top of page

Кіраўнік НАУ Павел Латушка – пра Нобелеўскую прэмію міру



Мы шкадуем, што Святлана Ціханоўская не атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Гэта стала б сведчаннем падтрымкі для ўсіх беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду. Разам з тым, хачу павіншаваць Марыю Рэсу і Дзмітрыя Муратава, — заявіў кіраўнік НАУ.


Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў і журналістка-даследчык Марыя Рэса. А некалькі тыдняў таму Муратаў далучыўся да адкрытага ліста Паўла Латушкі і каманды НАУ ў ЮНЭСКА.


Гэта значыць, што пад зваротам у ЮНЕСКА стаяць подпісы ўжо трох нобелеўскіх лаўрэатаў — Святланы Алексіевіч, Вольгі Такарчук і Дзмітрыя Муратава.

bottom of page