![Валер Кавалеўскі](https://static.wixstatic.com/media/1f864d_0704979d55cb4e28ad9d373fbf69bf8f~mv2.png/v1/fill/w_49,h_27,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,blur_2,enc_auto/1f864d_0704979d55cb4e28ad9d373fbf69bf8f~mv2.png)
У Вільнюсе адбылася сустрэча прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах Валера Кавалеўскага з Пітарам Каўфманам, новапрызначаным кіраўніком аддзела па справах Беларусі ў амбасадзе ЗША ў Літве. Гэтая размова стала першай афіцыйнай сустрэчай Кавалеўскага ў новай якасці.
Абмеркаваныя тэмы актывізаванага палітычнага працэсу сярод дэмакратычных сілаў Беларусі, у прыватнасці, вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла 8−9 жніўня ў Вільнюсе, і галоўнае рашэнне дэмакратычных сілаў аб стварэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Амерыканскаму боку была прадстаўленая падрабязная інфармацыя пра канцэпцыю і мэты Кабінета, таксама задачы яго чальцоў.
Была закранутая ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, рызыкі для незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад удзелу рэжыма ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і пазіцыя міжнароднай супольнасці па гэтай праблеме.
Пацверджаная гатоўнасць да супрацоўніцтва па падтрымцы імкнення беларусаў да дэмакратычных зменаў.