top of page
Поиск по сайту
Тип
Раздел
Найдено 82 элемента по запросу «»
- Универсальная юрисдикция. Сложности применения. Пути решенияв разделе Путь в Гаагу для Луки и Ко22 сентября 2023 г.Думаю, што тады ўвогуле нічога разглядаць не будуць :(1
- Универсальная юрисдикция. Сложности применения. Пути решенияв разделе Путь в Гаагу для Луки и Ко22 сентября 2023 г.Ну вось вы самі і адказалі на пытанне. Лука даў па башке, цяпер і палякі дададуць. Цацкацца не будуць. На жаль, справа напаўюрыдычная, а часткова - палітычная. Таму ўсе асцярожнічаюць. Але трэба больш заяў (пацярпелых не менш за 2000, а заяў добра, калі 200 набярэцца). Тады і рухі будуць з боку ўладаў.1
- Главные интересы жертв преступлений при создании международного уголовного трибунала по Беларусив разделе Путь в Гаагу для Луки и Ко22 сентября 2023 г.Аднаўленне ўсіх парушаных правоў. Дзе немагчыма - кампенсацыі. Каб гэта забяспечыць, патрэбны калектыўны іск, каб было бачна, што людзі сочаць за такім працэсам, што ім не ўсё адно. А яшчэ варта, каб былі нейкія высновы для міжнароднай супольнасці пра прычыны, следствы і як не дапусціць паўтарэння.10
- Универсальная юрисдикция. Сложности применения. Пути решенияв разделе Путь в Гаагу для Луки и Ко8 сентября 2023 г.Ребятки, вы чаще бы говорили о том что вы делаете. Вы меркнет в тени, хотя делаете большое дело.30
- Универсальная юрисдикция. Сложности применения. Пути решенияв разделе Путь в Гаагу для Луки и Ко8 сентября 2023 г.Согласен.2
- Универсальная юрисдикция. Сложности применения. Пути решенияв разделе Путь в Гаагу для Луки и Ко4 сентября 2023 г.Варта паспрабаваць. Асабліва напярэдадні выбараў4
- Универсальная юрисдикция. Сложности применения. Пути решенияв разделе Путь в Гаагу для Луки и Ко4 сентября 2023 г.Ciekawy pomysł4
- Представьтесьв разделе Общее31 августа 2023 г.Вітаю, шаноўнае спадарства. Арцём Праскаловіч - удзельнік каманды НАУ10
- Праграма кааліцыі Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»в разделе Forum·8 мая 2024 г.Незалежнасць 1. Суверэнітэт і нацыянальная ідэнтычнасць Прыняцце праграмы Каардынацыйнай рады па падтрымцы нацыянальнага адраджэння Беларусі. Развіцце палітычных, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў. Важна пазіцыяніраванне беларусаў як адметнай нацыі, а не часткай «рускага свету». 2. Беларуская мова Падтрымка і стварэнне беларускамоўных праектаў. Пашырэнне беларускай мовы ў грамадскім жыцці беларусаў. 3. Нацыянальныя інстытуты і цэнтры Спрыянне стварэнню сістэмы ўстойлівага фінансавання з розных крыніц нацыянальных інстытутаў, у тым ліку музеяў, тэатраў, іншых грамадска-культурных цэнтраў беларусаў за мяжой. Падтрымка выкладчыкаў і дзеячоў культуры. Стварэнне культурных ініцыятыў, накіраваных на беларускае грамадства ўнутры Беларусі. 4. Незалежныя СМІ і блогеры Прасоўванне ініцыятыў па павелічэнні фінансавай падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і блогераў у міжнародных структурах. Недапушчэнне пазіцыянавання беларускіх СМІ ў адным «кошыку» з расійскімі. 5. Супрацьстаянне «рускаму міру» Супрацьдзеянне рускамірскай прапагандзе ў розных сферах (інфармацыі, адукацыі, гісторыі, культуры). Абгрунтаванне базавага прынцыпу для выжывання беларускай нацыі — аддзялення ад «рускага свету» і Саюзнай дзяржавы. «Рускі свет» — пагроза існаванню беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Салідарнасць 1. Беларусы — не рэжым Прыняцце пазіцыйных дакументаў Каардынацыйнай рады, якія дэманструюць, што беларусаў неабходна аддзяляць ад рэжыму Лукашэнкі, што беларусы супраць вайны і Лукашэнкі. Правядзенне адпаведнай інфармацыйна-палітычнай кампаніі ў ЕС. 2. Спрашчэнне візавага і памежнага рэжымаў Прыняцце рашэння Каардынацыйнай рады аб неабходнасці спрашчэння візавага і пагранічнага рэжымаў. Прасоўванне прапаноў па паляпшэнні працэдур атрымання беларусамі віз у ЕС. Палітычная падтрымка адкрыцця памежных пераходаў для пасажырскага транспарту. 3. Стыпендыі, стажыроўкі і кадравы рэзерв Павялічэнне колькасці стыпендый, стажыровак для беларускай моладзі ў еўрапейскіх ВНУ. Рэалізацыя праграмы «Кадравы рэзерв». Стварэнне і падтрымка адукацыйных курсаў для падрыхтоўкі будучых кіруючых кадраў для дэмакратычнай Беларусі. 