«Адказнасць няўхільная», — пра гэта заявіў Павел Латушка падчас лекцыі ў Познаньскім універсітэце ім. Адама Міцкевіча. Удзельнікамі лекцыі «Злачынствы, учыненыя рэжымам Лукашэнкі» сталі польскія студэнты і прадстаўнікі беларускай дыяспары.
У ходзе лекцыі былі прадстаўлены найбольш рэальныя механізмы прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да беларускага народа, і ваенныя злачынствы, звязаныя з агрэсіяй Расіі супраць Украіны.
Павел Латушка падрабязна прадставіў сітуацыю з рэпрэсіямі ў Беларусі з мэтай інфармавання польскай грамадскасці аб рэальнай сітуацыі ў краіне. Адначасова былі выкладзены 5 механізмаў прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Павел Латушка адказаў на пытанні, звязаныя з:
сітуацыяй унутры Беларусі і бесперапыннымі рэпрэсіямі;
перспектывамі вызвалення Украінай часова акупаваных Расіяй тэрыторый і ўплыву вайны на будучыню Беларусі;
рэакцыяй міжнароднай супольнасці на размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі;
дзейнасцю дэмакратычных інстытутаў Беларусі ў эміграцыі;
пытаннямі абароны правоў свабодных спартсменаў і інш.
На лекцыі прысутнічалі больш за 50 слухачоў і прадстаўнікоў СМІ.
Comentarios