «Байкот [на «рэферэндуме"] не спрацуе. Для таго, каб байкот спрацаваў, неабходная адзіная пазіцыя ўсіх дэмакратычных сіл. Неабходная палітызацыя грамадства. Неабходная зусім іншая сацыяльна-палітычная сітуацыя, якой цяпер няма. Пазіцыя вельмі простая: калі мы не можам прадухіліць злачынства, мы ў ім не саўдзельнічаем. Дэ-факта ў нас атрымаецца ігнор, а не байкот. Сіл і сродкаў, абставінаў і перадумоў для байкоту няма і, мабыць, не будзе».


Лена Жываглод: «рэферэндум» Лукашэнкі — гэта сапраўды злачынства. Але мая пазіцыя ў тым, каб перашкаджаць злачынству. Прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэні несапраўднымі. Далейшыя планы мы пакуль не агучваем, але сцэнары дзеянняў у нас цяпер у распрацоўцы. На базавы план, апублікаваны дэмакратычнымі сіламі, будуць дадавацца тактычныя крокі».


Лена Жываглод: «не мы дыктуем беларусам, што рабіць. Закрытыя сацыялагічныя даследаванні рэальных агенцтваў, не апытанні ў тэлеграме, паказваюць, што беларусы хочуць пайсці на „рэферэндум“. І дэмакратычныя сілы аб’ядналіся, каб дапамагчы ў гэтым і зрабіць тое дзеянне, якое пойдзе на карысць усім нам і перашкодзіць планам Лукашэнкі. Калі мы будзем ігнараваць „рэферэндум“, то мы будзем рухацца па шляху дэпалітызацыі грамадства і вернемся ў стан да 2020 года».


Дзмітрый Шчыгельскі: «Падлічыць яўку, тэарэтычна, лягчэй, чым вынікі галасавання. Як лічаць яўку? Ставяць людзей каля ўчасткаў — і яны фіксуюць, колькі людзей прыйшло. Але ў нашых умовах я сумняваюся, што хтосьці дасць камусьці вось так стаяць. Прыедуць сілавікі і ўсіх забяруць. Таму так, байкот мы таксама не зможам пацвердзіць. Але мы, як мінімум, не становімся саўдзельнікамі. Разумею, што гэта пазіцыя, якая многім не падабаецца, што яна можа быць слабай, але другая пазіцыя яшчэ горшая».


Лена Жываглод: «Я згодная са Змітром, што ў Беларусі ўсё складана, што людзям страшна, што ніхто не ўзяў уладу. Але мая пазіцыя ў тым, каб вырашаць гэтыя пытанні. Ігнараванне і байкот не дапамагаюць нам зрушыць важныя пытанні з месца. Для мяне ігнор „рэферэндуму“ гучыць як прапанова чакаць больш удалага моманту, а не самім ствараць яго. Я таксама перакананая, што народ Беларусі суб’ектны і сам вырашае, што рабіць. Мы можам дапамагчы з інфраструктурай і планам — і гэта і ёсць прапанова дэмакратычных сіл».



«Калі мы праігнаруем „рэферэндум“, то для рэжыму гэта будзе сапраўдным падарункам». Навошта прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэні несапраўднымі

Аб’яднанне вакол агульнага дзеянні. Лена Жываглод і Дзмітрый Шчыгельскі — аб стратэгіі дзеянняў на «рэферэндуме» Лукашэнкі


Дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, удзельнік каманды юстыцыі НАУ Арцём Праскаловіч і менеджар стратэгічнай камунікацыі офіса Святланы Ціханоўскай Анастасія Касцюговара спавядаюць пра будучыню «рэферэндуме» Лукашэнкі:


З відэа вы даведаецеся больш пра адзіную стратэгію дэмакратычных сіл. Яшчэ ўдзельнікі ўспомняць той самы рэферэндум 1996 года і растлумачаць, чаму байкот на самай справе не працуе і чаму можна перамагчы толькі з адзінай стратэгіяй.


— Думаю, што Лукашэнка можа шукаць легітымізацыі як у самім «рэферэндуме», так і ў будучай новай пасадзе старшыні Усебеларускага народнага сходу. На дыктатара ціснуць як знешнія, так і ўнутраныя абставіны, таму ён прыдумляе новыя спробы стварыць ілюзію зменаў. Але калі яго план спрацуе, усё зменіцца толькі ў горшы бок: уся ўлада і, магчыма, права выбіраць прэзідэнта, пяройдзе да ВНС.


Калі мы праігнаруем «рэферэндум», то для грамадзяніна Лукашэнкі гэта будзе сапраўдным падарункам: усё пройдзе ціха, спакойна і па сцэнары рэжыму — заявіў Арцём Праскаловіч.

bottom of page