top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • Парламент Чэхіі на баку дэмакратычнай Беларусі

    Павел Латушка ў Празе правёў сустрэчы з Віцэ-спікерам Парламента Чэхіі Вольгай Рыхтэравай і членамі парламенцкай групы «Сябры свабоднай Беларусі» У час сустрэч абмеркаваны наступныя пытанні: візавая палітыка ў адносінах да грамадзян Беларусі; арганізацыя круглага стала ў Парламента Чэхіі па тэме Беларусі для вызначэння найважнейшых напрамкаў падтрымкі дэмакратычных пераўтварэнняў; уключэнне ў спіс тэрарыстычных арганізацый Чэхіі КДБ і ГУБАЗіК МУС Беларусі; крымінальны перасьлед прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага народа і вайну супраць Украіны. інфармаванне аб дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і ўстанаўленне кантактаў з Парламентам Чэхіі. Падчас сустрэчы з Віцэ-спікерам Парламентам Чэхіі Павел Латушка зазначыў, што беларусы не павінны несці адказнасць за дзеянні рэжыму Лукашэнкі праз увядзенне візавых абмежаванняў для беларускіх грамадзян. Такое перакладанне адказнасці на беларусаў з'яўляецца абсалютна непрымальным. Кіраўнік НАУ звярнуў увагу на падтрымку Украіны беларускай грамадзянскай супольнасцю ў барацьбе супраць агрэсіі Расіі і рэжыму Лукашэнкі. З сябрамі групы «Сябры свабоднай Беларусі» была абмеркавана тэма адкрыцця офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, якое запланавана на бліжэйшы час. Павел Латушка сумесна з чэшскімі дэпутатамі адкрыў у цэнтры Прагі выставу Free Belarus. Была дасягнута дамоўленасць аб пастаянным кантакце з чэшскімі парламентарыямі для ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, прыцягнення яго да адказнасці за злачынствы, якія ўчыняюцца супраць беларускага народа і міжнароднай бяспекі. Таксама Павел Латушка даў інтэрв'ю нацыянальнаму тэлебачанню Чэхіі і найбуйнейшаму інтэрнет-парталу Seznam на тэму дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і масавых рэпрэсій у краіне.

  • Новы ўрад Славеніі будзе падтрымліваць беларусаў у барацьбе за дэмакратыю

    Павел Латушка ў рамках форуму «The Bled Strategic Forum» правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі МЗС Славеніі Ернеем Мюлерам Галоўныя тэмы падчас сустрэч: стварэнне, задачы і дзейнасць Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, а таксама функцыянальныя абавязкі прадстаўніка Кабінета па пытанні транзіту ўлады; прававы ціск на рэжым Лукашэнкі і выкарыстанне нацыянальнай крымінальнай юрысдыкцыі як інструмента прыцягнення да адказнасці саўдзельнікаў рэжыму за масавыя злачынствы ў дачыненні да беларускіх грамадзян (магчымасць правядзення працоўных кансультацый з Мінюстам Славеніі); шырокае прымяненне візавых абмежаванняў для чыноўнікаў рэжыму, прадстаўнікоў сілавога апарата, вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага грамадства і вайне супраць Украіны; магчымае ўнясенне ў нацыянальны спіс тэрарыстычных арганізацый КДБ, ГУБАЗіК МУС і іншых асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў. Па пытанні зменаў візавай палітыкі ЕС у дачыненні да грамадзян Беларусі, у сувязі з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі агрэсіі Расіі супраць Украіны, Павел Латушка адзначыў, што мэтай абмежаванняў павінны стаць прадстаўнікі рэжыму, сілавога апарата, якія падтрымліваюць агрэсію. Прымяненне абмежаванняў у дачыненні да беларускага грамадства, якое знаходзіцца пад рэпрэсіямі і не падтрымлівае вайну, з'яўляецца недапушчальным. Ярней Мюлер падкрэсліў, што маючы адбыцца саміт міністраў замежных спраў ЕС у Чэхіі (31 жніўня) носіць нефармальны характар і на такіх самітах не прымаюцца канчатковыя прававыя рашэнні. Павел Латушка таксама ўзняў тэму акупацыі Беларусі ўзброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі, пагроз існаванню незалежнай суверэннай дзяржавы Беларусь і мерах па супрацьдзеянні ім. Прадстаўнік МЗС Славеніі, з улікам сфарміраванага новага ўрада, выказаў адназначны падыход у дачыненні да безумоўнай падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека. Павел Латушка таксама даў інтэрв'ю славенскаму агенцтву STA і газеце Vecer.

