top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • BELPOL і НАУ умацоўваюць узаемадзеянне

    Да нядаўняга часу нашы арганізацыі ўжо дастаткова актыўна ўзаемадзейнічалі. Але зараз мы выходзім на сістэмнае супрацоўніцтва. Напрамкі супрацоўніцтва НАУ і BELPOL Сумеснае супрацьдзеянне рэжыму Лукашэнкі ў пытанні паслаблення санкцый без адпаведных саступак з боку апошняга. Верыфікацыя асоб, якія звяртаюцца да дэмакратычных сіл. Атрыманне даных аб асобах прапанаваных для накладання санкцый. Сумесны ціск на рэжым праз ініцыяванне санкцый і правядзенне расследаванняў аб злачынных дзеяннях рэжыму. Узаемадзеянне ў рамках падрыхтоўкі Спецтрыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны. Адпраўным пунктам і фактам, які пацвярджае пачатак новага этапа сумеснага супрацоўніцтва НАУ і BELPOL, стаў  сумесны даклад «Дзеці без будучыні: мілітарызацыя дзяцінства ў Беларусі». Ключавыя тэзісы даклада 1. Агульная характарыстыка сітуацыі У ХХІ стагоддзі Беларусь ператварылася ў краіну, дзе нават дзяцінства падпарадкаванае палітыцы выжывання рэжыму Лукашэнкі. Сістэма выхавання накіравана на фармаванне ў дзяцей безумоўнай адданасці ўладзе праз мілітарызацыю і ідэалагічную апрацоўку. ​​Згодна з дадзенымі экспертаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, па стане на пачатак 2025 года, Беларусь былі вымушаны пакінуць ці фактычна былі дэпартаваны не менш за 600 тысяч жыхароў, што складае 6,4% ад усяго насельніцтва Беларусі. На сённяшні дзень, калі мы гаворым пра дзяцей, то толькі ў Польшчы, паводле дадзеных Міністэрства нацыянальнай адукацыі і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі, навучаецца 12,5 тысячы беларускіх студэнтаў. Школьныя і адукацыйныя ўстановы наведваюць 32 тысячы беларускіх дзяцей. 2. Чаму рэжым узяўся за дзяцей Пасля масавых пратэстаў 2020 года ўлада ўсвядоміла пагрозу з боку моладзі, гатовай да перамен. У адказ пачалася сістэмная праца па фармаванні новага пакалення лаяльных грамадзян. Мэта — перахапіць розумы яшчэ да таго, як дзеці навучацца крытычна думаць. Адначасова сілавыя структуры сутыкнуліся з кадравым крызісам: моладзь адмаўляецца звязваць жыццё з рэпрэсіўнымі ведамствамі. Такім чынам рэжым мэтанакіравана «вырошчвае» будучых сілавікоў. Таксама распачатая падрыхтоўка да будучай «гарачай» вайны на баку Расіі. 3. Інстытуцыяналізацыя мілітарызацыі Мілітарызацыя дзяцей і моладзі замацавана на дзяржаўным узроўні. У 2021 годзе прынята «Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022-2025 гады», якая фармалізавала курс на ваенную індактрынацыю непаўналетніх. Міністэрства адукацыі, Міністэрства абароны і МУС адыгрываюць у гэтым працэсе ключавую ролю. 4. Формы мілітарысцкага выхавання Школьныя мерапрыемствы: дзеці наведваюць АМАП, ваенныя часці, атрымліваюць у рукі зброю, удзельнічаюць у «днях адчыненых дзвярэй» сілавых структур. Больш за палову ўсіх школьных мерапрыемстваў звязаны з тэмамі вайны, смерці і ахвярнасці. Гульні і спаборніцтвы: з 9 гадоў дзеці залучаюцца ў мілітарысцкія гульні — «Зарнічка», «Зарніца», «Арляня», «Выклік», дзе выконваюць ролі сапёраў, санітараў, камандзіраў. Некаторыя этапы ўключаюць імітацыю баявых дзеянняў і нават "абкатку танкамі". Рэжым заяўляе, што кожны год у гульнях такога кшталту ўдзельнічаюць больш за 35 тысяч школьнікаў. Ваенна-патрыятычныя класы і вучылішчы: па ўсёй краіне адкрыта сотні спецыялізаваных класаў, у якіх вучацца тысячы дзяцей. Толькі да пачатку 2023 года ў Беларусі функцыянавала 968 аб'яднанняў ваенна-патрыятычнага профілю, у якіх займалася больш за 14 500 навучэнцаў. Летнія лагеры і клубы: толькі летам 2023 года дзейнічала больш за 700 ваенна-патрыятычных лагераў пры воінскіх часцях, дзе праходзілі «падрыхтоўку» каля 27 тысяч дзяцей. Толькі МУС стварыла каля 300 ваенна-патрыятычных клубаў для дзяцей, у якіх «выхоўваецца» каля 8 000 дзяцей. Адукацыйныя праграмы: у школах існуе прадмет «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» (колькасць гадзін на яго павяліччана), а Міністэрства адукацыі закупляе ціры для масавага навучання стральбе (да новага 2024 навучальнага года закупіла для сярэдніх школ 191 мультымедыйны цір). 5. Ідэалагічны складнік Рэжым укараняе ў дзяцей перакананне, што свет дзеліцца на «герояў» і «ворагаў». Ваенная сімволіка, рытуалы, адзіная форма, лозунгі і флагі фарміруюць калектыўнае пачуццё прыналежнасці і паслухмянасці. Мэта — выхаваць грамадзян, гатовых беспярэчна падпарадкоўвацца загадам улады. 6. Фінансаванне і кантроль Працэс мілітарызацыі падтрымліваецца як цэнтралізавана так і праз фонды і структуры псеводграмадзянскай суполнасці (фонд «Маладая гвардыя», грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі»). Пракуратура выступае як галоўны кантралёр і ідэалагічны наглядчык за рэалізацыяй праграм «патрыятычнага выхавання». 7. Наступствы Масавая мілітарызацыя падрывае сістэму адукацыі, разбурае каштоўнасці гуманізму і крытычнага мыслення. Дзеці растуць са скажоным успрыманнем свету, дзе гвалт і падпарадкаванне лічацца нормай. Гэта фармуе пакаленне, пазбаўленае здольнасці да свабоднага выбару і адказнасці. Даклад кваліфікуе тое, што адбываецца, як парушэнне міжнародных абавязацельстваў Беларусі па абароне правоў дзіцяці і заклікае міжнародную супольнасць звярнуць увагу на выкарыстанне дзяцей у ідэалагічных і ваенных мэтах. 8. Асноўная выснова Рэжым Лукашэнкі ператварае дзяцей у інструмент палітычнага выжывання. Сістэмная мілітарызацыя дзяцінства — не прыватны эпізод, а прадуманая дзяржаўная стратэгія, накіраваная на ўзнаўленне аўтарытарнай сістэмы і прыгнечанне будучай свабоды Беларусі. Мы будзем звяртацца да бацькоў  сумесна супрацьстаяць задумам рэжыму, а таксама міжнародным структурам (ЮНІСЕФ і ЮНЕСКА, Камітэт ААН па правах дзіцяці) уважліва паставіцца да такой жахлівай з'явы ў Беларусі як мілітарызацыя дзяцінства.

