top of page

Беларусам в Польше

Public·1 member

Польскі падарожны дакумент


ree

Агульная інфармацыя


  • падацца на дакумент падарожны можна не раней, чым скончыцца тэрмін дзеяння вашага беларускага пашпарту, альбо ён скрадзены/страчаны/знішчаны (art. 252a ust. 1 pkt.1 ustawa o cudzoziemcach [1], art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2])

  • падацца на дакумент падарожны на асобных падставах для беларусаў (art. 252а ustawa o cudzoziemcach [1]) можна толькі да 31 снежня 2024 года [3] (калі нешта не зменіцца ў будучыні, падставовая інфармацыя і яе абнаўленні даступны на старонцы Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4])

  • падацца на падставе art. 252a магчыма толькі, калі ў вас ёсць хаця ж нейкі побыт (па візе — нельга)

  • у выпадку, калі дзеянне art. 252a не будзе падоўжана для беларусаў пасля 31 снежня 2024 года, падавацца можна будзе толькі на падставе агульнага art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2] (часовы побыт на падставе міжнароднай аховы, часовы побыт па арт. 186 — на падставе гуманітарнай візы, побыт сталы/рэзідэнт, побыт гуманітарны — не блытаць з побытам па гуманітарнай візе)

  • тэрмін разгляду ўнёску — 30 дзён (месяц)

  • тэрмін дзеяння дакументу — 1 год

Неабходныя дакументы


  • запоўнены wniosek (актуальную версію лепей за ўсё браць са старонкі Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4], бо на старонках ужондаў ён не заўжды можа быць апошняй версіі)

  • 2 актуальных (не больш за 6 месяцаў) здымка на дакументы

  • ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek)

  • ксэро карты побыту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро карты побыту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek)

  • актуальны meldunek (бо ён з’яулаецца адным з дакументаў, які паццверджвае вашае ваяводства, а згодна з уставай — дакумент выдае ваявода па месцы жыхарства на дзень падачы заявы, art. 257 ustawa o cudzoziemcach [5])

  • калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро яго пасведчання аб нараджэнні і ксэро прысяжнага перакладу (альбо ксэро umiejscowienie aktu urodzenia)

  • ксэро decyzja, калі ў вас ахова

  • ксэро дакументу з паліцыі, калі пашпарт скрадзены альбо страчаны

  • дастаткова звыклых копій, няма абавязку рабіць натарыяльна заверанныя

  • у залежнасці ад ваяводства, могуць быць запатрабаваны іншыя дакументы, раю спраўдзіць старонку свайго ваяводства перад падачай

  • у Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk) і Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa) часамі патрабуюць абаснаванне wniosek, прыклад: Jestem Ivan Ivanov i proszę o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemców z powodu wygaśnięcia mojego paszportu o numerze serii AВ123456, wydanego 09.08.2020 roku w Mińsku, Republice Białorusi. Mój paszport wygasł 09.08.2023 roku. Z powodów politycznych (decyzja DC.00.01.2020 z dnia 00.00.2020 roku szefa działu ds. cudzoziemców) nie mogę skontaktować się z konsulatami Republiki Białorusi na terenie Polski, ani wrócić do Białorusi w celu jego wymiany. Polski dokument podróży dla cudzoziemców jest niezbędny do wyjazdu poza terytorium Republiki Polskiej.

Запаўненне wniosek


  • перад тым, як пачаць запаўняць wniosek, неабходна ўважліва азнаёміцца з раздзелам «POUCZENIE / INSTRUCTION / INSTRUCTION / ИНСТРУКЦИИ»

  • неабходна запоўніць усе паля/раздзелы

  • калі вас не датычыцца нейкае поле/раздзел (напрыклад, радзел B — пра асобаў на ўтрыманню, які таксама не датычыцца непаўнагадовых , альбо раздзел D1 — калі ўнёсак складаецца на агульных падставах згодна з art. 252, альбо раздзел E — замена падарожнага дакументу), то яго неабходна цалкам перакрэсліць і напісаць «Nie dotyczy»

  • вельмі ўважліва чытайце і запаўняйце ўсе паля і рубрыкі, дадатковую ўвагу звярніце на паля з подпісамі і датамі

