Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Стан акадэмічнага асяроддзя ў Беларусі
Справаздача Задзіночання беларускіх студэнтаў Справаздача была падрыхтавана Задзіночаннем беларускіх студэнтаў у супрацоўніцтве з Беларускім незалежным балонскім камітэтам з мэтай інфармавання зацікаўленых бакоў аб рэпрэсіях у беларускім акадэмічным асяроддзі і з’яўляецца працягам справаздачы аб парушэннях у акадэмічным асяроддзі ў перыяд са жніўня па снежань 2020 года. Гэты дакумент не прызначаны для таго, каб быць вычарпальнай крыніцай сведчанняў пра пераслед, але быў створаны для таго, каб палегчыць разуменне глыбіні рэпрэсій і ступені ўцягнутасці ў іх адміністрацый ўніверсітэтаў, а таксама для выкарыстання ў мэтах павышэння дасведчанасці аб парушэннях правоў акадэмікаў у Беларусі і за яе межамі ў 2021 годзе. Усе матэрыялы сабраныя непасрэдна ад незалежных універсітэцкіх студэнцкіх асацыяцый, якія ўваходзяць у склад Задзіночання беларускіх студэнтаў, а таксама з адкрытых онлайн-крыніц інфармацыі. Усе статыстычныя дадзеныя ўзятыя з базы дадзеных ініцыятывы «Сумленны універсітэт» і ўключаюць ўвесь перыяд з 2020 года па цяперашні час. Справаздача таксама змяшчае рэкамендацыі для еўрапейскіх суб’ектаў для працы над усімі парушэннямі згаданых у дакуменце. Поўная справаздача
- Пекін-2022 — шанец сказаць праўду!
Што пагражала міністру, які не прыйшоў на хакейны турнір Лукашэнкі? Поўная версія інтэрв'ю Паўла Латушкі каналу ЧЕСТНОК Якое дачыненне да спорту было ўнутры дзяржаўнай сістэмы кіравання? Як адносіцца да спартсменаў, якія падпісалі праўладны ліст? Цэнзура на Алімпіядзе — гэта эпоха СССР. Займацца спортам — гэта правільна!
- Уладзімір Някляеў перадаў сваю кнігу ў Музей Вольнай Беларусі
«З верай ў Вольную Беларусь і ў людзей, якія яе ставараюць» Такія натхняльныя словы напісаў Уладзімір Някляеў на экземпляры сваёй кнігі «Гэй бэн гіном», якая стала чарговым падарункам для Музея Вольнай Беларусі. Напрыканцы мінулага года прэзентацыя рамана з поспехам прайшла ў Польшчы і Літве. Выданне з арыгінальным аўтографам аўтара, жыццё і творчасць якога прысвечаны служэнню незалежнай і сувярэннай Беларусі, стала каштоўным набыткам для калекцыі друкаваных выданняў музея. Уладзімір Някляеў далучыўся таксама да падпісантаў адкрытага ліста ў адрас ЮНЭСКА з просьбай да гэтай міжнароднай арганізацыі звярнуць увагу на рэпрэсіі і жорсткі ціск рэжыму Лукашэнкі на беларускую культуру і яе дзеячоў. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае вялікую падзяку шаноўнаму Ўладзіміру Пракопавічу, а таксама дзякуе ўсім беларусам, хто перадае прадметы музейнага значэння, іх лічбавыя копіі ў Музей Вольнай Беларусі. Ваша інфармацыя, дасланая праз чат-бот @NAUsupport, пры жаданні, застанецца ананімнай. Разам мы захаваем нашу гісторыю.
