top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • Як дамовіцца з Лукашэнкам і вызваліць палітвязняў?

    Нядаўна мы разбіралі ініцыятыву рэжыму па так званым «вяртанні збеглых», якую ён хоча прадаць Захаду пад выглядам надыходзячай «адлігі». Паралельна з гэтай ініцыятывай пад назвай «пакайся і паўзі дадому на каленях» у масс-медыя актывізаваўся і наратыў «давайце дамовімся з Лукашэнкам». Прычым прасоўваюць яго як праўладныя аналітычныя цэнтры, так і некаторыя палітыкі, якія адносяць сябе да беларускіх дэмакратычных сіл. Прапанаваная імі формула гучыць прыкладна так: «не трэба ўводзіць новых санкцый, лепш пачаць адмяняць старыя і хаця б часткова вярнуць Лукашэнку прызнанне Захаду». Тады, на думку прыхільнікаў саступак рэжыму, якія прапануецца зрабіць у аднабаковым парадку, Лукашэнка можа пайсці на крокі ў адказ, вызваліць нейкую частку палітвязняў і разам з тым «вызваліцца з абдымкаў Крамля». Аднак, калі паспрабаваць пашукаць у гэтым логіку, то мы выявім… яе поўную адсутнасць. Дастаткова параўнаць дзве паралельныя тэзы, якія прасоўваюць адэпты ідэі аб неабходнасці саступак рэжыму і адмовы ад санкцыяў. Першы: стратэгія ціску і санкцыяў неэфектыўная, ад санкцыяў пакутуе не рэжым, а народ. Другі: санкцыі штурхнулі Лукашэнку ў «абдымкі Крамля», прымусіўшы яго пераарыентавацца на Расію і яшчэ больш паглыбіць з ёй інтэграцыю. Здаецца, што паасобку ў гэтыя тэзы нават можна паверыць, праўда? Аднак, калі прааналізаваць кожны з іх індывідуальна, мы даволі хутка выявім, што ня толькі асобныя прадпрыемствы, але цэлыя сектары эканомікі, якія трапілі пад санкцыі, з’яўляюцца крыніцамі асабістага ўзбагачэння рэжыму — як тая ж калійная і нафтавая галіны. Ці, напрыклад, тытунёвая. І кіруюцца яны яго блізкім колам і «гаманцамі»: Галаваты — хросны бацька Колі Лукашэнкі, Гуцэрыеў, Варабей, Алексін. Зазірнуўшы практычна ў любую галіну, мы знойдзем там тую ж гісторыю. То бок, нават не капаючы глыбока, мы прыходзім да відавочнай высновы: санкцыі наўпрост тычацца грошай картэля Лукашэнкі і б’юць па ягоных «гаманцах». Другая тэза — яшчэ больш абсурдная, калі ўлічваць усе інтэграцыйныя працэсы з Расеяй, якім спрыяў Лукашэнку на працягу ўсяго свайго кіравання, ягоную пра-расейскую і антынацыянальную палітыку, а таксама крэдытную і датацыйную іголку, на якую ён пасадзіў Беларусь з першых жа дзён прыходу да ўлады. А таксама ўсе злачынствы Лукашэнкі міжнароднага характару, прычым учыненыя яшчэ да пачатку вайны і якія сталі прычынай увядзення самых жорсткіх на той момант санкцый — захоп самалёта і міграцыйны крызіс. Бо санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі за парушэнне правоў беларусаў - то-бок да здзяйснення ім згаданых злачынстваў - не былі настолькі магутнымі. Нажаль, гэта факт — фальсіфікацыя выбараў, масавыя рэпрэсіі, катаванні - усё гэта не заахвоціла Захад адразу ж пачаць дзейнічаць жорстка і рашуча. Па-сапраўднаму сур’ёзныя санкцыі адбыліся толькі тады, калі злачынствы Лукашэнкі выйшлі за межы Беларусі і сталі ўяўляць пагрозу Еўразвязу. Але ж Лукашэнка мог банальна іх не здзяйсняць. Дурное меркаваць, што ён не разумеў наступстваў. Тым не менш, ён свядома здзейсніў акт паветранага пірацтва і развязаў гібрыдную вайну з ЕЗ. І сам справакаваў чарговыя санкцыі. Падкрэсліваем, гэта адбылося задоўга да пачатку вайны Расіі супраць Украіны, у якой Беларусь — зноў жа, пры добраахвотным і поўным садзейнічанні Лукашэнкі - стала ваенным плацдармам, а яе інфраструктура і эканоміка ўсталі на ваенныя рэйкі для забеспячэння расійскай агрэсіі. У адказ на што былі ўведзены новыя сур’ёзныя санкцыі. І рыхтуюцца наступныя. То-бок, штораз Лукашэнка мог папросту не здзяйсняць міжнародных — а зараз ужо і ваенных — злачынстваў, не атрымліваць за гэта новых санкцый і, як сцвярджаюць некаторыя дамы і спадары, не трапляць у тыя самыя «абдымкі Расіі», з якіх яго зараз трэба «ратаваць», здымаючы з яго санкцыі. А значыць — і здымаючы з яго адказнасць за злачынствы, на якія ён ішоў цалкам свядома. І цалкам свядома заштурхоўваў Беларусь усё глыбей у залежнасць ад Расеі, што на момант пачатку вайны фактычна перарасла ў расейскую акупацыю нашай краіны. Атрымліваецца, што ніводная з тэзаў тых, хто прапануе сёння «дамовіцца» з Лукашэнкам проста не вытрымлівае крытыкі. Гэта сама меней папулізм. Нават калі разбіраць іх паасобку. Получается, что да. Причем настолько, что в ход идут все возможные аргументы, чтобы от них избавиться. Ключевой — это пресловутые «объятия России» — в которые, как мы выяснили, затолкал нашу страну сам Лукашенко, а не никакие не санкции. А значит, этот аргумент — просто банальная спекуляция, к которой, к слову, режим и его лоббисты прибегают уже не впервые. Ровно то же самое они уже «продавали» Западу после 2010 года. В 2015-ом санкции были приостановлены. В 2020-ом Лукашенко объявил беларускому народу войну. В 2021-ом году — он объявил гибридную войну Евросоюзу. С 2022-го — принимает участие в войне против Украины. Ну и как вам такой эффект от приостановки санкций в 2015-м? Опять встанем на те же грабли? Второй аргумент режима и его лоббистов — это попытка продать Западу «оттепель» в виде комиссии по «возвращению беглых». Вот только «ползти домой на коленях» желающих особо нет. А отпустить под видом «оттепели» 1500 только официально признанных политзаключенных Лукашенко явно не готов. И тем более — прекратить репрессии и тысячи уголовных дел, возбужденных «за экстремизм» начиная с 9 августа 2020 года. Сам режим называет цифру в 11 тысяч таких дел, проходить по каждому из которых могут сразу несколько человек, даже целыми семьями. Сюда же — осужденные по «экономическим» статьям, которыми режим всегда маскировал политически-мотивированные приговоры. То есть в реальности мы можем говорить о тысячах, а может десятках тысяч политических заключенных. И что же — кто-то верит, что режим отпустит их всех, если с него будут сняты санкции? Прекратит репрессии? А разам яны ўвогуле зліваюцца ў абсалютна недарэчны аксюмарон. Проста задумайцеся: калі рэжым не пакутуе ад «санкцый, якія не працуюць» (а мы ўжо высветлілі, што гэта не так), то навошта яму паглыбляць залежнасць ад Расеі? Няўжо, каб выратаваць беларусаў, якія пакутуюць ад іх? «Выратаваць» ад санкцый, якія сам жа Лукашэнка і справакаваў? Але ж для гэтага ён, прынамсі, мог проста не захопліваць грамадзянскі самалёт і не прывозіць на мяжу з ЕЗ тысячы нелегальных мігрантаў. А як максімум, ён павінен быў проста прыняць сваю паразу на выбарах яшчэ ў 2020-ым годзе. Але ён зрабіў усё наадварот. Дык дзе логіка? І калі санкцыі не працуюць, то як яны могуць штурхаць Лукашэнку кудысьці ў прынцыпе? Ці ўсё ж яны працуюць? Атрымліваецца, што