  • Санкцыі ці крымінальны пераслед?

    Прэс-сакратар НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю «Маланцы» Важныя адрозненні гэтых двух прылад ціску: Дапусцім, датычнаму да катаванняў сілавіку забаронены ўезд у ЕС, пры гэтым на яго ўжо заведзена крымінальная справа ў нейкай з краін. Падазраванага будзе складана прыцягнуць да працэсуальных дзеянняў (выклікаць на допыт, напрыклад), бо будзе абгрунтаваная прычына для ўхілення — забарона на ўезд. «Эфект рэшата». Санкцыйная забарона на перасячэнне межаў часта недасканалая на практыцы. Прыклад таму — гісторыя кіраўніка беларускай федэрацыі футбола Базанава, які быў заўважаны на тэрыторыі ЕС, хоць яго прозвішча значылася ў стоп-лісце. Санкцыі — палітычны інструмент, а палітыка мае ўласцівасць змяняцца. У адрозненне ад санкцыйных абмежаванняў, крымінальны пераслед па ўніверсальнай юрысдыкцыі не мае тэрміна даўнасці і не падлягае адмене. Нават адзін прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі, абвешчаны ў вышук Інтэрполам — важны стымул для еўрапейскіх судоў імкнуцца пакараць і іншых вінаватых. А з імі — і будучых злачынцаў розных краін свету, ад імя ўлады катуючых сваіх суайчыннікаў. Коштам уласных пакут і ўпартай барацьбы беларусы выконваюць важную функцыю ў міжнародным праве — ствараюць прэцэдэнт. Гэта важна, бо Лукашэнка — не апошні дыктатар у свеце, і няма гарантый, што ў будучыні не з'явяцца новыя.

