Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- ПАРЕ прыпыніла адносіны з Беларуссю
НАУ звярнулася ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы з патрабаваннем пазбавіць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі права прысутнасці на паседжанні ПАРЕ Яшчэ ў першыя дні вайны каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення накіравала ў штаб-кватэру Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы зварот аб пазбаўленні дэлегацыі так званага Парламента Лукашэнкі права назіральніка ў ПАРЕ. Kіраўнік НАУ Павел Латушка быў праінфармаваны аб тым, што бюро Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы прыпыніла ўсе адносіны Асамблеі з рэжымам Лукашэнкі, які з’яўляецца са-агрэсарам у вайне супраць Украіны. Каманда НАУ працягвае працу па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі права прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне. Час дзейнічаць!
- У МЗС Германіі — рэжым суагрэсар у вайне
Павел Латушка падчас кансультацый з упаўнаважаным па пытаннях Усходняй Еўропы МЗС Германіі Матыясам Лютэнбергам абмеркаваў магчымую рэакцыю на зварот так званага Міністра замежных спраў рэжыму Лукашэнкі Уладзіміра Макея. У МЗС Нямеччыны крытычна ўспрымаюць дэкларатыўныя заявы прадстаўнікоў рэжыму. Было адзначана, што рэжым нясе адказнасць за масавыя рэпрэсіі, учыненыя да пачатку вайны ў Беларусі, а таксама за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Асобна Павел Латушка звярнуў увагу суразмоўцы на неабходнасць рэакцыі Еўрапейскага саюза на рэпрэсіі, якія працягваюцца і нарастаюць у дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі, затрыманні прадстаўнікоў прафсаюзаў і актывістаў, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне. МЗС Германіі паведаміла, што ўжо распачала адпаведныя дзеянні па дыпламатычнай лініі ў сувязі з арыштамі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Кіраўнік НАУ звярнуў увагу, што ЕС зменшыў увагу да тэматыкі адказнасці рэжыму за бесперапынныя рэпрэсіі, а таксама на магчымасць ініцыявання дадатковых санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Суразмоўцы пагадзіліся, што сённяшнія дзеянні рэжыму Лукашэнкі, які даў тэрыторыю Беларусі для ажыццяўлення агрэсіі ў дачыненні да Украіны, а таксама падаўлення грамадзянскай супольнасці Беларусі паставілі выклік захаванню незалежнасці краіны. Была адзначана важнасць падтрымкі з боку дэмакратычных краін намаганняў беларускага грамадства, накіраваных на дэакупацыю і захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Сустрэча з прадстаўніком МЗС Германіі з'яўляецца працягам кансультацый, якія праводзіць каманда НАУ з МЗС розных краін. Ужо адбыліся сустрэчы Паўла Латушкі з міністрамі, намеснікамі міністраў і прадстаўнікамі МЗС Швецыі, Польшчы, Чэхіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Люксембурга, Францыі і Вялікабрытаніі.
- Тэзы інтэрв'ю Паўла Латушкі «Еўрарадыё»
Пра ўспрыманне беларусаў і прапаганду ў Беларусі 1. Праблему атрыманьня беларусамі эўрапейскіх візаў трэба разглядаць значна шырэй: “Якім чынам сёньня ацэньваецца Беларусь праз прызму дзейнасьці рэжыму Лукашэнкі?”. The problem of obtaining European visas by Belarusians should be considered much more broadly:«How is Belarus assessed today through the prism of the activities of the Lukashenko regime?». 2. На жаль, сёння трактаванне беларусаў выглядае так, што нас спрабуюць паставіць на адну планку з грамадзянамі Расіі. І гэта вынікі таго, што робіць Лукашэнка. Гэта яго віна. Таму для нас задача падзяліць дзеянні рэжыму ад падыходаў беларускага грамадства. Unfortunately, today the interpretation of Belarusians looks like we are being put on the same level as the citizens of Russia. And these are the results of what Lukashenko is doing. It’s his fault. Therefore, the task for us is to separate, in people’s mind, the actions of the regime from the approaches of the Belarusian society. 3. Нашае грамадства ўнутры Беларусі знаходзіцца ў газавай камеры часоў нацысцкай Германіі. Толькі газ падаецца не для таго, каб забіць, а для таго, каб задурманіць. Адурманьванне гэтым газам - гэта прапагандысцкія рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца цяпер у Беларусі супраць вальнадумства і самавыяўлення, для таго, каб навязаць прапаганду рускага свету. Гэта падача газу ажыццяўляецца за кошт прапагандысцкіх сродкаў, якія выдзяляюцца з бюджэту Расіі для таго, каб як мага хутчэй зрабіць нас часткай гэтага рускага свету. Our society inside Belarus is like in the gas chamber of Nazi Germany. The gas is supplied not to kill, but to stupefy. And this gas is propaganda resources that are being used in Belarus against freedom of thought and self-expression, in order to impose propaganda of the Russian world. This gas supply is carried out at the expense of propaganda funds that are allocated from the Russian budget in order to make Belarusians part of this Russian world as soon as possible. Пра ўрад 1. Стварэнне ўрада — гэта не ініцыятыва, гэта палітычнае рашэнне. На сённяшні дзень ідуць актыўныя кансультацыі па пытанні стварэння часовага ўрада як нацыянальнага органа ўлады Рэспублікі Беларусь. The creation of a government in exile is not an initiative, it is a political decision. To date, there are active consultations on the establishment of the provisional government as the national authority of the Republic of Belarus. 2. Калі сёння ў Беларусі, часова акупаванай тэрыторыі, знаходзіцца ўзурпіраваўшы ўладу ўрад Лукашэнкі, які з'яўляецца марыянеткавым урадам і рэалізоўвае толькі інтарэсы Расійскай Федэрацыі і інтарэсы захавання інструмента ўлады ў руках узурпатара, то мы павінны гаварыць пра стварэнне сапраўднага народнага ўрада, які рэалізоўваў бы інтарэсы беларусаў. When today in Belarus, the temporarily occupied territory, there is a government of Lukashenko that has usurped power, which is a puppet government and implements only the interests of the Russian Federation and the interests of preserving the instrument of power in the hands of the usurper, then we must talk about the creation of a real people’s government that would pursue the interests of Belarusians. 3. Галоўнае, каб гэты ўрад прадстаўляў шырокае кола палітычных сіл, людзей, якія сёння дзейнічаюць у інтарэсах незалежнасці Рэспублікі Беларусь. The main thing is that this government should represent a wide range of political forces, people who are acting today in the interests of the independence of the Republic of Belarus. 4. Я не веру ў тое, што Лукашэнка дажыве да канца свайго кіравання на пасадзе, якую ён узурпаваў. Ёсць два сцэнары: Пуцін яго прыбярэ (гвалтоўна ці псеўдарэфармісцкім спосабам) альбо гэта зробяць беларусы, у тым ліку тыя, якія пайшлі ваяваць за Украіну. Узнікне сітуацыя, калі неабходна будзе браць уладу ў свае рукі. Ці яе возьмуць расейскія генэралы, ці яе возьме беларускі народ, які павінен нехта прадстаўляць. Сёння ёсць патэнцыйная магчымасць стварыць такую структуру — урад, які дэ-юрэ будзе прызнаны тады, калі ён будзе на тэрыторыі Беларусі, дэ факта гэты ўрад можа быць прызнаны практычна адразу, як толькі ён пачне камунікаваць з іншымі замежнымі дзяржавамі. Тады голас беларусаў будзе больш выразны, істотны, зразумелы і ў нейкай ступені які абвязвае для іншай краіны больш уважліва прыслухоўвацца і прымаць рашэнні ў інтарэсах беларускага народа. I do not believe that Lukashenko will live to the end of his rule in the position he usurped. There are two scenarios: Putin will remove him (forcibly or in a pseudo-reformist way) or Belarusians will do it, including those who went to fight for Ukraine. There will be a situation when it will be necessary to take power in hands. Either the Russian generals will take it, or the Belarusian people, who must be represented by someone, will do it. Today there is a potential opportunity to create such a structure — a government, which will be recognized de jure when it is on the territory of Belarus, de facto this government can be recognized almost immediately as soon as it begins to communicate with other foreign states. Then the voice of Belarusians will be clearer, more substantial, understandable and to some extent binding for another country to listen more carefully and make decisions in the interests of the Belarusian people. 