так. Прычым настолькі, што ў ход ідуць усе магчымыя аргументы, каб іх пазбавіцца. Галоўны — гэта праславутыя «абдымкі Расеі» — у якія, як мы высветлілі, заштурхаў нашу краіну сам Лукашэнка, а ніякія не санкцыі. А значыць, гэты аргумент — банальная спекуляцыя, да якой, дарэчы, рэжым і яго лабісты звяртаюцца ўжо не ўпершыню. Роўна тое ж самае яны ўжо «прадавалі» Захаду пасля 2010 года. У 2015 санкцыі былі прыпыненыя. У 2020-ым Лукашэнка аб’явіў беларускаму народу вайну. У 2021-ым годзе — ён абвясціў гібрыдную вайну Еўразвязу. З 2022-га — прымае ўдзел у вайне супраць Украіны. Ну і як вам такі эфект ад прыпынення санкцый у 2015-м? Ізноў устанем на тыя ж граблі? Другі аргумент рэжыму і яго лабістаў - гэта спроба прадаць Захаду «адлігу» ў выглядзе камісіі па «вяртанні збеглых». Вось толькі «паўзці дадому на каленях» жадаючых асабліва няма. А вызваліць пад выглядам «адлігі» 1500 толькі афіцыйна прызнаных палітвязняў Лукашэнка відавочна не гатовы. І тым больш — спыніць рэпрэсіі і тысячы крымінальных справаў, узбуджаных «за экстрэмізм» пачынаючы з 9 жніўня 2020 года. Сам рэжым называе лічбу ў 11 тысяч такіх спраў, праходзіць па кожнай з якіх могуць адразу некалькі чалавек, нават цэлымі сем’ямі. Сюды ж — асуджаныя па «эканамічных» артыкулах, якімі рэжым заўсёды маскіраваў палітычна-матываваныя прысуды. То бок, у рэальнасці мы можам казаць пра тысячы, а можа дзесяткі тысяч палітычных зняволеных. І што ж — нехта верыць, што рэжым адпусціць іх усіх, калі з яго будуць знятыя санкцыі? Спыніць рэпрэсіі? Можа тады ён спыніць свой удзел у агрэсіі супраць Украіны? А можа — пачне дэмакратычныя рэформы, правядзе дэмакратычныя, свабодныя і празрыстыя выбары? «Давайце будзем рэалістамі!» — скажуць жадаючыя дамовіцца. У прынцыпе, яны ўжо гэта гавораць. Ужо гучаць словы пра тое, што беларусам трэба адмовіцца ад часткі сваіх патрабаванняў, адмовіцца ад адхілення Лукашэнкі ад улады, напрыклад. Што трэба з ім «дамовіцца» — гэта значыць пагадзіцца, што рэжым працягне функцыянаваць і з турмаў будуць вызваленыя не ўсе. А колькі? 10? 20? 50? 100 чалавек? «Мы не ведаем — але давайце знімем санкцыі, а там паглядзім,» — прапануюць нам. Бясспрэчна, кожнае выратаванае жыццё — гэта вельмі важна. Але тысячы — падкрэсліваю, тысячы людзей — так і працягнуць сядзець у турмах. Сотні тысяч так і не змогуць вярнуцца дадому. Мільёны так і працягнуць жыць у канцлагеры. А сам гэты канцлагер пад назвай не Беларусь, а «Белоруссия» — так і працягне несці пагрозу Украіне і Еўразвязу. Вось так нам прапануюць «дамовіцца»? Прычым прапануюць менавіта тады, калі вось-вось будзе прыняты новы пакет санкцый, а эфект ад ранейшых ужо немагчыма хаваць. Самы час усе спыніць, праўда? І на першую ж недарэчную імітацыю «адлігі» ад рэжыму — трэба адмовіцца ад тых нямногіх, насамрэч, інструментаў знешняга ціску, якія ўзмацняюць нашу пазіцыю, а не ставяць у пазіцыю тых, хто прыпаўзлі дамаўляцца на каленях. Ці нехта сапраўды думае, што з Лукашэнкам можна пра нешта дамовіцца, стоячы перад ім на каленях? Хтосьці сапраўды лічыць, што гэта самая зручная перамоўная пазіцыя? «Давайце будзем рэалістамі?» Давайце. Адзіная пазіцыя, з якой можна пра нешта гаварыць з Лукашэнкам — гэта пазіцыя сілы. І менавіта такую ​​пазіцыю ў дачыненні да рэжыму сёння нам дэманструе Польшча, якая увяла новыя персанальныя санкцыі ў дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў рэжыму, а таксама закрыла памежны пераход «Баброўнікі-Бераставіца». Той факт, што абодва рашэнні польскага ўрада звязаныя найперш з прысудам да васьмі гадоў пазбаўлення волі, які рэжым Лукашэнкі вынес журналісту і актывісту Саюза палякаў Анджэю Пачобуту, не выклікае сумневу. Нягледзячы на ​​тое, што закрыццё пераходу афіцыйна было абгрунтавана «інтарэсамі дзяржаўнай бяспекі». Але мы разумеем, што такім чынам Польшча выставіла рэжыму Лукашэнкі ўльтыматум. Адкрытым застаўся толькі адзін з двух грузавых пераходаў, якія дзейнічалі на гэты момант — «Кукурыкі-Казловічы». Але і яго можа спасцігнуць лёс «Баброўнікаў» у выпадку, калі рэжым не вызваліць Пачобута, а таксама старшыню Саюза палякаў Анджэліку Борыс, якая на дадзены момант знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пра гэта наўпрост выказаўся прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Пры гэтым вельмі важна падкрэсліць, што ў прэс-рэлізе, прысвечаным рашэнню польскага ўрада аб увядзенні новых санкцый дакладна прапісана патрабаванне Польшчы аб вызваленні ўсіх беларускіх палітзняволеных. Не выключана, што да дзеянняў Польшчы на ​​нацыянальным узроўні далучацца і дзве іншыя краіны ЕЗ, якія мяжуюць з Беларуссю — Літва і Латвія. Агульнага рашэння ЕЗ для гэтага ім не патрэбна — абгрунтаваннем таксама могуць стаць «інтарэсы дзяржаўнай бяспекі». Літва, напрыклад, ужо выкарыстоўвала дадзены аргумент раней, закрыўшы транзіт беларускага калію па сваёй тэрыторыі. А улічваючы, што на сённяшні дзень рэжым Лукашэнкі з’яўляецца ўдзельнікам ваеннай агрэсіі, закрыць для яго межы мае права любая краіна, якая суседзіць з Беларуссю. Наступствы для рэжыму ў гэтым выпадку будуць проста катастрафічнымі. І ніякія крэдыты Расіі ўжо не дапамогуць. Нават закрыццё адных «Баброўнікаў» ужо наносіць вялізны ўдар па грузапатоках, якія ідуць праз Беларусь у Расею. Калі ж закрыюцца ўсе астатнія пагранпераходы з ЕЗ — транзіт спыніцца ў прынцыпе. Гэта калапс. Які да таго ж наўпрост ударыць па Расеі і Кітаю. Узровень праблем, з якімі сутыкнецца Лукашэнка будзе несупаставімы з эфектам усіх дзеючых зараз санкцый узятых разам. А сукупны эфект — можа стаць фатальным. Так, да такіх радыкальных захадаў пакуль яшчэ не дайшло. Аднак рашучасць, якую дэманструе сёння Польшча — вельмі красамоўная. І заслугоўвае павагі. Замест упрошвання Лукашэнкі, яна робіць стаўку на ўзмацненне прэсінгу, адкрываючы перад ім вельмі змрочную перспектыву невыканання ўмоваў пастаўленага ўльтыматума. Але гэта сігнал ня толькі рэжыму. Дзеянні Польшчы — гэта прыклад для ўсіх заходніх краін. І адказ усім жадаючым «дамовіцца» з Лукашэнкам. Менавіта так і толькі так можна і трэба размаўляць з тэрарыстамі. З пазіцыі сілы. Менавіта таму новы, сінхранізаваны пакет санкцыяў у дачыненні да Расеі і рэжыму Лукашэнкі, не павінен змяшчаць ніякіх выключэнняў для беларускага калію — адной з асноўных крыніц даходаў картэля Лукашэнкі. Мы не павінны забываць, што маем справу з аб’яднанай злачыннай групай на чале з дыктатарам, а не легітымным урадам. Толькі такая пазіцыя — пазіцыя сілы і пазбаўлення рэжыму рэсурсаў - адчыняе шлях да вызвалення палітвязняў і самой Беларусі ў прынцыпе. Не «паўзком і на каленях» — а рашучымі крокамі і дзеяннямі. У поўны рост. Час дзейнічаць!