  • Швецыя будзе трымаць беларускі парадак дня на высокім узроўні ў ЕС

    Намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка, пікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан з новым прадстаўніком МЗС Швецыі па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, паслом Патрыкам Свэнсанам і кіраўніцай упраўлення Усходняй Еўропы дэпартамена Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Швецыі Тове Венергрэн. Варшава, Польшча 2025. Фота: НАУ-медыя Пытанні, звязаныя з дзеяннямі, накіраванымі на вызваленне палітычных зняволеных, санкцыйнай палітыкай у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, дзейнасцю дэмакратычных інстытутаў Беларусі, абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з новым прадстаўніком МЗС Швецыі па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, паслом Патрыкам Свэнсанам і кіраўніцай упраўлення Усходняй Еўропы дэпартамена Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Швецыі Тове Венергрэн. Сустрэча адбылася ў Варшаве, у ёй таксама прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Падчас сустрэчы Павел Латушка прадставіў інфармацыю пра працу Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Кабінета, накіраваную на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці  за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, за ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны і за акт агрэсіі супраць Украіны. Намеснік кіраўніцы Кабінета звярнуўся да шведскага боку з просьбай аб падтрымцы дзейнасці па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці і адзначыў важнасць такой падтрымкі з боку краін-членаў Еўрапейскага саюза. Пры абмеркаванні пытанняў палітычных зняволеных асабліва было адзначана, што на сённяшні дзень гэтая сітуацыя выглядае як бесперапынны канвеер , і, нягледзячы на тое, што адбылося вызваленне невялікай групы палітычных зняволеных, рэжым Лукашэнкі працягвае маштабаваць рэпрэсіі ў Беларусі . Шведскі дыпламат адзначыў, што мэтай ягонай працы будзе працяг падтрымкі Швецыі для дэмакратычных сіл Беларусі. Адзначыў, што шведскі ўрад зыходзіць з доўгатэрміновай стратэгіі падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў. Асобна падкрэсліў, што Швецыя заўсёды рабіла і будзе рабіць захады, накіраваныя на тое, каб трымаць фокус увагі да беларускага парадку дня на максімальна высокім узроўні ў Еўрапейскім Саюзе. «Швецыя заўсёды займала асаблівую вядучую ролю ў падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага грамадства. Мы высока цэнім пазіцыю ўрада Швецыі і гатоўнасць стратэгічна падтрымліваць беларусаў у імкненні да дэмакратычных зменах у нашай краіне. Спадзяюся на плённае супрацоўніцтва з новым прадстаўніком МЗС Швецыі па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі», — адзначыў Павел Латушка.