5. Калі будзе створаны Урад, узнікне вельмі важны момант, мы зможам сказаць: «Мы адлучаем беларускае грамадства ад рэжыму. У нас ёсць свой урад, які прадстаўляе Беларускі народ, які прыгнятаецца ў Беларусі, які саджаюць у турму, мучаць, катуюць, выганяюць з краіны». When the government is created, a very important moment will arise, we will be able to say: "We are separating the Belarusian society from the regime. We have our own government, which represents the Belarusian people, who are oppressed in Belarus, who are imprisoned, tortured, expelled from the country." 6. Такі інстытут як урад неабходны. Але вельмі важна не фармальнасць яго стварэння, а тое, хто ў ім будзе (павінна быць шырокае кола палітычных сіл, людзей, якія сёння дзейнічаюць у інтарэсах незалежнасці Беларусі), якую праграму ён прыме, і ці будзе гэта праграма дзеяння, а не балбатні. Патрэбны вельмі дакладныя і канкрэтныя пункты, якія неабходна рэалізоўваць і якія будуць рэалізоўвацца. Толькі так яно зможа заняць сваё месца пад сонцам. Such an institution as the government is necessary. But what is very important is not the formality of its creation, but who will be in it (there should be a wide range of political forces, people who are acting in the interests of Belarus' independence), what program it will adopt, and whether it will be a program of action, and not empty chatter. We need very clear and specific points that need to be implemented and that will be implemented. This is the only way it can find its place in the sun. Пра незалежнасць Беларусі 1. Наша нацыянальная ідэя - гэта дзяржава Рэспубліка Беларусь, гэта выжыванне і далейшае існаванне і развіццё беларускай нацыі. Our national idea is the state of the Republic of Belarus, it is the survival, further existence and development of the Belarusian nation. 2. Для нас сёння самай галоўнай пагрозай для бяспекі і суверэнітэту Беларусі з'яўляецца знаходжанне расейскіх узброеных сілаў на тэрыторыі Беларусі. Але гэтае пытанне не толькі сённяшняга дня. Пытанне акупацыі фактычна пачало паступова наступаць з моманту ўзурпаванай Лукашэнкам улады ў Рэспубліцы Беларусь. For us today, the most important threat to the security and sovereignty of Belarus is the presence of Russian armed forces on the territory of Belarus. But this is not just a question of today. The issue of occupation actually began to advance progressively from the moment Lukashenko usurped power in the Republic of Belarus. 3. Ён [Лукашэнка] трапіў пад поўны кантроль Крамля, які нарастае з такой сілай, што сёння ён фактычна шмат у чым страціў суб'ектыўнасць. He [Lukashenko] has come under the full control of the Kremlin, which is growing with such force that today he has actually lost much of his subjectivity. 4. У чым Лукашэнка рэалізуе інтарэсы беларускага народа? Ён стварае эканамічныя ўмовы для разьвіцьця краіны? Не. Ён стварае магчымасці для самарэалізацыі чалавека? Не. У нас выконваюцца правы чалавека? Не. У нас ёсць будучыня пры такім кіраўніцтве? Не. Нашым цікавасцю з'яўляецца вайна ва Ўкраіне? Не. Нашым інтарэсам з'яўляецца прадастаўленне тэрыторыі Беларусі для агрэсіі? Не. На ўсе пытанні адказ «Не». How does Lukashenko promote the interests of the Belarusian people? Does he create economic conditions for the development of the country? No. Does he create opportunities for a person’s self-realization? No. Does he respect human rights? No. Do we have a future under such leadership? No. Is the war in Ukraine our interest? No. Is it our interest to provide the territory of Belarus for aggression? No. The answer to all questions is "No". 5. Лукашэнка сёння парушае ўсё, што толькі магчыма. Пачынаючы ад базавых нацыянальных актаў і да міжнароднага права (канстытуцыю Беларусі, дамова аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве з Украінай і г. д.). І ён робіць гэта не ў інтарэсах беларускага народа, а толькі ў інтарэсах Крамля і ўласных. Lukashenko is violating everything that is possible today. Starting from basic national acts and ending with international law (the Constitution of Belarus, the treaty of friendship, cooperation and partnership with Ukraine, etc.). And he does this not in the interests of the Belarusian people, but only in the interests of the Kremlin and his own interests. 6. Для нас галоўнае пытанне — гэта дэакупацыя, дамагчыся вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Гэта адпавядае інтарэсам беларускага народа, гэта адпавядае інтарэсам рэгіянальнай бяспекі, бяспекі Украіны і гэта адпавядае інтарэсам бяспекі і ЕС. For us, the main issue is de-occupation of Belarus, to achieve the withdrawal of Russian troops from our territory. It meets the interests of the Belarusian people, it meets the interests of regional security, the security of Ukraine and it also meets the interests of the EU security. 7. У Беларусі знішчаецца ўсё нацыянальнае: школа, мова, кіно, тэатр. Дзе нашае права на існаванне? Для Расіі Беларусь не існуе як дзяржава. Belarussian school, language, cinema, theater are being destroyed in Belarus. Where is our right to exist? For Russia, Belarus does not exist as a state. 8. Пра магчымасць дыялогу з Лукашэнкам: «Я не веру ў тое, што Лукашэнка вызваліць усіх палітычных зняволеных, што ён адновіць незалежныя СМІ, НДА. Пытанне толькі адно - неіснаванне Лукашэнкі пры ўладзе. Толькі гэта дае нам падставу для таго, каб змяніць сітуацыю. Для гэтага трэба сацыяльныя санкцыі, палітычныя абмежаванні, неабходна паставіць пытанне аб крымінальнай адказнасці Лукашэнкі за злачынствы ва Украіне. Для прад'яўлення абвінавачання Лукашэнку дастаткова аднаго з двух фактаў: беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вайне на тэрыторыі Украіны, пра гэта гаворыць і сама Украіна, а таксама факт таго, што прадастаўленне тэрыторыі Беларусі для агрэсіі — гэта таксама агрэсія. Не трэба забывацца, што адзіным саюзнікам Пуціна з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка». About the possibility of a dialogue with Lukashenko: "I don’t believe that Lukashenko will release all political prisoners, that he will restore independent media, NGOs. Only the non-existence of Lukashenko in power gives us a reason to change the situation. To do this, we need social sanctions, political restrictions, it is necessary to raise the question of Lukashenko’s criminal responsibility for crimes in Ukraine. One of two facts is enough to charge Lukashenko: Belarusian servicemen are participating in the war on the territory of Ukraine, Ukraine itself speaks about this, as well as the fact that providing the territory of Belarus for aggression is also aggression. We should not forget that Putin’s only ally is Alexander Lukashenko”. 9. Беларускія добраахвотнікі, якія змагаюцца за незалежнасць Украіну — гэта героі, гэта героі беларускай нацыі, якія сёння спрабуе ў значнай ступені змяніць вось гэта негатыўнае ўспрыманне беларусаў у Еўропе. Яны рызыкуюць сваім жыццём, ідуць дзеля таго, каб паказаць, што беларусы не з Лукашэнкам, беларусы не з Пуціным, беларусы за незалежнасць Украіны і за незалежную Рэспубліку Беларусь. Belarusian volunteers who are fighting for the independence of Ukraine are heroes, they are heroes of the Belarusian nation, they today are trying to significantly change this negative perception of Belarusians in Europe. They risk their lives to show that Belarusians are not with Lukashenko, Belarusians are not with Putin, Belarusians are for the independence of Ukraine and for the independent Republic of Belarus.