  • «Дарога дадому» ад Лукашэнкі ці прамы білет у канцлагер

    Збольшага, гэта «пераклічка». Бо нехта па наіўнасці сапраўды можа звярнуцца ў так званую «камісію». Зразумела, што такіх людзей будзе зусім няшмат — і нават не дзве-чатыры тысячы, пра якія кажа Лукашэнка. Але нават пару дзясяткаў «заявак» дазволяць Лукашэнку казаць пра тое, што працэс пайшоў і «збеглыя» пабеглі каяцца. Пры гэтым, натуральна, колькасць «заявак» будуць фальсіфікаваць. Таксама ў рэжыма на прыкмеце ёсць і апрацаваныя для паказнога «вяртання» беларусы. І загадзя напісаны тэксты для іх «пакаяльных відэа». Няхай іх нават будзе ўсяго пару дзясяткаў. У любым выпадку, калі вы ці вашыя знаёмыя па нейкай прычыне задумаліся над тым, каб скарыстацца «атракцыёнам нябачанай шчодрасці» ад Лукашэнкі - важна разумець: сам факт вашай заяўкі і прадстаўленыя ў ёй дадзеныя пасля будуць выкарыстаныя не для так званага «вяртання», а для ўзбуджэння крымінальных спраў. І нават не па прыездзе, а ў рамках завочнага справаводства. Бо зараз супраць беларусаў, якія з’ехалі, масава не ўзбуджаюць крымінальныя справы толькі таму, што ў рэжыма банальна не хапае для гэтага рэсурсаў. І каб у «следчых» не было «вісякоў». Але «яўка з пакаяннем «у выглядзе звароту ў камісію вельмі спросціць ім жыццё, а інструмент завочных судоў дазволіць хутка правесці «следства» і вынесці завочны прысуд з канфіскацыяй маёмасці. І ўсё, справа зачынена. Па-другое, кожны, хто вярнуўся па «запрашэнню» ад Лукашэнкі, адразу ж добраахвотна пасадзіць сябе на кручок рэпрэсіўнай сістэмы. Бо нават запісаўшы «пакаяльнае відэа» ці выплаціўшы грашовую кампенсацыю за «нанесеную шкоду», вы не атрымаеце аніякіх гарантый, што заўтра ў вашым тэлефоне не знойдуць падпіску на «экстрэмісцкі канал» ці не выявяць (а на справе сфабрыкуюць) нейкае іншае парушэнне канцлагернага рэжыму. Але галоўны матыў і разлік Лукашэнкі - гэта, вядома, паспрабаваць у чарговы раз падмануць Захад. Прадаць Захаду ілюзію «адлігі» ў надзеі на аднаўленне свайго прызнання і хаця б частковае зняцце санкцый. Пры гэтым відавочна, што ісці на сур’ёзныя саступкі Лукашэнка не збіраецца. Замест гэтага, ён імітуе псеўда-лібералізацыю, заяўляючы аб стварэнні камісіі па «збеглых» і гатоўнасці дараваць нейкую нязначную колькасць «заблукаўшых» беларусаў. Паказальным тут з’яўляецца яшчэ адзін момант — абмяркоўваючы сваю ідэю-фікс з так званым старшынёй Вярхоўнага суда Сукалам, Лукашэнка звярнуў увагу на нестыкоўкі. А менавіта на той факт, што за «злачынствы», якія патэнцыйна плануецца «прабачаць» вяртальнікам, унутры краіны па-ранейшаму выносяцца судовыя рашэнні. Чаму гэта важны момант? Гэта сведчыць аб тым, што Лукашэнка плануе маштабаваць сваю схему са «збеглымі» і ўнутры краіны. А менавіта — «памілаваць» пасля «пакаяння» і выплаты кампенсацый нейкую частку асуджаных па палітычных матывах. Напрыклад, тых, хто патрапіў за краты за «дробныя правіны», накшталт пары каментароў у сацсетках. Бо дыктатар разумее, што Захад дакладна не купіцца на яго псеўда-адлігу, калі яна хаця б часткова не закране людзей унутры Беларусі. Але андначасова ён вымушаны знайсці пераканаўчыя аргументы для сваіх сілавікоў-«стаханаўцаў», каб растлумачыць ім, чаму пасля некалькіх гадоў масавых рэпрэсій і тэрору, якім яны прысвяцілі ўсіх сябе без астатку, нейкую частку «ворагаў народа» зараз трэба раптам узяць і «памілаваць». Ні для каго не сакрэт (ды і сам Лукашэнка ўжо адкрыта гэта вызнае), што сілавікі з’яўляюцца галоўнай апорай ягонага рэжыму. І, відавочна, яны наўрад ці будуць вельмі рады, што ўсе іх «заслугі» і гады «ўдарнай працы» па закатванні беларусаў у асфальт прывядуць да таго, што нейкая частка гэтых беларусаў выйдзе — хоць і на вельмі ўмоўную, але свабоду. У разуменні апрычнікаў гэта будзе выглядаць як самая натуральная здрада. А значыць, Лукашэнка павінен прадаць ім ідэю аб «зрынутым вораге». Зламаным, прыніжаным і на каленях молячым аб літасці. Менавіта такую ​​ролю па задуме Лукашэнкі павінны адыграць «збеглыя», якія пакаяліся, а таксама і тыя, хто будзе «памілаваны» па той жа схеме ўнутры Беларусі. І менавіта таму ў склад камісіі ўвайшлі такія персанажы як, напрыклад, Баскаў - саўдзельнік забойства Рамана Бандарэнкі, самыя адыёзныя прапагандысты — накшталт Азаранка, Мукавозчыка і Пуставога, гестапаўцы Церцель, Гара, Кубракоў і Швед — каб у апрычнікаў не ўзнікла і думкі, што камісія недастаткова суровая. Апрычнікі дыктатара павінны паверыць, што яны рэальна «перамаглі». А Захад пры гэтым — павінен паверыць, што Лукашэнка стаў на шлях «выпраўлення» і паступова гатовы рабіць нейкія крокі насустрач. Але ўзнікае пытанне да нас з вамі. Нам таксама трэба ў гэта паверыць? Паверыць Лукашэнку? Паверыць і пагадзіцца, што ціск на ягоны рэжым павінен спыніцца, калі ўзамен ён «вызваліць» нейкую частку палітвязняў? Але гэтая свабода — абсалютна фіктыўная. Нашая краіна як была, так і застанецца канцлагерам, пакуль гэты рэжым будзе існаваць. І што — нам трэба пагадзіцца з гэтым? Пагадзіцца, што на «свабоду» выйдуць далёка не ўсе палітвязні? Што што разгромленыя НДА і незалежныя СМІ ўжо не адновяць сваю працу ўнутры краіны. Што замест знішчанай грамадзянскай супольнасці, замест дэмакратыі мы атрымаем так званы Усебеларускі народны сход і «Белую Русь» — партыю імя Лукашэнкі. Можа быць, нам трэба яшчэ і ўступіць у яе і заплаціць ўнёскі? Можа нам трэба прыняць, што Беларусь так і застанецца ваенным плацдармам і працягне ператварацца ў расейскую «губерню»? Або што сотні тысяч беларусаў так і не вернуцца дадому, бо аніводны разумны чалавек не стане добраахвотна браць квіток у адзін канец — наўпрост у канцлагер «Белоруссия». Здаецца, адказ відавочны. Але відавочна — не ўсім. Бо сёння мы чуем, як усё гучней гучаць галасы тых, хто сапраўды лічыць, што трэба пайсці рэжыму на саступкі. Што нельга ўводзіць супраць яго новых санкцыяў. Што трэба, наадварот, здымаць іх. Што можна закрыць вочы на ​​ягоны саўдзел у вайне супраць Украіны, бо ён жа пакуль не ўступіў у яе па зямлі. Ну падумаеш, адкрыў расійскай арміі мяжу для ўварвання ва Украіну і разні ў Кіеўскай вобласці. Падумаеш, аказвае агрэсару поўную інфраструктурную і тылавую падтрымку. Падумаеш, вырабляе і падае Расіі снарады. Падумаеш, усяго нейкіх 800 ракетных удараў былі нанесеныя па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Гэта ж дробязі, праўда? Затое патуранні для рэжыму Лукашэнкі, на думку некаторых палітычных дзеячаў, дадуць яму прастору для манеўру. Дазволяць «вырвацца з абдымкаў Крамля», у якія яго, аказваецца, заштурхалі менавіта санкцыі, а не сама палітыка рэжыму Лукашэнкі. Гэта ж санкцыі вінаватыя ў тым, што ён захапіў самалёт, потым учыніў міграцыйны крызіс і нарэшце ператварыў Беларусь у дзяржаву-агрэсар, праўда ж? «Давайце здымем з яго санкцыі, давайце спынім ціск і перагарнем старонку. Стратэгія ціску не працуе, так што давайце вернемся ў 2015 ці 2019 год, давайце пачакаем, пакуль рэжым сам „эвалюцыянуе“ і на нас паступова сыдзе дэмакратыя,» — кажуць гэтыя палітыкі, чыя рыторыка нейкім зусім дзіўным чынам на 100% супадае з рыторыкай рэжымных «аналітыкаў», накшталт Прэйгермана. Або кулуарнай рыторыкай лукашэнкаўскіх «дыпламатаў», якія спрабуюць прадаць гэтыя тэзісы Захаду. Супадзенне? Моцна сумняваюся. Дык ці гатовы я — як палітык і проста як грамадзянін — забыцца, скласці рукі, перагарнуць старонку і спыніць барацьбу? Не, не гатовы. Як і ўся мая каманда. Мы памятаем аб патрабаваннях беларускага народа. І не бачым прычын ад іх адмаўляцца і адыходзіць. Не бачым прычын, каб дазволіць Лукашэнку пазбегнуць адказнасці. Не, мы будзем рабіць усё, каб ціск на ягоны рэжым не спыняўся. Да таго часу, пакуль на волю не выйдуць усе без выключэння беларусы, асуджаныя па палітычных матывах. Пакуль усе беларусы не змогуць вярнуцца дадому, а не ў канцлагер «Белоруссия». Пакуль рэпрэсіі не спыняцца цалкам — разам з існаваннем рэжыму Лукашэнкі. Здаецца, гэта нерэальна? Тады запытайцеся ў сябе вось пра што: калі стратэгія ціску на рэжым сапраўды не працуе, калі не працуюць санкцыі і яны не набліжаюць нас да мэты — то чаму ж нас так актыўна спрабуюць пераканаць у тым, што для дасягнення нашай мэты санкцыі неабходна зняць? Калі не ціск на рэжым вымушае яго імітаваць пачатак «лібералізацыі», калі не эфект ад ужо ўведзеных санкцый і страх перад новымі з’яўляюцца сапраўднай прычынай усёй гэтай кампаніі пад назвай «давайце дамовімся» — дык што ж тады? Мусіць, цытаваць Гандзі - банальна. Але ўсё ж хачу нагадаць яго словы, якія ідэальна апісваюць тое, што адбываецца: «Спачатку яны цябе не заўважаюць, потым смяюцца над табой, затым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш». І мы – таксама пераможам. Жыве Беларусь!

  • Што плануе Лукашэнка?

    Адказны ў НАУ за рэгіянальнае развіццё Юрый Губарэвіч у інтэрв'ю ўкраінскаму каналу «Зараз» Напад ва Украіну з Беларусі дэ-факта ўжо адбыўся, няхай і без удзелу беларускіх вайскоўцаў. З 24 лютага 2022 года тэрыторыя краіны прадастаўлена для «праходу» расійскіх войскаў і іх размяшчэння, а таксама нанясення ўдараў па ўкраінскіх гарадах. І ўсё ж такі прамы ўдзел у вайне арміі рэжыму — па-ранейшаму балючае пытанне для Лукашэнкі. Дыктатар разумее: уключэнне ўзброеных сіл рэжыму ў вайну можа прывесці да дэстабілізацыі сітуацыі ўнутры дзяржавы. Беларускае грамадства зусім па-іншаму ставіцца да падзей ва Украіне, чым расійскае. Крамлёўская прапаганда, хоць і мае вялікі ўплыў на беларусаў і амаль нічым не абмежавана, не змагла пераканаць іх у тым, што гэтая вайна мае прамыя адносіны да Беларусі і ляжыць у плоскасці яе інтарэсаў. Гэты фактар стрымлівае Лукашэнку, але, акрамя настрояў беларусаў, ёсць яшчэ «настрой» Пуціна, які, маючы ў асобе Лукашэнку адзінага саюзніка і шчодра падтрымліваючы яго фінансава, можа ў выніку запатрабаваць нешта ўзамен. Нешта большае, чым інфраструктуру для абслугоўвання расейскіх вайскоўцаў, іх матэрыяльнае забеспячэнне і забеспячэнне боепрыпасамі. Размова можа зайсці аб паўнавартасным удзеле арміі Лукашэнкі ў вайне — нароўні з расійскай. Гэта ўсё яшчэ нельга выключаць — да гэтага трэба быць гатовым.