  • Мы разлічваем на далейшую падтрымку Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках АБСЕ

    На прыёме, арганізаваным Амбасадай Германіі ў Варшаве ў рамках Веймарскага трохкутніка, з нагоды сустрэчы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў сувязі з Канферэнцыяй АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Фота: НАУ-медыя Тэзісы прамовы Паўла Латушкі, намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, на прыёме, арганізаваным у межах Веймарскага трохкутніка з нагоды сустрэчы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў сувязі з Канферэнцыяй АБСЕ па чалавечым вымярэнні 15.10.2025  Ваша Эксцэленцыя Мігель Бергер , Вашыя Эксцэленцыі , паважаныя беларускія калегі, спадарыні і спадары! Дазвольце падзякаваць вам за запрашэнне і магчымасць выступіць тут, у Пасольстве Германіі ў Варшаве . Мы, беларусы, удзячныя   Германіі, Польшчы і Францыі за вашу паслядоўную падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа , за вашу цвёрдую пазіцыю ў абароне нашых правоў, годнасці і надзеі на свабодную і справядлівую Беларусь. З самага пачатку брутальнага падаўлення мірных пратэстаў  у Беларусі ў 2020 годзе вашыя краіны, як і ўсе нашы дэмакратычныя партнёры, занялі прынцыповую і мужную пазіцыю . Вы працягнулі руку салідарнасці ахвярам злачынстваў рэжыму — палітычным зняволеным, тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну, і тым, хто застаўся ў Беларусі і пацярпеў за сваю адданасць свабодзе і дэмакратыі. І мы ніколі не забудзем гэтую салідарнасць у наш самы цяжкі час. З 2020 года сітуацыя ў Беларусі глыбока змянілася. Рэжым Лукашэнкі сістэматычна пашырае сваю рэпрэсіўную практыку , пранікаючы ў новыя сферы грамадства і выходзячы далёка за межы Беларусі. Каля 600 000 беларусаў былі вымушаны з’ехаць з краіны. Тыя, хто пакінуў Беларусь, працягваюць сутыкацца з пераследам з боку рэжыму нават за мяжой  — праз завочныя суды, пагрозы гвалту, запалохванне сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, арышт маёмасці. Беларусы за мяжой таксама дыскрымінацыйным чынам пазбаўлены доступу да жыццёва неабходных консульскіх паслуг, уключаючы працяг пашпартоў і натарыяльнае засведчанне дакументаў. Сёння ўсё большая колькасць доказаў абсалютна дазваляе нам сцвярджаць, што знешняе вымярэнне беларускіх рэпрэсій  не проста вялікае, а велізарнае і беспрэцэдэнтнае . Колькасць патэнцыйных ахвяр гэтых рэпрэсій вымяраецца сотнямі тысяч.  Сотні тысяч ахвяр за межамі Беларусі, якіх рэжым працягвае пераследаваць. Гэтая маштабная транснацыянальная рэпрэсіўная практыка рэжыму Лукашэнкі ўяўляе сабой сур'ёзную пагрозу рэгіянальнай бяспецы ў Еўропе. Дзякуючы Ураду Літвы  гэтыя падзеі знаходзяцца на папярэднім разглядзе Офіса Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда . Падтрымка дзеянняў Літвы з боку іншых краін надзвычай важная, таму што маштаб трансгранічных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі вялізарны, і прыцягненне да адказнасці за гэта з'яўляецца крытычнай неабходнасцю. У той жа час, як намеснік Святланы Ціханоўскай , я хацеў бы падкрэсліць захаванне актуальнасці   Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) . У 2023 годзе АБСЕ стварыла Групу сяброў дэмакратычнай Беларусі , і сімвалічна, што Пастаяннае прадстаўніцтва Германіі пры АБСЕ з'яўляецца адным з двух членаў сакратарыята гэтай групы. Гэта група стала ўнікальнай платформай для прасоўвання інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі і для распрацоўкі эфектыўных мер па вырашэнні пагроз бяспецы з боку рэжыму Лукашэнкі. У прыватнасці, беларускія дэмакратычныя сілы бачаць дапаможную ролю Маскоўскага механізму АБСЕ  ў маніторынгу сітуацыі транснацыянальных рэпрэсій і ў распрацоўцы адпаведных мер рэагавання на гэтыя выклікі. Раздзяляючы агульныя еўрапейскія каштоўнасці і працягваючы барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі, мы разлічваем на нязменную падтрымку Германіі, Польшчы і Францыі  і Групы сяброў дэмакратычнай Беларусіў  рамках АБСЕ. Беларусы працягваюць сваю барацьбу — за свабодную, дэмакратычную Беларусь, за агульную еўрапейскую будучыню. Падтрымка гэтай барацьбы нашымі партнёрамі, прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў , — гэта змаганне за справядлівасць . І справядлівасць павінна перамагчы. Дзякуй.

