Нядаўна мы разбіралі ініцыятыву рэжыму па так званым «вяртанні збеглых», якую ён хоча прадаць Захаду пад выглядам надыходзячай «адлігі». Паралельна з гэтай ініцыятывай пад назвай «пакайся і паўзі дадому на каленях» у масс-медыя актывізаваўся і наратыў «давайце дамовімся з Лукашэнкам». Прычым прасоўваюць яго як праўладныя аналітычныя цэнтры, так і некаторыя палітыкі, якія адносяць сябе да беларускіх дэмакратычных сіл.
Прапанаваная імі формула гучыць прыкладна так: «не трэба ўводзіць новых санкцый, лепш пачаць адмяняць старыя і хаця б часткова вярнуць Лукашэнку прызнанне Захаду». Тады, на думку прыхільнікаў саступак рэжыму, якія прапануецца зрабіць у аднабаковым парадку, Лукашэнка можа пайсці на крокі ў адказ, вызваліць нейкую частку палітвязняў і разам з тым «вызваліцца з абдымкаў Крамля».
Аднак, калі паспрабаваць пашукаць у гэтым логіку, то мы выявім… яе поўную адсутнасць. Дастаткова параўнаць дзве паралельныя тэзы, якія прасоўваюць адэпты ідэі аб неабходнасці саступак рэжыму і адмовы ад санкцыяў.
Першы: стратэгія ціску і санкцыяў неэфектыўная, ад санкцыяў пакутуе не рэжым, а народ.
Другі: санкцыі штурхнулі Лукашэнку ў «абдымкі Крамля», прымусіўшы яго пераарыентавацца на Расію і яшчэ больш паглыбіць з ёй інтэграцыю.
Здаецца, што паасобку ў гэтыя тэзы нават можна паверыць, праўда?
Аднак, калі прааналізаваць кожны з іх індывідуальна, мы даволі хутка выявім, што ня толькі асобныя прадпрыемствы, але цэлыя сектары эканомікі, якія трапілі пад санкцыі, з’яўляюцца крыніцамі асабістага ўзбагачэння рэжыму — як тая ж калійная і нафтавая галіны. Ці, напрыклад, тытунёвая. І кіруюцца яны яго блізкім колам і «гаманцамі»: Галаваты — хросны бацька Колі Лукашэнкі, Гуцэрыеў, Варабей, Алексін. Зазірнуўшы практычна ў любую галіну, мы знойдзем там тую ж гісторыю. То бок, нават не капаючы глыбока, мы прыходзім да відавочнай высновы: санкцыі наўпрост тычацца грошай картэля Лукашэнкі і б’юць па ягоных «гаманцах».
Другая тэза — яшчэ больш абсурдная, калі ўлічваць усе інтэграцыйныя працэсы з Расеяй, якім спрыяў Лукашэнку на працягу ўсяго свайго кіравання, ягоную пра-расейскую і антынацыянальную палітыку, а таксама крэдытную і датацыйную іголку, на якую ён пасадзіў Беларусь з першых жа дзён прыходу да ўлады. А таксама ўсе злачынствы Лукашэнкі міжнароднага характару, прычым учыненыя яшчэ да пачатку вайны і якія сталі прычынай увядзення самых жорсткіх на той момант санкцый — захоп самалёта і міграцыйны крызіс.
Бо санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі за парушэнне правоў беларусаў - то-бок да здзяйснення ім згаданых злачынстваў - не былі настолькі магутнымі. Нажаль, гэта факт — фальсіфікацыя выбараў, масавыя рэпрэсіі, катаванні - усё гэта не заахвоціла Захад адразу ж пачаць дзейнічаць жорстка і рашуча. Па-сапраўднаму сур’ёзныя санкцыі адбыліся толькі тады, калі злачынствы Лукашэнкі выйшлі за межы Беларусі і сталі ўяўляць пагрозу Еўразвязу.
