top of page

Беларусь стала саўдзельнікам агрэсіі


Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка ў эфіры Белсат


Беларусь — адзіная краіна нашага кантынента, якая так і не стала членам Савета Еўропы і не прыняла распрацаваныя перадавыя стандарты абароны правоў чалавека. Рашэнне па Беларусі ў межах сінхранізацыі санкцый за агрэсію супраць Украіны было чаканым.


Беларусь аказалася ў вельмі цяжкім эканамічным, палітычным і сацыяльным крызісе, справакаваным падзеямі ў краіне пасля выбараў 2020 года. Усе нормы міжнароднага права гавораць аб тым, што Беларусь стала саўдзельнікам агрэсіі.


У краіне ўсё робіцца выключна па волі аднаго чалавека і меркаванне народа ніхто не пытаецца. Гэта акупацыя ва ўмовах марыянетачнага ўрада, які здзяйсняе ваенныя злачынства. Лукашэнка і ягоныя саўдзельнікі таксама павінны паўстаць перад міжнародным крымінальным судом у Гаазе.


Мы адкрытыя для больш актыўнага і глыбокага ўзаемадзеяння з расейскімі апазіцыйнымі сіламі. У мінулым у нас не было агульнага парадку для гэтага. Саўдзел у агрэсіі двух нашых рэжымаў стварае перадумовы, каб дэмакратычныя сілы двух бакоў аб’ядноўваліся.

留言


bottom of page