top of page
Латушко

Латушка Павел Паўлавіч

Намеснік Кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, Пасол

  • Telegram
  • TikTok
  • Youtube
  • Facebook
  • Twitter
  • LinkedIn
  • Instagram

Адукацыя

Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
 

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Досвед

  • 2020 Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва;
     

  • 2020 Член Прэзідыума Каардынацыйнага савета;
     

  • 2019 Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА;
     

  • 2017 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Пастаянны прадстаўнік пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве;
     

  • 2013 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве;
     

  • 2012 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА;
     

  • 2009 Міністр культуры Рэспублікі Беларусь;
     

  • 2002 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча;
     

  • 2000 Начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
     

  • 1996 Віцэ-консул, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Польшча);
     

  • 1995 Аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Праекты

  • За час працы Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь распрацаваны дзяржаўныя праграмы «Культура Беларусі», «Замкі Беларусі», заснавана Нацыянальная тэатральная прэмія, Нацыянальная музычная прэмія, Прэмія «Мецэнат культуры Беларусі», Нацыянальны форум «Музеі Беларусі», створаны Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, распачата стварэнне культурных цэнтраў Беларусі за мяжой, адкрыты пасля рэстаўрацыі помнікі ЮНЕСКА — Мірскі замак і Нясвіжскі палац, распачаты праект «Культурная сталіца Беларусі», фестываль «Беларусы замежжа».
     

  • Створаны Кансультацыйны савет па пытаннях беларусаў замежжа, ажыццёўлена рэформа заканадаўства аб фінансаванні тэатральна-відовішчных арганізацый, а таксама па развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры.

Узнагароды

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол 2 класа, 2002 г.
     

  • Дзяржаўны служачы першага класа 2009 г.
     

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол 2012 г.
     

  • Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», 2017 г.
     

  • Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
     

  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
     

  • Ордэн Святой Марыі Магдаліны II ступені Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 2008 г.
     

  • Ганаровы грамадзянін г. Бецюн, Францыя.

bottom of page