  • #ПрагуляйЛукашэнка

    Скажам не ўроку з забойцам і дыктатарам! 1 верасня, у Дзень ведаў, у школах і ВНУ па ўсёй Беларусі дзецям і студэнтам будуць паказваць урок з Лукашэнкам. Як бацька, не магу сабе ўявіць, што павёў бы сваё дзіця на ўрок з забойцам. І таму хачу звярнуцца да беларускіх бацькоў, а таксама да студэнтаў. Узгадайце, чаму нас «навучыў» рэжым за апошнія гады. — Урок першы: што каронавіруса не відаць, а значыць яго не існуе. А калі і існуе — то тыя, хто ад яго памірае, вінаватыя самі. Колькі беларусаў загінулі падчас першых хваляў пандэміі — нам яшчэ толькі трэба будзе даведацца. Але тое, што рахунак будзе ісці на дзясяткі тысяч, не выклікае сумненняў ужо зараз. — Урок другі: што беларусы не маюць права выбару. Што кандыдатаў у прэзідэнты можна загадзя кідаць у турмы. Што незалежных назіральнікаў можна збіваць і арыштоўваць проста на ўчастках для галасавання. Што пасля галасавання можна проста не вывешваць выніковыя пратаколы. Што можна ўвогуле не лічыць галасы беларусаў і заявіць, што Лукашэнка набраў больш за 80%. А сапраўднага пераможцу на выбарах можна гвалтам выціснуць з краіны — як і яшчэ сотні тысяч беларусаў. — Урок трэці: што беларусы наогул не маюць правоў. Што ўкраўшы ў народа выбары, можна аддаваць загады аб падаўленні мірных пратэстаў сілай зброі. Што нязгодных з гэтым беларусаў можна саджаць за краты дзясяткі тысяч. Што можна масава збіваць, катаваць і гвалтаваць людзей у турмах. Што іх можна калечыць і нават забіваць. Што ў чатырохмясцовай камеры можна трымаць некалькі дзясяткаў чалавек — без ежы, вады і матрацаў. Што можна заліваць ім у камеры хлор ці газ з пярцовых балончыкаў. Што чалавека можна арыштаваць за колер шкарпэтак, за белы ліст паперы ў акне ці за фатаграфію пастылы, а сёння — нават за размову на беларускай мове на вуліцы. Што можна ліквідаваць усе незалежныя СМІ, НДА, зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць. І не спыніцца на гэтым. — Урок чацвёрты: што ў беларусаў няма краіны. Што суверэнітэт і незалежнасць Беларусі можна абмяняць на падтрымку Расіі і магчымасць утрымацца ва ўладзе. Што кантроль над тэрыторыяй Беларусі можна перадаць расейскім войскам — і падарыць ім плацдарм для ўварвання ва Украіну. Што можна ўцягнуць Беларусь вайну, насуперак волі беларускага народа. Што можна дапамагаць Расіі масава забіваць украінцаў, што можна адкрыта падтрымліваць вайну, запускаць з тэрыторыі Беларусі сотні ракет па Украіне, а заадно — пачаць пагражаць Еўропе ядзернай зброяй, ператварыўшы Беларусь у мішэнь для ўдараў у адказ. І што можна паставіць пад пагрозу само існаванне Беларусі ў прынцыпе, дапусціўшы яе акупацыю. Вось як выглядае «навучальная праграма» рэжыму Лукашэнкі. Вось з чым мы пагодзімся, калі прывядзем сваіх дзяцей на ўрок да дыктатара і забойцы. Вось каму мы даверым іх выхаванне. Ведаю, што гэтыя «урокі» не прайшлі для нас бясследна. Ведаю, што многіх яны «навучылі» асцярожнасці, страху, маўчанню. Але яшчэ я ведаю, што мы не маем права дазволіць гэтым «урокам» атруціць нашых дзяцей, іх розумы і іх будучыню. І таму 1 верасня я заклікаю вас прагуляць Лукашэнку. Сказаць няма ўрока з забойцам і дыктатарам. Сказаць няма дню прапаганды, у які рэжым збіраецца ператварыць Дзень ведаў. Абараніце сваіх дзяцей ад нянавісці і хлусні. Пачніце з малога. Прагуляйце Лукашэнку.

  • Ахвяры ўкраінцаў і беларусаў — ці ацэніць Еўропа?

    У 1991 годзе пасля распаду Савецкага саюза з'явіўся шэраг нацыянальных дзяржаваў, якія атрымалі незалежнасць. Але Украіна і Беларусь засталіся ў разуменні заходняга палітыкум у сферы інтарэсаў Расіі. Па сканчэнні дзесяцігоддзяў мы разумеем, што такая ацэнка сітуацыі была ілжывай. Сфера інтарэсаў перастала задавальняць імперскія амбіцыі хімеры Савецкай імперыі. А калі беларуская нацыя вырашыла зрабіць свой выбар самастойна — пачаўся працэс акупацыі Беларусі. Менавіта гэтая акупацыя дазволіла нанесці ўдар па Украіне з поўначы. Менавіта таму стала магчыма Буча і штурм Кіева. Таму што некалі нехта палічыў, што Беларусь — гэта нечая сфера інтарэсаў. Толькі абуджэнне беларускага грамадства ў 2020 годзе крыху зрушыла сітуацыю з месца і замест супрацоўніцтва з рэжымам і заплюшчвання вачэй на дыктатуру мы пачулі з боку Захаду глыбокую заклапочанасць гвалтам і рэпрэсіямі. Сённяшнія падзеі — гэта вынік таго, што некаторым нацыям чамусьці не дазваляюць скарыстацца іх правам на самавызначэнне паўнавартасна. Калі ў Еўропе сёння зразумеюць, што каштоўнасці заходняй цывілізацыі павінны стаяць вышэй за інтарэсы розных груп, то мара беларусаў выбрацца з акупацыі і пабудаваць сваю нацыянальную дэмакратычную дзяржаву стане рэальнасцю. Свабодная, незалежная, еўрапейская і дэмакратычная Беларусь — гэта гарантыя таго, што Расія больш не зможа ажыццявіць агрэсію. Украіна можа прыкрыць, а Беларусь можа канчаткова зачыніць вароты для імперскіх амбіцый Расіі, але для гэтага яна павінна быць вызвалена ад дыктатара і акупацыйных войскаў. Беларусы і ўкраінцы зрабілі выбар у бок еўрапейскай цывілізацыі — зараз засталося зразумець, ці ацэніць Еўропа тыя ахвяры, на якія дзеля гэтага пайшлі ўкраінцы і беларусы.

