top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • Ці можа Еўропа адчуваць сябе ў бяспецы пасля вучэнняў «Захад-2025»?

    «Вучэнні “Захад-2025” скончыліся, і многія могуць адчуць спакусу з палёгкай уздыхнуць. Ці можа Еўропа зноў адчуваць сябе ў бяспецы? Адказ, на жаль, просты і нядобры: не, не можа», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы са студэнтамі больш за 30 краін ў Каледжы Еўропы ў Натоліне. Каледж Еўропы, створаны па ініцыятыве Гаагскага кангрэса, вядзе сваю гісторыю з 1949 года і з’яўляецца найстарэйшай вышэйшай навучальнай установай, якая спецыялізуецца на еўрапейскіх даследаваннях. У Каледжы навучаюцца студэнты з больш чым 30 краін свету, якія ўжо маюць магістарскую ступень у эканоміцы, праве, палітычных навуках і гісторыі. У якасці спецыяльнага госця Каледжа Еўропы Павел Латушка расказаў, як дыктатар Лукашэнка, ініцыяваўшы стварэнне так званай Саюзнай дзяржавы, даў Расіі інструмент для пазбаўлення Беларусі суверэнітэту і незалежнасці, а таксама падрабязна прадставіў студэнтам сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі і патэнцыйныя пагрозы для бяспекі і стабільнасці ў Еўропе, якія стварае рэжым Лукашэнкі. Распавядаючы пра пагрозы, якія нясуць з сабой вучэнні «Захад-2025» , Павел Латушка адзначыў, што вучэнні «Каўказ-2008»  Расія выкарыстала для нападу на Грузію, вучэнні «Захад-2013»  былі прыкрыццём для збору расійскіх войскаў, якія былі выкарыстаны для захопу Крыма і для адпраўкі дыверсійных груп у Данецкую і Луганскую вобласці. Пасля вучэнняў «Захад-2021»  пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. «Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя прыклады? Ні адзін з нападаў не адбыўся непасрэдна падчас вучэнняў. Заўсёды была паўза, пасля якой вучэнні ператвараліся ў рэальныя ваенныя дзеянні. Гэтая тактыка робіць любыя ваенныя вучэнні каля мяжы патэнцыйнай пагрозай», — адзначыў Павел Латушка. Кіраўнік НАУ выказаўся пра маштабную правакацыю Расіі і рэжыму Лукашэнкі, падчас якой 19 дронаў увайшлі ў паветраную прастору Польшчы, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі,  і расказаў студэнтам пра мэты гэтай сумеснай мэтанакіраванй аперацыі Расіі і Лукашэнкі. Падчас сустрэчы студэнты былі вельмі зацікаўлены сітуацыяй у Беларусі і больш за гадзіну задавалі пытанні Паўлу Латушку  пра бяспеку ў нашым рэгіёне, палітычных зняволеных і тое, чым Еўропа і іншыя дэмакратычныя краіны могуць дапамагчы ў нашай барацьбе за вольную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. Гэта чарговая лекцыя Паўла Латушкі ў якасці спецыяльнага госця ў Каледжы Еўропы па тэме сітуацыі ў Беларусі і вакол яе. Раней, у ліпені, намеснік кіраўніцы Кабінета выступіў для 40 маладых дыпламатаў з МЗС краін-членаў ЕС і краін-кандыдатаў у ЕС.

  • Важна захаваць магчымасць камунікацыі беларусаў з Еўропай пры аказанні ціску на рэжым Лукашэнкі для змены яго ўнутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі

    Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета наконт узмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай змены яго ўнутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі была прадстаўлена намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам  у ходзе сустрэчы з віцэ-маршалкам Сейма Пятром Згажэльскім . У сустрэчы таксама прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан . Падчас сустрэчы Павел Латушка адзначыў, што рашэнне Польшчы па закрыцці памежных пераходаў будзе мець у тым ліку ўплыў на абмежаванне крыніц фінансавання рэпрэсіўнай машыны , якая выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі супраць беларускага народа, а таксама будзе абмяжоўваць рэсурсы, якія выдзяляе Лукашэнка на падтрымку агрэсіі супраць Украіны. Адначасова намеснік кіраўніцы Кабінета адзначыў, што для АПК важным з'яўляецца захаванне магчымасцей для камунікацыі беларусаў з Еўропай для падтрымання міжчалавечых кантактаў паміж беларусамі і грамадзянамі еўрапейскіх дзяржаў. Звярнуўшы ўвагу, што большасць беларусаў выступае за дэмакратычныя змены ў краіне і не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Асобна ў ходзе сустрэчы была абмеркавана неабходнасць дамагацца вызвалення ўсіх палітычных зняволеных , сярод якіх — лідар польскай меншасці Беларусі Анджэй Пачобут . Павел Латушка праінфармаваў пра падыходы, якія распрацоўваюцца Кабінетам, па арганізацыі нацыянальнага дыялогу з мэтай выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне і захавання беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці. Віцэ-маршалак Сейма, які прадстаўляе ў парламенце адну з партый, што ўваходзяць у кіруючую кааліцыю — Польскую сялянскую партыю, адзначыў гатоўнасць спрыяць дэмакратычным сілам Беларусі і інстытутам у іх дзейнасці , у тым ліку выказаў гатоўнасць да шырокай камунікацыі з прадстаўнікамі сваёй партыі ва ўрадзе Польшчы, а таксама з дэпутатамі Еўрапарламента па беларускім пытанні.