- Інтэрв'ю Паўла Латушкі «Радыё Свабода premium»
Інтэрв'ю Паўла Латушкі «Радыё Свабода premium» 13 красавіка 2022 года г. Прага Цырымонія ўшанавання памяці загінулых у канцлагеры Бухенвальд скончылася установай яшчэ адной крымінальнай справай супраць Вас. Раскажыце, як гэта адбывалася і наколькі сімвалічна тое, што ў Бухенвальдзе ад Беларусі вісеў бел-чырвона-белы сцяг Паступіла запрашэнне з прапановай прыняць удзел у цырымоніі, у тым ліку зачытаць тэкст, адзін з фрагментаў клятвы вязняў Бухенвальда і ўскласці вянкі. На цырымонію запрасілі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, Расіі і Украіны. Вянок, як было напісана ў запрашэнні, будзе з нацыянальнай стужкай бел-чырвона-белага колеру, якую фонд сам ініцыятыўна замовіў. У наступным, пры падрыхтоўцы да цырымоніі, высветлілася, што сцяг на флагштоку дзяржаўны, і было прапанавана памяняць яго на бел-чырвона-белы сцяг, што і адбылося. Таму што гэта сцяг свабоднай Беларусі, сцяг Новай Беларусі, гэта наш гістарычны сімвал. Я лічу гэта вельмі важным рашэннем фонду і мы, дэмакратычныя сілы Беларусі, яго падтрымалі. Наступную рэакцыю Міністэрства замежных спраў Беларусі можна было спрагназаваць. Важна ведаць, што сцяг БССР быў створаны ў 1951 годзе яшчэ ў часы Сталіна. Бел-чырвона-белы сцяг — гэта сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі. Адзін са стваральнікаў гэтага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі з’яўляўся вязнем канцэнтрацыйнага лагера ў часы Другой сусветнай вайны за тое, што ратаваў габрэяў. І казаць пра тое, што гэты сцяг звязаны з нацызмам гэта абсалютная хлусня. Рэакцыя нямецкага амбасадара мяне здзівіла. Я хацела б спытаць пра вашу рэакцыю як дыпламата, на рэакцыю нямецкага дыпламата, калі ён фактычна папрасіў прабачэння перад прадстаўнікамі Аляксандра Лукашэнкі. Я лічу, ужо не як дыпламат, а як палітык, памылковымі дзеянні пасла Германіі ў Беларусі. Фактычна, гэта была акцыя, арганізаваная прапагандай, арганізаваная Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Гайдукевіча. Туды былі звезеныя асобы, якія ўдзельнічалі ў гэтай акцыі, прапагандысцкія каналы. Каналы, на якіх паказваюцца дэмакратычныя сілы Беларусі як злачынныя сілы. Калі нас паказваюць з шыбеніцамі на шыі, з пятлёй на шыі. Калі гаворыцца пра тое, што ва Украіне дзейнічаюць нацысты; пра тое, што расейскія войскі з’яўляюцца войскамі-вызваліцелямі. І ў гэты момант выходзіць амбасадар Нямеччыны і прыносіць прабачэнні. Можа быць, ён папрасіў прабачэння за 1120 палітычных зняволеных, якія сядзяць у турмах? Можа быць, мы пачулі голас амбасадара Нямеччыны ў абарону 50 тысяч арыштаваных, затрыманых у Беларусі? Можа быць, мы чулі ягоны голас асуджэння таго, што ракеты ляцяць з боку Беларусі ва Украіну і забіваюць мірных украінцаў; танкі заходзяць праз дзяржаўную мяжу? Можа быць, мы чулі яго асуджэнне самалётаў, верталётаў, якія стартавалі і забівалі ўкраінцаў? Я такога ад амбасадара Нямеччыны ня чуў, таму ў мяне гэта выклікае здзіўленне. Я спадзяюся, што ўрад Германіі належным чынам адрэагуе на гэта. Таму што тут існуе непаслядоўная палітыка. Мы ведаем, што ўрад Германіі яшчэ да вайны разглядала варыянт напраўлення новага пасла Германіі з уручэннем даверчых грамат Аляксандру Лукашэнку. І ў мяне былі на гэты конт сустрэчы ў Берліне. Нямеччына — вядучая краіна. Моцная краіна, палітычна і эканамічна. І ёй неабходна нарэшце заняць выразную, ясную і адназначную пазіцыю. Ці магчыма, каб беларускія дэмакратычныя сілы прадстаўлялі Беларусь больш шырока, напрыклад, удзельнічалі ў перамовах паміж Расеяй і Украінай? Я думаю, неабходна нам для сябе прыняць прынцыповае рашэнне, у якой якасці мы будзем прадстаўляць Беларусь на гэтых перамовах. Так, вядома на сённяшні дзень мы разумеем, што Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прэзыдэнтам Беларусі, ён ўзурпаваў уладу. Выкарыстаў для гэтага сілу падаўлення ўсіх пратэстаў, правоў і свабод чалавека. І ўтрымлівае гэтую ўладу сілай, ён ня ўяўляе інтарэсаў Беларусі, ён з’яўляецца марыянеткай, выкарыстоўваецца Крамлём у сваіх інтарэсах. Бо тое, што ён падтрымлівае вайну ва Украіне парушае Канстытуцыю аб дружбе і супрацоўніцтве з Украінай. Гэта не адпавядае інтарэсам беларускага народа. Таму казаць пра тое, хто мог бы патэнцыйна прадстаўляць Беларусь на гэтых перамовах, гэта вядома ж дэмакратычныя сілы. І такі варыянт нельга выключаць, але ўсё ж. Дэмакратычныя сілы — гэта нешта агульнае такое, што можа быць не аформлена ў выглядзе інстытутаў. І я зноў стаўлю пытанне аб тым, пра што мы гаворым на працягу гэтых паўтары гады — што неабходна прымаць рашэнне і ствараць нацыянальныя органы ўлады, як органы, якія прадстаўляюць рэальныя інтарэсы беларусаў. Гэта складанае палітычнае рашэнне, якое сёння можа быць рэалізавана, на жаль, за межамі Беларусі. Але гэта з’яўляецца асновай для таго, каб у будучыні мы маглі забяспечыць захаванне незалежнасці і развіцця дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Гэта важнае, найважнейшае палітычнае рашэнне, якое трэба прымаць. Калі мы яго не прымем, значыць мы будзем знаходзіцца ў гэтым працэсе вельмі доўга і спадзявацца на тое, што сітуацыя вырашыцца сама. Першае, што мы робім. Мы цяпер пачалі кампанію «Putin's puppet, Alexander Lukashenko, must be punished». Мы гаворым аб тым, што Лукашэнка з’яўляецца марыянеткай Пуціна, і гэтая кампанія была пачата ў Лондане. З’явіўся шэраг публікацый таксама ў італьянскай прэсе. Мы даносім гэтую пазіцыю усім Міністэрствам замежных спраў. НАУ ініцыявала рабочыя кансультацыі з максімальным шырокім лікам міністэрстваў замежных спраў. Кансультацыі ўжо