  • Лукашэнка вяртае Беларусь у СССР

    Пустыя прылаўкі. Чэргі. Талоны. Мянялы. Няякасныя тавары з-пад падлогі. Знаёма? Хранічныя страты, даўгі і татальны дэфіцыт — так працавала эканоміка СССР у апошнія гады свайго існавання. Год ад года людзям тлумачылі з трыбун: вакол ворагі, будзе вайна, дэфіцыт — трэба пацярпець у імя абароны айчыны. Нічога не нагадвае? Сучасную Беларусь. Як і ў савецкую эпоху, жыхарам нашай краіны зноў выклікаюць франтавы светапогляд, а эканоміку пераводзяць на ваенныя рэйкі. Лукашэнка перапрафілюе грамадзянскія вытворчасці. З лютага гэтага года эканоміка і прамысловасць Беларусі амаль поўнасцю працуюць на расійскае войска. Якую шкоду нясе наша краіна, працуючы на ваенныя амбіцыі двух дыктатараў? — Ваеннаму сектару перадаюць большую частку агульнанацыянальных рэсурсаў Беларусі. — Гаспадарчыя галіны працуюць неэфектыўна і не накіраваны на стварэнне матэрыяльных выгод. Гэта толькі частка праблем, якімі нелегітымны рэжым Лукашэнка абцяжарыў краіну, узяўшы курс на яе ператварэнне ў казарму. Куды большыя наступствы чакаюць наперадзе. А сёння мы, беларусы, становімся шараговымі ваеннай эканомікі рэжыму.

  • Са жніўня 2020 года Лукашэнка не спаў спакойна ніводнай ночы

    Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч — у інтэрв'ю для медыя-рэсурсу «Eastory» аб сваёй працы ў закуліссі рэжыму і ў Народным антыкрызісным упраўленні. Да 2020-га года Арцём працаваў дзяржслужачым 14 гадоў: спачатку ў Мінюсце, потым — у Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе быў намеснікам начальніка ўпраўлення і займаўся распрацоўкай законапраектаў. Юрыст адзначае фармальны падыход спецслужбаў да набору кадраў у дзяржструктуры. Будучы ў юнацтве сябрам «Маладога Фронту» і ледзь не трапіўшы пад артыкул, пры прыёме на дзяржслужбу ён прайшоў стандартную праверку, якая пытанняў не выклікала. «Лукашэнку адданыя, я думаю, 10-15% чыноўнікаў Адміністрацыі. Астатнія — чакаюць палітычнага крызісу і спрабуюць даказаць сабе, што не маюць дачынення да рэпрэсій». Са студзеня 2021-га Арцём Праскаловіч працуе ў НАУ, займаючыся «канстытуцыйным будаўніцтвам Новай Беларусі», выпрацоўвае падыходы рэабілітацыі ахвяр рэжыму і трымае сувязь з дзяржслужачымі «ў тыле ворага». «Прафесійна я адчуваю сябе добра. Больш я не павінен думаць, як пазбягаць далікатных пытанняў. Мая праца значная, я нарэшце магу выкарыстоўваць свае навыкі на карысць народа. Мы выкарыстоўваем усе інструменты прававога, эканамічнага і медыйнага ціску і ўскладняем жыццё рэжыму.» — дзеліцца Арцём. Юрыст НАУ упэўнены: Лукашэнка нездарма часта згадвае дэмсілы — са жніўня 2020-га ён не спаў спакойна ні адной ночы. Але сапраўдная бессань, абяцае Арцём, дыктатара яшчэ чакае наперадзе.

