top of page

Прадстаўнікі АПК Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшык правялі ў Кіеве сустрэчу з украінскімі дэпутатамі


Крынiца: НАУ-медыя
Крынiца: НАУ-медыя

У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідарамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам.


На сустрэчы:

  • абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;

  • вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне;

  • акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння;

  • вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны;

  • вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаў — абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.

bottom of page