top of page

Гуманітарныя візы і ВНЖ



Парадак атрымання ў Польшчы


Улады Польшчы пачалі выдаваць беларусам гуманітарныя віды на жыхарства.


Таксама запушчана працэдура выдачы гуманітарных віз на тэрыторыі Польшчы (раней атрымаць можна было толькі за мяжой).

Абодва дакументы даступныя для ўсіх беларусаў, якія маюць патрэбу ў гуманітарнай абароне, у тым ліку тых, хто прыехаў у Польшчу да вайны.


Мы сабралі асноўную інфармацыю аб іх дзеянні і парадку атрымання.


Гуманітарныя візы:


Пункты прыёму дакументаў і тэрміны:


З 1 жніўня — у Варшаве.

З верасня — у Беластоку, Любліне і Познані.


Хто можа прэтэндаваць:

  • тыя, хто прыбыў з Украіны пасля 24 лютага (да гэтага легальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны);

  • ужо мае гуманітарныя польскія візы і знаходзіцца ў Польшчы;

  • не можа вярнуцца ў Беларусь з-за пагроз пераследу


Асаблівасці дакумента:

  • тэрмін дзеяння — 1 год;

  • доступ да рынку працы;

  • няма пошліны за разгляд дакументаў


Гуманітарныя віды на жыхарства («Карты побыту»):


Старт прыёму дакументаў: 9 ліпеня 2022 г.


Прымаюць дакументы:

  • ваявода па месцы жыхарства;

  • аддзелы па справах іншаземцаў (Мазавецкае, Малапольскае і Вялікапольскае ваяводствы);

  • аддзелы па грамадзянскіх справах і справах замежнікаў (усе астатнія ваяводствы)


Варта ўлічыць, што ў кожным ваяводстве і ведамстве свой расклад і тэрміны разгляду дакументаў.


Хто можа прэтэндаваць:

  • тыя, хто знаходзіцца ў Польшчы без дакумэнтаў;

  • знаходзіцца ў краіне на падставе гуманітарнай візы (D21);

  • знаходзіцца на падставе візы (дзейнічае або прадоўжана з-за эпідэміялагічнага стану);

  • не можа вярнуцца ў Беларусь з-за пагроз пераследу


Гуманітарны ВНЖ. Асаблівасці дакумента:

  • тэрмін дзеяння — 3 гады;

  • доступ да рынку працы;

  • няма пошліны за разгляд дакументаў і выдачу карты побыту;

  • з 1 студзеня 2023 г.: магчымасць запытаць польскі міжнародны праязны дакумент для выезду ў іншыя краіны (на выпадак заканчэння тэрміну пашпарта і немагчымасці атрымання новага);

  • забаронены выезд у Беларусь. Парушэнне гэтага патрабавання пагражае адмовай ва ўездзе ў ЕС у далейшым.

bottom of page