  • Паляванне на карніка

    Міжнародны пераслед Павел Латушка, прадстаўнік пераходнага Кабінета Беларусі, і юрысты НАУ аб міжнародным пераследзе падазраваных у катаваннях беларусаў. З 2020 — га года праваабаронцы зафіксавалі ў Беларусі максімум катаванняў у Еўропе за ўвесь 21 стагоддзе-больш за тысячу выпадкаў. Як пакараць сілавікоў-садыстаў? Спосабаў тры: міжнародныя трыбуналы, нацыянальная і універсальная юрысдыкцыі. Першы спосаб занадта складаны і доўгі (патрэбныя гады). Другі - немагчымы у Беларусі (рэжым не мае на вінаватых). Застаецца універсальная юрысдыкцыя. Праца ў яе рамках магчымая як на міжнародным, так і нацыянальным узроўнях. Разбяром першы ўзровень і прадставім стратэгію ад нашых юрыстаў. Такім чынам, галоўнае юрыдычнае абгрунтаванне пераследу — артыкул 5 Канвенцыі супраць катаванняў. Выкарыстоўваць яе складана: рэжым не выдае вінаватых краінам, дзе ў тэорыі гатовыя выкарыстаць дакумент. Нават калі злачынец апынецца ў такой краіне, павінна супасці шмат фактараў. Вось галоўныя з іх: пацярпелы апазнаў падазраванага; знаходзіцца ў той жа краіне, што і падазраваны; пацярпелы не баіцца заявіць аб злачынстве; знаходзіць гатовага ўзяцца за справу адваката, складае заяву аб распачынанні справы і перадае праваахоўнікам; у паліцыі і пракуратуры справе даюць ход у той тэрмін, калі падазраваны яшчэ ў краіне. Але можна паставіць больш рэальную мэту: дамагчыся міжнароднага вышуку падазраванага. Плюсы такога рашэння: няма тэрміну даўнасці; падазраваны не зможа выехаць з Беларусі і, магчыма, Расеі (у адрозненне ад санкцый, калі даступныя ўсе рэгіёны, акрамя ЗША і ЕЗ) і рызыкуе быць затрыманым Інтэрполам; прысутнасць падазраванага ў краіне распачынання справы не з’яўляецца неабходным задакументаваных дадзеных аб катаваннях дастаткова; бестэрміновасць абвінавачванняў будзе стымуляваць выдаць вінаватых для зняцця санкцый з Беларусі. Салідарнасць дэмакратый Разбяром другі інструмент — крымінальны пераслед у асобных краінах, напрыклад, калі падазраваныя апынуцца на іх тэрыторыі. Наколькі гэта рэальна? Германія і Іспанія ўжо маюць у сваёй судовай практыцы ўдалыя прыклады правасуддзя ва ўніверсальнай юрысдыкцыі, у рамках якой разглядаюць і справы аб катаваннях. Вялікабрытанія перспектыўная, так як яе прававая сістэма дазваляе падаваць заявы ў універсальнай юрысдыкцыі без наяўнасці ў пацярпелага або падазраванага цеснай сувязі са Злучаным Каралеўствам. Згаданыя дзяржавы падпісалі Канвенцыю супраць катаванняў і палітычна прызнаюць рэжым Лукашэнкі злачынным. Аднак на іх тэрыторыі пакуль няма адкрытых крымінальных спраў аб катаваннях у Беларусі. НАУ актыўна кансультуецца з юрыстамі і праваахоўнікамі гэтых краін. Нашы партнёры гатовыя працаваць з намі на пераадоленне адміністрацыйных перашкод, каб адкрыць такія справы ў будучыні стала прасцей. Пакуль жа найбольш рэалістычным выглядае супрацоўніцтва з Польшчай і Літвой. Гэтыя дзве краіны найбольш актыўна падтрымліваюць ідэю пакараць вінаватых у рэпрэсіях і, калі з Польшчай яшчэ патрабуецца прапрацоўка законаў, то ў Літве ўжо ёсць, прынамсі, адна адкрытая крымінальная справа паводле матываў катаванняў прыхільнікаў дэмакратыі беларускімі сілавікамі. Калі вы можаце апазнаць кагосьці са злачынцаў, маеце якія-небудзь доказы іх дачынення, гатовыя супрацоўнічаць са следствам і даць паказанні ў літоўскай паліцыі — звяжыцеся з юрыстамі НАУ праз чат-бот: @nau_by_bot Магчыма, менавіта вашае паведамленне дапаможа абвясціць у вышук сілавікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да садызму або перавышэння паўнамоцтваў. У якасці аднаго з прыярытэтаў дзейнасці прадстаўніка пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі з’яўляецца крымінальны пераслед падазраваных у катаваннях беларусаў.