  • Самалёты Лукашэнкі працягваюць знаходзіцца пад санкцыямі ЗША

    Самалёт Лукашэнкі. Крыніца: lenta.ru Для «Белавія» зрабілі паслабленні ў амерыканскіх санкцыях, але сама кампанія засталася ў спісе SDN. Пад санкцыямі (у спісе SDN) застаюцца і асабістыя самалёты Лукашэнкі, уключаныя туды па прапановах НАУ. ЗША дазволілі палёты васьмі паветраных суднаў авіякампаніі «Белавія», якія падпадаюць пад ліцэнзійнае абслугоўванне, у любы пункт прызначэння і з любога пункта прызначэння, у тым ліку з Беларусі, за выключэннем палётаў: на Кубу, у Іран, Паўночную Карэю, Расію, Сірыю, часова акупаваныя тэрыторыі Украіны.  Тым не менш, паветраная прастора еўрапейскіх дзяржаў для паветраных суднаў з Беларусі па-ранейшаму застаецца закрытай. Таксама «Белавіі» дазволілі тэхнічнае абслугоўванне, бягучы і капітальны рамонт і/або аднаўленне пэўных паветраных суднаў з улікам шэрагу абмежаванняў, а таксама экспарт, рээкспарт або перадачу пэўнага абсталявання, расходных матэрыялаў і матэрыялаў, прызначаных для выкарыстання пэўнымі паветранымі суднамі авіякампаніі «Белавія», з улікам умоў і абмежаванняў. Гэты дазвол распаўсюджваецца на паветраныя судны, што падпадаюць пад дзеянне Правілаў кіравання экспартам (EAR), у тым ліку восем самалётаў Boeing, якія належаць «Белавія». Пад дадзеныя дазволы не падпадаюць самалёты Boeing, якія выкарыстоўваюцца дыктатарам Лукашэнкам і ўключаны ЗША на падставе прапаноў  і абгрунтаванняў НАУ ў спіс SDN : Boeing 767 з бартавым нумарам EW-001PB, Boeing 737 з бартавым нумарам EW-001PA. Boeing 767 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PB — адзін з бортаў, на якіх Аляксандр Лукашэнка лётае падчас візітаў. Гэты самалёт набылі ў 2012 годзе, раней ён належаў былому туркменскаму лідару Сапармурату Ніязаву. Крыніца: news.zerkalo.io «Белавіі» забаронена выкарыстанне паветраных суднаў для перавозкі прадметаў, якія падпадаюць пад дзеянне Правілаў кіравання экспартам (EAR). Да такіх прадметаў адносяцца любыя прадметы, прызначаныя для падтрымкі вайны Расіі супраць Украіны. «Белавіі» дазволена абслугоўванне, рамонт, аднаўленне і рэстаўрацыя паветраных суднаў, у тым ліку з выкарыстаннем прадметаў, якія падпадаюць пад экспартны кантроль, і былі асобна дазволены для экспарту або рээкспарту ў Беларусь або для выкарыстання беларускімі паветранымі суднамі. Бюро прамысловасці і бяспекі ЗША (BIS) будзе кантраляваць пастаўкі запчастак для выкарыстання «Белавія» ў кожным канкрэтным выпадку , каб вызначыць, ці прызначаны гэтыя прадметы для абслугоўвання і выкарыстання камерцыйнага пасажырскага флоту «Белавія», а таксама для прадухілення рызыкі перанакіравання іх на іншыя недазволеныя канчатковыя мэты або канчатковым карыстальнікам, у тым ліку ў Расію. Фота ілюстрацыйнае Як адзначыў намеснік кіраўніцы АПК і кіраўнік НАУ Павел Латушка : «Такім чынам, у цэлым паслабленні можна разглядаць як абмежаваны крок насустрач беларускаму нацыянальнаму перавозчыку, аднак ён захоўвае жорсткі кантроль і санкцыйныя рамкі. Перш чым прапаганда рэжыму Лукашэнкі захлынаючыся будзе ў будучыні расказваць пра свае поспехі ў зняцці санкцый, неабходна прыцягваць адпаведную экспертызу для ацэнкі тых ці іншых рашэнняў. Дадзеныя меры, прынятыя ЗША ў дачыненні да авіякампаніі «Белавія», накіраваныя выключна на забеспячэнне бяспекі грамадзянскай авіяцыі і пасажыраў, але яны ніякім чынам не азначаюць спыненне санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі – два самалёты Boeing Лукашэнкі працягваюць знаходзіцца пад санкцыямі ЗША» .

