top of page

Прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй


Юрыст каманды НАУ Міхаіл Кірылюк у эфіры Маланкі


Прызнанне Беларусі акупаванай дазваляе ўскласці адказнасць на таго, хто вінаваты ў існуючай сітуацыі. Гэты цяперашні расейскі ўрад, як акупант, і рэжым Лукашэнкі, як марыянеткавы ўрад, які цалкам ці часткова кантралюецца з боку Крамля.


Статус акупаванай тэрыторыі дае магчымасць патрабаваць расійскія войскі пакінуць Беларусь. Адсутнасць гэтага статусу мяняе жыццё многіх грамадзян Беларусі. Беларусы ўжо сутыкнуліся з наступствамі санкцый, павышэннем цэн, дэвальвацыяй, магчымым дэфолтам. Прызнанне акупацыі — гэта яшчэ адзін крок да таго, каб спыніць існаванне рэжыму Лукашэнкі.


Доказы акупацыі — факты перамяшчэння расійскіх войскаў, вылеты ваенных самалётаў, запускі ракет. Беларусы на тэрыторыі краіны могуць дапамагчы, збіраючы і дакументуючы доказы.

Comments

Couldn’t Load Comments
It looks like there was a technical problem. Try reconnecting or refreshing the page.
bottom of page