  • Рыхтуецца рэзалюцыя Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі

    Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» па просьбе і ва ўзаемадзеянні з чальцамі дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, якая рыхтуе рэзалюцыю па Беларусі, у суботу і нядзелю працавала над унясеннем прапаноў у праект рэзалюцыі Еўрапейскага парламента. Наша фракцыя ініцыявала некалькі важных дапаўненняў, якія датычныя сённяшняй сітуацыі ўнутры Беларусі і сітуацыі з дэмакратычнымі сіламі па-за межамі Беларусі. Мы прапанавалі дэпутатам Еўрапарламенту пры прыняцці рэзалюцыі ўзяць пад увагу рэзалюцыі ПАРЕ ад 24 чэрвеня 2025 года «Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны» , у якой на Лукашэнку ўскладаецца адказнасць за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіну у/праз Беларусь , і рэзалюцыю ПАРЕ ад 9 красавіка 2025 года «Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны: неабходнасць забеспячэння прыцягнення да адказнасці і недапушчальнасць беспакаранасці», у якой падкрэсліваецца, што юрысдыкцыя Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны павінна распаўсюджвацца на акт агрэсіі, здзейснены вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі . Мы прапанавалі да разгляду ў рамках рэзалюцыі заклікаць ЕС і яго дзяржавы-члены падтрымаць зварот урада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд наконт расследавання беларускай сітуацыі ў сувязі са здзяйсненнем прадстаўнікамі рэжыму транснацынальных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Мы таксама акцэнтавалі ўвагу на тым, што найважнейшымі умовамі нармалізацыі адносін паміж ЕС і Беларуссю, апрача спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітзняволеных, мусіць стаць поўная дэкрыміналізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў краіне і пачатак нацыянальнага дыялогу для пераадолення глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Наша фракцыя прапанавала Еўрапарламенту ў праект рэзалюцыі ўключыць падтрымку ключавым інстытутам беларускіх дэмакратычных сіл : Аб'яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі і Каардынацыйнай Радзе, а таксама арганізацыям беларускай грамадзянскай супольнасці. Выказасць важнасць фінансавай падтрымкі дэмакратычных інстытутаў, незалежных СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці з улікам спынення падтрымкі з боку ЗША. Разгляд і магчымае прыняцце Еўрапарламентам рэзалюцыі плануецца на гэтым тыдні падчас пасяджэння Еўрапарламента. У дакуменце плануецца шырока і змястоўна прадставіць ацэнку бягучай сітуацыі ў Беларусі і ўнесці шэраг прапаноў да далейшай стратэгіі ЕС адносна Беларусі. «Нашай фракцыяй таксама ўнесены іншыя прапановы, на пазітыўны разгляд якіх мы спадзяёмся. Мы заўсёды адзначалі прынцыповую пазіцыю Еўрапейскага парламента адносна ацэнкі беспрэцэдэнтнага ўзроўню рэпрэсій у нашай краіне і важнасці працягу ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама падтрымкі дэмакратычнага імкнення беларускага народа» , — адзначыў чалец Каардынацыйнай Рады Павел Латушка .

  • Польшча працягвае прымаць і разглядаць заявы на міжнародную абарону ад беларусаў

    Источник: Kuba Atys / Agencja Wyborcza.pl Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы працягвае прымаць заявы на міжнародную абарону ад грамадзян Беларусі і разглядаць ужо пададзеныя заявы — гэта сёння пацвердзіў кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Томаш Цытрыновіч на рабочай групе па пытаннях легалізацыі беларусаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы. У пасяджэнні рабочай групы з беларускага боку прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка , дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў , старшыня прававой камісіі Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк , кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская  і прадстаўніца ініцыятывы «Partyzanka». З прычыны таго, што значна ўзрос аб'ём заяў на міжнародную абарону, прыпыненае дзеянне пункта закона, які ўстанаўлівае абмежаванне тэрмінаў (6–15 месяцаў) для разгляду справы. Гэта зроблена дзеля таго, каб паменшыць колькасць фармальнай карэспандэнцыі і даць магчымасць супрацоўнікам займацца выключна разглядам спраў пра прадстаўленне міжнароднай абароны , адзначыў, адказваючы на пытанне Паўла Латушкі, Томаш Цытрыновіч. Пад час пасяджэння прадстаўнікі Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы адзначылі, што ў першым квартале 2026 года плануецца запуск партала MOS , мэта якога — павялічыць прапускную здольнасць апрацоўкі заяў і пасля пачатку паўнавартаснай работы партала вярнуцца да стандартных тэрмінаў разгляду . Прадстаўнікі беларускага боку паднялі пытанне магчымасці кароткачасовага выезду з Польшчы ў перыяд чакання рашэння па міжнароднай абароне  пры наяўнасці дзеючага дазволу на жыхарства і польскага праязнога дакумента. Па выніках пасяджэння чакаецца пісьмовае пацвярджэнне ад польскага боку такой магчымасці. Павел Латушка і Леанід Марозаў таксама закранулі пытання прымяненне Дублінскага рэгламенту і сітуацыяй з палітычнымі зняволенымі, якіх прымусова дэпартуюць у Літву. Польскі бок выказаў разуменне праблемы і гатоўнасць разгледзець магчымыя рашэнні на падставе агульных палажэнняў дакумента . Акрамя таго, абмяркоўвалася праблема, якая ўзнікае ў выпадках страты пашпарта, а таксама калі ў заяўнікаў заканчваюцца старонкі ў беларускім пашпарце, а польскія органы адмаўляюць у выдачы польскага праязнога дакумента. Прадстаўнікі упраўлення выказалі гатоўнасць прапрацаваць гэтае пытанне і разгледзець магчымыя адміністрацыйныя рашэнні .