  • ва усіх палях, якія вымагаюць подпіс, трэба пісаць імя і прозвішча лацініцай (podpis czytelny)

  • калі wniosek запаўняецца на непаўнагадовага — усе подпісы, акрамя раздзелу F, ставіць адзін з бацькоў/апекун, які запаўняе ўнёсак

  • у раздзеле F, у рамцы, подпіс уласнаручна ставіць той, каму прызначаецца падарожны дакумент (у выпадку з непаўнагадовым — ставіць непаўнагадовы і толькі ён, калі яму споўнілася 13 гадоў, калі меньш — застаўляем поле пустым)

Прыклад запоўненага wniosek



wzor-wniosek-dokument-podrozy.pdf

Падача wniosek


  • у залежнасці ад вашага ваяводства, wniosek складаецца альбо асабіста ва ўжондзе, альбо высылаецца поштай на адрас ужонда

  • незалежна ад таго, як вы складаеце запоўнены wniosek — зрабіце здымкі ўсіх яго старонак (яны могуць спатрэбіцца вам у дальнейшым, заўжды рабіце здымкі дакументаў, якія вы высылаеце альбо складаеце асабіста)

Dolnośląski Urząd Wojewódzki (Wrocław)

ree
  • DUW прымае wniosek на падарожны дакумент толькі поштай

  • адпраўляць поўны набор неабходных дакументаў на адрас:

  • Dolnośląski Urząd Wojewódzki

  • Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców

  • pl. Powstańców Warszawy 1

  • 50-153 Wrocław

  • адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток)

  • на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca

Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa)

ree
  • wniosek з поўным наборам неабходных дакументаў складаеце асабіста ва ўжондзе пад адрасам:

  • ul. Marszałkowska 3/5

  • 00-510 Warszawa

  • абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі

  • трэба пабраць з аўтамата квіток з літарай W

  • ісці па жоўтай лініі да самога кабінету, уваход па жывой чарзе (stanowisko 21)

  • пасля складання ўнёску, цягам месяца, чакаеце СМС на адбор дакументу

  • справу можна адсочваць праз інтэрнэт старонку

  • прыклады паспяховых кейсаў [6] [7]

Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk)

ree
  • wniosek прымаюць як поштай, так і на месцы пад наступным адрасам:

  • Pomorski Urząd Wojewódzki

  • Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców

  • ul. Okopowa 21/27

  • 80-810 Gdańsk

  • калі складаеце асабіста, то неабходна абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі

  • калі адпраўляеце поштай:

  • абавязкова ўкажыце ваш нумар тэлефону (на яго потым вы атрымаеце СМС)

  • адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток)

  • на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca

  • пасля складання wniosek, чакаеце на СМС, прыклад: Pomorski UW informuje o aktualizacji danych zawartych w Portalu Klienta dla sprawy o numerze ID: 1122333. Informacje dodatkowe

  • сачыць за статусам справы можна на Portal Klienta [8]

  • удакладніць статус справы таксама можна па нумары тэлефону 583-077-466

  • калі ў вас няма дадзеных да лагавання на Portal Klienta [8], можна запытаць іх праз email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад: Dzień dobry! Jestem Ivan Ivanov Złożyłem wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca. Dzisiaj otrzymałem wiadomość SMS o aktualizacji danych w sprawie o numerze 1122333. Ponieważ złożyłem wniosek pocztą, nie mam hasła do Portalu Klientu. Czy mogliby Państwo mi je przesłać? Z góry dziękuję!

  • калі статус справы зменіцца на gotowy do odbioru, пішам на email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад: Dzień dobry! Widzę status w Portalu Klienta — Dokument przygotowany do odbioru. Teraz mogę go odebrać, czyli muszę najpierw zgłosić wizytę?