  • Сустрэча з беларусамі ва Уроцлаве

    Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, член Каардынацыйнай Рады Павел Латушка правёў сустрэчу з выбаршчыкамі і іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары , пражываючымі ў Ніжнесілезскім ваяводстве. Сустрэча перад усім была прымеркавана абмеркаванню праблемных пытанняў легалізацыі беларусаў, якія пражываюць у горадзе Уроцлаў і ваяводстве. Галоўная праблема, якую акрэслілі беларусы — гэта даволі працяглы тэрмін атрымання падарожных дакументаў для беларускіх грамадзян у ваяводскай управе. Асобна былі разгледжаны праблемныя пытанні атрымання адукацыі і адкрыцця банкаўскіх рахункаў. Павел Латушка праінфармаваў аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады. З боку прадстаўнікоў дыяспары адзначалася важнасць захавання дадзенага інстытута для прадстаўлення інтарэсаў беларусаў за мяжой. Павел Латушка распавёў таксама аб дзейнасці каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, накіраванай на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа, злачынства агрэсіі супраць Украіны і злачынствы супраць украінскіх дзяцей, а таксама аб правядзенні санкцыйнай палітыкі. На запыт Паўла Латушкі аб неабходнасці працягваць стратэгію ціска ў адносінах да рэжыма, абсалютная большасць удзельнікаў сустрэчы выказалася за неабходнасць прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыма і павялічэнне санкцыйнага ціску на рэжым. « Лукашэнка павінен панесці адказнасць за злачынствы, і ціск павінен не аслабеваць, пакуль Лукашэнка і яго рэжым не зменіць унутраную і знешнюю палітыку » — адзначылі ўдзельнікі сустрэчы. Сустрэча адбылася напярэдадні сустрэчы з ваяводай Ганнай Жабскай. З беларускай дыяспарай была дасягнута дамоўленасць, што грамадзяне Беларусі будуць накіроўваць тыя пытанні, якія варта разгледзіць на ўзроўні цэнтральных органаў улады Польшчы. Павел Латушка звярнуўся з просьбай накіроўваць абагульненыя прапановы арганізацый беларускай дыяспары, якія дзейнічаць у ваяводстве, дзеля таго, каб іх можна было абмеркаваць падчас паседжання міжміністэрскай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы, першае пасяджэнне якой плануецца правесці 13 кастрычніка 2025 года, а таксама каб вырашаць гэтыя пытанні ў рамках дзейнасці рабочай группы па пытаннях легалізацыі беларусаў пры міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы, у якой беларускую частку ўзначальвае намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка. Павел Латушка правёў чарговую сустрэчу з прадстаўнікамі дыяспары ва Уроцлаве і Ніжнесілезскім ваяводстве дзеля таго, каб прааналізаваць рэалізацыю тых праблемных пытанняў, якія былі пастаўлены беларусамі Уроцлава падчас сустрэчы ў 2024 годзе. Суразмоўцы адзначылі адносныя пазітыўныя зрухі ў пытаннях легалізацыі, але падкрэсліўшы, што праблема да гэтай пары застаецца актуальнай, асабліва ў атрыманні падарожных дакументаў у Ніжнесілезскім ваяводстве.

  • Павел Латушка заклікаў польскі бок звярнуць увагу на важнасць захавання міжчалавечых кантактаў і падтрымкі еўрапейскай арыентацыі беларусаў