адбыліся з міністрам замежных спраў Швецыі, намеснікам міністра замежных спраў Чэхіі, намеснік міністра замежных спраў Літвы, прадстаўнікамі лідараў Латвіі, Люксембурга, Францыі. Гэта ўсё для таго, каб данесці пазіцыю дэмакратычных сіл Беларусі, на ўсё тое, што адбываецца сёння ў нашай краіне. Данесці пазіцыю, што Лукашэнка з’яўляецца ў адпаведнасці з міжнародным правам, саўдзельнікам у агрэсіі, таму што падаў тэрыторыю Беларусі для нанясення ракетных і авіяўдараў па Украіне. Ён забяспечвае прадастаўленне цалкам ўсёй ваеннай інфраструктуры, дапамагае матэрыяльна і лагістычна. Нам паступіла інфармацыя, што былі прадастаўлены нават баепрыпасы з ваенных складоў Беларусі. Лукашэнка з’яўляецца саагрэсарам, падзяляць адказнасць Пуціна і Лукашэнкі было б памылкова. Гэта была б стратэгічная памылка, якую зрабіў Еўрапейскі Звяз у 2020, кіраваўся ёю ў 2021 годзе, і яе нельга паўтарыць менавіта ў гэты перыяд. Наступнае, чым мы займаемся ў НАУ гэта наш праект дэакупацыі Беларусі. Мы разглядаем Беларусь як часова акупаваную тэрыторыю. На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ўзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі, мы ведаем як яны паводзяць сябе ў Брэсцкай і ў Гомельскай вобласці. Яны не падпарадкоўваюцца заканадаўству Беларусі, Лукашэнка ня можа ім даваць ніякіх указанняў сёння. Фактычна Беларусь знаходзіцца ў статусе часовай акупацыі. Прызнанне гэтага статусу гарантуе тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі і не дае нам вельмі сур’ёзныя аргументы не здымаць санкцыі з Расійскай Федэрацыі да тых часоў, пакуль Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі не адпусцяць тэрыторыі Беларусі. Мы выдатна разумеем, што ўнутраныя пратэсты пры наяўнасці расейскіх узброеных сіл у Беларусі будуць значна больш складанымі, яны будуць цяжка рэалізуюцца. Таму гэта адзін з ключавых момантаў, якім мы зараз займаемся. Лукашэнка павінен сядзець на лаве падсудных таксама як і прадстаўнікі рэжыма Расеі. Шмат спрэчак вядзецца пра калектыўную віну беларусаў за саўдзел Беларусі ў вайне. Як вы глядзіце на гэтае пытанне? Гэта цяжкае пытанне. З аднаго пункту гледжання, прызнанне Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй азначае пазіцыю, што кампенсацый, якія будуць выплачвацца Украіне ад Расейскай Федэрацыі, Беларусь можа пазбегнуць. Не хацелася б казаць пра матэрыяльныя каштоўнасці, калі гінуць людзі, забіваюць дзяцей, жанчын, проста украінцаў на тэрыторыі Украіны. Вядома ёсць разуменне калектыўнай адказнасці беларускага народа, таму нам было вельмі важна не дазволіць, каб войскі Беларусі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны. Я характарызаваў гэта як гістарычную катастрофу для адносін паміж беларускім і украінскім народам, яе нельга дапусціць. Нават пры тым, што войскі не ўвайшлі, мы ўжо бачым наступствы. Ва Украіне ініцыюецца, напрыклад, перайменаванне станцый метро; адмяняецца права вывучэння беларускай літаратуры; адмяняецца прызнанне дыплома аб вышэйшай адукацыі. Трэба падзяляць дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Таму што гэта не вайна Беларусі і беларусаў, гэта вайна рэжыму Лукашэнкі. Гэта вайна Расеі і рускіх, якія падтрымліваюць дзеянні Пуціна. Большасць беларусаў выступаюць супраць і паказваюць гэта праз дзеянні. Фактычна створана Нацыянальна-Вызваленчы рух. Хлопцы, якія цяпер ваююць ва Украіне — яны змагаюцца за незалежнасць Украіны і Беларусі. Партызаны, якія выходзяць на рэйсавы вайну, таксама частка руху. Кібер партызаны, валанцёры, якія дапамагаюць тым, хто павінен выязджаць з Украіны. Самвыдат, пратэстныя акцыі, кааліцыя пратэстных двароў. І дзякуй гэтым людзям, якія гэта робяць. Гэта ўсё разам фактычна нацыянальна-вызваленчы рух. Можа быць яно не пазначана ў такім вялікім маштабе, але тое, што мы павінны рухацца ў гэтым кірунку, я ўпэўнены. І гэта таксама палітычнае рашэнне, якое трэба прыняць дэмакратычным сілам. Калі мы гаворым аб прызнанні дэмакратычных сіл Беларусі за мяжой, павінен узнікнуць дуалізм улады. Калі яго няма — хто можа ўдзельнічаць у перамовах? Лукашэнка? Якіх гарантый ён будзе дамагацца? Ён будзе дамагацца толькі самавыжывання, для таго каб захаваць ім жа самім узурпаваную ўладу. Ён не будзе дзейнічаць у інтарэсах Беларусі. Калі ўзнікае інстытут улады ў выгнанні, гэта значыць можна ставіць пытанне шырэй — блакаванне ўсіх магчымых замежнапалітычных кантактаў рэжыму Лукашэнкі, выключэнне з міжнародных арганізацый. Гэта рашэнне, якое пераспела, не тое што недаспела. Яно павінна быць прынята. З іншага боку, мы ведаем пра тое, што літаральна некалькі дзён таму, Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі, рэалізуючы ўказанне Лукашэнкі, разаслаў у міністэрства замежных спраў Еўрапейскага Саюза, ЗША і Вялікабрытаніі ліст. У ім гаворыцца аб тым, што ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны — гэта інсінуацыя. Гэта значыць рэжым Лукашэнкі не спіць, ён выкарыстоўвае каналы разведвальных службаў. Таму што дыпламаты не размаўляюць, рэжым усё ж знаходзіцца ў ізаляцыі. І яны выходзяць на камунікацыю, спрабуюць даказаць Захаду: «не, мы тут ні пры чым». Як быццам увесь Захад аслеп, як быццам яны зачынілі вочы. Калі я кажу прадстаўнікам, не буду называць якіх паважаных краін, што Лукашэнка сам прызнаўся, што першы ракетны ўдар быў нанесены з тэрыторыі Беларусі 23-га лютага ў 23:00, для іх гэта выклікае здзіўленне. Я задаюся пытаннем: што робяць дыпламаты заходніх краін Беларусі? Што робіць Пасольства Германіі ў Беларусі, калі іх пасол папрасіў прабачэння. За што? Як ён інфармуе спадарыню Бербок, міністра замежных спраў? У