  • Справаздача за 6 месяцаў працы Прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце

    Санкцыйны ціск на рэжым і яго прадстаўнікоў У комплексе з вышэй названымі мерамі Кабінет разглядае санкцыі як адзін з кампанентаў барацьбы супраць рэжыму. За час, які мінуў ад моманту ўвядзення першых санкцый, стала зразумела, што санкцыйная палітыка супраць рэжыму патрабуе пільнай увагі і актыўнага ўдзелу з боку саміх беларусаў. Уведзеныя санкцыі, а таксама яшчэ плануемыя, могуць быць сапраўды эфектыўнымі, толькі калі самі беларусы будуць дапамагаць накіроўваць іх у адпаведныя цэлі і кантраляваць іх выкананне. Па гэтай прычыне прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, яго Прадстаўніцтва і каманда НАУ пры ўдзеле Прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапападку праводзілі актыўную працу для таго, каб санкцыі сталі сапраўды балючым і эфектыўным ударам па рэсурсах рэжыму, змяншалі яго магутнасці, якія ён скіроўвае на новыя і новыя злачынствы. На працягу шасці месяцаў існавання Кабінета прадстаўніком па транзіце ўлады Паўлам Латушкам на рэгулярнай аснове ўносіліся падрыхтаваныя яго Прадстаўніцтвам прапановы па ўдасканаленні санкцыйнага ціску і пашырэнні санкцыйных спісаў як у наднацыянальная органы ЕС, так і ва ўрады дэмакратычных краін. Толькі за апошнія тры месяцы 23 такія прапановы з абгрунтаваннем былі накіраваны ўпаўнаважаным органам Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі, Польшчы, Славеніі, Швецыі, Швейцарыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Бельгіі, Аўстрыі, Украіны і г. д. Падобныя прапановы перадаваліся падчас шматлікіх афіцыйных сустрэч і замежных візітаў Паўла Латушкі і іншых прадстаўнікоў Кабінета з пасламі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу дэмакратычных краін. Сярод сустрэч варта выдзеліць сустрэчы кіраўніцы і прадстаўнікоў Кабінета з памочнікам Дзяржсакратара ЗША Робін Даніган, сустрэчы прадстаўніка па замежных справах Валера Кавалеўскага з кіраўніком упраўлення па каардынацыі санкцый Дзярждэпу ЗША Джымам С. О’Брайенам, сустрэчы Паўла Латушкі са старэйшым дарадцам па пытаннях палітыкі Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Полам Масарам і кіраўніцай ніжняй палаты парламента Чэхіі Маркетай Адамавой. Важна адзначыць, што за мінулы перыяд у Кабінеце была сфармавана і абгрунтавана пазіцыя аб неабходнасці гарманізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі, якая ад імя кіраўніцы Кабінета была накіравана на імя прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, адказнаму за знешнюю палітыку ЕС Жазэпу Барэлю і старшыні Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю. Гэтая пазіцыя таксама была перададзена Дзяржаўнаму сакратару ЗША Энтані Блінкену. Таксама быў здзейснены візіт Прадстаўніцтва па транзіце ўлады і каманды НАУ у Брусэль з мэтай праінфармаваць адпаведныя ўстановы аб спосабах абыходу санкцый рэжымам Лукашэнкі, даць рэкамендацыі па прадухіленні такіх спробаў, а таксама давесці неабходнасць гарманізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі. Прадстаўніцтва па транзіце ўлады актыўна працавала і над увядзеннем персанальных санкцый супраць прадстаўнікоў рэжыму. Разам з камандай НАУ, «Байполам», Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці былі падрыхтаваны прапановы з абгрунтаваннем на ўвядзенне персанальных санкцый супраць 340 асобаў, якія служаць рэжыму. Такія спісы закранулі прадстаўнікоў вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва, якія садзейнічалі агрэсіі Расіі супраць Украіны, суддзяў, якія выносілі незаконныя прысуды, прапагандыстаў, якія распальвалі варожасць і распаўсюджвалі ілжывую інфармацыю, чальцоў так званага Нацыянальнага сходу РБ, якія прымалі дыскрымінацыйныя законы і праўкі ў заканадаўства, спартыўных функцыянераў, якія пераследвалі спартоўцаў і г. д. У тым ліку на аснове накіраваных прапаноў за гэты час ужо быў прыняты шэраг рашэнняў санкцыйнага характару ў адносінах да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Так, нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да 12 дзеячоў рэжыму ўвяла Польшча. Санкцыі ў дачыненні да 22 фізічных асоб і 16 кампаній з Беларусі ўвяла Канада падчас візіту ў Атаву Святланы Ціханоўскай. Пашырыла свой санкцыйны спіс Новая Зеландыя. Тайвань пашырыў пералік высокатэхналагічных тавараў, забароненых для экспарту ў Беларусь. і ўвялі санкцыі супраць некалькіх прадпрыемстваў. Санкцыі ў дачыненні 23 беларускіх прадпрыемстваў увяла Украіна. Важную частку акрэсленай вышэй працы выканала Прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку, якое ажыццяўляе рознабаковую верыфікацыю прадстаўнікоў рэжыму для ўключэння іх у санкцыйныя спісы дэмакратычных краін. За мінулы перыяд такім чынам было верыфікавана 60 службовых асобаў. Да працы па павелічэнні санкцыйнага ціску далучыўся таксама Дэпартамент па нацыянальнай бяспецы, які, адпаведна свайму профілю, падрыхтаваў прапановы па ўвядзенні санкцый, накіраваных супраць супрацоўніцтва ваенна-прамысловых комплексаў Беларусі і Расіі, задзейнічаных у агрэсіі супраць Украіны. Прадстаўніцтва па транзіце ўлады накіравала спіс з 13 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Беларусі ўпаўнаважаным органам ЕС, ЗША, Швецыі, Польшчы, Вялікабрытаніі. Зараз рыхтуецца новы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі з боку Еўрапейскага саюза ў сувязі з саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. У аснову дадзенага пакета пакладзена пазіцыя Кабінета і прапановы з абгрунтаваннем Прадстаўніцтва па транзіце ўлады па гарманізацыі санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі. Акрамя таго, згодна з прапановай Прадстаўніцтва па транзіце ўлады, новы пакет санкцый прадугледжвае персанальныя санкцыі ў дачыненні да 22 прадстаўнікоў вайскова-палітычнага кіраўніцтва рэжыму. Прыцягненне да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Кабінет лічыць прынцыпова важным не толькі вызваліць Беларусь ад рэжыму, але і прыцягнуць да адказнасці яго прадстаўнікоў, якія разгарнулі тэрор і рэпрэсіі беспрэцэдэнтных маштабаў супраць беларускага народа. Ужо ад жніўня 2020 г. прынцыпова важным для беларусаў з’яўлялася фіксацыя ўсіх злачынстваў, якія былі здзейснены супраць удзельнікаў пратэсту. Кабінет аб’яднаў намаганні Паўла Латушкі і Аляксандра Азарава ў гэтым пытанні, каб у выніку планамернай сістэмнай працы увесь назапашаны матэрыял, доказы, спробы ахвяраў дабіцца справядлівасці і захады праваабаронцаў далі належны плён: прымусілі злачынцаў стаць перад справядлівым судом. На дадзены момант пры актыўным садзейнічанні Паўла Латушкі і яго каманды ў межах універсальнай юрысдыкцыі узбуджаны крымінальныя справы супраць памагатых рэжыму ад імя звыш як 50 пацярпелых. Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады, камандай НАУ, пры ўдзеле прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку была праведезена канферэнцыя ў Варашаве, на якой было дасягнута пагадненне аб супрацоўніцтве з прадстаўнікамі праваабарончага сектара і ініцыятывай JusticeHub (Літва). Для каардынацыі працы па дадзеным накірунку Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады была падрыхтавана і разаслана народным амбасадам Беларусі памятка, якая ўключае інструменты пошуку ахвяр, праваабаронцаў і юрыстаў, прасоўвання дадзенай праблематыкі ў мясцовых СМІ і г. д. Для папулярызацыі тэмы і падсвечвання праблемных момантаў, з якімі даводзіцца сутыкацца ахвярам катаванняў падчас разгляду іх спраў у межах універсальнай юрысдыкцыі, камандай Паўла Латушкі быў зняты і прэзентаваны дакументальны фільм «Беларускі працэс». Прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку ў сваю чаргу вядзе рэгулярную працу па садзейнічанні місіі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) па зборы доказаў у вобласці парушэння правоў чалавека ў Беларусі: пошук сведак і пацярпелых, прадастаўленне неабходнай інфармацыі. Прадстаўніцтва Аляксандра Азарава надалей займаецца зборам доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Назапашаны матэрыял быў апрацаваны і лёг у аснову 12 расследавальніцкіх відэафільмаў, апублікаваных у мінулым перыядзе. Гэты ж матэрыял быў выкарыстаны прадстаўніком па транзіце ўлады для абгрунтавання неабходнасці прызнання ўрадамі дэмакратычных краін КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. Шматлікія намаганні і звароты па гэтай тэме сталі адной з прычын прыняцця Сеймам Літоўскай Рэспублікі рэзалюцыі, якая менавіта так акрэслівае гэтыя злачынныя арганізацыі і заклікае прэзідэнта і ўрад Літвы абвясціць гэтыя арганізацыі тэрарыстычнымі. Пасля зваротаў прадстаўніка па транзіце ўлады і сустрэч з высокапастаўленымі чыноўнікамі Чэхіі, парламент Чэхіі даў даручэнне Міністэрству замежных спраў падрыхтаваць і зрабіць рэкамендацыю прэм’ер-міністру аб прызнанні ў Чэхіі КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. Падобны зварот быў накіраваны і да дэпутатаў Вярхоўнай рады Украіны. Трыбунал Усе намаганні Кабінета давесці да цывілізаванага свету неабходнасць эфектыўнага судовага пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі мусяць фіналізавацца Міжнародным трыбуналам над Лукашэнкам і яго памагатымі. Для вывядзення справы на гэты глабальны ўзровень Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады было падрыхтавана абгрунтаванне магчымасці прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за парушэнне Канвенцыі супраць катаванняў 1984 г., якое было перададзена ў МЗС Польшчы, Літвы, Чэхіі, ЗША, Швецыі, Канады. Прынятыя ў студзені 2023 г. рэзалюцыі Еўрапарламента і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы адлюстроўваюць прапановы Кабінета па распаўсюджванні юрысдыкцыі будучага трыбунала на вышэйшае ваеннае і палітычнае кіраўніцтва рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, уключаючы самога дыктатара, за іх саўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Пераходны перыяд і новая Беларусь Кабінет згодна з пастаўленымі мэтамі бярэ на сябе адказнасць за дзяржаўнае кіраўніцтва у пераходны перыяд, падчас якога будзе закладзены падмурак новай Беларусі - дэмакратычнай суверэннай дзяржавы з развітай сацыяльна арыентаванай эканомікай. Для гэтага Прадстаўніцтва па транзіце ўлады распрацавала падыходы па замене неэфектыўных рэжымных чыноўнікаў, і ў першую чаргу — тых службовых асобаў, якія здзейснілі злачынствы супраць беларусаў — на эфектыўных высокаадукаваных мэнэджэраў, якія, на падставе вывучанага вопыту іншых краін, змогуць звесці да мінімуму сацыяльна-эканамічныя ўзрушэнні, уласцівыя для грамадстваў і эканомік у пераходны перыяд. Для падрыхтоўкі неабходных кваліфікаваных кадраў Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады, у прыватнасці намеснікам прадстаўніка па транзіце ўлады Юрыем Губарэвічам, быў распрацаваны і запушчаны праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі». На дадзены момант апрацавана 170 заявак на навучанне ў рамках праекта, 40% з якіх пададзена асобамі, якія знаходзяцца ў Беларусі, а 17% працуюць у дзяржаўным сектары. Варта адзначыць, што 100% заяўнікаў маюць вышэйшую адукацыю. Сфарамваны план пілотнай адукацыйнай праграмы, якая будзе ўключаць навучанне па камунікацы і канфлікталогіі, дзяржаўным кіраванні, кіраваннем у крызісны перыяд.

