Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Святлана Ціханоўская ў Камітэце па замежных справах Еўрапарламента
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі «Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках „Усходняга партнёрства“ і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж». Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля». Уся прамова Святланы Ціханоўскай — па спасылцы.
- Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў АПК з уладамі краіны
Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.
- Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі
Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы Галоўнай мэтай усіх сустрэч з’яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі. Былі абмеркаваныя: канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі; магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі; стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі; прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны; падыходы да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа; супрацьдзеянне магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі; ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.
- Канферэнцыя АБСЕ ў Варшаве — даклад НАУ
7 кастрычніка б.г. прадстаўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Уладзімір Астапенка выступіў на заключным пасяджэнні Варшаўскай Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Гэта — найбуйнейшы рэгіянальны форум па праваабарончай тэматыцы, у працы якога бяруць удзел урадавыя дэлегацыі краін-удзельніц АБСЕ, а таксама прадстаўнікі розных структур грамадзянскай супольнасці. Цягам 10 дзён больш за 1000 удзельнікаў Канферэнцыі абмяркоўвалі самыя актуальныя праблемы, звязаныя з эфектыўнай абаронай правоў чалавека, развіццём дэмакратычных інстытутаў, забеспячэннем прыярытэту права. Увесь гэты час крэсла за таблічкай «Беларусь» заставалася пустым, што з'яўляецца найлепшай ілюстрацыяй стаўлення рэжыму Лукашэнкі да правоў чалавека ў Беларусі і да выканання міжнародна-прававых абавязальніцтваў у гэтай сферы. Асноўныя тэзісы даклада Уладзіміра Астапенкі: — АБСЕ — першая з міжнародных арганізацый, якія зрэагавалі на востры палітычны крызіс у Беларусі ў 2020 годзе, і апублікавала адзін з першых экспертных дакладаў прафесара В. Бенедэка, у якім было адзначана, што «маюцца бясспрэчныя доказы таго, што прэзідэнцкія выбары 9 жніўня былі сфальсіфікаваныя, а ў адказ на мірныя дэманстрацыі праваахоўнікамі здзяйсняліся масавыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека». — З таго часу прававая абстаноўка ў Беларусі працягвае пагаршацца: колькасць палітвязняў за 2 гады пасля выбараў вырасла больш чым у 10 разоў (са 121 да 1347 чалавек), спіс злачынстваў рэжыму Лукашэнкі пашырыўся і цяпер уключае не толькі сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, але і: злачынствы супраць чалавечнасці, уключаючы катаванні; акт паветранага пірацтва; садзейнічанне незаконнай міграцыі; дзеянні па ліквідацыі грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ; садзейнічанне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і стварэнне рэальнай пагрозы суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. — Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, заснаванага Святланай Ціханоўскай — голас новай Беларусі, які павінен быць пачуты на сусветнай арэне. Савет Еўропы ўжо спыніў усе кантакты з рэжымам Лукашэнкі і распрацаваў механізмы ўзаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэта добры прэцэдэнт для таго, каб у агляднай будучыні месцы за таблічкай «Беларусь» займалі легітымныя прадстаўнікі беларускага народа. — Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру праваабаронцу Алесю Бяляцкаму — важны жэст прызнання ўкладу беларускай грамадзянскай супольнасці ў барацьбу за дэмакратычны курс і павагу правоў чалавека. Міжнароднай супольнасці трэба кансалідаваць намаганні, каб нобелеўскі лаўрэат, як і ўсе астатнія палітвязні ў Беларусі апынуліся, нарэшце, на волі. Запампаваць PDF-версію выступу можна тут.
- Ці пагражае расейцам мабілізацыя ў Беларусі?
Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у эфіры «Маланкі» З прававога пункту гледжання ніякіх падстаў быць мабілізаванымі ў Беларусі ў грамадзян Расіі няма. У дзвюх краін няма дагавораў і нарматыўных актаў, якія гэта меркавалі б. Ці значыць гэта, што расейцы ў бяспецы ў Беларусі? Не. Паступаюць паведамленні, што ў нашай краіне ўжо прадпрымаюць спробы адсочваць грамадзян РФ, у першую чаргу — браніруюць гасцініцы і арандуюць посуточное жыллё. Пакуль — каб ведаць іх месцазнаходжанне. Але пры ўзнікненні неабходнасці, хутчэй за ўсё, іх неадкладна затрымаюць і выдадуць. Ды і самі расейскія сілавікі цалкам у стане «дацягнуцца» да сваіх грамадзян: профільныя ведамствы двух рэжымаў цесна супрацоўнічаюць. Цікавасць рэжыму ў гэтым сэнсе зразумелая: Лукашэнка выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб самому наўпрост не ўступаць у канфлікт і не пачынаць вельмі непапулярную ў беларусаў мабілізацыю. Таму дыктатару будзе прасцей працягваць супрацоўніцтва з РФ у гэтым пытанні. І не важна, будзе пры гэтым парушаны закон ці не.
- Аб'явіць у вышук сілавікоў рэжыму
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка і НАУ працягваюць настойваць на неабходнасці максімальнага выкарыстання механізмаў універсальнай юрысдыкцыі ў дэмакратычных краінах. Падчас круглага стала па універсальнай юрысдыкцыі ў Цюрыху (Швейцарыя) прадстаўнікі каманды НАУ абмеркавалі са швейцарскімі адвакатамі і праваабаронцамі стратэгію дзеянняў па прасоўванні спраў універсальнай юрысдыкцыі ў Швейцарыі, а таксама іншых краінах рэгіёну. Заява аб узбуджэнні адпаведнай крымінальнай справы і аб'яўленні падазраваных у вышук Інтэрпола плануецца да падачы ў Генеральную пракуратуру Швейцарыі ў снежні 2022 года. Перспектывы станоўчага разгляду гэтай заявы ацэньваюцца як высокія. Акрамя таго, праваабаронцы заявілі аб гатоўнасці прадстаўляць інтарэсы іншых ахвяр рэпрэсій у Беларусі, якія сёння пражываюць у Аўстрыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйне і Германіі, а таксама працавалі на прадпрыемствах з замежным капіталам названых краін у Беларусі. Калі вы ставіцеся да ліку такіх асоб — звяжыцеся з намі праз чат-бот НАУ: @nau_by_bot Магчыма, менавіта Ваша паведамленне дапаможа абвясціць у вышук сілавікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да садызму ці перавышэнні паўнамоцтваў.
- Прадстаўнікі АПК сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення рабочых пасяджэнняў
На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку: дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана; да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем; дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валера Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй; абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Таксама былі абмеркаваныя: кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях; наладжванне афіцыйных адносінаў з Украінай; узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.
- Ціханоўская і прадстаўнікі АПК сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім
З боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленню законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык. Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінета распавялі пра працу ў сваіх напрамках. Міністр Марыюш Каміньскі запэўніў, што Польшча працягвае падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і Аб’яднаны Пераходны Кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Польскі бок таксама паведаміў аб зменах у польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працы рабочай групы па вырашэнні праблем беларусаў.
- Украіна і Беларусь будуць вольныя
Пуцін — чалавек з мінулага. Украіна будзе свабоднай і незалежнай Сёння мы пачулі словы чалавека з мінулага, які нам казаў пра савецка-расійскае мінулае, якое ён хоча адрадзіць. Але яно не мае будучыні, бо будучыня — гэта цэласная, незалежная і вызваленая ад акупантаў Украіна і вольная, дэмакратычная і незалежная Беларусь. Але што азначае для Беларусі рашэнне, якое груба парушае прынцыпы міжнароднага права, якое было агучана сёння ў Крамлі? Расійская Федэрацыя будзе імкнуцца поўнасцю ўцягнуць Республіку Беларусь у агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны, уцягнуць беларускі народ у вайну. Дзеянні Лукашэнкі па далейшай падтрымцы Расіі ў агрэсіі супраць Украіны накіраваны супраць нацыянальных інтарэсаў Беларусі і беларускага грамадства. Калі узурпатар будзе далей падтрымліваць пазіцыю Расіі — гэта ў выніку прывядзе да страты незалежнасці і знішчэння Беларусі, таму ён павінен зразумець усю адказнасць за свае дзеянні. Важна, што Украіна вельмі дакладна паказала Лукашэнку, што будзе, калі ён дасць згоду на ўваход новай групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Таксама і Захад павінен прад’явіць Лукашэнку ўльтыматум, каб прадэманстраваць яму персанальныя наступствы яго далейшай падтрымкі агрэсіі Расіі. Наша пазіцыя абсалютна ясная і адкрытая — мы за цэласную Украіну! Слава Украіне і Жыве Беларусь!