  • Круглы стол па пытаннях універсальнай юрысдыкцыі ў Літве

    Каманда НАУ правяла круглы стол па пытаннях універсальнай юрысдыкцыі ў Літве Падчас правядзення круглага стала была створаная працоўная група, у якую ўвайшлі эксперты і юрысты НАУ, Офіса Святланы Ціханоўскай, праваабарончага цэнтру «Вясна», Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, замежныя праваабаронцы, а таксама актывісты беларускай дыяспары. Анжаліка Мельнікава, каардынатар праекта: «Гэта была вельмі прадуктыўная працоўная сустрэча, на якой мы з калегамі зацвердзілі сумесны план і канкрэтныя крокі для найхутчэйшага дасягнення агульнай мэты — прыцягнення да адказнасці тых, хто ўжываў катаванні ў Беларусі, аддаваў або выконваў злачынныя загады. Мы разумеем, што вынікі хочацца бачыць зараз. Але трэба прымаць да ўвагі, што механізмы прымянення прынцыпаў універсальнай юрысдыкцыі дастаткова складаныя, і даводзіцца прыкладаць вялікія намаганні, прыцягваць экспертную супольнасць, каб забяспечыць магчымасць пераследу злачынцаў без раскрыцця звестак пацярпелых беларускаму боку — як боку, вінаватаму ў гвалце». З меркаванняў бяспекі і для дасягнення максімальнай эфектыўнасці мы не публікуем вынікі сустрэчы і не асвятляем падрабязнасці прынятага плана дзеянняў. Нагадваем пацярпелым, якія былі схільныя да катаванняў у Беларусі, а ў дадзены момант пражываюць на тэрыторыі адной з краін, якія падпісалі канвенцыю супраць катаванняў, што для ўдзелу ў праекце можна звярнуцца ў праваабарончы цэнтр «Вясна» (viasnadoc@spring96.org), Міжнародны камітэт супраць катаванняў альбо ў наш бот зваротнай сувязі @nau_by_bot . Мы гарантуем поўную канфідэнцыйнасць інфармацыі, якая паступіла. Дзейнасць па прыцягненню да крымінальнай адказнасці рэжыму Лукашэнкі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі вызначана ў якасці аднаго з ключавых прыярытэтаў прадстаўніка па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі.

  • Ці забыліся пра беларусаў у свеце?