    Прынятае ўрадам Польшчы рашэнне аб закрыцці ўсіх памежных пераходаў на беларуска-польскай мяжы стала тэмай сустрэчы намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі  і спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана з Упаўнаважаным прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адамам Халацінскім . Павел Латушка адзначыў, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет выступае з пазіцыяй неабходнасці ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку эканамічнага, каб прымусіць рэжым змяніць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку.  Адначасова для Кабінета важна захаванне магчымасці паездак для беларусаў у краіны ЕС. Разумеючы пазіцыю Польшчы, якая прымае рашэнні ў інтарэсах нацбяспекі, Павел Латушка звярнуў увагу польскага боку і на важнасць захавання міжчалавечых кантактаў і падтрымкі еўрапейскай арыентацыі беларусаў. Адам Халацінскі  адзначыў, што закрыццё пагранічных пераходаў звязана з бяспекай і рэалізацыяй прэвентыўных захадаў у сувязі з рызыкамі, якія вынікаюць з правядзення вучэнняў «Захад-2025». Прадстаўнік МЗС Польшчы папрасіў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і адзначыў, што гэтае рашэнне не мае на мэце нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, як грамадзян Беларусі, так і грамадзян Польшчы. Тым не менш, на сёння пазіцыя польскага боку заключаецца ў тым, што памежны рух на беларуска-польскай мяжы будзе адноўлены толькі тады, калі з’явіцца ўпэўненасць, што бяспека грамадзян Польшчы гарантавана, і што не будзе рызык правакацый і магчымых агрэсіўных дзеянняў супраць Польшчы. На пытанне аб тым, якім чынам будзе дзейнічаць польскі бок у выпадку ўзнікнення неабходнасці перасячэння мяжы ў гуманітарных мэтах, прадстаўнік МЗС Польшчы адзначыў, што рашэнне знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі МУС Польшчы. Асобная ўвага была нададзеная праблеме палітзняволеных у Беларусі. Падкрэслена, што іх вызваленне з’яўляецца адным з ключавых патрабаванняў дэмакратычнага руху і міжнародных партнёраў. Звернута ўвага на магчымыя механізмы падтрымкі і дапамогі з боку Польшчы ў выпадку вызвалення вялікіх груп палітвязняў, у тым ліку гуманітарнай і сацыяльнай дапамогі. Абмяркоўвалася сітуацыя вакол вучэнняў «Захад-2025», якія выклікаюць занепакоенасць у рэгіёне, а таксама нядаўняе парушэнне паветранай прасторы Польшчы расійскімі дронамі з боку Беларусі. Адзначана, што менавіта знешняя агрэсіўная палітыка з боку дыктатара вядзе да неабходнасці прымянення адпаведных абмежавальных мер для забеспячэння бяспекі.

  • Павел Латушка: «Мы заклікаем нашых партнёраў зрабіць усё магчымае для рэалізацыі правасуддзя»

    12 верасня Група незалежных экспертаў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі апублікавала рабочы дакумент  «Ліквідацыя прабелу ў забеспячэнні адказнасці за парушэнні правоў чалавека і спадарожныя злачынствы ў Беларусі». Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка : «У новым дакладзе, які падрабязна апісвае механізмы прыцягнення да адказнасці, адназначна заяўлена пра прыярытэт неабходнасці ўстанаўлення ісціны, правасуддзя, а таксама кампенсацыі шкоды для пацярпелых ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Сімвалічна, што дадзены даклад апублікаваны на наступны дзень пасля таго, як увесь свет мог убачыць, з якой жорсткасцю Лукашэнка прымусова выдаліў з краіны 52 палітзняволеных. Іх гісторыі з’яўляюцца яскравым сведчаннем учыняемых злачынстваў і неабходнасці забяспечыць адэкватнае аднаўленне правоў ахвяр. Надзвычай важна, што дадзеным дакументам Група незалежных экспертаў не толькі пацвярджае прававыя высновы беларускіх і міжнародных арганізацый, уключаючы Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, кваліфікуючы дзеянні ўладаў рэжыму Лукашэнкі як злачынствы супраць чалавечнасці, але і дакладна называе канкрэтных асоб, найбольш адказных за дадзеныя злачынствы: Аляксандра Лукашэнку , Мікалая Карпянкова , Юрыя Караева . Даклад таксама дэманструе, што пытанне падтрымкі рэферала беларускай сітуацыі Урадам Літвы з’яўляецца не прадметам прававых дыскусій, а маральным абавязкам краін, якія выступаюць за вяршэнства права, ідэалы правасуддзя і абарону правоў чалавека. Мы заклікаем нашых партнёраў зрабіць усё магчымае для рэалізацыі правасуддзя з дапамогай механізмаў, адзначаных у дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН». Канадская прадстаўніца групы экспертаў С’юзан Базілі : «У Групы ёсць разумныя падставы меркаваць, што Лукашэнка распрацаваў і рэалізаваў палітыку, накіраваную на падаўленне любой формы іншадумства праз пераслед рэальных або меркаваных апанентаў з мэтай захавання ўлады, і ўдзельнічаў у злачынствах супраць чалавечнасці ў выглядзе палітычнага пераследу і зняволення, учыненых у Беларусі з 1 мая 2020 года». Эксперты падкрэслілі, што забеспячэнне правасуддзя і прыцягнення да адказнасці на міжнародным узроўні і ў трэціх краінах не з’яўляюцца двума варыянтамі, што ўзаемна выключаюць адно аднаго, і не перашкаджаюць любым будучым судовым разбіральніцтвам у Беларусі. Моніка Плятэк , экспертка групы: «Калі настане дзень пасля кіравання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, умацаванне нацыянальнага судаводства ў Беларусі будзе мець вырашальнае значэнне для аднаўлення даверу беларусаў да ўласных нацыянальных інстытутаў, у прыватнасці да судовай сістэмы. Мы заклікаем усе адпаведныя зацікаўленыя бакі разглядаць усе гэтыя варыянты як узаемадапаўняльныя і працягваць дакументаваць доказы для будучых працэсаў па прыцягненні да адказнасці».