4. Камунікацыя з беларусамі Пераадоленне вымушанага падзелу на «тых, хто з’ехаў і тых, хто застаўся». Забяспячэнне пастаяннай праактыўнай прысутнасці ў інфармацыйным полі ў Беларусі. Падтрымка супольнасцяў унутры краіны, павелічэнне каналаў камунікацыі з беларусамі і паляпшэнне зваротнай сувязі. 5. Дапамога ў эвакуацыі Падтрымка ініцыятыў, якія займаюцца эвакуацыяй беларусаў, і садзейнічанне ў іх эвакуацыі. Экстраная Візавая падтрымка для мэт эвакуацыі. Адказнасць 1. Міжнародны крымінальны суд за злачынства супраць чалавечнасці Палітычнае прасоўванне комплексных прававых дзеянняў па перадачы «беларускай сітуацыі» ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда з мэтай стварэння перадумоў для пачатку расследавання сітуацыі, звязанай з прымусам грамадзянскага насельніцтва Беларусі пакідаць краіну (дэпартацыяй) у выніку палітычных пераследаў. Ордэр на арышт Лукашэнкі. 2. Міжнародны крымінальны суд за ваеннае злачынства Пашырэнне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці па дакументаванні фактаў вывазу грамадзянскага насельніцтва, уключаючы непаўналетніх, з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. Садзейнічанне ў перадачы адпаведнай інфармацыі ў Міжнародны крымінальны суд у рамках расследуемай сітуацыі. Ордэр на арышт Лукашэнкі. 3. Трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны Узаемадзеянне з партнёрамі па забеспячэнні распаўсюджвання юрысдыкцыі будучага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны на вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку самога дыктатара. Ордэр на арышт Лукашэнкі. 4. Універсальная юрысдыкцыя Узаемадзеянне з краінамі, якія маюць найбольшы досвед у прымяненні прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі, для стварэння ўмоў па разглядзе спраў, звязаных са злачынствамі супраць чалавечнасці ў Беларусі. 5. Міжнародны суд ААН за парушэнне Канвенцыі супраць катаванняў Пошук партнёра і забеспячэнне падачы ад яго імя заявы ў Міжнародны суд ААН за парушэнне рэжымам Лукашэнкі фундаментальных абавязацельстваў па Канвенцыі супраць катаванняў 1984 года. Стварэнне камітэта Каардынацыйнай рады па пытаннях адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў. Ціск 1. Гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі Павышэнне эфектыўнасці санкцыйнай палітыкі праз гарманізацыю гандлевых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Розніца гандлёвых абмежаванняў паміж рэжымам і Расіяй не толькі дазваляе ўхіляцца ад санкцый праз адкрытыя межы, але і дае магчымасць узбагачэння звязаным з дыктатрамі структурам. Гарманізацыя санкцый накіравана на абмежаванне магчымасцяў Расіі пры падтрымцы Лукашэнкі працягваць агрэсію супраць Украіны. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі. 2. Абмежаванне транзіта санкцыйных тавараў праз Беларусь Для ліквідацыі абыхода санкцый праз трэція краіны неабходна забарона транзіту падсанкцыйных тавараў праз Беларусь або ўвядзенне гандлёвых квот у гандлі ЕС і дэмакартычных краін з трэцімі краінамі, на даваенным узроўні. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі. 3. Санкцыі за палітзняволеных Увядзенне санкцый, накіраваных супраць груп тавараў, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі ў беларускіх калоніях. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі. 4. Санкцыі супраць Саюзнай дзяржавы Увядзенне санкцый у дачыненні да службовых асоб і органаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама іншых службовых асоб, якія працуюць на паглынанне Беларусі Расіяй. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі. 5. Персанальныя санкцыі Персанальныя санкцыі супраць прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, сілавікоў і суддзяў рэжыму, якія адказныя за рэпрэсіі супраць беларусаў, а таксама супраць вайскова-палітычнага кіраўніцтва, датычнага да агрэсіі супраць Украіны. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі. Дыяспара 1. Легалізацыя і атрыманне дакументаў Унясенне прапаноў па паляпшэнні прававога становішча беларусаў за мяжой. Прапрацоўка прыняцця адпаведных рашэнняў і ўнясення змяненняў у заканадаўства дзяржаў-членаў ЕС і іншых краін. 