top of page

Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Якубам Дюррам


У МЗС Чэхіі перададзены зварот аб важнасці сіметрычных санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі


Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Якубам Дюррам.


Падчас гутаркі падкрэсленая важнасць не атаясамліваць дзеянні рэжыму Лукашэнкі, накіраваныя на ўдзел у агрэсіі Расеі ў дачыненні да Украіны, з пазіцыяй беларускага грамадства, які выступае як супраць вайны, так і супраць дыктатара.


Адзначана важнасць прымянення сіметрычных санкцый у дачыненні як Расеі, так і рэжыму Лукашэнкі з мэтай пазбегнуць стварэння эканамічнага афшора ў Беларусі для абыходу санкцый. Асобна абмеркавана пытанне важнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці дыктатара Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за саўдзел у ваенных злачынствах супраць Украінскага народа.


Павел Латушка перадаў праз Амбасадара Чэхіі адпаведны зварот у адрас Міністра замежных спраў.

コメント


bottom of page