  • Павел Латушка абмеркаваў пытанні адказнасці Лукашэнкі з міністрам юстыцыі Францыі

    Павел Латушка з міністрам юстыцыі Францыі Жэральдам Дарманэнам. Фота: НАУ-медыя У рамках рабочай паездкі ў Парыж, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка  правёў сустрэчу з міністрам юстыцыі Францыі Жэральдам Дарманэнам . Падчас сустрэчы Павел Латушка прадставіў міністру юстыцыі Францыі інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі,  а менавіта звярнуў увагу на бесперапынныя рэпрэсіі як унутры Беларусі, так і на злачынствы экстэрытарыяльнага характару ў дачыненні да беларусаў, якія пражываюць перш за ўсё на тэрыторыі краін-членаў ЕС. Намеснік кіраўніцы Кабінета таксама прадставіў сітуацыю з палітычнымі зняволенымі , праінфармаваў пра падыходы да магчымага садзейнічання вызваленню палітычных зняволеных, у тым ліку пры ўдзеле Еўрапейскага саюза і Францыі як краіны лідара ў ЕС. Асобна падчас сустрэчы было закранута  пытанне адказнасці Лукашэнкі ў рамках Міжнароднага крымінальнага суда , і падтрымкі рэферала Літвы з боку Францыі аб разглядзе беларускай сітуацыі ў Міжнародным крымінальным судзе за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Таксама была абмеркавана тэма адказнасці за незаконны вываз украінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь пры садзейнічанні Лукашэнкі , які асабіста прымаў адпаведнае фінансава-распарадчае рашэнне для незаконнага перамяшчэння і індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі тэму дзейнасці Спецыяльнага трыбунала па адказнасці за агрэсію супраць Украіны, а менавіта гаворка ішла пра збор доказаў і перадачу акумуляванай доказнай базы ў адпаведныя органы, якая пацвярджае адказнасць так званага вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі ў ажыццяўленні акта агрэсіі супраць Украіны. Павел Латушка праінфармаваў Жэральда Дарманэна пра дзейнасць дэмакратычных інстытутаў: Аб'яднанага Пераходнага Кабінета  пад кіраўніцтвам  Святланы Ціханоўскай , і выбранага прадстаўнічага органа —  Каардынацыйнай рады . А таксама пра масавы, беспрэцэдэнтны пераслед рэжымам Лукашэнкі членаў Каардынацыйнай Рады, актывістаў дэмакратычных сіл, які носіць экстэрытарыяльны характар і здзяйсняецца за межамі Беларусі.

  • Павел Латушка заклікаў парламентарыяў краін-членаў ЕС садзейнічаць беларусам у пытаннях легалізацыі і атрымання віз