  • Каардынацыйная Рада зацікаўлена ва ўзмацненні ўзаемадзеяння з Еўрапарламентам

    Перспектывы супрацоўніцтва Каардынацыйнай Рады з Еўрапейскім парламентам былі абмеркаваны на сустрэчы спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана  і намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чальца Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі  з намеснікам кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Міхалам Кабоскам . Падчас сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць аб узмацненні ўзаемадзеяння Каардынацыйнай Рады з групай, якая адказвае за супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ў цэлым з Еўрапейскім парламентам. Было прапанавана разгледзець магчымасць правядзення ў бліжэйшай перспектыве мерапрыемства па аналогіі з буйной палітычнай канферэнцыяй у Еўрапарламенце , прысвечанай Беларусі, якая адбылася ў снежні 2024 года. Павел Латушка ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета адзначыў, што, у цэлым падтрымліваючы рашэнне Польшчы аб узмацненні ціску на рэжым Лукашэнкі, важна захоўваць магчымасць камунікацыі для беларусаў, большасць з якіх зацікаўленыя падтрымліваць адносіны з краінамі-членамі Еўрапейскага саюза. Важна памятаць, што беларусы — не рэжым Лукашэнкі, і Беларусь з’яўляецца часткай еўрапейскай прасторы. Адначасова была падкрэслена важнасць выкарыстання сітуацыі з закрыццём памежных пераходаў для павелічэння ціску на рэжым Лукашэнкі, каб дасягнуць максімальных вынікаў у інтарэсах беларускага грамадства. Прадстаўнік Еўрапарламента адзначыў падтрымку далейшай стратэгіі ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, калі Лукашэнка не зменіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку.

  • Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства падкрэсліла, што будзе падтрымліваць беларусаў, якія вымушаны былі пакінуць тэрыторыю Беларусі, у пытаннях легалізацыі

    Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і чалец Каардынацыйнай Рады Павел Латушка , правёў сустрэчу ў горадзе Уроцлаў з ваяводай Ніжнесілезскага ваяводства Ганнай Жабскай . Падчас сустрэчы галоўнай тэмай абмеркавання стала адвакатаванне зваротаў грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Ніжнесілезскага ваяводства, па вырашэнні праблемных пытанняў. Перш за ўсё звароты датычыліся: паскарэння працэдуры разгляду і выдачы падарожнага дакумента;  легалізацыі дзяцей, народжаных на тэрыторыі Польшчы;  пытанняў чэргаў пры падачы і разглядзе заяў грамадзян Беларусі на легалізацыю ў ваяводстве; адкрыцця банкаўскіх рахункаў для грамадзян Беларусі на тэрыторыі ваяводства;  іншых пытанняў, звязаных з легалізацыяй беларусаў. Павел Латушка, як кіраўнік беларускай часткі Рабочай групы пры МУС Польшчы па пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы, абмеркаваў з ваяводай магчымыя пытанні, якія патрабуюць рашэння на ўзроўні цэнтральнай улады Польшчы, і тыя праблемныя пытанні, што можна вырашыць на ўзроўні ваяводскага ўпраўлення. Ваявода адзначыла, што мясцовыя ўлады сутыкнуліся з вялікім прытокам бежанцаў найперш з тэрыторый Украіны і Беларусі , што значна павялічыла тэрміны афармлення адпаведных дакументаў. Прадстаўнік Кабінета асабліва звярнуў увагу, што беларусы, у адрозненні ад грамадзян іншых дзяржаў, не маюць абароны сваёй дряржавы, якая не забяспечвае іх легальнымі дакументамі : не выдае новых і не працягвае тэрмін дзеяння пашпартоў, абмежавала магчымасць выкарыстання даверанасцей, аформленых на тэрыторыі Польшчы, для атрымання дакументаў у Беларусі. І гэта ставіць беларускіх уцекачоў у асабліва ўразлівае становішча. Павел Латушка адзначыў, што будзе лабаваць вырашэнне праблемных пытанняў у рамках Рабочай групы па пытаннях легалізацыі і падчас бліжэйшага першага пасяджэння міжміністэрскай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы, пасяджэнне якой запланавана на 13 кастрычніка бягучага года. Праблемныя пытанні былі падрыхтаваныя сумесна з Суполкай беларусаў Уроцлава і сфарміраваныя ў ходзе сустрэчы Паўла Латушкі з беларускай дыяспарай, якая пражывае ў рэгіёне. Старшыня рады Суполкі беларусаў Уроцлава таксама прыняў удзел у сустрэчы. Асобна падчас сустрэчы з ваяводай Павел Латушка ініцыяваў абмеркаванне пытання магчымай дапамогі беларускім палітзняволеным, якія вымушана пакідаюць тэрыторыю Беларусі або якіх дэпартуюць са сваёй краіны. Павел Латушка таксама   праінфармаваў пра экстратэрытарыяльны пераслед беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы : пра сотні распачатых крымінальных спраў, мэтай якіх з’яўляецца пераслед беларусаў за мяжой, спробы шантажу, вербавання, пераследу сваякоў і блізкіх у Беларусі. Варта адзначыць, што ў траўні 2024 года Павел Латушка ўжо сустракаўся з ваяводай Ніжнесілезскага ваяводства,  і падчас цяперашняй сустрэчы было канстатавана пэўнае паляпшэнне сітуацыі, звязанай з выдачай дакументаў па легалізацыі беларусаў у ваяводстве , пры адначасовым захаванні праблемных пытанняў, якія патрабуюць далейшага вырашэння. Падчас знаходжання ва Уроцлаве Павел Латушка таксама правёў сустрэчу з Ежы Панькоўскім , праваслаўным арцыбіскупам Уроцлаўскім і Шчэцінскім, і з кіраўніком Калегіума Усходняй Еўропы Лаўрынасам Вайцюнсам . Сустрэча з ваяводай: вынікі для беларусаў Уроцлава У чацвер, 4 верасня, адбылася сустрэча Паўла Латушкі з беларусамі, на якой мы абмяркоўвалі галоўныя праблемы і пытанні, якія турбуюць нашую супольнасць. Людзі адкрыта дзяліліся сваімі гісторыямі пра цяжкасці з дакументамі, чэргамі, працай і жыццём у Польшчы, а таксама задавалі пытанні пра дзейнасць дэмакратычных сіл. 5 верасня прайшла другая сустрэча — ужо з ваяводай Ганнай Жабскай. Суполка атрымала запрашэнне ад сп. Паўла прыняць удзел, каб данесці голас дыяспары. Мы прыйшлі падрыхтаванымі: перадалі ваяводзе два дакументы — Падсумаванне асноўных праблем беларусаў   і Чэк-ліст неабходных змен — а таксама Вынікі даследавання , якое мы праводзілі на пачатку года, наконт патрэбаў супольнасці з рэальнымі прыкладамі і лічбамі. Падчас сустрэчы Старшыня Рады Сяржук Дубіна адзначыў, што выдача польскага дакумента падарожжа (DP) цягнецца па 4–6 месяцаў замест аднаго, хоць суд абавязаў рабіць гэта ў месячны тэрмін. Мы апісалі хаатычныя чэргі, якія прымушаюць людзей стаяць ноччу і ўносіць сябе ў «нефармальныя спісы». Мы ўзнялі праблему дзяцей, народжаных у Польшчы без дакументаў, і паіфармавалі аб неабходнасці мець гатовы план на выпадак, калі будуць масава вызвалены палітвязні. Вынікі сустрэчы: Ваявода пагадзілася, што неабходна ад імя DUW накіраваць лісты ў банкі, установы і працоўныя месцы, каб тыя прызнавалі dokument podróży як паўнавартасны дакумент. Ваявода прызнала, што праблема дзяцей без дакументаў існуе, і паабяцала прыкласці намаганні для вырашэння гэтай праблемы. Ваявода адзначыла, што ў выпадку масавага вызвалення палітвязняў гэта будзе каардынавацца на самым высокім узроўні, і яе адміністрацыя будзе гатовая падключацца — з жыллём, медычнай і псіхалагічнай дапамогай. Па чым пакуль прагрэсу няма: Атрыманне зробленых дакументаў падарожжа без рэзервацыі. Прапанова ўвесці дні, каб можна было адразу падаць поўны камплект дакументаў і адразу запускаць друк. Ваявода адзначыла, што любыя нефармальныя спісы людзей у чарзе з’яўляюцца нелегальнымі, але альтэрнатыўнага рашэння знойдзена пакуль не было. Але мы працягнем працаваць з гэтымі прапановамі, падмацоўваючы іх канкрэтнымі гісторыямі і прыкладамі, і заклікаем зацікаўленыя бакі да супрацы! Ад імя Суполкі беларусаў Уроцлава мы ўдзячныя Паўлу Латушку за ініцыятыву і запрашэнне на гэтую сустрэчу. А таксама дзякуем Ваяводзе і яе камандзе за адкрытасць да дыялогу.