  • забіраць дакумент прыходзіце ў вызначаную вам дату і час

Разгляд справы


  • рашэнне адносна вашага wniosek павінна быць праз 30 дзён ад моманту яго складання (калі адпраўлялі поштай — тэрмін лічыцца ад дня атрымання wniosek ўжондам)

  • калі за 30 дзён ад моманту складання wniosek вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць ponaglenie

  • ponaglenie пішацца ў орган вышэйшай інстанцыі (Urząd do Spraw Cudzoziemców) за пасрэдніцтвам органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki)

  • ponaglenie неабходна адсылаць поштай на адрас органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki)

  • адпраўляць абавязкова з пацверджанем адбору (жоўты квіток)

  • на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Ponaglenie w sprawie wydania polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca

  • калі за 14 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да:

  • Szef Urzędu so Spraw Cudzoziemców [9]

  • электронна праз ePUAP: /UDSC/SkrytkaESP

  • электронна праз email: wydzial.kontroli@udsc.gov.pl, kierownictwo@udsc.gov.pl

  • Rzecznik Praw Obywatelskich [10]

  • электронна праз ePUAP: /RPO/SkrytkaESP

  • электронна праз email: BIURORZECZNIKA@BRPO.GOV.PL

  • калі за 30 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да суда (Wojewódzki Sąd Administracyjny)

  • абавязкова дадавайце да ponaglenie і skarga ўсе здымкі і ксэро вашых дакументаў, якія датычацца гэтай справы (здымкі wniosek, здымкі ўсіх паштовых жоўтых квіткоў, здымкі ponaglenie і гэтак далей)

Прыклад ponaglenie

!УВАГА!

ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.

ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.

ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.

wzor-ponaglenie-dokument-podrozy.odt

Прыклад skarga да суда

!УВАГА!

ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.

ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.

ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.

wzor-skarga-wsa-dokument-podrozy.odt

Дадатковая інфармацыя

  • калі вам дапамагла гэтая старонка, вы можаце падзякаваць аўтару кавай [11]

  • Telegram чат дзеля абмяркоўвання атрымання падарожнага дакумента ва Wrocław [12]

  • спіс польскіх аэрапартоў, авіяперавозчыкаў і краінаў (як у зоне Шэнген, так і іншыя) і як яны працуюць альбо не працуюць з польскім падарожным дакументам [13]

  • амаль ва ўсе краіны паза Шэнгенам трэба атрымоўваць візу, нават калі ў гэтай краіны безвіз з Беларуссю (за некаторымі выключеннямі, але тут трэба дасканала ведаць міжнароднае права і заканадаўства канкрэтнай краіны)

  • іншыя карысныя Telegram чаты і каналы:

  • Partyzanka [14]

  • Partyzanka - чат беларуских беженцев в Польше [15]

  • 🏫 Польша от яслей до ВУЗов. Partyzanka [16]

  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці [17]

  • Беларуские беженцы Польши [18]

Зноскі

  1. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252-a  ↩ [2]

  2. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252  ↩ [2]

  3. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/zmiana-rozporzadzenia-w-sprawie-obywatelstw-ktorych-posiadanie-21986499 

  4. https://www.gov.pl/web/udsc/ulatwienia-dla-obywateli-bialorusi-dotyczace-wydawania-polskich-dokumentow-podrozy-dla-cudzoziemca  ↩ [2]

  5. https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-257 

  6. https://t.me/wroclaw_dokument_podrozy/1109 

  7. https://t.me/wroclaw_dokument_podrozy/982 

  8. https://klient.gdansk.uw.gov.pl/  ↩ [2]

  9. https://www.gov.pl/web/udsc/skargi-i-wnioski 

  10. https://bip.brpo.gov.pl/pl/content/zlozenie-wniosku-do-rzecznika-praw-obywatelskich 

  11. https://buycoffee.to/padd1er 

  12. https://t.me/wroclaw_dokument_podrozy 

  13. https://telegra.ph/Polskij-proezdnoj-dokument-01-26 

  14. https://t.me/partyzanka_rb_pl 

  15. https://t.me/partyzanka_czat 

  16. https://t.me/partyzanka_pl_rb 

  17. https://t.me/cbs_help 

  18. https://t.me/bejenci_BP 

Zaŭvažyli niedakładnasć? Zviažyciesia z aŭtaram praz:

Telegram GitHub

2858 Views
bottom of page