9 кастрычніка Кіраўнік НАУ Павел Латушка прыняў удзел у мітынгу беларусаў у Франкфурце-на-Майне і заклікаў прысутных падпісаць петыцыю аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада. Гэта той інструмент, які дазволіць ператварыць Лукашэнку ў юрыдычны і палітычны нуль на міжнароднай арэне.
Таксама Павел Латушка заклікаў пачаць працэдуру Міжнароднага крымінальнага пераследу ў дачыненні да дыктатара і ягоных памагатых, праінфармаваў аб рэзалюцыі Еўрапарламента, у якой адлюстраваныя гэтыя падыходы.
Дэпутат бундэстага і член камісіі па абароне Аляксандр Мілер у сваім выступе выказаўся за неабходнасць прыцягнення Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі супраць беларусаў, актам тэрарызму па прымусовай пасадцы рэйса Ryanair і выкарыстаннем у гібрыднай вайне супраць ЕС мігрантаў. Выказаўся за пастаноўку Лукашэнка перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе.
コメント