2. Дапамога палітзняволеным, добраахвотнікам і ветэранам Распрацоўка і падтрымка грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на дапамогу беларускім палітвязням, добраахвотнікам і ветэранам. Юрыдычная дапамога ў легалізацыі, падтрымка збору сродкаў на гэтыя мэты пры прыярытэтнай увазе выдзяленню фінансавых рэсурсаў еўрапейскіх партнёраў на падтрымку палітвязняў. Стварэнне камісіі Каардынацыйнага савета па пытаннях дапамогі ветэранам-добраахвотнікам. 3. Адукацыя Садзейнічанне стварэнню беларускіх школ за мяжой, курсаў перакваліфікацыі, паслядыпломнай адукацыі. 4. Беларускі бізнэс Садзейнічанне вырашэнню сістэмных праблем, з якімі сутыкаецца беларускі бізнес у асобных краінах. Стварэнне камісіі Каардынацыйнага савета па пытаннях абароны інтарэсаў беларускага бізнесу за мяжой. 5. Пенсіі і сацыяльная дапамога Садзейнічанне вырашэнню праблем пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння беларусаў за мяжой. Абгрунтаванне і прасоўванне праграм па падтрымцы сацыяльна неабароненых беларусаў за мяжой. Знешняя палітыка 1. Нічога пра нас без нас! Адстойванне інтарэсаў Беларусі і беларусаў на міжнароднай арэне. Недапушчэнне сітуацыі, каб лёс Беларусі вырашаўся без уліку інтарэсаў беларускага грамадства. Стварэнне ўмоў для вызвалення беларускіх палітвязняў. Распрацоўка і прыняцце каардынацыйным саветам стратэгіі знешнепалітычнай дзейнасці. 2. Еўрапейскі выбар Правядзенне інфармацыйнай кампаніі для беларусаў аб перавагах еўрапейскага выбару для Беларусі з улікам інтарэсаў агульнаеўрапейскай бяспекі, Еўрапейскай ментальнасці беларускай нацыі, дэмакратычнага выбару беларускага народа. 3. Падтрымка Украіны Палітычная і дыпламатычная падтрымка Украіны. Развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін. Без незалежнай Украіны не будзе незалежнай Беларусі. 4. Група краін стратэгічных партнёраў Садзейнічанне стварэнню групы краін — стратэгічных партнёраў Беларусі, і актывізацыя ўзаемадзеяння з імі беларускіх дэмакратычных сіл. 5. Міжпарламенцкае супрацоўніцтва Актывізацыя супрацоўніцтва з групамі сяброў Беларусі ў парламентах дэмакратычных краін і стварэнне новых такіх груп для прасоўвання інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі на міжпарламенцкім узроўні. Умацаванне адносін з Еўрапейскім парламентам, Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Будучыня 1. Дзяржава для асобы і грамадзяніна Галоўная каштоўнасць для будучай Беларусі-гэта асоба і грамадзянін. Беларусы павінны быць гаспадарамі ў сваёй краіне, беларускі народ павінен быць суб'ектам, якія прымаюць галоўныя палітычныя і стратэгічныя рашэнні ў Беларусі. Урад для народа, а не народ для ўрада. 2. Выбарнасць улады Крыніцай улады з'яўляецца беларускі народ, і толькі ён валодае выключным правам вырашаць, хто і як павінен кіраваць дзяржавай. Развіццё мясцовага самакіравання. 3. Бяспека Распрацоўка крокаў, накіраваных на забеспячэнне нацыянальнай (ваеннай, эканамічнай) бяспекі. Адказнасць прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы, суддзяў, пракурораў, дзяржаўных кіраўнікоў на ўсіх узроўнях перад народам — падмурак для ўнутранай бяспекі. 4. Устойлівая эканоміка Праца над стратэгіяй пераходу да новай Беларусі ў галіне забеспячэння эканамічнай стабільнасці і развіцця ў перыяд транзіту ўлады і пераходны перыяд. Фарміраванне перадумоў для эфектыўнага эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. 5. Раскол эліт і транзіт улады, змена палітычнай сістэмы Праца па расколе «эліт» для далейшага падрыхтаванага транзіту ўлады і ўстанаўлення дэмакратычнай формы праўлення ў Рэспубліцы Беларусь. Наша мэта — Дэмакратычная, Свабодная, Еўрапейская, незалежная Беларусь! НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ! АДКАЗНАСЦЬ! СВАБОДА! ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС!001499
- Добро пожаловать на форум!в разделе Общее3 апреля 2023 г.Могли бы быть более красноречивыми сударыня, Но с учетом вашей занятости очень даже простительно 😉.3
- Представьтесьв разделе Общее5 апреля 2023 г.привет30
- Добро пожаловать на форум!в разделе Общее14 апреля 2023 г.Жыве вечна!2
bottom of page