  • Гэта дайшло да Лукашэнкі. «Яны больш не жадаюць бачыць яго тамака»

    Ён не верыць, што пераважная большасць беларусаў больш не хоча бачыць яго на пасадзе прэзідэнта Крыніца: Навіны WP «неафіцыйны пераклад» — Анджэй Пачобут быў прысуджаны да васьмі гадоў турмы за тое, што ён паляк, за тое, што ён чалавек. За тое, што сказаў: «Я ня згодны», — кажа Павал Латушка, беларускі апазыцыйны палітык, у інтэрвію Wirtualna Polska. Таксама ўказвае на тое, што павінна адбыцца, каб рэжым Лукашэнкі канчаткова ўпаў. У сераду суддзя Гродзенскага абласнога суда абвясціў аб прысудзе да васьмі гадоў калоніі строгага рэжыму актывіста польскай меншасці і журналіста Анджэя Пачобута. На судовым працэсе, які з самага пачатку лічыўся палітычным, улады абвінавацілі Пачобута ў тым, што яго дзеянні, якія складаліся ў культываванні польскасці і публікацыі гістарычных артыкулаў, насілі прыкметы «рэабілітацыі нацызму". На думку беларускага суда, Пачобут абвінавачваецца ў тым, што «заклікаў да дзеянняў на шкоду Беларусі» праз публікацыі ў СМІ і Інтэрнеце, а таксама здзяйсняў «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці і нянавісці па нацыянальнай, рэлігійнай і сацыяльнай прыкмеце». Прыгавор, вынесены ў сераду, не ўступіў у сілу. Латушка: рэжым Лукашэнкі — варварскі Пра ганебны прысуд Анджэю Пачобуту мы паразмаўлялі з Паўлам Латушкам, беларускім апазіцыйным палітыкам. — Лукашэнка хоча пакараць усіх, хто выказаўся супраць яго. Ён не верыць, што пераважная большасць беларусаў не жадаюць бачыць яго ў прэзідэнцкім крэсле, якое ён займае незаконна, — кажа былы амбасадар Беларусі ў Варшаве і былы міністр культуры для Wirtualna Polska — Рэжым Лукашэнкі — варварскі. Гэта цар, які падпісвае ўказ, які вырашае, ці забіць чалавека ці памілаваць яго. Менавіта ён вырашыў, колькі гадоў турмы атрымае Анджэй Пачобут. Так працуе сістэма сёння ў Беларусі. Гэта не мае нічога агульнага ні з законам, ні са справядлівым судом, — падкрэслівае Латушка. Ён адзначае, што «Пачобут быў асуджаны за тое, што ён паляк, за тое, што ён чалавек». — Яго пакаралі за тое, што ён сказаў: «Я не згодны». Цяпер ён стаў сімвалам. Седзячы ў турме, ён дапамагае нам і дае магутны сігнал польскаму грамадству і ўсім тым, хто прымае рашэнні, — падкрэслівае былы беларускі дыпламат. Пэўны заклік. «Неабходна вылучыць абвінавачанні супраць Лукашэнкі» У інтэрв'ю WP Павел Латушка таксама лічыць, што, караючы Пачобута, Лукашэнка хоча змяніць палітыку Польшчы і Еўропы. — Ён хоча прымусіць Польшчу спыніць падтрымліваць беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Мы праходзім гэты іспыт разам, мы не можам дапусціць таго, каб яго не здаць, — кажа палітык. — Лукашэнку неабходна прад'явіць абвінавачанні ў злачынствах, учыненых супраць беларускага народа, і ва ўдзеле ва ўварванні Расіі ва Украіну. Гэта можа зрабіць увесь цывілізаваны сьвет, у тым ліку і Польшча. Па-другое, усе, хто катуе палітвязняў у Беларусі, павінныя быць прыцягнутыя да адказнасці. Трэці элемент — санкцыйная палітыка — рэжыму Лукашэнкі нельга дазваляць гандляваць і аказваць фінансавую падтрымку, — кажа былы амбасадар. Пры гэтым ён звяртае ўвагу на тое, што, з аднаго боку, свет бачыць гераізм Анджэя Пачобута і іншых актывістаў, а з другога, «Брусель абмяркоўвае выдзяленне Лукашэнкам мільярдаў даляраў на новыя турмы, рэпрэсіі і падтрымку Расійскага ўварвання ва Украіну». — Літаральна сёння ў Бруселі вядуцца перамовы аб тым, каб даць магчымасць Лукашэнку перапрацоўваць расійскую нафту, а затым прадаваць прадукцыю на рынак ЕС. Сёння вядуцца перамовы аб адмене санкцый на пастаўкі ўгнаенняў рэжыму Лукашэнкі ў ЕС, паведаміў Латушка ў інтэрв'ю Wirtualna Polska.

  • Лукашэнка заяўляе, што ягоныя апаненты могуць пры пэўных умовах вярнуцца на Радзіму