Але ж Лукашэнка мог банальна іх не здзяйсняць. Дурное меркаваць, што ён не разумеў наступстваў. Тым не менш, ён свядома здзейсніў акт паветранага пірацтва і развязаў гібрыдную вайну з ЕЗ. І сам справакаваў чарговыя санкцыі. Падкрэсліваем, гэта адбылося задоўга да пачатку вайны Расіі супраць Украіны, у якой Беларусь — зноў жа, пры добраахвотным і поўным садзейнічанні Лукашэнкі - стала ваенным плацдармам, а яе інфраструктура і эканоміка ўсталі на ваенныя рэйкі для забеспячэння расійскай агрэсіі. У адказ на што былі ўведзены новыя сур’ёзныя санкцыі. І рыхтуюцца наступныя.
То-бок, штораз Лукашэнка мог папросту не здзяйсняць міжнародных — а зараз ужо і ваенных — злачынстваў, не атрымліваць за гэта новых санкцый і, як сцвярджаюць некаторыя дамы і спадары, не трапляць у тыя самыя «абдымкі Расіі», з якіх яго зараз трэба «ратаваць», здымаючы з яго санкцыі. А значыць — і здымаючы з яго адказнасць за злачынствы, на якія ён ішоў цалкам свядома. І цалкам свядома заштурхоўваў Беларусь усё глыбей у залежнасць ад Расеі, што на момант пачатку вайны фактычна перарасла ў расейскую акупацыю нашай краіны.
Атрымліваецца, што ніводная з тэзаў тых, хто прапануе сёння «дамовіцца» з Лукашэнкам проста не вытрымлівае крытыкі. Гэта сама меней папулізм. Нават калі разбіраць іх паасобку.
Получается, что да. Причем настолько, что в ход идут все возможные аргументы, чтобы от них избавиться. Ключевой — это пресловутые «объятия России» — в которые, как мы выяснили, затолкал нашу страну сам Лукашенко, а не никакие не санкции. А значит, этот аргумент — просто банальная спекуляция, к которой, к слову, режим и его лоббисты прибегают уже не впервые. Ровно то же самое они уже «продавали» Западу после 2010 года. В 2015-ом санкции были приостановлены. В 2020-ом Лукашенко объявил беларускому народу войну. В 2021-ом году — он объявил гибридную войну Евросоюзу. С 2022-го — принимает участие в войне против Украины. Ну и как вам такой эффект от приостановки санкций в 2015-м? Опять встанем на те же грабли?
Второй аргумент режима и его лоббистов — это попытка продать Западу «оттепель» в виде комиссии по «возвращению беглых». Вот только «ползти домой на коленях» желающих особо нет. А отпустить под видом «оттепели» 1500 только официально признанных политзаключенных Лукашенко явно не готов. И тем более — прекратить репрессии и тысячи уголовных дел, возбужденных «за экстремизм» начиная с 9 августа 2020 года. Сам режим называет цифру в 11 тысяч таких дел, проходить по каждому из которых могут сразу несколько человек, даже целыми семьями. Сюда же — осужденные по «экономическим» статьям, которыми режим всегда маскировал политически-мотивированные приговоры.
То есть в реальности мы можем говорить о тысячах, а может десятках тысяч политических заключенных. И что же — кто-то верит, что режим отпустит их всех, если с него будут сняты санкции? Прекратит репрессии?
А разам яны ўвогуле зліваюцца ў абсалютна недарэчны аксюмарон. Проста задумайцеся: калі рэжым не пакутуе ад «санкцый, якія не працуюць» (а мы ўжо высветлілі, што гэта не так), то навошта яму паглыбляць залежнасць ад Расеі? Няўжо, каб выратаваць беларусаў, якія пакутуюць ад іх? «Выратаваць» ад санкцый, якія сам жа Лукашэнка і справакаваў? Але ж для гэтага ён, прынамсі, мог проста не захопліваць грамадзянскі самалёт і не прывозіць на мяжу з ЕЗ тысячы нелегальных мігрантаў. А як максімум, ён павінен быў проста прыняць сваю паразу на выбарах яшчэ ў 2020-ым годзе. Але ён зрабіў усё наадварот.
Дык дзе логіка? І калі санкцыі не працуюць, то як яны могуць штурхаць Лукашэнку кудысьці ў прынцыпе? Ці ўсё ж яны працуюць?
