top of page

Бяспека асабістых дадзеных беларусаў у Польшчы


У сувязі з прыходзячымі ў адрас НАУ пытаннямі аб бяспецы асабістых дадзейных беларусаў, якія атрымалі статус міжнароднай ці дадатковай абароны ў Польшчы, лічым важным адзначыць наступнае.

На нашу думку, зараз няма ніякіх падставаў казаць пра якую-небудзь сыстэмную перадачу ў адрас прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі асабістых дадзеных беларусаў, якія зазналі палітычны пераслед у Беларусі і знаходзяцца ў Польшчы. 

Мы падкрэсліваем, што польскім бокам прымаюцца разнастайныя меры па абароне беларускіх бежанцаў і асоб, якія маюць патрэбу ў абароне. Па выніках шматлікіх двухбаковых сустрэч мы можам сцвярджаць, што польскімі кампетэнтнымі ведамствамі пастаянна вядзецца праца, накіраваная на ўдасканаленне абароны такіх асоб і іх дадзеных, а таксама па паляпшэнні статусу і ўмоў іх знаходжання. Адпаведныя пытанні рэгулярна абмяркоўваюцца прадстаўнікамі польскіх кампетэнтных ведамстваў з прадстаўнікамі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, НАУ і грамадзянскай супольнасці. Для гэтых мэтаў створаны і функцыянуюць профільныя рабочыя групы.

Лічым, што Польшча з'яўляецца надзейным прытулкам для сотняў тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі сваю Радзіму: прадастаўляецца найбольш спрыяльны рэжым уезду, знаходжання і сацыяльнай падтрымкі, права на працу і праграмы сацыяльнай інтэграцыі, выпрацаваны асаблівыя падыходы па выдачы міжнародных праязных дакументаў. Гэта толькі частка падобных дзеянняў.

 

Yorumlar


bottom of page