- Знешняя палітыка Новай Беларусі. Ад транзітнага перыяду да ўстойлівай дэмакратыі
Уяўляем тэкставую версію анлайн-дыскусіі «Знешняя палітыка Новай Беларусі. Ад транзітнага перыяду да ўстойлівай дэмакратыі» аб геапалітычным выбары для Беларусі У чацвёртай анлайн-дыскусіі прынялі ўдзел былыя супрацоўнікі МЗС Беларусі: Уладзімір Астапенка, Павел Латушка, Валерый Цапкала, Валерый Кавалеўскі, Павел Слюнькін, а таксама спецыяльны госць ад нашых літоўскіх партнёраў 'Educatio' — экс-дзяржсакратар МЗС Літвы Альбінас Янушка Асноўныя тэмы чацвёртай дыскусіі: Аптымальная структура МЗС і яго роля сярод акцёраў, якія фарміруюць знешнюю палітыку Знешняя палітыка Беларусі ў пераходны перыяд Узаемаадносіны з ЕС Узаемаадносіны з Расіяй Уладзімір Астапенка: У 1944 годзе ў БССР быў створаны Наркамат замежных спраў, потым пераўтвораны ў МЗС. Гэта рабілася ў працэсе стварэння ААН — была ідэя аб тым, што ўсе 15 рэспублік будуць у яе складзе, але ў выніку ва заснавальнікі ААН былі запрошаны БССР і УССР. У структуры рэспубліканскіх органаў кіравання з'явіўся МЗС - у савецкі час 90 працэнтаў работы яго апарата было прысвечана рабоце міжнародных арганізацый — у асноўным ААН і яе спецыялізаваных устаноў. Беларускія дыпламаты займалася шматбаковымі пытаннямі і практычна не залучаліся ў двухбаковыя сувязі. І калі ў 1991 годзе Беларусь стала незалежнай — аб'ектыўна ўзнікла праблема спецыялістаў, якія б займаліся двухбаковымі адносінамі. Зразумела, што структура МЗС імкнулася да міжнародных арганізацый, аддавала ім прыярытэт, людзі імкнулася займацца тым, што ведалі і разумелі. Гэты неабходны баланс паміж шматбаковай дыпламатыяй і двухбаковымі адносінамі не ўсталяваны. На гэтым фоне адчуваўся і адчуваецца голад у падраздзяленнях МЗС з краінавымі спецыялістамі, якія ведаюць спецыфіку рэгіёнаў. Новае Міністэрства мусіць гэтую праблему вырашыць. Раней зробленыя спробы да ідэальнага стану гэтую сітуацыю не давялі. Знешняй палітыку ўжо няма. Усе намаганні МЗС па выбудоўванні шматвектарнасці былі правалены. Гэта звязана з пазіцыяй аднаго чалавека, якога мы называем нелегітымным прэзідэнтам Павел Латушка: Галоўная праблема, чаму мы прыйшлі да такога стану знешняй палітыкі Беларусі — гэта стварэнне прэзідэнцкай рэспублікі ў самай пачварнай форме, калі ўсё падпарадкавана волі і капрызам аднаго чалавека. Калі няма кантролю парламента, узнікаюць такія праблемы. МЗС заўсёды славіўся апазіцыйным міністэрствам, МЗС патэнцыйна — гэта кузня кадраў для апазіцыі, хоць фактычна такога не было. Мы разумеем, што ўвесь дзяржапарат жыў па прынцыпе пагаднення. Недзе ўнутры мы мелі надзею, што рэжым перавыхоўваецца. Але гэта быў самападман. Трэба гэта прызнаць. Валерый Цапкала: МЗС як любы орган дзяржкіравання з'яўляецца інструментам для рэалізацыі палітыкі дзяржавы. Структура МЗС заўсёды будзе выбудоўвацца з улікам прыярытэтаў унутрыпалітычнага курсу краіны. Калі сёння няма магчымасці весці дыялог з Захадам, то будуць адчыняцца аддзелы, дэпартаменты ў розных гарадскіх і раённых цэнтрах РФ, т. е. там, дзе з табой размаўляюць. У цэлым роля дыпламатычнай службы ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій становіцца зусім іншай. Калі ўспомнім, напрыклад, XIX стагоддзе, то амбасадары ў сталіцах былі тымі людзьмі, якія прымалі сапраўды сур'ёзныя рашэнні, таму што параіцца з імператарам ці каралём хутка не было магчымасці. Нават у СССР роля МЗС была вельмі вялікая: менавіта амбасады акумулявалі інфармацыю, былі каналамі для пошуку