Атрымліваецца, што так. Прычым настолькі, што ў ход ідуць усе магчымыя аргументы, каб іх пазбавіцца. Галоўны — гэта праславутыя «абдымкі Расеі» — у якія, як мы высветлілі, заштурхаў нашу краіну сам Лукашэнка, а ніякія не санкцыі. А значыць, гэты аргумент — банальная спекуляцыя, да якой, дарэчы, рэжым і яго лабісты звяртаюцца ўжо не ўпершыню. Роўна тое ж самае яны ўжо «прадавалі» Захаду пасля 2010 года. У 2015 санкцыі былі прыпыненыя. У 2020-ым Лукашэнка аб’явіў беларускаму народу вайну. У 2021-ым годзе — ён абвясціў гібрыдную вайну Еўразвязу. З 2022-га — прымае ўдзел у вайне супраць Украіны. Ну і як вам такі эфект ад прыпынення санкцый у 2015-м? Ізноў устанем на тыя ж граблі?
Другі аргумент рэжыму і яго лабістаў - гэта спроба прадаць Захаду «адлігу» ў выглядзе камісіі па «вяртанні збеглых». Вось толькі «паўзці дадому на каленях» жадаючых асабліва няма. А вызваліць пад выглядам «адлігі» 1500 толькі афіцыйна прызнаных палітвязняў Лукашэнка відавочна не гатовы. І тым больш — спыніць рэпрэсіі і тысячы крымінальных справаў, узбуджаных «за экстрэмізм» пачынаючы з 9 жніўня 2020 года. Сам рэжым называе лічбу ў 11 тысяч такіх спраў, праходзіць па кожнай з якіх могуць адразу некалькі чалавек, нават цэлымі сем’ямі. Сюды ж — асуджаныя па «эканамічных» артыкулах, якімі рэжым заўсёды маскіраваў палітычна-матываваныя прысуды.
То бок, у рэальнасці мы можам казаць пра тысячы, а можа дзесяткі тысяч палітычных зняволеных. І што ж — нехта верыць, што рэжым адпусціць іх усіх, калі з яго будуць знятыя санкцыі? Спыніць рэпрэсіі?
Можа тады ён спыніць свой удзел у агрэсіі супраць Украіны? А можа — пачне дэмакратычныя рэформы, правядзе дэмакратычныя, свабодныя і празрыстыя выбары?
«Давайце будзем рэалістамі!» — скажуць жадаючыя дамовіцца. У прынцыпе, яны ўжо гэта гавораць. Ужо гучаць словы пра тое, што беларусам трэба адмовіцца ад часткі сваіх патрабаванняў, адмовіцца ад адхілення Лукашэнкі ад улады, напрыклад. Што трэба з ім «дамовіцца» — гэта значыць пагадзіцца, што рэжым працягне функцыянаваць і з турмаў будуць вызваленыя не ўсе.
А колькі? 10? 20? 50? 100 чалавек? «Мы не ведаем — але давайце знімем санкцыі, а там паглядзім,» — прапануюць нам. Бясспрэчна, кожнае выратаванае жыццё — гэта вельмі важна. Але тысячы — падкрэсліваю, тысячы людзей — так і працягнуць сядзець у турмах. Сотні тысяч так і не змогуць вярнуцца дадому. Мільёны так і працягнуць жыць у канцлагеры. А сам гэты канцлагер пад назвай не Беларусь, а «Белоруссия» — так і працягне несці пагрозу Украіне і Еўразвязу. Вось так нам прапануюць «дамовіцца»?
Прычым прапануюць менавіта тады, калі вось-вось будзе прыняты новы пакет санкцый, а эфект ад ранейшых ужо немагчыма хаваць. Самы час усе спыніць, праўда? І на першую ж недарэчную імітацыю «адлігі» ад рэжыму — трэба адмовіцца ад тых нямногіх, насамрэч, інструментаў знешняга ціску, якія ўзмацняюць нашу пазіцыю, а не ставяць у пазіцыю тых, хто прыпаўзлі дамаўляцца на каленях. Ці нехта сапраўды думае, што з Лукашэнкам можна пра нешта дамовіцца, стоячы перад ім на каленях? Хтосьці сапраўды лічыць, што гэта самая зручная перамоўная пазіцыя?
«Давайце будзем рэалістамі?» Давайце. Адзіная пазіцыя, з якой можна пра нешта гаварыць з Лукашэнкам — гэта пазіцыя сілы.