мяне пытанне, калі мне адзін з міністраў замежных спраў распавядае, што мы захаваем тут пасольства Беларусі для таго, каб атрымліваць інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Вы праўда разумееце нешта ў дыпламатыі? Гэта значыць вас беларускія дыпламаты рэжыму будуць інфармаваць аб тым, што адбываецца ў Беларусі? Ну тады вы будзеце сляпымі і глухімі. Заходнія дыпламаты, прачніцеся! Паўтараецца стратэгічная памылка, якая здзяйснялася на працягу пяцігоддзяў. Я быў у гэтым працэсе, я ведаю, як гэта адбываецца. І вы цяпер купляеце гэтую фіктыўную манету з боку Лукашэнкі. У адпаведнасці з тымі дадзенымі, якія мы атрымалі ў ходзе пасяджэння Савета бяспекі на мінулым тыдні, Лукашэнка даручыў выведцы выходзіць на ўсе знешнепалітычныя кантакты. Гучала слова «палітвязень». Лукашэнка хоча паўтарыць гісторыю гандлю з палітычнымі зняволенымі. Я ўдзячны, напрыклад, Міністэрству замежных спраў Чэхіі, якія выразна мне сказалі, што іх палітыка не зменіцца. Два гады таму яны адмовіліся ад кантактаў, і яны маюць вельмі дакладнае, рэальнае разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі. Ці верым мы ў гісторыю, што Лукашэнка заўтра вызваліць 1120 палітычных зняволеных? Я не веру. Я хацеў бы, каб Статкевіч, Бабарыка, Ціханоўскі былі свабоднымі. Мне проста як чалавеку было б лягчэй. Гэта тыя саюзнікі, якія былі б разам і мы маглі б змагацца. Ці веру я ў гэта? Не, таму што я не веру Лукашэнку. Ён гэтага не зробіць, ён будзе баяцца. Мы верым, што ён адновіць 600 няўрадавых арганізацый? Калі Макей сказаў, што мы знішчым усю грамадзянскую супольнасць? Вы зараз чытаеце лісты ад Макея, а пасол Германіі ходзіць да Макея рэгулярна, вядзе нейкія канфідэнцыйныя перамовы. Вы верыце ў гэта? Я не веру. Мы можам уявіць, што ён дазволіць палітычным партыям дзейнічаць, што ў нас выбары будуць праходзіць на канкурэнтнай аснове? На жаль, сярод дэмакратычных сіл Беларусі таксама ёсць частка, якая спрабуе прадаць Захаду ідэю: «Давайце знізім градус стасункаў з Лукашэнкам, давайце паспрабуем дамовіцца, давайце прыйдзем да 25-га года і пойдзем на выбары». Хто верыць у тое, што пасля таго, як яшчэ ўчора мне тэлефануюць з Мінска і чалавека выклікаюць у КДБ за подпіс за Бабарыка? Хто верыць у тое, што ў 2025 годзе беларусы падпішуцца за альтэрнатыўнага кандыдата і не будуць баяцца? Я не веру. Я кажу заходнім палітыкам, Давайце зыходзіць з базавай ацэнкі гэтай сітуацыі: што магчыма, што рэальна, чаго няма і, зыходзячы з гэтага, будаваць стратэгію. Ці чутны голас дэмакратычнага грамадства Беларусі? Мы робім усё, каб быў чутны. Мы камунікуем, мы адправілі лісты ўсім міністрам замежных спраў. Прапанавалі правесці ў самыя найбліжэйшыя дні рабочыя кансультацыі на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў. Для таго, каб данесці ім пазіцыю неразумення ў беларускім грамадстве нераўназначнасці ацэнкі дзеянняў Лукашэнкі. Дагэтуль не заводзіцца тэзіс, што Лукашэнка з’яўляецца саўдзельнікам ваеннага злачынства. Так, у пэўных дакументах Еўрапейскага Звязу пры прыняцці першаснага пакета санкцый было гэта прапісана. Але зноў жа, гэта было прапісана не так, як павінна быць. І пытанне — што за гэтым ідзе? Вы ўступаеце ў камунікацыю альбо не? На жаль, ёсць такія сігналы. Я спадзяюся, што гэта толькі сігналы, гэтая ілюзія таго, што магчыма дамовіцца, проста не будзе запатрабаваная. Таму што занадта шмат урокаў паказала гісторыя, на прыкладзе і Беларусі пасля 2020 года, і Украіны ў сённяшнія дні. Нельга займацца самападманам. Фактычна заходнія палітыкі, напэўна могуць у нас павучыцца як змагацца за дэмакратыю і правы чалавека. Дэмакратыя і правы чалавека, свабода маюць цану. Еўрапейскі Саюз павінен за гэта плаціць? Напэўна так, таму што для іх гэта прынцыповыя каштоўнасці. Беларускі і ўкраінскі народ чым плацяць? Сваімі жыццямі, здароўем грамадзян, якіх забіваюць, садзяць палітычных зняволеных. Еўропа баіцца заплаціць грашыма, яна дыскутуе ўвесь час. Мы хочам плаціць жыццямі? Не. Еўропа хоча плаціць грашыма? Таксама не. Але разумееце, у чым розніца? Каштоўнасная і матэрыяльная. Дык можа быць настаў час, Еўропа, каб мы вас навучылі, што такое каштоўнасці? Як працуюць цяпер беларускія амбасады ў свеце? Пытанні беларускіх грамадзян там не вырашаюцца, раскажыце, што вам вядома аб гэтай сітуацыі? Амбасады цалкам ізаляваныя, няма ніякіх камунікацый палітычнага характару, эканамічныя сувязі проста спыненыя, ні адзін інвестар не будзе інвеставаць цяпер у Беларусь. Мы ведаем, што рэлакацыя бізнесу ажыццяўляецца. Адзін з праектаў, які вядзе наша каманда Народнага антыкрызіснага кіравання «Ні цэнта на вайну». Мы прапануем бізнэсам не сыходзіць з Беларусі, Мы прапануем бізнэсам спыніць, прыпыніць стасункі з Беларуссю, калі праз падаткі яны фінансуюць Лукашэнку і фінансуюць увесь гэты вайсковы сілавы апарат падаўлення і ў тым ліку вайну ў дачыненні да Украіны. Таму амбасады не займаюцца эканомікай, не займаюцца палітыкай, не займаюцца культурай, таму што ніхто цяпер не будзе ім дапамагаць. Фактычна выконваюцца консульскія функцыі. Мы ведаем, што беларуская дыяспара, якая выехала цяпер, яна шмат у чым абмежаваная і не гатовая ісці ў амбасады, таму што асцерагаецца пераследаў і затрымкі ў афармленні дакументаў. Мы стараемся знаходзіць сярод ўрадаў Еўрапейскага Саюза большае разуменне, як вырашаць праблему беларусаў. На жаль, мы бачым, што гэта вельмі складана, рэакцыя не зусім адэкватная. Гэта таксама наша праблема, таксама выклік. 