патэнцыйных гандлёва-эканамічных партнёраў і давядзення сваёй пазіцыі. Цяпер узнікла вялікая колькасць альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, таму ніякі дыпламат, каб ён ні расказваў, не зможа манапольна пераконваць партнёраў у рэальных прыярытэтах палітыкі сваёй краіны. Роля дыпламатычнай службы ў пытаннях эканомікі і давядзення інфармацыі аб краіне знаходжання, відавочна, будзе падаць. Якая роля МЗС сярод іншых акцёраў? Павел Латушка: Неабходна зрабіць акцэнт на тым, што імідж МЗС на знешняй арэне разадраны цалкам з-за палітыкі кіраўніка. Ён апраўдвае парушэнні правоў чалавека і г.д. Макей застаўся фактычна адзін на вакзале. Імідж цяперашняга кіраўніцтва Беларусі — немагчыма аднавіць. Пры прэзідэнцкай рэспубліцы роля МЗС мінімізуецца (прыніжаецца), паколькі моцна залежыць ад Адміністрацыі Прэзідэнта. Пры парламенцкай рэспубліцы роля МЗС вельмі высокая. У цяперашняй сістэме каардынат Міністр не здольны стаць вядучай фігурай у знешняй палітыцы. Валерый Кавалеўскі: Роля парламента будзе вельмі важнай, а міністр замежных спраў павінен быць частым госцем у парламенце, каб знешняя палітыка была больш зразумелай і празрыстай. Адной з сістэмных праблем структуры МЗС з'яўляецца адсутнасць пазіцыі палітычнага дырэктара МЗС. Гэта чалавек, які задае тон знешняй палітыцы. Такой пазіцыі ў беларускім МЗСе ніколі не было. Але разам з гэтым у кадравых пытаннях МЗС за яго гісторыю былі ўдалыя кадравыя рашэнні, кадравы склад дастаткова нядрэнны, але яго неабходна ўзмацняць для ўзаемадзеяння са знешнім і ўнутраным асяроддзем. Гэта падтрымка спецыялістаў у іх прасоўванні ў міжнародных арганізацыях, а гэта вельмі важна для ўзмацнення кадравага патэнцыялу. Валерый Цапкала: Кіраўніцтва МЗС павінна быць ва ўрадзе — гэта пасады, якія атрымліваюць палітыкі з ліку партый, якія перамаглі, яны адпаведна даюць справаздачу сваім выбаршчыкам. Міністр замежных спраў у сістэме каардынат парламенцкай рэспублікі ўваходзіць у пяцёрку найбольш уплывовых асоб у дзяржаве. Знешняя палітыка Беларусі ў пераходны перыяд Павел Слюнькін: Важна разумець, што мы не зусім ведаем, чаго хоча грамадства, паколькі ў дэмакратычных сістэмах пажаданні грамадства ўлічваюцца праз дэмакратычныя працэсы — выбары, перад выбарамі звычайна праходзяць абмеркаванні, парламенцкія дыскусіі аб таго, чаго людзі насамрэч хочуць, але ўнутры Беларусі зараз гэтага няма. Гэта важна прымаць. Тое, што мы бачым зараз як вынікі сацыяльных апытанняў, можа значна адрознівацца высноў, зробленых пасля наладжвання рэальнага дыялогу ў грамадстве, калі змогуць выказвацца адкрыта ўсе грамадзяне. Я б звярнуў увагу, што раней вялася дыскусія аб геапалітычным выбары Беларусі. Пачынаючы з 2006 года апазіцыйныя кандыдаты фармулявалі свой парадак дня Еўрапейскага выбару, у 2010 было прыкладна тое ж самае, але з больш акуратнымі фармулёўкамі, з'явіліся кандыдаты, якія казалі пра нейтральны выбар Беларусі ў стылі ўсходнееўрапейскай Швейцарыі. У 2020 годзе ўсе кандыдаты не агучвалі дакладных праеўрапейскіх прыярытэтаў. Гэта сведчыць аб тым, што сацыяльная дынаміка ідзе за тымі рашэннямі ўладаў, якія яны здзяйсняюць на знешнім трэку, за паглыбленнем расійскага вектара. На жаль, калі цяперашні стан спраў зацягнецца, нам давядзецца абмяркоўваць пытанні не геапалітычнага выбару — Беларусі з Еўропай ці Беларусі з Расіяй, а неабходнасці захавання Беларусі як суверэннай дзяржавы. Тэндэнцыі такія, што дзяржава не зважае на пажаданні людзей. Яны не пытаюцца, ці