    У другія ўгодкі падзеяў 9 жніўня, у адрас беларусаў і дэмсілаў было накіравана больш за 55 зваротаў ад імя афіцыйных асоб і няўрадавых арганізацый са словамі падтрымкі і салідарнасці. З 8 па 10 жніўня публікацыі з такім зместам з'явіліся ў твітэр-акаўнтах: — Канцлера Германіі Олафа Шольца, Прэзідэнта і Прэм'ер-Міністра Эстоніі Алара Карыса і Каі Каллас; — 21 знешнепалітычнага ведамства і дыппрадстаўніцтва, а таксама іх кіраўнікоў, у тым ліку міністэрствы замежных спраў 13 краін Еўропы, Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, місію ЗША ў ЕС і амерыканскія пасольствы ў Рызе, Дубліне і Мінску; —14 органаў і палітычных структур ЕС, а таксама іх прадстаўнікоў; — 6 прадстаўнікоў партый і фракцый парламентаў Эстоніі, Францыі, Германіі і Украіны, а таксама асобных палітыкаў; — 9 міжнародных некамерцыйных аб'яднанняў і праваабарончых структур, уключаючы Сусветную арганізацыю супраць катаванняў, Еўрапейскую і Міжнародную федэрацыі журналістаў, арганізацыю «Рэпарцёры без межаў». «Мы падтрымліваем беларускі народ, які выступае за дэмакратычную будучыню», — напісаў у сваім твітары Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і абвясціў аб забароне на выдачу віз сотні прадстаўнікоў рэжыму. Канцлер Германіі Олаф Шольц выказаў «глыбокую павагу да мужнай апазіцыі, якая працягвае змагацца за дэмакратыю і свабоду». «Мы з Беларуссю! Мы будзем стаяць з народам Беларусі столькі, колькі спатрэбіцца для забеспячэння нашай агульнай будучыні ў бяспечнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай Еўропе» — заявіў Жазэп Барэль, Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі. Дзякуем нашым партнёрам за важную для беларусаў падтрымку нашай агульнай барацьбы. Але нам таксама важна бачыць прыклады міжнародна-прававой адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за ўчыненыя і ўчыненыя злачынствы супраць беларускага народа.

  • Валер Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком аддзела па справах Беларусі ў амбасадзе ЗША

    У Вільнюсе адбылася сустрэча прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах Валера Кавалеўскага з Пітарам Каўфманам, новапрызначаным кіраўніком аддзела па справах Беларусі ў амбасадзе ЗША ў Літве. Гэтая размова стала першай афіцыйнай сустрэчай Кавалеўскага ў новай якасці. Абмеркаваныя тэмы актывізаванага палітычнага працэсу сярод дэмакратычных сілаў Беларусі, у прыватнасці, вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла 8−9 жніўня ў Вільнюсе, і галоўнае рашэнне дэмакратычных сілаў аб стварэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Амерыканскаму боку была прадстаўленая падрабязная інфармацыя пра канцэпцыю і мэты Кабінета, таксама задачы яго чальцоў. Была закранутая ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, рызыкі для незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад удзелу рэжыма ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і пазіцыя міжнароднай супольнасці па гэтай праблеме. Пацверджаная гатоўнасць да супрацоўніцтва па падтрымцы імкнення беларусаў да дэмакратычных зменаў.

  • Новыя падрабязнасці расследавання ICAO

    Пагроза мініравання была ілжывай. Афіцыйныя асобы Беларусі здзейснілі злачынства У распараджэнне НАУ паступіў дакумент, які змяшчае спіс рашэнняў і высноў рады ICAO па выніках апошняй справаздачы. Асноўныя тэзісы дакумента: шэраг высокапастаўленых афіцыйных асоб Беларусі вінаваты ў інцыдэнце напрамую або, прынамсі, быў уцягнуты ў яго; пагроза мініравання борта была загадзя ілжывай. Гэты факт устаноўлены дакладна; распачатыя беларускімі ўладамі дзеянні груба парушаюць Манрэальскую і Чыкагскую канвенцыі аб прынцыпах і бяспецы грамадзянскай авіяцыі; пад пагрозу была пастаўлена бяспека «Боінга» і больш за 100 пасажыраў, якія знаходзяцца на яго борце — дадзеныя дзеянні з'яўляюцца злачынствам. Што гэта значыць? Зыходзячы з міжнароднай практыкі грамадзянскай авіяцыі, гэтыя высновы азначаюць, што: санкцыі ў авіясферы супраць Беларусі не могуць быць зняты; у Беларусі няма шанцаў на аднаўленне авіязносін у поўным аб'ёме, пакуль узурпатар ва ўладзе. НАУ будзе патрабаваць унясення вінаватых асоб у тэрарыстычны ліст ЕС. Менавіта гэтыя асобы, як і рэжым Лукашэнкі ў цэлым, нясуць поўную адказнасць за ізаляцыю нашай краіны. Дамагацца звяржэння дыктатара-тэрарыста і яго саўдзельнікаў — у інтарэсах кожнага беларуса.

bottom of page