- Аляксандр Азараў звярнуўся да беларусаў і расказаў, што рабіць з позвамі
Аляксандр Азараў: «Зараз няма дакладных звестак пра тое, што ў Беларусі праводзіцца схаваная або адкрытая мабілізацыя. Але ёсць дакладныя звесткі, што ідзе карэктаванне мабілізацыйных планаў і праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці ўзброеных сілаў. Няма ніякіх гарантый, што людзі, якія прыйшлі па позвах або на зборы, не апынуцца прызванымі па мабілізацыі ў найбліжэйшы час. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не аддасць краіну Пуціну. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не ўступіць у вайну. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не абвесціць частковую мабілізацыю ці не пачне схаваную. У інтарэсах беларусаў — сабатаж незаконнай мабілізацыі. Стварыце ўмовы, калі вы не зможаце атрымаць позву. Нікому не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на званкі з невядомых нумароў, не адказвайце на смс. У ідэале часова пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі. Ні ў якім разе не наведвайце ваенкамат. Рэсурсаў для пошуку і дастаўкі тых, хто ўхіляецца, у ваенкамат у рэжыма няма. Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана “Перамога” — запісвайцеся ў яго. Рыхтуйцеся адстойваць сваю будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы».
- Лукашэнка рыхтуецца
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі «Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка даў згоду на размяшчэнне ў Беларусі групоўкі расійскіх войскаў. Калі інфармацыя крыніц адпавядае рэчаіснасці, то варта чакаць, што ваеннае становішча ў Беларусі можа быць аб’яўлена ўслед за Расіяй пасля далучэння акупаваных украінскіх тэрыторый. Як член так званай Саюзнай дзяржавы Беларусь будзе павінна ўступіць у поўнамаштабную вайну. І нават калі гэтая інфармацыя не пацвердзіцца заўтра, то не значыць, што гэтага зусім не адбудзецца. Ёсць упэўненасць у адным — пакуль Лукашэнка ва ўладзе — горшае непазбежна. Калі сярод беларускіх вайскоўцаў яшчэ засталіся сапраўдныя афіцэры, павярнуць зброю супраць дыктатара — ваш абавязак. Пасля пачатку баявых дзеянняў вы станеце злачынцамі і назад дарогі не будзе. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі працягвае актыўную працу і кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі па пытанні недапушчэння ўвядзення расейскіх войскаў у Беларусь, а таксама займаецца падрыхтоўкай супраціву».
- Міжнародны крымінальны трыбунал для Лукашэнкі
Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка сустрэўся з народным дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўніком міжфракцыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам. Павел Латушка праінфармаваў народнага дэпутата Украіны аб рабоце Пераходнага Кабінета і абмеркаваў узаемнае супрацоўніцтва, у тым ліку па лініі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. Палітыкі таксама абмеркавалі: — Супольныя намаганні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і Вярхоўнай Рады Украіны для пакарання датычных да агрэсіі Расіі супраць Украіны праз механізмы Міжнароднага крымінальнага трыбунала; — стварэнне міжнародна-прававых умоў для прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і ягоных памагатых за злачынствы супраць чалавечнасці (масавыя рэпрэсіі, гвалт, катаванні грамадзянаў Беларусі) праз механізмы ПАРЕ. Па выніках сустрэчы Павел Латушка падзякаваў Аляксею Ганчарэнку за актыўную пазіцыю і падтрымку беларускага грамадства ў барацьбе з дыктатурай Лукашэнкі. Міжнародны трыбунал для Лукашэнкі Павел Латушка пра: Ці магчымае аднаўленне партызанскага руху ў Беларусі? Што хоча паказаць дыктатар сваімі дзеяннямі ў адносінах да затрыманых партызан? Ці трэба яшчэ выкарыстоўваць дыпламатычныя інструменты ціску на рэжым? Што самае галоўнае для Лукашэнкі? У чым важнасць пастаноўкі ўльтыматуму дыктатару? Чаго Лукашэнка вельмі баіцца? Глядзіце ў відэа вышэй.