хочам мы бачыць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, ці хочам мы заключаць саюзныя дамоўленасці з Масквой, ці хочам мы ўступаць у ЕС. Тым не менш, гэта ўплывае на фармат нашых дыскусій. Пакуль няма магчымасці даносіць свой пункт гледжання да грамадства, змест дыскусіі будзе дэградаваць. Валерый Цапкала: У таталітарным грамадстве няма і не можа быць нармальнай сацыялогіі, і ўсе апытанні не больш чым палітычная замова. Людзі не будуць свае думкі сапраўдныя выказваць невядома каму. Прыярытэты знешняй палітыкі выявяцца, калі будзе нармальнае канкурэнтнае поле, калі розныя палітычныя сілы будуць выступаць за тыя ці іншыя вектары развіцця. Тады мы зразумеем настроі беларусаў. Уладзімір Астапенка: Беларускаму народу трэба будзе вызначыць прыярытэты знешняй палітыкі, але ў гэтым кантэксце важна абмеркаваць і трэцюю опцыю — нейтралітэт Беларусі. Гэты тэзіс быў выпакутаваны і замацаваны ў Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі, затым ён перайшоў у тэкст Канстытуцыі 1994 года. Сёньня мы можам гэтую тэзу спрэс страціць, бо з апошняга праекту рэжыму ён проста растварыўся, як быццам яго ніколі не было. Без публічнага абмеркавання, без узвешвання за і супраць. Патэнцыял нейтралітэту на прыкладзе Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі і Швейцарыі можа быць цікавы для Беларусі прынамсі на нейкім пэўным этапе гістарычнага развіцця, і гэтую опцыю я б з вагаў не здымаў. Павел Латушка: Мы павінны дакладна пазіцыянаваць для саміх сябе: незалежнасць — гэта каштоўнасць, якая не абмяркоўваецца. Усе апытанні грамадскай думкі маюць велізарную ступень хібнасці, але разам з тым яны паказваюць пэўныя тэндэнцыі. Мы павінны рабіць усё, каб супрацьстаяць пагрозе незалежнасці. Толькі вонкавыя фактары могуць паўплываць на наш суверэнітэт. Я б мог распісаць тры магчымыя сцэнарыі дзеянняў усходняга суседа для т.зв. транзітны перыяд. Першы сцэнар. Пуцін прыбірае Лукашэнку, беларускі народ пляскае ў ладкі Крамлю — выбірае новага ўмоўнага дэмакратычнага прэзідэнта. У падзяку — наўрад ці можна ўявіць антырасейскі падыход ад грамадзян. Грамадства хутчэй будзе ўдзячна. Гэта гіпатэтычны сцэнар, але сёння гэта для Расіі — апошні вагон. Каб рэалізаваць гэты сцэнар, Крамлю трэба ўскочыць у яго. Другі сцэнар. Расія працягвае навязваць нам дыктатара і сілай укараняе панаванне і Саюзную дзяржаву. Гэта непрымальна для беларускага грамадства і падрывае ягоны давер. Гэта стратэгічная памылка Крамля. Канструкцыя недаўгавечная і мае кароткатэрміновую перспектыву. Трэці сцэнар, найбольш пазітыўны — калі б Расія стала краінай прыцягнення, укладваючы грошы ў сваю краіну, развіваючы яе, то тады беларусы самі захочуць быць бліжэй да Расіі. Усе суседзі імкнуліся б да нармальных адносін з Расійскай Федэрацыяй. У кароткатэрміновай перспектыве мы бачым, што на нашых вачах адбываецца аперацыя прыкрыцця — калі пад тэмай Украіны можа адбыцца ціхая інкарпарацыя Беларусі. У выпадку, калі беларускі народ робіцца суб'ектам, то ён павінен вырашаць, якім будзе наш геапалітычны выбар. Але ў цэлым наш выбар — мець нармальныя адносіны як з Усходам, так і з Захадам. Гэта адпавядала б інтарэсам Беларусі. Калі Расея будзе працягваць такую палітыку, то будуць узмацняцца празаходнія тэндэнцыі. Альбінас Янушка: У выпадку, калі ў Беларусі захаваецца прысутнасць чужых ваенных сіл, то тады нават без Лукашэнкі дэмакратычнага выбару ў краіне не будзе. Можа стварыцца замарожаная сітуацыя, калі ў народа не будзе магчымасці