І менавіта такую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму сёння нам дэманструе Польшча, якая увяла новыя персанальныя санкцыі ў дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў рэжыму, а таксама закрыла памежны пераход «Баброўнікі-Бераставіца». Той факт, што абодва рашэнні польскага ўрада звязаныя найперш з прысудам да васьмі гадоў пазбаўлення волі, які рэжым Лукашэнкі вынес журналісту і актывісту Саюза палякаў Анджэю Пачобуту, не выклікае сумневу. Нягледзячы на тое, што закрыццё пераходу афіцыйна было абгрунтавана «інтарэсамі дзяржаўнай бяспекі».
Але мы разумеем, што такім чынам Польшча выставіла рэжыму Лукашэнкі ўльтыматум. Адкрытым застаўся толькі адзін з двух грузавых пераходаў, якія дзейнічалі на гэты момант — «Кукурыкі-Казловічы». Але і яго можа спасцігнуць лёс «Баброўнікаў» у выпадку, калі рэжым не вызваліць Пачобута, а таксама старшыню Саюза палякаў Анджэліку Борыс, якая на дадзены момант знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пра гэта наўпрост выказаўся прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Пры гэтым вельмі важна падкрэсліць, што ў прэс-рэлізе, прысвечаным рашэнню польскага ўрада аб увядзенні новых санкцый дакладна прапісана патрабаванне Польшчы аб вызваленні ўсіх беларускіх палітзняволеных.
Не выключана, што да дзеянняў Польшчы на нацыянальным узроўні далучацца і дзве іншыя краіны ЕЗ, якія мяжуюць з Беларуссю — Літва і Латвія. Агульнага рашэння ЕЗ для гэтага ім не патрэбна — абгрунтаваннем таксама могуць стаць «інтарэсы дзяржаўнай бяспекі». Літва, напрыклад, ужо выкарыстоўвала дадзены аргумент раней, закрыўшы транзіт беларускага калію па сваёй тэрыторыі. А улічваючы, што на сённяшні дзень рэжым Лукашэнкі з’яўляецца ўдзельнікам ваеннай агрэсіі, закрыць для яго межы мае права любая краіна, якая суседзіць з Беларуссю.
Наступствы для рэжыму ў гэтым выпадку будуць проста катастрафічнымі. І ніякія крэдыты Расіі ўжо не дапамогуць.
Нават закрыццё адных «Баброўнікаў» ужо наносіць вялізны ўдар па грузапатоках, якія ідуць праз Беларусь у Расею. Калі ж закрыюцца ўсе астатнія пагранпераходы з ЕЗ — транзіт спыніцца ў прынцыпе. Гэта калапс. Які да таго ж наўпрост ударыць па Расеі і Кітаю. Узровень праблем, з якімі сутыкнецца Лукашэнка будзе несупаставімы з эфектам усіх дзеючых зараз санкцый узятых разам. А сукупны эфект — можа стаць фатальным.
Так, да такіх радыкальных захадаў пакуль яшчэ не дайшло. Аднак рашучасць, якую дэманструе сёння Польшча — вельмі красамоўная. І заслугоўвае павагі. Замест упрошвання Лукашэнкі, яна робіць стаўку на ўзмацненне прэсінгу, адкрываючы перад ім вельмі змрочную перспектыву невыканання ўмоваў пастаўленага ўльтыматума.
Але гэта сігнал ня толькі рэжыму. Дзеянні Польшчы — гэта прыклад для ўсіх заходніх краін. І адказ усім жадаючым «дамовіцца» з Лукашэнкам. Менавіта так і толькі так можна і трэба размаўляць з тэрарыстамі. З пазіцыі сілы. Менавіта таму новы, сінхранізаваны пакет санкцыяў у дачыненні да Расеі і рэжыму Лукашэнкі, не павінен змяшчаць ніякіх выключэнняў для беларускага калію — адной з асноўных крыніц даходаў картэля Лукашэнкі. Мы не павінны забываць, што маем справу з аб’яднанай злачыннай групай на чале з дыктатарам, а не легітымным урадам.
Толькі такая пазіцыя — пазіцыя сілы і пазбаўлення рэжыму рэсурсаў - адчыняе шлях да вызвалення палітвязняў і самой Беларусі ў прынцыпе. Не «паўзком і на каленях» — а рашучымі крокамі і дзеяннямі. У поўны рост.
Comments