2020-ы забыліся? Мы забыліся, што беларусы да гэтага часу змагаліся і змагаюцца? Прабачце, што я сёння звяртаюся да еўрапейскіх палітыкаў, я ўжо не дыпламат. Я палітык. Як чалавек, які мае восем крымінальных спраў, адно з якіх смяротнае пакаранне, я маю права задаць гэтае пытанне. Ад імя Віктара Бабарыка, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага. Я маю права. Яны не могуць, Я магу. І таму я пытаюся: чаму такое стаўленне да беларусаў у Беларусі? Дзе ж каштоўнаснае разуменне правоў чалавека і свабод? У мяне пытанне да Андрэя Дапкюнаса, амбасадара Беларусі ў Вене. Які быў маім сябрам, з’яўляецца адным з сваякоў Янкі Купалы. А чым ён займаецца сёння? Ён займаецца забеспячэннем незалежнасці? З некалькімі амбасадарамі я размаўляў, як пачалася вайна. Усе мне сказалі «Ну разумееце, Павел Паўлавіч, мы цяпер займаемся тым, што абараняем незалежнасць краіны». Як вы абараняеце яе, калі расейскія войскі стаяць на тэрыторыі Беларусі? Калі знішчаны ўвесь імідж, уся рэпутацыя беларускага народа, дзяржавы Рэспублікі Беларусь? Што вы абараняеце? Рабіце так, як зрабіла Наталля Хвастова, консул Генеральнага консульства ў Мюнхене, вось гэта ўчынак. Яна жанчына, маці, адна, але яна зрабіла гэты крок. А вы? Вы проста слабакі. У што вы верыце цяпер? Што дае вам надзею? Я моцны чалавек. Дзякуй Богу, дзякуй маім бацькам, якія выхавалі мяне такім. Я вытрымаю, я веру ў перамогу. Мы сёння сустракаліся з беларусамі ў Чэхіі, і я казаў, што буду змагацца, наколькі хопіць сіл, здароўя. Таму што калі не я, то хто? Я не унікальны, я адзін «з». З тысяч, з мільёнаў. Кожны з нас павінен змагацца. Я веру ў тое, што Беларусь мае добрыя перспектывы незалежнай, свабоднай, дэмакратычнай краіны на карце Еўропы. Як сказаў адзін мой сябра: «Ну мы ж такая унікальная краіна! Шкада Караткевіч калісьці ў «Каласах пад сярпом тваім» напісаў: «хай будзе ў вас самае горшае ў свеце начальства!». Я веру ў тое, што будзе ў нас і краіна, і дзяржава і лепшае начальства. Можа не самае, але абавязкова лепш.
- НАУ праводзіць кансультацыі з МЗС ЕС
Прадстаўнікі МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі лічаць рэжым Лукашэнкі агрэсарам і зыходзяць з неабходнасці яго адказнасці за агрэсію супраць Украіны Павел Латушка і каманда НАУ правялі кансультацыі з міністрамі замежных справаў Швецыі, Польшчы, намеснікамі міністраў замежных справаў Чэхіі, Люксембурга, прадстаўнікамі МЗС Францыі, а таксама Вялікабрытаніі. У ходзе кансультацый, якія адбыліся сёння з намеснікамі міністраў замежных спраў Эстоніі і Літвы, а таксама паслом Латвіі, адзначана: Партнёры разглядаюць дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны як саўдзел у агрэсіі. Тэма палітычных рэпрэсій з'яўляецца адной з ключавых для гэтых краін у выпрацоўцы нацыянальных пазіцый і абмеркавання прымаемых санкцый у дачыненні да рэжыму на ўзроўні ЕС. Указаныя краіны выступаюць за максімальную сінхранізацыю санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Прапановы рэжыму аб наладжванні дыялогу з ЕС разглядаюць як фальшывыя. У ходзе кансультацый партнёры адзначылі, што акупацыя Узброенымі сіламі Расіі тэрыторыі Беларусі — ключавая пагроза для бяспекі як Украіны, так і Літвы, Латвіі, Эстоніі, а таксама рэгіянальнай бяспекі ў цэлым. Прадстаўнікі гэтых краін падтрымліваюць тэзу аб дэакупацыі тэрыторыі Беларусі. Павел Латушка таксама праінфармаваў аб кампаніях НАУ па прызнанні Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй, "Punish Putin's Puppet" і "Ні цэнта на вайну". У бліжэйшы час адбудуцца сустрэчы членаў каманды НАУ з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, а таксама МЗС іншых краін ЕС для выпрацоўкі стратэгіі дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
- Лукашэнка з'яўляецца абсалютна недагавараздольным
Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка ў інтэрв'ю каналу Маланка Live Еўрапейскія палітыкі ўжо неаднаразова заяўлялі, што ў цяперашняй сітуацыі ніякіх перамоваў з Лукашэнка быць не можа. Сёння, калі рэжым спрыяе правядзенню агрэсіі супраць Украіны і ўчыніў мноства злачынстваў не толькі супраць уласнага народа, але і супраць чалавечнасці, Лукашэнка лічыцца абсалютна недагаворным, ён таксічны для любога палітыка. Даўшы сваю тэрыторыю для ажыццяўлення агрэсіі, Беларусь у адпаведнасці з міжнародным правам стала саўдзельнікам агрэсіі. Лукашэнка не рызыкнуў аддаць загад аб уводзе беларускіх узброеных сіл ва Украіну, паколькі баявы дух арміі быў далёкі ад неабходнага для вядзення вайны, ніякай матывацыі ў нашых салдат не было і не магло быць. Яны хутчэй кінулі б зброю ці здаліся ў палон, таксама была высокая верагоднасць таго, што яны маглі развярнуцца і пайсці ў іншы бок. У тым, што Лукашэнка быў змушаны адмовіцца ад прыняцця такога рашэння, вялікая заслуга беларускага народа і дэмакратычных сіл. Украіне даводзіцца прыкрываць сваю паўночную мяжу, аслабляючы важныя для сябе ўсходнія і паўднёвыя напрамкі, таму што беларуская мяжа ўжо аказалася «празрыстай» для вялікай колькасці расійскіх танкаў, якія бесперашкодна праехалі ва Украіну і ў значна меншай колькасці вярнуліся назад. Сёння тэрыторыя Беларусі аказалася ва ўладзе акупацыйных войскаў, з якімі цесна супрацоўнічае марыянеткавы ўрад. Прызнанне гэтага факта азначае, што акупацыйныя ўлады не маюць права прымаць рашэнні, якія мянялі б юрыдычны статус захопленай тэрыторыі і ва ўстаноўлены момант павінны яе пакінуць. Важна прасоўваць гэтую тэму на міжнародным узроўні. Мы павінныя патрабаваць вываду расейскіх войскаў, мы павінныя настойваць на тым, што Беларусь застанецца незалежнай і суверэннай дзяржавай, а народ Беларусі атрымае магчымасць на сумленных выбарах выбіраць для сябе легітымныя органы ўлады. У сувязі з гэтым марыянеткавым урадам тут няма месца.
