top of page

Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення сустрэлася са Святланай Ціханоўскай


Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, каманда НАУ Крыніца: НАУ-медыя

10 снежня Святлана Ціханоўская наведала офіс Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі стратэгію дэмакратычных сіл на «рэферэндум» і план дзеянняў пасля дня галасавання. Важнай тэмай таксама стала пытанне прававога ціску на нелегітымную ўладу: непрызнанне Лукашэнкі і яго ўрада, а таксама прызнанне рэжыму тэрарыстычным.


Кіраўнік НАУ Павел Латушка і адказны за пытанні юстыцыі Міхаіл Кірылюк узнялі пытанні прававога ціску на рэжым. Удзельнікі народнага антыкрызіснага ўпраўлення абмеркавалі са Святланай Ціханоўскай механізмы паскарэння прызнання рэжыму тэрарыстычным на нацыянальным узроўні і ўзбуджэння крымінальных спраў за злачынствы супраць чалавечнасці.


Каардынатар НАУ Лена Живоглод прамовіла важнасць распрацаваных дэмакратычнымі сіламі сцэнарыяў дзеянняў у дзень асноўнага дня «рэферэндуму» і пасля яго. Усе ўдзельнікі сустрэчы салідарныя, што гэта прыярытэтны кірунак для дэмсілаў. Каманда НАУ актыўна ўдзельнічае ў дэталёвай прапрацоўцы плана «пасля» так званага «рэферэндуму» ў цеснай каардынацыі з камандай офіса Святланы Ціханоўскай і іншымі дэмсіламі. На гэты момант мы гатовыя да розных сцэнароў развіцця падзей, але не можам дазволіць таго ж рэжыму Лукашэнкі.

bottom of page