    «Хацеў бы падзякаваць усім прадстаўнікам парламентаў еўрапейскіх краін, якія прыбылі на гэтую сустрэчу, і падзякаваць у вашай асобе вашым парламенцкім дэлегацыям у ПАРЕ за тое, што быў прадстаўлены мандат для дэлегацыі дэмакратычных сіл, якая складаецца з 6 чальцоў Каардынацыйнай Рады для ўдзелу ў дзейнасці ПАРЕ», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, чалец Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь», якая праходзіць у Парыжы, арганізаванай Нацыянальным сходам Францыі. Павел Латушка падкрэсліў, што за час працы дэлегацыі дэмакратычных сіл у ПАРЕ атрымалася ўнесці две істотныя папраўкі ў рэзалюцыю аб непрызнанні Лукашэнкі прэзыдэнтам краіны «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі» . Таксама атрымалася ўнесці папраўкі ў шэраг рэзалюцый ПАРЕ па пытаннях адказнасці Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за дэпартацыю і індактрынацыю ўкраінскіх дзяцей, а таксама ў рэзалюцыю аб адказнасці за акт агрэсіі супраць Украіны. «Гэта вельмі важна, бо з аднаго боку гэта дае нам магчымасць не толькі ствараць прававую базу для будучых, як я спадзяюся, рашэнняў у рамках Міжнароднага крымінальнага суда, Спецыяльнага трыбунала за злачынства агрэсіі супраць Украіны, а з другога боку —   гэта дае нам унікальную магчымасць усталёўваць вельмі добрыя двухбаковыя кантакты з дэпутатамі парламентаў краін-членаў Рады Еўропы». Павел Латушка звярнуўся да прысутных парламентарыяў з просьбай ініцыяваць сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў іх краін для паляпшэння ўмоў выдачы віз беларусам, адзначыўшы ўсё большыя цяжкасці ў атрыманні віз беларусамі . Калі візы выдаюцца, то часцей за ўсё аднаразовыя на некалькі дзён, што вельмі ўскладняе камунікацыю беларусаў з Еўропай увогуле , а асабліва цяжка тым, хто праз рэпрэсіі рэжыму пазбаўлены магчымасці вярнуцца ў Беларусь і не мае магчымасці камунікаваць са сваімі сем’ямі. Таксама Павел Латушка падчас выступу адзначыў, што рэжым Лукашэнкі фактычна адмовіўся выконваць абавязкі дзяржавы для часткі грамадзян Беларусі,  якія былі вымушаны з’ехаць з Беларусі праз створаную рэжымам атмасферу страху і тэрору. Беларусы за мяжой не могуць атрымліваць пашпарты, працягваць тэрмін дзеяння пашпартоў, ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні ў пасольствах і консульскіх установах. Усё гэта вельмі важныя праблемы як для беларусаў, так і для еўрапейскіх краін, у якіх беларусы знаходзяцца. Павел Латушка звярнуўся да парламентарыяў, у тым ліку як чалец рабочай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы пры МУС Польшчы, які кожны дзень атрымлівае звароты ад беларусаў, з просьбай падчас сустрэч у міністэрствах унутраных спраў іх краін падымаць пытанні паляпшэння ўмоў легалізацыі беларусаў.

  • Павел Латушка звярнуўся да Францыі з просьбай падтрымаць намаганні па прыцягненні Лукашэнкі і яго хаўруснікаў да адказнасці за здзейсненыя міжнародныя злачынствы

    Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы  Святланы Ціханоўскай з прэзідэнткай Нацыянальнай Асамблеі Францыі  Яэль Браўн-Піве адзначыў, што Францыя заўсёды з'яўлялася і з'яўляецца лідарам у пытаннях захавання правоў чалавека, правасуддзя і дэмакратыі. Павел Латушка звярнуўся з просьбай да кіраўніцы французскага парламента аб падтрымцы з боку Францыяй разгляду беларускай сітуацыі ў Міжнародным крымінальным судзе , і заявіў пра важнасць прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Таксама ў кантэксце юрыдычна створанага ў рамках Савета Еўропы Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, Павел Латушка звярнуўся да Яэль Браўн-Піве з просьбай аб падтрымцы разгляду пытання прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і так званага вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі за здзейснены акт агрэсіі супраць Украіны . Дадзенае пытанне таксама абмяркоўвалася Паўлам Латушкам на сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнага і прававога дэпартамента МЗС Францыі і з кіраўніком парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці.   З французскага боку была выказана гатоўнасць дэталёва прапрацаваць і разгледзець дадзенае пытанне.

  • У МЗС Францыі выказалі падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі

    Павел Латушка з намеснікам дырэктара Дырэктарата па кантынентальнай Еўропе МЗС Францыі Бенджамінам Рорыгам. Фота: НАУ-медыя У рамках рабочай паездкі ў Парыж намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка  правёў сустрэчы з намеснікам дырэктара Дырэктарата па кантынентальнай Еўропе МЗС Францыі Бенджамінам Рорыгам  і намесніцай дырэктара па Усходняй Еўропе і Расіі МЗС Францыі Элізабэт Бердэнс . У сустрэчах прымаў удзел прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве АПК Уладзімір Астапенка . Галоўнымі тэмамі сустрэч былі: магчымая роля Францыі ў пытаннях прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі  за здзейсненыя злачынствы ў дачыненні да беларускага народа; спрыянне з боку Францыі вызваленню палітычных зняволеных  у Беларусі; праблемныя пытанні легалізацыі беларусаў у Францыі ; далейшае ўзмацненне санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі  за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны; пытанні ўзаемадзеяння з групай краін-сяброў дэмакратычнай Беларусі ў межах АБСЕ  і магчымая рэалізацыя супольных ініцыятыў. Павел Латушка падчас сустрэч таксама праінфармаваў пра узмацненне пераследу  за межамі Беларусі прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных інстытутаў і актывістаў з боку рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнікі МЗС Францыі выказалі няўхільную падтрымку дэмакратычных сіл ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі. Праведзеныя канструктыўныя перамовы дазваляюць і надалей разлічваць на ўзаемнае супрацоўніцтва і далейшае дапамогу з боку Францыі. Павел Латушка і Уладзімір Астапенка прымуць удзел у трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь», арганізаванай Нацыянальным сходам Францыі, якая праходзіць 6-7 кастрычніка ў Парыжы.

