top of page

Рэжым Лукашэнкі паскардзіўся на НАУ Крамлю


Нагадаем: у рамках антываеннага руху НАУ ініцыявала кампанію па поўнай сінхранізацыі санкцый у дачыненні да рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі за ваенную агрэсію супраць Украіны. А таксама па прыпыненні дзейнасці замежных кампаній і пастаўшчыкоў паслуг у Беларусі нароўні з Расіяй.


18 сакавіка адбыліся перамовы Мішустына і Галоўчанкі, падчас якіх апошні актыўна скардзіўся на нас свайму расейскаму калегу, выпрошваючы ў яго эканамічную дапамогу і прызнаючы высокую ўразлівасць эканомікі рэжыму Лукашэнку да санкцый.


Па-першае — гэта самы красамоўны сігнал, што мы ўсё робім правільна. Так, Галоўчанка здолеў выпрасіць у Расіі дапамогу — але гэта азначае толькі тое, што сёння Крэмль баіцца дэстабілізацыі ў акупаванай Беларусі не менш, чым сам рэжым Лукашэнкі.


Па-другое — і гэта важна разумець усім беларусам — адказнасць за санкцыі і разбурэнне беларускай эканомікі нясуць выключна акупацыйны расійскі і марыянетачны беларускі рэжымы, якія развязалі вайну з брацкай нам Украінай і ўцягнулі ў яе нашу краіну.


Па-трэцяе — лёс Украіны і Беларусі, свабода і незалежнасць абедзвюх краін сёння звязаны самым цесным чынам. І зараз за гэтую свабоду і незалежнасць менавіта Украіна плаціць неверагодна высокую цану, абараняючы яе коштам тысяч чалавечых жыццяў. Меншае, што мы можам зрабіць у гэтай сітуацыі - гэта актыўна пазбаўляць Пуціна і Лукашэнку рэсурсаў для працягу вайны з Украінай і акупацыі Беларусі.


Кожная арганізацыя, якая ставіць сваімі мэтамі супрацьдзеянне рэжымам Пуціна і Лукашэнкі, спыненне вайны з Украінай і акупацыі Беларусі можа падтрымаць нашу кампанію і разам з намі заклікаць замежны бізнэс прыпыніць сваю дзейнасць на беларускім рынку. Узор ліста: па спасылцы тут.


Таксама мы запрашаем усе структуры, якія прадстаўляюць дэмсілы Беларусі, аб’яднаць намаганні для сінхранізацыі санкцый у дачыненні да абодвух рэжымаў і ліквідацыі «беларускага афшора», які дазваляе Лукашэнку зарабляць на вайне, а Пуціну — абыходзіць частку ўведзеных санкцый.


Ні цэнта на вайну і акупацыю!

Comentários


bottom of page