выбару. Калі «забудуцца» Беларусь, то гэта можа прывесці да сур'ёзных геапалітычных наступстваў у нашым рэгіёне. У Новай Беларусі ў парламенце частка сіл будзе прарасейскімі, частка — нейтральнымі, а частка — праеўрапейскімі. Але зараз у Беларусі не бачна акрэсленых палітычных сіл, якія дакладна заявяць — мы хочам у ЕС. Пры гэтым праеўрапейскасць не азначае антырасійскасці. Прыклад Літвы паказваў гэта да акупацыі часткі Ўкраіны. У стаўленні тэрміна «нейтралітэт» — не варта, мусіць, яго выкарыстоўваць. Неабходна вызначыцца — Усход ці Захад. ЕЗ не з'яўляецца геапалітычным праектам — гэта больш рынак, гэта больш мяккая сіла. ЕЗ не будзе навязваць геапалітычны выбар, таму без выразнага праеўрапейскага руху чакаць вялікай увагі з ягонага боку складана. Валерый Кавалеўскі: Беларусі неабходна развіваць адносіны не толькі з Захадам і Усходам, але і з Поўначчу і Поўднем. Развіваць двухбаковыя адносіны для таго, каб пазбегнуць дысбалансу ў знешніх сувязях з Расіяй. Але выбар неабходна зрабіць на аснове меркавання народа, выбар адказны і ўсвядомлены. Мы кіруемся тым мандатам, які Святлана Ціханоўская атрымала на выбарах. Адносіны з ЕС, Усходняе партнёрства — гэта шырокая платформа, якую можна развіваць. На першапачатковым этапе гэта будзе эфектыўнай прыладай. Залежнасць ад Расіі і як выбудоўваць адносіны з Расіяй: Павел Латушка: Ці гатовы да якога-небудзь дыялогу адносна будучыні Беларусі Крэмль? У мяне песімістычныя адзнакі: Крэмль прыняў для сябе стратэгічнае рашэнне аб тым, што Беларусь як незалежная дзяржава не павінна існаваць. Калі Крэмль так не лічыць, то няхай праявіць гэта адпаведнымі дзеяннямі. Тады ён павінен падтрымліваць беларускае грамадства, а не ўзурпатара. У цэлым мая формула дыпламатыі — неабходна заўсёды шукаць кампрамісы, але ў інтарэсах сваёй краіны і свайго народа. А на сёньняшні дзень у нас ёсьць пагроза страты незалежнасьці. Гэта трэба зразумець. Альбінас Янушка: Калі казалі пра выбар трэцяга шляху, мы ўбачылі прыклады Літвы і былых савецкіх рэспублік. 30 гадоў канвульсіяў без выбару — і што ў выніку? Усё ў праблемах. І калі Беларусь не вызначылася і не бачыць перспектывы ў праеўрапейскім напрамку, то яна не зможа вырвацца з сітуацыі, якая склалася ў Саюзнай дзяржаве. Але не марыць — значыць, нічога не дасягнуць. Вынікі: Павел Латушка: Каб быць суб'ектам знешняй палітыкі як дзяржаве неабходна вярнуць суб'ектнасць беларускаму народу. Уладзімір Астапенка: Усе думкі адносна знешняй палітыкі Беларусі павінны будавацца на базавым прынцыпе павагі суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Валерый Кавалеўскі: Наша знешняя палітыка будзе грунтавацца на паняццях суверынітэту і інтарэсах беларусаў. Нам трэба стварыць умовы, каб народ мог расказаць пра свае погляды. Беларусы — за шматвектарнасць, мы маем такую магчымасць, мы не павінны сябе абмяжоўваць. У знешняй палітыцы Новай Беларусі выдатны патэнцыял, у нас шмат таленавітых спецыялістаў, для якіх можна стварыць магчымасці для працы на карысць Беларусі. УВАГА Ужо 16 лютага адбудзецца выніковая канферэнцыя платформы #ЭкспертнаеАсяроддзе «Новая Беларусь на геапалітычнай карце свету : добрасуседства і нацыянальныя інтарэсы». Удзельнікамі дыскусіі будуць як эксперты, якія прымалі ўдзел у мінулых дыскусіях, так і новыя ўдзельнікі, а таксама палітыкі, аналітыкі і замежныя госці. Анлайн-доступ да дыскусіі будзе адкрыты толькі для зарэгістраваных гледачоў. Спасылку на форму рэгістрацыі мы размесцім у наступнай публікацыі.