- Адміністрацыя рэжыму Лукашэнкі дзейнічае выключна ў інтарэсах краіны-акупанта
Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч на канале Свабода Premium правёў дыскусію з Кацярынай Дэйкала на тэму «Агрэсар — Беларусь ці Лукашэнка?» Прытрымліванне прынцыпаў, выпрацаваных у міжнародным праве на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, абцяжарвае рэагаванне на бягучыя выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаецца свет. Цяпер шмат кажуць пра гібрыдныя войны, гібрыдную прапаганду, можна казаць і пра гібрыдную акупацыю Беларусі. Лукашэнка дзейнічае або па дамоўленасці з Расіяй, або пад прымусам. Крэмль дазволіў яму рэпрэсаваць беларусаў, але пазбавіў паўнамоцтваў у вайсковай сферы — гэта адпавядае канцэпцыі акупацыі. Гэта неваенная акупацыя. Сёння грамадзянская адміністрацыя ў Беларусі дзейнічае выключна ў інтарэсах краіны-акупанта і на шкоду нацыянальным інтарэсам. Дэмакратычныя сілы прасоўваюць тэзу аб акупаванай краіне, каб беларускі народ не нёс адказнасці за дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Беларусь была акупаваная да таго, як стала памагатым агрэсіі, таму ўсе прэтэнзіі неабходна прад’яўляць Лукашэнку і ягонай адміністрацыі, прызначанай краінай-акупантам. Статус Беларусі як акупаванай краіны прадухіліць дыскрымінацыю беларусаў, якія жывуць за мяжой, а таксама гарантуе такі ж узровень санкцый супраць беларускага рэжыму, як і супраць расійскага, што ліквідуе шчыліны, праз якія Расія можа іх абысці. Гэта таксама дасць падставы патрабаваць ад Крамля вываду акупацыйных войскаў з тэрыторыі Беларусі, а не весці бессэнсоўны дыялог з Лукашэнкам.
- Папраўкі для беларусаў у польскім заканадаўстве
14 красавіка адбылася сустрэча працоўнай групы дэмакратычных сіл пры МУС Польшчы, у якую ўваходзіць Офіс Святланы Ціханоўскай, Цэнтр беларускай салідарнасці і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. У Міністэрстве пацвердзілі змены ў бягучым заканадаўстве. Гуманітарныя ВНЖ і гуманітарныя візы плануецца выдаваць усім грамадзянам Беларусі, якія маюць у гэтым патрэбу, незалежна ад таго, прыехалі яны на тэрыторыю Польшчы з Украіны пасля 24 лютага альбо прыехалі ў краіну па іншых абставінах. Галоўная мэта — дапамога беларусам, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне. Распрацоўка і наладжванне працэдуры выдачы гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы і гуманітарных ВНЖ займе каля 2 месяцаў. Гэтыя дакументы будуць выдавацца не толькі ў Варшаве, але і ў іншых гарадах Польшчы. 15 красавiка Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон, дзякуючы якім беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя віды на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы.
- Прадстаўнікі НАУ правялі рабочую сустрэчу у Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы
Пытанні, якія абмяркоўваліся з прадстаўніцамі Дэпартамента міжнародных сувязяў Сузанай Пшыпкоўскай (Zuzanna Przypkowska) і Мартай Уздоўскай-Ліс (Marta Uzdowska-Lis), у першую чаргу, былі прысвечаны магчымасцям рэалізацыі культурных праектаў беларускіх творцаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Таксама была закранута сітуацыя са знішчэннем матэрыяльнай культурнай спадчыны ва Ўкраіне падчас вайны і нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў ва ўмовах акупацыі нашай краіны. Акрэслены планы па правядзенні сумесных беларуска-украінска-польскіх культурных праектаў на бліжэйшую перспектыву.
- У Беларусі зноў пачаліся масавыя рэпрэсіі
Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у эфіры Маланка Live распавёў пра масавыя рэпрэсіі, якія аднавіліся ў Беларусі Рэпрэсіі аднавіліся з прычыны таго, што рэжым спрабуе супрацьдзейнічаць антываеннаму руху, які на ўсю моц дзейнічае на тэрыторыі Беларусі. Мы бачым, што інцыдэнту са стральбой у партызан на чыгунцы не было нададзена ўвагі на паседжанні Рады бяспекі, хаця звычайна выкрыццё змоў і затрыманні «экстрэмістаў» тэма № 1 на падобных мерапрыемствах. Рэжыму страшна пра гэта казаць, яны пазбягаюць траплення гэтых фактаў у эфір дзяржаўных медыяў, бо баяцца паспрыяць нарастанню новай хвалі барацьбы і пратэстаў. Менавіта Лукашэнка расстаўляе інфармацыйныя акцэнты ў парадку дня прапаганды і раз ён не агучвае такую праблему, значыць не хоча прыцягваць увагу да таго, што ў Беларусі ідзе партызанская вайна супраць акупацыі і рэжыму, які ўзурпаваў уладу. Той факт, што гэта замоўчваецца, дае падставы меркаваць, што беларускі народ усё робіць правільна і стварае рэальную пагрозу рэжыму. МУС, КДБ і ГУБАЗіК працягваюць сваю карную місію і шакавальныя кадры прастрэленых каленаў — гэта іх помста за тое, што яны не паспяваюць прадухіляць усе акцыі на чыгунцы. Казаць аб тым, што на парадку дня рэжыму стаіць пытанне вызвалення палітычных зняволеных, не даводзіцца. Выхад палітвязняў заўсёды быў часткай гандлю з Захадам, а на сённяшні дзень няма ніякага дыялогу і ніякіх перадумоў да таго, каб гэты гандаль адбыўся. Чакаць амністыю палітычных зняволеных найбліжэйшым часам не варта.