    Прадстаўнікі беларускай палітэміграцыі назвалі піяр-ходам стварэнне камісіі па працы з магчымымі «вяртанцамі» Арыгінал артыкула: golosameriki.com 6 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні спецыяльнай камісіі для працы з сапернікамі рэжыму, якія жадаюць вярнуцца на радзіму. Прымаючы даклад генеральнага пракурора краіны Андрэя Шведа, Лукашэнка зазначыў, што ствараемая камісія будзе вырашаць, могуць беларускія апазіцыянеры вярнуцца на радзіму, ці не. «Я сёння падпісаў указ, які падрыхтаваны групай спецыялістаў на чале з вамі аб разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў… Калі мы нешта тут ва ўказе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора для таго, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны апарат, дзяржслужачых для таго, каб вырашыць гэтую праблему з тымі збеглымі… І трэба глядзець не толькі збеглых. Хтосьці з-пад плінтуса вылезе — яны ж разумеюць, што мы іх усё роўна знойдзем», — цытуюць Лукашэнку афіцыйныя беларускія СМІ. Аднак галоўныя адрасаты гэтай заявы — палітычныя праціўнікі Лукашэнкі — не спяшаюцца з праявамі пакаяння і прызнаннем «памылкаў», з тым, каб, як абвяшчае ўказ, «свядома і актыўна выконваць свой грамадзянскі абавязак» перад цяперашнім рэжымам. У гэтым упэўнілася карэспандэнт Рускай службы «Галасы Амерыкі». Член Прэзідыума Каардынацыйнай Рады, кіраўнік Народнай антыкрызіснай управы Павел Латушка канстатуе, што Лукашэнка прапануе «абсалютна неправавы інструмент». «Ні ў Крымінальным, ні ў Крымінальна-працэсуальным кодэксах такая працэдура не прадугледжана. Калі казаць пра тое, што можна стварыць такі спецыяльны інстытут, то трэба разумець, што ўлада ў Беларусі нелегітымная і верыць яе дзеянням немагчыма… Фактычна беларусам прапануецца пайсці з формулай прызнання сваёй віны ў тым, у чым яны не вінаватыя, гэта значыць нібыта ў здзяйсненні правапарушэнні ці злачынствы», — падкрэсліў адзін з лідэраў беларускай апазіцыі ў размове з карэспандэнтам Рускай службы «Галасы Амерыкі». Сярод галоўных прэтэнзій да «прымірыцельнай» ініцыятывы Лукашэнкі: фактычна не вырашаецца пытанне тэрміну даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Сёння цябе возьмуць на «кручок», а ў наступным, калі тэрмін даўніны будзе яшчэ дазваляць, — у любы момант могуць аднавіць крымінальную справу і прыцягнуць цябе да крымінальнай адказнасці за тое злачынства, у якім ты ўжо «пакаяўся». «Як генеральны пракурор даў слова, дык ён гэтак жа лёгка можа яго ўзяць назад. Мы ведалі ўжо месяцаў 7-8 таму, што такі план Лукашэнка распрацоўвае. Гэта некалькі нагадвае часы стогадовай даўніны 1921-27 гадоў — аперацыі ВЧК-АГПУ "Трэст" . Можа быць, пасыл быў некалькі іншы, але падабенства падыходаў у наяўнасці», — тлумачыць Латушка. Нагадаем, што некаторыя аспекты даўняй гісторыі, на якую спасылаецца беларускі апазіцыянер, былі калісьці апісаныя ў рамане Льва Нікуліна «Мёртвы зыб», па якім быў пазней зняты савецкі міні-серыял «Аперацыя “Трэст”». Тады савецкім спецслужбам удалося выбавіць на тэрыторыю СССР, на падставе неабходнасці ўдзелу ў працы антыбальшавіцкай арганізацыі (якая насамрэч не існавала), вялікая колькасць праціўнікаў савецкай улады. У далейшым яны былі ўсе рэпрэсіраваны, арыштаваны і расстраляны. Дарэчы, крыху пазней падобны лёс чакаў і многіх супрацоўнікаў спецслужбаў, якія арганізавалі гэтую правакацыю. На пытанне карэспандэнта, чаму Лукашэнка вырашыў стварыць вышэйназваную камісію, Латушка адказаў: «Ёсць некалькі прычын. Па-першае, ён адчуў адток прафесійных, высокакваліфікаваных кадраў з Беларусі з IT-сферы, сферы бізнесу, інтэлігенцыі — людзей, якія стваралі істотны дададзены прадукт у эканоміку Беларусі. Па-другое, Лукашэнка аб'явіў так званы "Год міру і згоды", імкнучыся стварыць уражанне, што ён выступае за нармалізацыю адносінаў з большасцю грамадства, якая яго да сённяшняга дня не падтрымлівае. Але адначасова Лукашэнка публічна заяўляе, што тыя, хто пакаецца, павінны стаць яшчэ лепшымі, чым усе „ябацькі“, якія знаходзяцца сёння вакол яго. Атрымліваецца, што чалавек павінен будзе публічна гэта зрабіць, запісаць відэазварот, фактычна ўстаць на калені, як сам Лукашэнка казаў раней: „Прыпаўзіце да мяне на каленях“. Ён хоча праз прыніжэнне дабіцца дзеянняў, звязаных з прызнаннем яго большасцю беларусаў. Для яго гэты гештальт не закрыты, яго да гэтага часу непакоіць тое, што большасць беларусаў не падтрымала яго ў 2020, і не падтрымлівае да гэтага часу. Але крымінальна-прававы пераслед наступіць, і не трэба тут мець ілюзій!», — перакананы суразмоўца «Голасы Амерыкі». Латушка спасылаецца на дадзеныя апытанняў, якія праводзіць інтэрнэт-партал «Люстэрка». Згодна з гэтымі даследаваннямі, толькі 1% з тых, хто пакінуў Беларусь пасля падзей лета-восені 2020, гатовы вярнуцца ў краіну і яшчэ 2% згодны падумаць пра гэта. «І гэта са 160 тысяч, якія прынялі ўдзел у гэтым апытанні. Гэта і ёсць тыя 3%, якія знаходзяцца ў актыве ў Лукашэнкі. Абсалютная большасць беларусаў, якія з'ехалі, яму не вераць. Мы ведаем, як беларусы ставяцца да Лукашэнкі сёння. Яму няма веры, і ніхто яму ўжо не паверыць, яго цягнік сышоў, яго дзверы зачыніліся. Але пры гэтым яму трэба стварыць карцінку, і я магу не выключаць, што ёсць падрыхтаваная група людзей, якая можа для тэлебачання зрабіць патрэбныя дзеянні і вярнуцца ў Беларусь», — кажа Павел Латушка. Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Belarussian Institute for Strategic Studies) Вадзім Мажэйка лічыць зварот Лукашэнкі да палітэмігрантаў прыкметай таго, што ў яго «не адбалеў» 2020 год. «Ён сам кажа, што гэта – спроба „перавярнуць старонку“ і ісці далей. Але гэты рух Лукашэнка бачыць на сваіх умовах, бо камісія з ягоных чыноўнікаў і сілавікоў, відавочна, ніякага даверу не выклікае. А сам фармат гэта не спроба дараваць: „добра, мы гэта даўно праехалі, забудзем і ідзём далей“ — наадварот, гэта імкненне працягнуць гвалт іншымі метадамі, караць усіх нязгодных», — падкрэслівае Мажэйка. Пры гэтым эксперт зазначае, што Лукашэнка не разумее настрояў беларускай дыяспары за мяжой. «Адпаведна, незразумела, на каго разлічаны такія меседжы. Калі верыць дзяржаўнай прапагандзе, што ўсе беларусы, якія з'ехалі, мыюць падлогі за капейкі, замярзаюць, галадаюць і гэтак далей, то можна дапусціць, што нехта з іх марыць вярнуцца ў Беларусь. Але, мякка кажучы, гэта няпраўда, і па-за краінай мэтавая аўдыторыя падобных заклікаў не асабліва бачная. Але тыя, на каго накіравана дзяржаўная прапаганда і ў Беларусі, і ў Расіі, могуць паверыць, што палітычны крызіс Лукашэнка вырашыў, і ўсё ў парадку. А пасля заканчэння працы гэтай “камісіі“ на камеру здымуць пару чалавек, якія будуць прасіць прабачэння і каяцца», — тлумачыць палітолаг. Па ягоных словах, падобныя ініцыятывы афіцыйнага Менска выклікаюць смех у асяроддзі палітэмігрантаў, якія пакінулі краіну пасля 2020 года: «Зразумела, што ніякага даверу да гэтага няма, і любога чалавека могуць пасадзіць у любы момант, што б там ні сказала нейкая камісія, і скардзіцца будзе няма каму. І галоўнае — што атрымае чалавек, які пакаяўся перад рэжымам? Магчымасць прыехаць у Беларусь і жыць там ва ўмовах санкцый, праблем у эканоміцы, адсутнасці перспектыў, без спадзяванняў на перамены і ў чаканні вайны, якая ў любы момант можа перакінуцца на гэтую краіну». Сам эксперт не разглядае магчымасць вяртання на радзіму ў найбліжэйшай будучыні. «Учора пачаўся суд над маёй калегай палітычным аналітыкам Валерыяй Касцюговай, якой ставяць у віну яе прафесійную дзейнасць і якая мела зносіны з апазіцыйнымі палітыкамі. І за гэта ёй пагражае да 12 гадоў турмы, што стала сігналам усёй экспертнай супольнасці. Так што, калі за гэта можа быць узбуджана крымінальная справа, то мяне неяк не прыцягвае ідэя вяртання ў Беларусь», — кажа Вадзім Мажэйка. Кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук нагадаў, што тэму адносін з палітычнымі апанентамі Лукашэнка мусіруе пастаянна з канца 2020 года, калі яму пасля жорсткіх рэпрэсій удалося ўтрымаць уладу ў краіне. «Яму трэба пакаянне, зневажэнне, “загнаць пад плінтус“ і сказаць: “Я — герой, я ўсіх перамог!“. Але ён бачыць, што Расея прайграе гэтую вайну і рана ці позна яе канчаткова прайграе і ўжо дакладна яму не хацелася б разам з Пуціным адпраўляцца ў Гаагу ці нейкае іншае падобнае месца», — канстатуе Раманчук. Эксперт апісвае сітуацыю, у якой апынуўся Лукашэнка, наступным чынам: «Ён разумее, што калі Расея пакіне Украіну, то ўсе гэтыя органы “Саюзнай дзяржавы“, якія ствараліся як бутафорскія, могуць атрымаць зусім іншае значэнне. Хто тады будзе абараняць Лукашэнку? “Ябацькі“, і тыя, хто зараз вакол яго, — дакладна не будуць». На думку Раманчука, у дадзеным выпадку разлік быў зроблены не на тых людзей, якія з'ехалі, а найперш на свой «ядзерны» электарат. І, па-другое, на тыя 35-40% грамадзян краіны, якія знаходзяцца ў так званай «шэрай зоне» і сумняваюцца — добры Лукашэнка ці дрэнны? «З пункту гледжання афіцыйнай прапаганды — ён не ўцягнуў Беларусь у непасрэдны ўдзел у вайне, а гэта — дасягненне. І зараз ён робіць такую прапанову. Гэта ўсё накіравана на кансалідацыю яго электарату. Вядома, ён не думае, што нехта вернецца з-за мяжы на такіх умовах: “ідзіце прыніжайцеся, паўзіце на бруху, я, магчыма, вас яшчэ ў турму пасаджу“. Натуральна, калі ў самой Беларусі працягваюць ісці палітычныя працэсы, і адначасова ён кліча апазіцыянераў вярнуцца на радзіму, але гэта дакладна не пра міласэрнасць, разуменне, мір і згоду», — перакананы аналітык.

  • Ці варта звяртацца ў «камісію па вяртанні ў Беларусь», створаную Лукашэнкам?

    Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч пра пастку рэжыму Паперка, якую падпісаў Лукашэнка, не гарантуе нічога, акрамя таго, што вашыя персанальныя дадзеныя дакладна апынуцца ў руках катаў і прапагандыстаў. Тэрарысты не дбаюць пра сваіх ахвяр. Ім патрэбныя новыя закладнікі. І яны хочуць, каб вы самі абылгалі сябе, падпісалі прызнанне ў тым, што не з’яўляецца злачынствам, публічна прасілі прабачэння за тое, чым варта ганарыцца. У гэтай камісіі няма ніякіх паўнамоцтваў пазбавіць вас ад пераследу з боку памагатых рэжыму. Яна толькі выдае рэкамендацыі і інфармуе. Асноўная мэта ўсёй гэтай валтузні рэжыму у так званы «год мира и созидания» прадэманстраваць нібыта існуючае ў грамадстве жаданне перагарнуць старонку. Памятайце, што сапраўдныя злачынцы — у складзе гэтай камісіі. Гэта яны ў хуткім часе апынуцца на лавах падсудных міжнародных трыбуналаў і нацыянальных судоў.

  • У чым сэнс санкцыяў?