- Ваеннае становішча ў Беларусі
Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч аб наступствах увядзення ваеннага становішча Пасля заявы дыктатара аб тым, што беларускае войска ўступіць у канфлікт з Украінай на баку Расіі ні ў каго не засталося ілюзій адносна таго, што ў вайну, пра якую ўвесь час паўтараюць прапагандысты , так ці інакш апынуцца ўцягнутыя беларусы. Але сёння хачу пагаварыць не аб ацэнцы тэорый і верагоднасцей, а што адбудзецца з намі ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча з прававога і арганізацыйнага пункту гледжання. Бо дыктатар увесь час кажа аб вайне, але абсалютна не клапоціцца аб тым, што рушыць услед за працэдурай увядзення ваеннага становішча. Увогуле нічога новага. Роўна гэтак жа нечакана для камунальнікаў кожную зіму выпадае снег, а ўрад не рыхтуе краіну да эпідэміі COVID нават праз два гады пасля яе пачатку. Таму мы расказваем, што трэба ведаць беларусам пра ваеннае становішча. Падставамі для ўвядзення ваеннага становішча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца ваенная пагроза або напад. І гэта не толькі непасрэдная ўзброеная агрэсія. Дастаткова павышанай актыўнасці замежных ваенных па перыметры граніц Беларусі, каб было прынята рашэнне аб наяўнасці падставы для ўвядзення ваеннага становішча. Аб увядзенні ваеннага становішча выдаецца ўказ. У ім указваюцца падставы і час пачатку дзеяння ваеннага становішча. Па вялікім рахунку ў адну не вельмі выдатную раніцу вы можаце прачнуцца ў краіне, у якой ужо ўведзены шэраг абмежаванняў грамадзянскіх і эканамічных правоў. І менавіта ў гэтых абмежаваннях крыецца выгада для рэжыму ад увядзення ваеннага становішча на падставе нейкага нязначнага лакальнага канфлікту ці нават проста з-за асцярог і падазрэнняў, што ён можа ўзнікнуць . А на сёння такіх падстаў дастаткова. На перыяд ваеннага становішча могуць: уводзіць каменданцкую гадзіну і цэнзуру; абмяжоўваць або забараняць перамяшчэнні як праз мяжу Беларусі, так і ўнутры яе тэрыторыі і нават асобнага населенага пункта; блакаваць або поўнасцю адключаць любыя віды сувязі; абмяжоўваць або спыняць банкаўскія аперацыі; змяняць рэжым працоўнага часу; адсяляць насельніцтва і канфіскоўваць маёмасць; спыняць выплаты дапамог; ануляваць ліцэнзіі і дазволы; экспрапрыяваць вытворчыя памяшканні і бізнесы цалкам. Вы будзеце абавязаны выконваць усе патрабаванні органаў ваеннага кіравання. Усяго ў Законе аб ваенным становішчы — больш за 40 пунктаў таго, у чым вас могуць абмежаваць, і гэты пералік не з'яўляецца закрытым. Адмяняецца ваеннае становішча ў выпадку адпадзення падстаў для яго ўвядзення. Такім чынам уся жизнь у краіне на нявызначаны тэрмін можа быць абсалютна законна перакладзена на вайсковыя рэйкі. У вас не застанецца практычна ніякіх гарантаваных правоў, акрамя права на само жыццё. Што ва ўмовах магчымага ўзброенага канфлікту і мабілізацыі насельніцтва таксама бачыцца вельмі сумнеўным. Мы не жадаем палохаць вас прывідам вайны. Мы нагадваем, што Лукашэнка выкарыстоўвае ўсе магчымыя інструменты, каб максімальна ўскладніць ваша жыццё дзеля падаўжэння свайго знаходжання ва ўладзе. Як з гэтым змагацца? Усімі законнымі і бяспечнымі для вас спосабамі. Напрыклад, зрабіць свой бюлетэнь несапраўдным падчас так званага «рэферэндуму». Сказаўшы такім чынам, што вы супраць рэжыму, супраць беспадстаўнага ўвядзення ваеннага становішча і супраць любога іншага беззаконня ў Беларусі. Але найперш сказаць — вы супраць вайны! Як мы можам супрацьстаяць перспектыве ўвядзення ваеннага становішча?