  • Пенсіі для грамадзян Беларусі ў Польшчы

    Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка  правёў сустрэчу з дырэктарам Дэпартамента замежных пенсій Установы сацыяльнага страхавання Польшчы (Zakład Ubezpieczeń Społecznych) Анджэем Шыбке . Прадстаўнік ZUS паведаміў, што пытанне аб падрыхтоўцы памяткі аб парадку атрымання пенсій грамадзянамі Беларусі ў Польшчы знаходзіцца на разглядзе кіраўніцтва ZUS. Павел Латушка папрасіў паскорыць падрыхтоўку гэтага інфармацыйнага дакумента для распаўсюджвання сярод грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы. Анджэй Шыбке праінфармаваў, што асобы, якім прызначана пенсія ў Польшчы (незалежна ад працягласці працы ў Польшчы і памеру выплачаных узносаў у пенсійныя фонды), маюць права на: «13-ю пенсію» (trzynasta emerytura)  — штогадовую аднаразовую выплату ў памеры мінімальнай пенсіі. У 2025 годзе гэта 1 878,91 зл брута (прыкладна 1 709,81 зл нетта). Прысуджаецца аўтаматычна – падаваць заяву не трэба; «14-ю пенсію» (czternasta emerytura)  — яшчэ адну дадатковую дапамогу, якая выплачваецца штогод (звычайна восенню). Памер — мінімальная пенсія. Поўную суму атрымліваюць пенсіянеры з даходам ніжэй за ўстаноўлены парог. Таксама прысуджаецца аўтаматычна; надбаўку па доглядзе (dodatek pielęgnacyjny). Выплачваецца аўтаматычна людзям старэйшым за 75 гадоў або цалкам непрацаздольным, незалежна ад узросту. У 2025 годзе – 348,22 зл у месяц. Не патрабуе заявы (акрамя асаблівых выпадкаў, напрыклад, знаходжанне ў доме састарэлых); дапамогу па доглядзе (zasiłek pielęgnacyjny) . Для людзей старэйшых за 75 гадоў, якія не атрымліваюць надбаўку па доглядзе з ZUS. Патрабуе заявы ў MOPS/GOPS (муніцыпальны цэнтр сацыяльнай абароны); «500+ для пажылых» (świadczenie uzupełniające).  Для цалкам непрацаздольных, якія не атрымліваюць іншых дапамог. Складае 500 зл у месяц. Патрабуе заявы і медыцынскага заключэння аб непрацаздольнасці. Дакументы на прызначэнне пенсіі лепш падаваць у аддзяленні ZUS па месцы жыхарства. Таксама іх можна даслаць па пошце ў I аддзяленне ZUS у Лодзі (ul. Zamenhofa 2, 90-431 Łódź), але для гэтага пазней спатрэбіцца дадатковая ідэнтыфікацыя асобы. Прадстаўнік ZUS пацвердзіў раней дасягнутую дамоўленасць Паўла Латушкі ў ходзе сустрэчы ў Міністэрстве сям’і, працы і сацыяльнай абароны Польшчы аб правядзенні інфармацыйнай сустрэчы для грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, па пытанні пенсій, дата якой будзе ўстаноўлена ў найбліжэйшы час. Павел Латушка выказаў удзячнасць польскаму боку за садзейнічанне грамадзянам Беларусі.  Павел Латушка: «Для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі прынцыпова важным з’яўляецца аказанне максімальнай падтрымкі і кансультацыйнай дапамогі ў лабіяванні інтарэсаў грамадзян Беларусі пенсійнага ўзросту, якія вымушана апынуліся на тэрыторыі Польшчы, з мэтай садзейнічання іх сацыяльнай падтрымцы».

  • Забытая Беларусь

    Павел Латушка выступіў на панэльнай дыскусіі «Забытая Беларусь» у рамках удзелу ў 34-м Эканамічным форуме ў Карпачы, падчас якой былі абмеркаваны пагрозы для бяспекі Еўропы, якія нясе прарасійскі рэжым Лукашэнкі, і неабходныя дзеянні для спынення рэпрэсій у Беларусі, а таксама магчымае правядзенне «Круглага стала» ў Беларусі. « Рукі Лукашэнкі ўжо на тэрыторыі Еўропы. Рэжым працягвае здзяйсняць транснацыянальныя злачынствы. Гэта выклік для Еўропы, і ў гэтым пытанні мы разлічваем не толькі на словы падтрымкі, але і на канкрэтныя дзеянні. Чаму цягам 5 гадоў ніхто з нашых заходніх партнёраў, за выключэннем Літвы, не можа канкрэтна падтрымаць нашыя дзеянні па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа? Лукашэнка — злачынец, права павінна працаваць. Таксама нашым еўрапейскім партнёрам важна зразумець, што беларусы — не расейцы, а Беларусь — не Расія. І інвеставаць трэба не толькі ў гарантаванне бяспекі на лініі дзяржаўных межаў, важнасць чаго не падлягае сумненню, але і ў беларускае грамадства. "Беларускі балкон" мае стратэгічнае значэнне для бяспекі Еўропы. Калі гэтага не зразумець — будзе паўтарэнне 2022 года. Таму ўжо зараз патрэбны канкрэтныя дзеянні па падтрымцы беларускага грамадства: адкрыццё пасажырскіх пунктаў пропуску, выдача большай колькасці віз, павелічэнне колькасці адукацыйных і культурных праграм, актыўная інфармацыйная праца » — адзначыў у сваім выступе намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка . У панэльнай дыскусіі таксама прынялі ўдзел: дэпутат Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс , дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрык Пеці , дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі , спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан . Мадэратаркай выступіла галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык . Народнае антыкрызіснае ўпраўленне з'яўляецца афіцыйным інстытуцыйным партнёрам 34-га Эканамічнага форума ў Карпач.