    Павел Латушка адказаў на частыя пытанні пра санкцыі і патлумачыў, як прымаюцца рашэнні аб іх уводзе і як ажыццяўляецца наступны кантроль за іх выкананнем Якія інструменты санкцыйнай палітыкі існуюць? Якая існуе працэдура па ўключэнні таго ці іншага чалавека ў санкцыйны спіс? Наколькі актыўна Кабінет займаецца гэтым пытаннем? Хто звычайна трапляе ў санкцыйныя спісы? У чым сэнс санкцыяў? Як яны працуюць? У беларусаў часта ўзнікаюць пытанні аб санкцыях, увядзенні іх, абыходзе з боку рэжыму і шмат іншага. У гэтым відэа хацеў бы адказаць на частку з пытанняў, якія часта ўзнікаюць. Напачатку давайце прааналізуем усе магчымыя інструменты санкцыйнай палітыкі і яе абгрунтаванасць з боку нашых партнёраў. Галоўнае, што санкцыі з’яўляюцца інструментам прыцягнення да адказнасці за ажыццяўленне дзеянняў, якія груба парушаюць міжнароднае права, у тым ліку парушэнне правоў чалавека, садзейнічанне вайсковай агрэсіі і г. д. Санкцыі не з’яўляецца інструментам, які вырашае ўсе праблемы, якія ўзнікаюць з парушэннем міжнароднага права, але гэта дзейны і цывілізаваны інструмент. Бо ўявіце сабе сітуацыю, напрыклад, калі Лукашэнка ажыццявіў захоп грамадзянскага самалёта, то Еўрасаюз, што павінен у адказ захапіць самалёт Белавіа, каб пакараць рэжым? Ці калі Лукашэнка штучна арганізаваў міграцыйную хвалю ў бок Еўрапейскага саюза, звозячы мігрантаў да мяжы і ўкідваючы іх на польскі ці літоўскі бок, у адказ еўрапейскія ўлады павінны прывезці мігрантаў і ўкідваць іх на тэрыторыю Беларусі? Ці ў адказ на суагрэсію рэжыму Лукашэнкі ўкраінцы і іх саюзнікі павінны ажыццяўляць дзеянні ваеннага характару? Будзем рэалістамі. Гэта немагчымыя да і незаконныя варыянты дзеянняў у адказ. Таму трэба зразумець, што на сённяшні дзень апрача выкарыстання нормаў міжнароднага права за злачынствы, за якія можа наступаць пакаранне ў рамках міжнароднага права, санкцыі з’яўляюцца важным інструментам уздзеяння на дыктатарскі рэжым. Важна зразумець таксама, што санкцыі падзяляюцца на інструменты, якія могуць прымяняцца на шматбаковым узроўні і прыкладам чаго з’яўляюцца санкцыі ЕС, альбо на нацыянальным узроўні і прыкладам чаго з’яўляюцца санкцыі ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, альбо нават асобных краінаў-чальцоў ЕС, заканадаўства якіх прадугледжвае прымяненне нацыянальных інструментаў санкцый. Нарыклад, Польшча, Літва, Латвія карыстаюцца такім інструментам. Зараз у Чэхіі быў прыняты і пачаў дзейнічаць са студзеня гэтага года новы прававы акт, які ўмоўна можна назваць чэшскім «актам Магніцкага», які дазваляе прымяняць нацыянальная санкцыі Чэшскай рэспублікі. Не толькі дзяржавы, але і міжнародныя арганізацыі таксама могуць прымяняць санкцыяную палітыку. Апошнім часам ідзе гаворка аб магчымасці выкарыстання санкцый з боку Міжнароднай арганізацыі працы. Па сваім характары санкцыі таксама падзяляюцца на персанальныя і эканамічныя. Персанальныя тычацца палітыкаў, дзяржаўных асобаў, якія выкарыстоўваюць свае ўладныя інструменты дзеля таго, каб ажыццяўляць незаконныя дзеянні, парушаючы міжнароднае і нацыянальнае права. Персанальныя санкцыі таксама могуць тычыцца асобаў, якія дапамагаюць уладам фінансаваць рэпрэсіўную палітыку. Гэта так званыя «гаманцы рэжыму». У Еўрапейскім саюзе персанальнымі санкцыямі займаецца Еўрапейская служба знешніх дзеянняў. Апроч персанальных вылучаць таксама эканамічныя санкцыі, якія з’яўляюцца найбольш дзейным інструментам санкцыйнай палітыкі. У ЕС эканамічнымі санкцыямі займаецца Еўрапейская камісія, таму што еўрапейская камісія адказвае за правілы гандлю. Якая існуе працэдура па ўключэнні таго ці іншага чалавека ў санкцыйны спіс? Працэдура прадугледжана заканадаўствам дзяржаў, якія накладаюць санкцый, альбо ў тым ліку наднацыянальным заканадаўствам, як у выпадку з Еўрапейскім саюзам. Акрамя таго, гэтая ўнутраная справа гэтых дзяржаў, і яны пакідаюць за сабой права інфармаваць грамадскасць аб парадку ажыццяўлення гэтай працэдуры. У прыватнасці, у Еўрапейскім саюзе санкцыі ўводзяцца шляхам прыняцця пастановы (regulation), якая з-за прамога дзеяння з’яўляецца самым жорсткім інструментам рэгулявання ў ЕС. Пастанова становіцца часткай заканадаўства кожнай краіны ЕС неадкладна па ўступленні ў сілу. У залежнасці ад зместу пастановы прымаюцца Саветам ЕС або Еўракамісіяй. Пастановы, якія тычацца санкцый у дачыненні да Беларусі, прымаліся ў першую чаргу Саветам ЕС (Council Regulation). Канешне непасрэдная ініцыятыва па налажэню санкцый у ЕС належыць краінам-удзельніцам. Любая з іх можа выступіць з ініцыятывай прыняцця санкцый ЕС. Гэтая ініцыятыва таксама належыць Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. Трэба таксама разумець, што Еўрапейскі саюз публікуе прозвішчы асобаў у дачыненні да якіх уводзяцца санкцыі. Аналагічныя дзеянні ажыццяўляюць і іншыя чальцы ЕС, якія прымаюць нацыянальныя санкцыі. Ну, напрыклад, Польшча. Але ў выпадку Злучаных Штатаў Амерыкі прозвішчы асобаў у дачыненні якіх уведзеныя персанальныя санкцыі не публікуюцца. І тут узнікае пытанне эфектыўнасці персанальных санкцый. Бо калі асоба не ведае, што яна ўваходзіць у санкцыйны спіс, то яна можа даведацца толькі пры спробе атрымаць візу, альбо спробе прыехаць у ЗША. Наколькі актыўна Кабінет займаецца гэтым пытаннем? Кабінет пастаянна ўносіць прапановы як у наднацыянальнае органы ЕС, так і ва ўрады краін-удзельніц ЕС, урады іншых дэмакратычных дзяржаў свету (ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Украіны і г. д.) свае прапановы па ўдасканаленні санкцыйнага рэжыму, пашырэнні санкцыйных спісаў. Толькі за апошнія некалькі месяцаў гэтыя прапановы былі накіраваны ўпаўнаважаным органам Славеніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі, Польшчы, Эстоніі, Швецыі, Швейцарыі, Латвіі, Еўрапейскага саюза. У агульнай колькасці намі было прапанавана ўвядзенне персанальных санкцый у адносінах да 340 фізічных асоб, а таксама ўнесены прапановы па накладанні эканамічных санкцый у дачыненні да 13 прадпрыемстваў. Варта адзначыць, што за гэты час ужо было прынята шэраг рашэнняў санкцыйнага характару ў адносінах да прадстаўнікоў рыжыму Лукашэнкі. Так, нацыянальныя санкцыі ўвяла ў лістападзе 2022 года Польшча. Там за гэтую палітыку адказвае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. У гэтам жа месяца санкцыі ў дачыненіі да фізічных асоб і кампаній з Беларусі ўвяла Канада. Таксама нядаўна дадатковыя санкцыі ўвялі ЗША, якія дабавілі яшчэ крыху больш за два дзясяткі чалавек у свой персанальны спіс. У канцы студзеня гэтага года санкцыі ў дачыненні 23 беларускіх прадпрыемстваў увяла Україна. Зараз рыхтуецца новы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі з боку Еўрапейскага саюза, які тычыцца саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Дадзены пакет накіраваны на гарманізацыю санкцыйнай палітыкі ў дачыненні Расіі і рэжыму Лукашэнкі. Акрамя таго, ён прадугледжвае персанальныя санкцыі ў дачыненні да асобных прадстаўнікоў вайскова-палітычнага кіраўніцтва рэжыму. Па нашых падліках на сённяшні дзень толькі ў рамках ЕС персанальнымі санкцыямі ахоплена каля 200 асобаў. З улікам нацыянальных санкцый іх колькасць большая і будзе расці. Гэта невялікая колькасць, бо ў параўнанні з тысячамі палітзняволеных гэта безумоўна несуразмерна і мы бачым недастаковую матывацыю дзейнiчаць у нашых партнёраў. Тут мы сутыкаемся вельмі часта і з бюракратычнымі перашкодамі, калі неафіцыйна нам кажуць аб лімітах на налажэнне персанальных санкцый, бо гэта звязана з апрацоўкай дакументаў, падрыхтоўкай абгрунтавання. Пад кожнае прозвішча, пад кожную кампанію павінна быць пакладзена якаснае факталагічнае і галоўнае прававое абгрунтаванне ўвядзення тых ці іншых санкцый. Хто трапляе звычайна ў санкцыйны спіс? Гэта толькі вядомыя людзі, напрыклад, прапагандысты, набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы, чыноўнікі, альбо ў яго можа трапіць і, умоўна, дэкан універсітэта, які рэпрэсаваў студэнтаў? У санкцыйныя спісы трапляюць асобы адказныя за дзеянні, у якіх угледжваецца склад злачынства або іншае грубае парушэнне як нацыянальнага, так і міжнароднага права. Вядома, што ў першую чаргу гэта асобы, якія аддаюць злачынныя загады, якія нясуць усю паўнату не толькі прававой, але і палітычнай адказнасці за свае дзеянні - высокапастаўленыя чыноўнікі грамадзянскіх і сілавых ведамстваў. Таксама ў санкцыйных спісах ёсць і так званыя «гаманцы рэжыму», якія зарабілі свае капіталы на непразрыстых схемах і дзякуючы адміністрацыйнаму заступніцтву з боку лукашэнкаўскай улады. Але ў санкцыйныя спісы могуць патрапіць і радавыя прапагандысты, асобы ў дачыненні да якіх ёсць важкія падставы для падазрэння іх у датычнасці да здзяйснення злачынстваў (гвалт, катаванні, забойствы). Напрыклад, кіраўнікі навучальных устаноў таксама могуць патрапіць у санкцыйны спіс. У прыватнасці, у санкцыйным спісе ЕС ёсць, напрыклад, і рэктары ВНУ (рэктар Акадэміі мастацтва Баразна, рэктар мінскага медуніверсітэту Рубніковіч, рэктар Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэту Бахановіч), адказныя за палітычна матываваныя выключэнні студэнтаў і звальненні выкладчыкаў. Санкцыі - цывілізаваны шлях міжнароднай рэакцыі на гвалтоўныя парушэнні міжнароднага права. Гэта інструмент адказнасці. Спыняць санкцыі можна толькі, калі адказныя асобы спыняць злачынную дзейнасць. Санкцыйныя інструменты не ўніверсальны сродак дасягнення нашых мэтаў, але адзін з элементаў стратэгіі.

  • «Суддзя» Бубенчык Дзмітрый

    «Суддзя» Гродзенскага абласнога суда Бубенчык Дзмітрый Вітальевіч (15.07.1985) выносіў палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да грамадзян, якія асуджаюць вайну супраць Украіны, выказваюць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і гвалтам з боку прадстаўнікоў сілавых структур. Сваімі дзеяннямі сур’ёзна парушаў і працягвае парушаць правы чалавека, падрывае вяршэнства права і аказвае ціск на грамадзянскую супольнасць. Так званы «суддзя» Бубенчык вынес незаконныя прысуды палітвязням: Юрый Жукоўскі — 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Марына Санкевіч — 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Андрэй Ражкоў — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Аляксей Забіран — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама Бубенчык вынес прысуд палітвязню Сяргею Кірыковічу, незаконна пакараўшы яго пазбаўленнем волі тэрмінам на 4.5 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за каментары ў сацсетках аб расійскіх вайскоўцаў. Вынес прысуд 34-гадоваму жыхару Слоніма Аляксандру Петушкову і незаконна прызначыў мужчыну 7.5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы і вынясення прысуду сталі рэпосты і каментары з заклікамі да забастоўкі, спынення працы прадпрыемстваў, аднаўлення пратэстаў. Гучалі і прапановы сілавікам і генералам зняць пагоны. У дачыненні да Лукашэнкі ён выкарыстоўваў словы «ўзурпатар» і «нелегітымны». Дзмітрый Бубенчык вядзе ў закрытым рэжыме разбіральніцтва па справе журналіста, члена пазбаўленага рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута і судзіць яго па артыкулах аб закліку да санкцый і распальванні варожасці. Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады і кіраўнік НАУ Павел Латушка ўнёс прапанову краінам ЕС і Украіне аб прымяненні ў дачыненні да Бубенчыка Дзмітрыя Вітальевіча персанальных санкцыйных абмежаванняў. У будучыні гэты «суддзя», як і іншыя асобы, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі і садзейнічаюць ім, будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