- Пазіцыя Швейцарыі не вытрымлівае ніякай крытыкі
Прэс-сакратар і дарадца па знешняй палітыцы НАУ Арцём Брухан: «Пазіцыя Швейцарыі не вытрымлівае ніякай крытыкі» — Пазоў адваката Томаша Вілінскага супраць Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе па факце катаванняў і забойстваў мірных пратэстоўцаў — гэта прэцэдэнт. — Пакет дакументаў, які ўжо цяпер складае больш за 40 000 старонак, будзе папаўняцца, і пракурор у любы момант можа распачаць крымінальную справу, што стварае ціск на рэжым і павышае яго таксічнасць. — Нягледзячы на тое, што Беларусь не падпісала Рымскі статут, усе матэрыялы справы будуць рана ці позна выкарыстаныя для прыцягнення да адказнасці вінаватых. — У дэмакратычных краінах нічога не вырашаецца па пстрычцы пальцаў і прававыя працэдуры патрабуюць часу. Акрамя таго, гэта пытанне палітычнага ціску і зацікаўленасці заходніх партнёраў.
- Рэжым будзе рабіць усё, каб не адкрываць ўчасткі ў замежных установах
— Тэрыторыя Беларусі можа быць выкарыстана для агрэсіі супраць Украіны. — Эвакуацыя дыпламатаў з Кіева — дрэнны знак, хоць можа быць і простай перастрахоўкай. — Расейскія дыпламаты вылучаюць загадзя невыканальныя патрабаванні, каб правакаваць апанентаў. — Вынікі перамоваў паміж Расеяй і Захадам. Ні адзін з бакоў не зацікаўлены ў бясконцай эскалацыі канфлікту, яго наступствы Расея ўжо адчула на сабе, адчуваюць іх і беларусы. — Расейскія войскі у Беларусі — гэта акупацыя? Беларусь за апошнія паўтара года ператвараецца ў нефункцыянальную дзяржаву. Няздольнасць ажыццяўляць кантроль на межах, невыкананне нормаў міжнароднага права, адсутнасць легітымнасці — аб’ектыўна рэжым губляе рычагі кіравання краінай. — Захад кансалідаваўся ў выніку канфлікту з Расеяй, аднак сам канфлікт хутчэй перашкаджае калектыўнаму пошуку развязання беларускага крызісу. — Лукашэнка ўвесь час кажа аб вайне, каб ссоўваць ўвагу з сітуацыі ўнутры краіны. Так званы «рэферэндум» не выпадкова быў прызначаны на канец лютага: большую частку позвы сусветных СМІ цяпер займаюць вайсковыя вучэнні, а не праблематыка і наступствы «рэферэндуму» — У 2022 рэжым будзе рабіць усё магчымае, каб не адкрываць ўчасткі для галасавання за мяжой, і калі яны ўсё-такі будуць адкрыты — скараціць яўку да мінімуму — адзначаў Уладзімір Астапенка яшчэ да заявы МЗС Беларусі.
- Пазіцыя НАУ па слядах дакладу ICAO
Міхаіл Кірылюк пра падрабязнасці ўласнага даследавання НАУ дакладу ICAO у эфіры Белсат «Вінаватыя ў акце міжнароднага тэрарызму і авіяцыйнага пірацтва службовыя асобы рызыкуюць быць арыштаванымі, выязджаючы з Беларусі» Цывілізаваны свет думае крытычна, патрабуе доказаў і аргументаў, і ўжо задае шмат пытанняў датычна гісторыі, якую спрабуе «прадаць» дыктатура. Вялікія пытанні па «справе Пратасевіча / Ryanair» ёсць і ў нашай каманды. Сваімі думкамі і высновамі па слядах дакладу Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) ад 17 студзеня мы дзелімся празрыста, аналізуючы рэальныя факты. Пазіцыя НАУ застаецца нязменнай: злачынства, якое было цалкам з відавочнай палітычнай мэтай, грамадска небяспечным шляхам — у выніку змовы службовых асоб і прадстаўнікоў рэжыму — можа і павінна быць кваліфікавана як акт міжнароднага тэрарызму і/або авіяцыйнага пірацтва. Наша каманда зробіць усё магчымае, каб усе датычныя да злачынстваў супраць беларускага і не толькі грамадства панеслі пакаранне.