  • Павел Латушка ўзяў удзел у мерапрыемствах на Вестэрплятэ да гадавіны Другой сусветнай вайны

    1 верасня па запрашэнні віцэ-прэм’ера, міністра абароны Польшчы Уладзіслава Косіняк-Камыша  намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка  прыняў удзел у мерапрыемствах на Вестэрплятэ, прымеркаваных да 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. У мерапрыемствах удзельнічалі прэзідэнт і прэм’ер-міністр Польшчы Караль Наўроцкі  і Дональд Туск , маршалак Сейму Польшчы Шыман Галоўня  і інш. Падчас мерапрыемства Павел Латушка правёў кароткія размовы з міністрамі абароны, культуры, адукацыі, намеснікамі міністра замежных спраў і рэгіянальнай палітыкі. Павел Латушка: «Калі табе сніцца кашмар, прачнуўшыся, ты вырываешся з яго, вызваляешся ад жаху і страху. Тыя, хто прачнуўся ноччу 1 верасня 1939 года ад артылерыйскіх стрэлаў і падаючых авіябомбаў, апынуліся ў кашмары, які забраў мільёны чалавечых жыццяў ва ўсім свеце. Вестэрплятэ, дзе я сёння прысутнічаў 1 верасня па запрашэнні польскага ўрада, яшчэ раз нагадала пра маштаб чалавечай трагедыі, якая ўзнікае, калі палітыкі апантаныя ўладай над людзьмі, калі жаданне рэалізаваць свае амбіцыі вядзе да абясцэньвання чалавечага жыцця. Сёння мы павінны перадусім цаніць чалавечае жыццё – і ўкраінцаў, якія змагаюцца за кожнага ўкраінца і за кожнага еўрапейца, і беларусаў, якія пад катаваннямі ў турмах рэжыму ахвяруюць сваёй свабодай дзеля кожнага з нас. Не забываць гэтыя ахвяры – наш абавязак і адказнасць: змагацца за свабоду сёння і за трывалыя гарантыі вольнай Беларусі ў Еўрапейскім Доме заўтра».

  • Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях у Гданьску з нагоды 45-й гадавіны Жнівеньскіх пагадненняў

    Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка  прыняў удзел у святкаванні 45-й гадавіны падпісання Жнівеньскіх пагадненняў у Гданьску. Прадстаўнік Кабінета таксама далучыўся да дэбатаў пад назвай «Nasza Solidarność» у Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці, арганізаваных у прамым эфіры польскім нацыянальным тэлебачаннем TVP. У дыскусіі ўдзельнічалі Данута Валенса , Дамініка Лясота , Аляксандра Гнацюк  і Базіль Керскі . Павел Латушка: «Гледзячы на падзеі 1980 года, мы павінны задаць сабе пытанне: ці маем мы права спыніцца сёння, у 2025-м? Тады рабочыя і ўсе, хто выйшаў на пратэсты, не спыніліся, і гэта прывяло да гістарычных зменаў у Польшчы і ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мой адказ адназначны: не, мы не маем права здацца, бо не можам здрадзіць тым, хто сёння знаходзіцца ў турмах. Безумоўна, вялікае значэнне ў часы Салідарнасці, як і сёння мае геапалітычны кантэкст. Але галоўны фактар – гэта воля і жаданне народа дабіцца справядлівасці і перамен. Таму сёння, калі мы гаворым пра «салідарнасць», мы маем надзею, што міжнародная салідарнасць будзе з намі да таго часу, пакуль бела-чырвона-белы сцяг не ўзнясецца над галоўнымі будынкамі ў сталіцы Беларусі. Але адказнасць за гэтыя перамены найперш ляжыць на нас, беларусах. Тое, што зрабіла Польшча і польскі народ для беларусаў у гэтыя гады, ужо ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю беларуска-польскіх адносін. Важна працягваць ізаляваць рэжым, але не беларусаў. Важна аддзяляць беларускі народ ад Лукашэнкі. Салідарнасць – гэта натхненне для нас працягваць барацьбу. Польскі досвед паказвае: калі не спыняцца, калі верыць і змагацца, то свабода абсалютна дасягальная. І беларусы гэтай мэты дасягнуць. Я ў гэта веру і буду працягваць барацьбу. Беларускі народ працягвае супраціў. І доказ таму – тое, што Лукашэнка не спыняе рэпрэсіі. Калі ён не спыняецца, значыць, ён ведае: беларусы не адмовіліся ад сваёй пазіцыі і працягваюць змагацца за сваю краіну». У ноч з 31 жніўня на 1 верасня Павел Латушка разам з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім  возьме ўдзел ва ўрачыстасцях на Вестэрплятэ, прымеркаваных да гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

bottom of page