  • Мы заклікаем усіх суб’ектаў аб’яднаць намаганні для забеспячэння стабільнага і незалежнага функцыянавання Міжнароднага крымінальнага суда

    Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання. «Як чалец Каардынацыйнай рады Беларусі, я хацеў бы заявіць пра нашу рашучую падтрымку Міжнароднага крымінальнага суда. Сёння МКС застаецца адзіным эфектыўным інструментам, здольным расследаваць злачынствы, учыненыя вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам Беларусі, у прыватнасці, супраць беларусаў і ўкраінцаў» , — заявіў у ходзе восеньскай сесіі ПАСЕ лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», дэлегат Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы  Павел Латушка  падчас пасяджэння Камітэта ПАСЕ па прававых пытаннях і правах чалавека. «Акрамя расследавання сітуацыі ва Украіне, Офіс Пракурора МКС у цяперашні час праводзіць папярэдняе вывучэнне сітуацыі ў Беларусі. Каардынацыйная Рада прыняла спецыяльную рэзалюцыю аб важнасці расследавання МКС злачынстваў, учыненых Лукашэнкам і яго паплечнікамі, і прыцягненні да адказнасці адпаведных асоб. У сувязі з гэтым вельмі важна, каб Суд меў магчымасць выконваць свой мандат без якога-небудзь умяшання. Мы заклікаем усіх суб’ектаў аб’яднаць намаганні для забеспячэння стабільнага і незалежнага функцыянавання Суда ўсімі даступнымі сродкамі» , — падкрэсліў Павел Латушка. Дакладчык па пытанні пагрозаў для Міжнароднага крымінальнага суда Тэкке Пенман з Нідэрландаў у ходзе пасяджэння Камітэта ПАСЕ па прававых пытаннях і правах чалавека падтрымаў выказаную Паўлам Латушкам пазіцыю, што менавіта дзеля дасягнення мэтаў, агучаных у выступленні прадстаўніка Каардынацыйнай Рады Беларусі, неабходна падрыхтоўка даклада і далейшая праца па ўзмацненні ролі Міжнароднага крымінальнага суда ў агульнай сістэме міжнароднага правасуддзя. Пасля пасяджэння Камітэта з Тэкке Пенманам была дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве пры падрыхтоўцы даклада. На палях восеньскай сесіі ПАСЕ Павел Латушка правёў кароткую сустрэчу з прызначаным сёння рэцэнзентам да дакладу па сітуацыі ў Беларусі Іванам Рачанам , дэпутатам парламента Харватыі. Адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў Беларусі, з боку прадстаўніка Харватыі была дадзена адназначная ацэнка  важнасці факусавання праблематыкі масавага парушэння правоў чалавека ў Беларусі  і падрыхтоўкі адпаведнага даклада Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы Таксама Павел Латушка правёў сустрэчу з дакладчыкам па транснацыянальных злачынствах Канстанцінасам Эфстаціу . Павел Латушка праінфармаваў пра тое, што з пачатку гэтага года т ак званы Следчы камітэт Беларусі ініцыяваў не менш за 970 крымінальных пераследаў экстэрытарыяльнага характару ў дачыненні да беларусаў, якія легальна пражываюць на тэрыторыі Польшчы і Літвы . Асобна было адзначана з боку дакладчыка ПАСЕ, што рэжым выкарыстоўвае крымінальныя артыкулы непалітычнага характару, напрыклад, карупцыя і іншыя, для пераследу сваіх палітычных апанентаў. Павел Латушка адзначыў, што беларускі народ сёння, на жаль, з’яўляецца найбольш падвергнутым транснацыянальным рэпрэсіям сярод народаў Еўропы.

  • У Беларусі не можа быць сапраўднай дэмакратыі без роўнасці, і не можа быць справядлівасці без барацьбы з дыскрымінацыяй

