![Валер Кавалеўскі](https://static.wixstatic.com/media/1f864d_55b8efd668f2478d95c9273665a277ee~mv2.png/v1/fill/w_49,h_27,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,blur_2,enc_auto/1f864d_55b8efd668f2478d95c9273665a277ee~mv2.png)
«Не пакідаць беларускі народ сам-насам з агрэсіўнай Расіяй»
Валер Кавалеўскі: «Заклік Сейма Латвіі да краінаў Еўрасаюза спыніць дзеянне турыстычных візаў і абмежаваць выдачу візаў на ўезд грамадзянам Беларусі пераносіць цяжар адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны з Аляксандра Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыма на беларускі народ, абсалютная большасць якога выступае супраць гэтай вайны і з’яўляецца аб’ектам рэпрэсій ужо трэці год. Заклікаем краіны Еўрасаюза не дапамагаць рэжыму ізаляваць беларускі народ ад еўрапейскіх каштоўнасцяў і не пакідаць яго сам-насам з агрэсіўнай Расіяй.
У гэтых умовах адпаведным кантэксту рашэннем выглядала б пашырэнне магчымасцяў для беларусаў атрымліваць шэнгенскія і нацыянальныя візы краінаў ЕС дзеля кантактаў паміж людзьмі, адукацыйнага і культурнага абмену. Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі працягне працаваць над тым, каб не дапусціць абмежавальных захадаў супраць беларусаў у ЕС і ў іншых краінах і каб аптымізаваць дзейныя працэдуры атрымання візаў».