- Беларускія добраахвотнікі змагаюцца бок аб бок з украінскім войскам
Каля 300-500 байцоў з Беларусі дапамагаюць абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі. Беларускія дысідэнты спадзяюцца, што супраціў ва Украіне распаўсюдзіцца на іх уласную краіну. Лідэр апазіцыі Павел Латушка заклікае да ўзмацнення санкцый Еўрапейскага саюза супраць дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Берлін. Усяго праз некалькі дзён пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў сацыяльных сетках з'явіліся першыя паведамленні аб добраахвотніках з Беларусі, якія рушылі ў суседнюю краіну, каб дапамагчы абараніцца ад расійскай агрэсіі. Тым часам, паводле слоў лідэра беларускай апазіцыі Паўла Латушкі, два беларускія падраздзяленні ўжо дзейнічаюць у складзе ўзброеных сіл Украіны. Адзін з іх — батальён імя Кастуся Каліноўскага, названы ў гонар беларускага нацыянальнага героя 1860-х гадоў і полк «Пагоня». «У батальёне Каліноўскага ў тым ліку ваююць добраахвотнікі, якія ўжо бралі ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе ў 2014 годзе», — паведамляе Латушка, раней міністр культуры Беларусі, а цяпер у Варшаве ўзначальвае апазіцыйную арганізацыю «Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне» (НАУ). У склад палка «Пагоня» таксама ўваходзяць афіцэры запасу беларускіх узброеных сіл і афіцэры беларускага спецназу. «Абодва падраздзяленні змагаюцца за незалежнасць Украіны, але ў той жа час і за незалежнасць Беларусі», — сказаў Латушка ў інтэрв'ю RedaktionsNetzwerk Deutschland (RND). Многія беларускія дысідэнты спадзяюцца, што ўкраінскае супраціўленне распаўсюдзіцца і на Беларусь, каб пазбавіцца ад дыктату Расіі і зрынуць дыктатара Аляксандра Лукашэнку, які знаходзіцца ва ўладзе ў Мінску ўжо 28 гадоў. «Рэжым Лукашэнкі — гэта марыянеткавы ўрад Масквы, які прыгнятае беларускі народ і падпарадкоўваецца інтарэсам Крамля», — падкрэслівае Латушка. Аляксандр Фрыдман, гісторык, які спецыялізуецца на Усходняй Еўропе, выхадзец з Мінска, які жыве ў Берліне, лічыць, што існаванне беларускіх добраахвотнікаў важнае і з «гістарычнага пункту гледжання». «Гэтыя байцы ратуюць гонар Беларусі і паказваюць, што не ўсе з'яўляюцца прыхільнікамі Расіі», — кажа Фрыдман. Большасць беларусаў супраць гэтай вайны, гаворыць ён. «Людзі кажуць, што гэта ганьба». Аднак мужнасць і пафас добраахвотнікаў могуць засланіць той факт, што тэрміны батальён і полк з'яўляюцца хутчэй сімвалічнымі і нічога не гавораць аб рэальнай сіле падраздзяленняў. Батальён складаецца з 300 — 1200 чалавек, а полк можа складацца з чатырох батальёнаў. Паводле ацэнкі Фрыдмана, агульная колькасць актыўных беларускіх баевікоў ва Украіне зараз складае ад 200 да 500 чалавек. Аднак беларускі апазіцыйны палітык Вадзім Пракопаў цвёрда перакананы, што іх можа за кароткі час стаць больш: «Няма сумненняў, што мы маглі б адносна хутка стварыць полк у 1000 чалавек», — сказаў Пракоп'еў RND. Былы бізнэсовец са сферы грамадскага харчавання, які ў мінулым таксама прайшоў ваенную падрыхтоўку ў Расіі, у цяперашні час узначальвае полк «Пагоня» ва Украіне і займаецца падрыхтоўкай добраахвотнікаў, большасць з якіх прыбываюць праз польскую мяжу. «Праблема заключаецца ў лагістыцы, добраахвотнікі могуць далучацца да нас толькі невялікімі групамі, таму што ім усім даводзіцца перасякаць мяжу па асобнасці», — кажа Пракоп'еў. Цяпер вельмі складана атрымаць выязную візу з Беларусі. Таму большасць беларусаў прыязджаюць праз Польшчу, Літву ці Латвію, куды яны беглі раней. Акрамя таго, ва ўкраінскага боку існуе трывога перад шпіёнамі, што затрымлівае прыём байцоў. У самой Беларусі таксама працягваецца супраціўленне. Паколькі Лукашэнка падаў у распараджэнне расейскага войска ўсю краіну ў якасці раёна разгортвання, уключаючы аэрапорты, лагістычныя цэнтры і лякарні, першыя акты сабатажу адбыліся ўжо праз некалькі дзён пасля пачатку расейскіх нападаў на Ўкраіну з Беларусі. «Мы называем гэта чыгуначнай вайной», — кажа Пракоп'еў, маючы на ўвазе серыю нападаў на размеркавальныя і рэтрансляцыйныя станцыі беларускай чыгуначнай сеткі. Так, пасля пачатку вайны, у Беларусі было здзейснена па меншай меры сем задакументаваных нападаў на розныя ўчасткі шляху, якія прывялі да прыпынку або, прынамсі, значнаму запаволенню перавозак войскаў і тэхнікі расейцаў. Акрамя таго, чыгуначнікі і дысідэнты знішчалі сігналы, пашкоджвалі шляхі і здзяйснялі хакерскія напады. У адказ Лукашэнка ўзмацніў жорсткасць ахову чыгуначных вузлоў падраздзяленнямі КДБ. Напярэдадні нападу Расіі ва Украіну, каля 23 гадзін з Беларусі былі выпушчаны ракеты па ўкраінскай тэрыторыі, што пазней прызнаў сам Лукашэнка. Хаця да гэтага часу беларускія войскі афіцыйна не ўмешваліся ў вайну, Павел Латушка ўжо даўно лічыць, што надышоў час вырашыць праблему «Лукашэнкі», і заклікае Еўрапейскі саюз да ўзмацнення санкцый. «Што яшчэ павінен зрабіць Лукашэнка, каб Еўропа прыцягнула яго да адказнасці?».
- Беларускі народ — гарант бяспекі Украіны
Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў інтэрв'ю TV Апостраф Лукашэнка хоча выступіць гарантам у перамовах паміж Расіяй і Украінай і сам патрабуе гарантый бяспекі. Санкцыі становяцца ўсё больш жорсткімі, грошай у рэжыма ўсё менш, а Пуцін не спяшаецца выконваць абяцанні, якія ён даў. Як можа выступаць гарантам бяспекі краіна, з тэрыторыі які ва Украіну запускаюць ракеты. Якія гарантыі патрабуе рэжым, калі Ўкраіна ніколі не планавала і не плануе нападаць на Беларусь? Супраціў беларусаў рэжыму працягваецца і пашыраецца. Пад рызыкай затрыманняў і катаванняў беларусы вядуць рэйкавую вайну, праводзяць акцыі пратэсту, ажыццяўляюць народную разведку, распаўсюджваюць самвыд. Беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму за мяжу год таму, зараз дапамагаюць бежанцам з Украіны.











