top of page

Аб тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэце Грузіі


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузii.


Сустрэча Лукашэнкі з так званым прэзідэнтам непрызнанай Абхазіі ў Мінску пацвярджае поўную залежнасць дыкатара ад Крамля.


Любыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі альбо іншых акупаваных Расіяй тэрыторый неабходна разаглядаць як незаконныя і юрыдычна нікчэмныя. Яны супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі.


Персанальная пазіцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа.


Comentarios


bottom of page