Да лютага 2022 года санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі з боку ЕЗ і ЗША ў большасці сваёй былі сінхранізаваныя. Калійны і нафтахімічны сектары эканомікі былі аднолькава абмежаваныя, але ў прынятых санкцыях знаходзіліся шчыліны. Рэжым абыходзіў іх праз эўрапейскія фірмы, падкантрольныя альбо карумпаваныя рэжымам Лукашэнкі.
Сітуацыя ў корані змянілася пасля ўварвання Расіі пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі ва Украіну. ЕЗ і ЗША не ў стане поўнасцю сінхранізаваць свае падыходы да санкцыйнага ціску супраць агрэсараў, бо сталі дзейнічаць самастойна, хутчэй і рашуча.
ЕЗ аператыўна ліквідаваў большасць шчылін, але ў дачыненні да фінансавага сектара ўвёў толькі нязначныя абмежаванні, няздольныя сур’ёзна паўплываць на рэжым. Да таго ж рэжым дастаткова хутка прыстасаваўся іх абыходзіць. ЗША, у сваю чаргу, хутка ўключылі ў свае санкцыйныя спісы некалькі беларускіх банкаў, але не пазбавілі магчымасці выкарыстоўваць свае рэзервы Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Пакуль санкцыі не дасягнулі сваіх мэт: ні з пункту гледжання пазбаўлення рэжыму Лукашэнкі фінансавых сродкаў для ўтрымання ўлады, ні з пункту гледжання выканання патрабаванняў беларускага народа, таму што рэжым не лічыць іх істотнымі пагрозамі для ягоных шанцаў на выжыванне.
Санкцыі ў дачыненні да двух агрэсараў павінны быць сінхранізаваны. Усе прынятыя супраць Расіі меры важна прымяніць і супраць рэжыму Лукашэнкі, паколькі любая розніца дазваляе яму ажыццяўляць кантрабанду, якая на працягу доўгага часу была асноўнай крыніцай даходу для бліжэйшага акружэння галоўнага кантрабандыста XXI стагоддзя — Лукашэнку.
Comments