  • Латушка — пра карціну «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года»

    Кіраўнік НАУ Павел Латушка расказаў у калонцы для MOST у Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага расказаў пра карціну з паўстанцамі 1863−1864 гадоў, якая вісела ў яго кабінеце, калі ён працаваў міністрам культуры Беларусі Арыгінал артыкула: mostmedia.io Кіраўнік НАУ Павел Латушка расказаў у калонцы для MOST у Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага расказаў пра карціну з паўстанцамі 1863−1864 гадоў, якая вісела ў яго кабінеце, калі ён працаваў міністрам культуры Беларусі. Я хацеў бы, каб вы звярнулі ўвагу на работу рукі Пятра Сергіевіча «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года». Гэта работа цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. І з гэтай работай таксама звязана і мая асабістая гісторыя. Я ўзгадваю 2011 год і размову з тагачасным кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімірам Макеем. Мы разглядалі магчымасць рэалізацыі кінапраекта — серыяла, прысвечанага паўстанню Кастуся Каліноўскага. Гэты праект ішоў складана. Адміністрацыя ставіла палкі ў колы, і мне прыйшлося гутарыць на гэты конт з Макеем. На што Макей мне выказаў сваю заўвагу: «Гэты праект не можа быць рэалізаваны з прычыны таго, што Кастусь Каліноўскі — антырасійская гістарычная асоба». Мой адказ Уладзіміру Макею быў наступны: «Калі мы паглядзім на гісторыю беларускага народу, то большасць гістарычных падзей звязана менавіта з барацьбой беларусаў за сваю незалежнасць супраць Расійскай імперыі». Гэта факты, якія нельга выкрасліць з гісторыі — нашай гісторыі, якая сёння пераходзіць у сучаснасць. Сёння мы таксама вядзём барацьбу за сваю Незалежнасць: выклік Незалежнасці нашай дзяржавы кінуў якраз наш усходні сусед. Што мог тады зрабіць я як міністр культуры? Так, былі прыклады, калі мы пачыналі рэалізацыю кінапраектаў, нягледзячы на катэгарычную забарону адміністрацыі Лукашэнкі… Тут якраз магу прыгадаць здымкі фільму «У тумане» паводле твора Васіля Быкава, які нам удалося рэалізаваць. У сітуацыі, якая склалася, я прыняў рашэнне, якое мог прыняць у той момант: размясціць у кабінеце міністра культуры работу, якую вы зараз можаце бачыць перад сабой — Пятра Сергіевіча, «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года», напісаную ў 1955 годзе. Можаце сабе ўявіць, што гэтая работа — прыкладна два на тры метры. Гэта была ўся сцяна ў кабінеце міністра культуры, дзе размясціўся гэты твор мастацтва. Для мяне гэта было важна як сімвал таго, што, нягледзячы на ідэалогію, якая заўсёды прапаведвалася рэжымам Лукашэнкі, нам важна адстойваць і дэманстраваць, што мы з’яўляемся нацыяй, якая мае права на сваю дзяржаўнасць, Незалежнасць — тое, за што і змагаўся наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. Работу згарнулі ў рулон (яе немагчыма было пранесці ў дзвярны праём) і даставілі з Нацыянальнага мастацкага музея. Дапамагаў, дарэчы, мне тады чалавек, які сёння рэпрэсуе супрацоўнікаў музея, — тагачасны і цяперашні генеральны дырэктар Уладзімір Пракапцоў. Пасля таго, як палатно размясцілі на сцяне, я сказаў сваім калегам у міністэрстве культуры: «Цяпер я магу запрасіць у гэты кабінет любога пасла і на прыкладзе гэтай карціны дэманстраваць нашае жаданне быць свабоднымі і незалежнымі». Але я зрабіў адну рэмарку: «Адзіны пасол, які, напэўна, не прыйдзе ў гэты кабінет, — гэта будзе пасол Расійскай Федэрацыі». Пазней Барыс Святлоў, які прыйшоў на пасаду міністра культуры пасля мяне, вельмі хуценька прыбраў гэты твор з кабінета.

  • ЗША пашыраць санкцыйныя меры ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

    Юрысты ЗША, Кабінета і НАУ актыўна працуюць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці 1 лютага ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі, Валерыя Сахашчыка і Аляксандра Азарава з намесніцай памочніка дзяржсакратара ЗША Робін Даніген. Адказная за Цэнтральную і Усходнюю Еўропу прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамента ЗША пацвердзіла, што амерыканскі бок працягвае паслядоўна выступаць за правядзенне свабодных выбараў у Беларусі, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за падтрымку вайны супраць Украіны. Робін Даніген запэўніла, што ЗША пашыраць санкцыйныя меры ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Будуць улічаныя прапановы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па ўвядзенні абмежаванняў санкцыйнага характару за працяг масавых рэпрэсій і падтрымку вайны. Намесніца памочніка дзяржсакратара таксама праінфармавала, што працягваецца расследаванне справы ў дачыненні да акта авіяпірацтва, звязанага з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair, здзейсненага рэжымам. Прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамента ЗША пазітыўна ўспрыняла прапанову прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Паўла Латушкi аб важнасці распрацоўкі адзінай стратэгіі краін-партнёраў дэмсіл па Беларусі. Бакі таксама абмеркавалі перспектывы прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы, якія выклікаюць заклапочанасць усёй міжнароднай супольнасці (агрэсія, злачынствы супраць чалавечнасці). Робін Даніген паведаміла, што амерыканскія юрысты актыўна працуюць у гэтым кірунку. Ад прадстаўнікоў Кабінета і НАУ перададзены адпаведныя прапановы.

  • Трыбунал над Лукашэнкам — дзе і калі?

    Дзе і калі могуць пачаць судзіць Лукашэнку? Міжнародны трыбунал, у рамках якога можна будзе прыцягнуць да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне, можа пачаць працу ўжо гэтым летам — пра гэта 27 студзеня заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд. Адначасова з гэтым 19 і 26 студзеня Еўрапарламент і ПАРЕ прымаюць рэзалюцыі з заклікам стварыць трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны. Рэзалюцыі Еўрапарламента і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы наўпрост указваюць на неабходнасць прыцягнення да адказнасці вайсковага і палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі і самога дыктатара. Намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд 27 студзеня заявіла, што Міжнародны трыбунал або яго аналаг, у рамках якога Расію можна будзе прыцягнуць да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне, можа пачаць працу ўжо гэтым летам. Паводле яе слоў, Вашынгтон ужо працуе над пытаннем — сумесна з Украінай і краінамі Вялікай сямёркі. Ідзе актыўная распрацоўка прававых механізмаў і збор доказаў. Адначасова з гэтым 19 і 26 студзеня Еўрапарламент і ПАРЕ прымаюць рэзалюцыі з заклікам стварыць трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны. Рэзалюцыі Еўрапарламента і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы наўпрост указваюць на неабходнасць прыцягнення да адказнасці вайсковага і палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі і самога дыктатара. Дададзім дэталей. Па-першае, у рэзалюцыі ПАРЕ прапісана: у статуце спецтрыбунала «павінна быць выразна пазначана, што прынцып асабістага імунітэту не будзе дзейнічаць у дачыненні да дзяржаўных службовых асоб», што тычыцца і Лукашэнкі, калі нехта раптам думае, што ён яшчэ прэзідэнт. ПАРЕ таксама гатова садзейнічаць распрацоўцы прававой базы, прадастаўленню неабходных фінансавых і чалавечых рэсурсаў для стварэння трыбунала. Па-другое, юрысдыкцыя запланаванага спецыяльнага трыбунала можа абмяжоўвацца толькі: тэрытарыяльна (гэта значыць разглядацца будуць злачынствы, учыненыя ва Украіне); у часе (гэта значыць у рамках узброенага канфлікту ў краіне); і па тыпе злачынства (у якасці асноўнага фактара злачынства разглядацца будзе агрэсія і толькі яна). Больш абмежаванняў няма. Гэта значыць няма падстаў выключыць са сферы кампетэнцыі суда асоб, напрыклад, па нацыянальнай прыкмеце. Прасцей гаворачы, трыбунал не можа разглядаць справы толькі супраць грамадзян Расіі. Факт здзяйснення злачынства агрэсіі Аляксандрам Лукашэнкам і вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам яго рэжыму — у форме прадастаўлення тэрыторыі Беларусі для ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, — бясспрэчны. Такім чынам, гэтае злачынства непазбежна стане прадметам разбораў згаданага трыбунала. Па меры прасоўвання расследавання генеральны пракурор трыбунала будзе выдаваць усё новыя і новыя ордэры: на арышт Лукашэнкі, пасля ягоных паплечнікаў, пасля — чарга дойдзе і да іх падначаленых. Адзін за адным усе гэтыя асобы будуць аўтаматычна абвешчаныя ў вышук па ўсім свеце. Непазбежна і без тэрміна даўнасці. Прозвішчы Мілошавіча, аль-Башыра, Младзіча — некалі блізкіх сяброў Лукашэнкі — усё больш яскрава і выразна малююць карціну будучага самога дыктатара. Безумоўна, рэзалюцыі Еўрапейскага парламента і ПАРЕ — палітычны акт і пакуль не мае абавязковага характару. Але ў той жа час гэты дакумент — публічна выражаны вотум безумоўнага даверу экспертам і міжнародным інстытутам, у паўнамоцтвах якіх стварыць спецыяльны механізм міжнароднага правасуддзя за ўчыненыя расійскім і беларускім рэжымамі злачынства. Менавіта з такіх знакавых актаў палітычнай волі пачыналіся ўсе сучасныя спецыяльныя крымінальныя трыбуналы: па Югаславіі, Руандзе, Сьера-Леонэ, Камбоджы, іншым краінам. Менавіта з гэтага пункту пачынаецца складаны шлях да справядлівага правасуддзя ад асобы чалавецтва, якое дагоніць вінаватых дзясяткаў тысяч нявінных смерцяў ва Украіне. Як паказвае практыка такіх гісторый, фінал заўсёды адзін: нават шматгадовыя пацучыныя бегі ад правасуддзя па ўсім свеце ў рэшце рэшт усё роўна прыводзяць злачынцаў на лаву падсудных.

bottom of page