    «Мэта беларускага дэмакратычнага руху — пабудаваць грамадства сапраўднай роўнасці, грамадства, дзе няма месца дыскрымінацыі і грамадзянам другога гатунку» , — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка  на адкрыцці мерапрыемства, арганізаванага ў Страсбургу Саветам Еўропы «Еўрапейскія стандарты роўнасці і антыдыскрымінацыі»  ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Павел Латушка выступіў па даручэнні кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай  з вітальным словам перад удзельнікамі мерапрыемства, у якім падкрэсліў, што  «на працягу дзесяцігоддзяў народ Беларусі жыў у сістэме, дзе роўнасць адмаўляецца, дыскрымінацыя інстытуцыяналізавана, а рэпрэсіі па дыскрымінацыйных прыкметах выкарыстоўваюцца як інструмент кіравання. Незалежныя галасы заглушаюцца, грамадзянская супольнасць падвяргаецца ганенням, а цэлыя супольнасці сутыкаюцца з сістэмнай дыскрымінацыяй. У 2018 годзе Лукашэнка назваў законапраект, накіраваны на барацьбу з хатнім гвалтам і дыскрымінацыйнымі практыкамі, (цытую) “узятай з Захаду дурасцю”, нават заявіўшы, што такія меры супярэчаць так званым “славянскім традыцыям”. Прыкрывацца “традыцыямі” для апраўдання гвалту і дыскрымінацыі — глыбока цынічна. Я не магу казаць за ўсе славянскія народы, але магу з упэўненасцю сказаць, што ў беларускіх традыцыях няма месца гвалту — ні ў сям'і, ні ў грамадстве ў цэлым. Увесь гвалт, які мы бачым у Беларусі сёння, з'яўляецца вынікам існавання рэжыму, чужога нашаму народу . Мы бачым будучую Беларусь, дзе кожны — незалежна ад полу, этнічнай прыналежнасці, веравызнання, мовы, палітычных перакананняў ці сацыяльнага паходжання — можа ў поўнай меры і на роўных удзельнічаць у грамадскім жыцці». Намеснік кіраўніцы Кабінета адзначыў важнасць выкарыстання еўрапейскіх стандартаў па пытаннях роўнасці і антыдыскрымінацыі ў якасці арыенціра для дэмакратычнай Беларусі , а таксама адзначыў, што для беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці гэтыя стандарты служаць: Крыніцай легітымнасці — гарантуючы, што будучая Беларусь будзе адпавядаць еўрапейскім каштоўнасцям роўнасці і справядлівасці. Практычным інструментам  — прадастаўляючы правераныя прававыя рамкі, палітыку і інстытуцыянальныя мадэлі для барацьбы з дыскрымінацыяй ва ўсіх яе формах. Маральным шчытом — даючы актывістам і грамадзянам упэўненасць у тым, што іх барацьба не з'яўляецца ізаляванай, а з'яўляецца часткай больш шырокіх еўрапейскіх абавязацельстваў. «Я хачу падзякаваць Савету Еўропы за яго нязменную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці ў прасоўванні роўнасці, правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Таксама хацеў бы адзначыць намаганні беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці Беларускага Хельсінкскага камітэта, які распрацаваў Канцэпцыю сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку праект закона “Аб роўнасці і недыскрымінацыі”» . Павел Латушка падчас свайго выступу падкрэсліў, што барацьба беларусаў за роўнасць — гэта не толькі нацыянальная, але і агульнаеўрапейская барацьба. «Дазвольце мне яшчэ раз пацвердзіць: у Беларусі не можа быць сапраўднай дэмакратыі без роўнасці, і не можа быць справядлівасці без барацьбы з дыскрымінацыяй» , — падкрэсліў Павел Латушка.

  • Выстава «Tożsamość» Лявона Тарасевіча ў Музеі Вольнай Беларусі

    Музей Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення , запрашае на выставу «Tożsamość» («Identity» / «Ідэнтычнасць») польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасевіча  (Leon Tarasewicz). На выставе прадстаўлены дзве вялікія працы знакамітага мастака. Адна з карцін натхнёная аптычнай з’явай, якая называецца «пояс Аляксандра»  — ад імя Аляксандра з Афрадызіі, грэцкага філосафа, што жыў на мяжы І і ІІ стагоддзяў н. э. і першым апісаў гэтае з’явішча.  Другая карціна паказвае дарогу, якая губляецца ў тумане паміж дрэвамі без лістоты . Па форме праца адсылае да больш ранніх карцін Тарасевіча з сярэдзіны 1980-х гадоў — кампазіцый, выбудаваных з рытмічных, спрошчаных формаў пры дапамозе абмежаванай палітры фарбаў. Выстава ладзіцца ў межах Warsaw Gallery Weekend —  штогадовага агляду сучаснага мастацтва з удзелам вядучых галерэй мастацтва, інстытуцый культуры, фондаў і мастацкіх калектываў. У 2025 годзе WGW праводзіцца ўжо ў 15-ы раз і ўключае 53 галерэі і 50 выстаў. Музей Вольнай Беларусі як самастойная інстытуцыя ўдзельнічае ў гэтай маштабнай падзее ўпершыню ў секцыі WGW+. «Я вельмі раю ўсім наведаць цудоўную выставу Лявона Тарасевіча, якая праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі. Я пазнаёміўся з яго творчасцю яшчэ, калі працаваў консулам і паслом Беларусі ў Польшчы. Гэта выдатны беларускі мастак, які нарадзіўся ў Польшчы і належыць да беларускай меншасці ў Польшчы і сапраўды з’яўляецца мастаком сусветнай славы» , — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка . Уваход вольны.   Дата: 19 верасня - 19 кастрычніка (выходны - панядзелак) Час: 11.00 - 20.00 (час мясцовы) Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава

bottom of page