- Лукашэнка шантажуе Швейцарыю
Тры пытанні ад Паўла Латушкі кіраўніку МЗС Швейцарыі ў сувязі з прызначэннем новага амбасадара ў Беларусі і сітуацыяй з палітвязнем Наталляй Хершэ 30 снежня палітзняволеная грамадзянка Швейцарыі Наталля Херше абвясціла галадоўку ў магілёўскай турме. 31 студзеня мы даведаліся пра тое, што Швейцарыя накіроўвае ў Беларусь новага амбасадара — Крысцін Хонегер-Залатухін, якая ўручыць Лукашэнку даверчыя граматы. У сувязі з гэтым у нас ёсць тры важныя пытанні да кіраўніка швейцарскага МЗС Іньяцыа Касіса: 1) Ці былі дасягнуты якія-небудзь поспехі ў справе абароны Наталлі Херше папярэднім паслом — Клодам Альтерматтом? І якія крокі ў гэтым кірунку плануе распачаць МЗС Швейцарыі з прызначэннем новага пасла? 2) Ці ўсведамляеце вы, што Ваша грамадзянка знаходзіцца ў закладніках Лукашэнкі, які катуе яе з адной-адзінай мэтай — праз шантаж дамагчыся ўласнага прызнання на міжнароднай арэне, атрымаўшы даверчыя граматы ад амбасадара еўрапейскай краіны? Ці разумееце Вы, што гэтыя граматы будуць уручаны не кіраўніку дзяржавы, а тэрарысту? 3) Ці Вядомая Вам пазіцыя самой Наталлі Херше — ці падтрымлівае Ваша грамадзянка уручэнне даверчых грамат тэрарысту Лукашэнка, стаўленне да якога яна выказала выразна і ясна? Ледзь больш месяца назад Швейцарыя падтрымала санкцыі Еўрасаюза супраць рэжыму Лукашэнкі. Цяпер жа яна гатовая прызнаць гэты рэжым, фактычна зачыняючы адно вока на яго бязмежжа і паддаючыся на яго шантаж. Скажыце, спадар Кассис, зачыніўшы адно вока цяпер, як доўга Вы прадержыце адкрытым другое? І як пасля гэтага Вы будзеце глядзець у вочы Наталлі Херше і ўсім беларусам?
- Заява на Лукашэнку ў Гаагу
Адвакат Томаш Віліньскі пры падтрымцы НАУ падаў заяву супраць Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе Варшаўскі адвакат Томаш Віліньскі ў канцы снежня падаў у Нацыянальную пракуратуру Польшчы заяву аб падазрэнні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых грамадзянінам Аляксандрам Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі. Як і планавалася, польскі адвакат пры падтрымцы праваабарончых арганізацый і народнага антыкрызіснага ўпраўлення падае аналагічную заяву ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Заява змяшчае 160 старонак прававога абгрунтавання і 40.000 старонак дакументаў у дадатку. Заява пададзена ад імя вялікага ліку грамадзян Беларусі, у тым ліку ад імя Паўла Латушкі. У сваёй заяве юрыдычная фірма Вилиньского заклікае пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пачаць расследаванне. Падазраванымі ў заяве з’яўляюцца грамадзянін Аляксандр Лукашэнка, Іван Церцель, Мікалай Карпянкоў і іншыя прадстаўнікі розных беларускіх сілавых структур, якія кантралююцца дыктатарам. Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў: — Гэта важная заява, якая разам з іншымі інструментамі павінна падштурхнуць кіраўніцтва розных краін да больш актыўных юрыдычных дзеянняў: да падачы заяў у Міжнародны суд ад імя ўрадаў, да абвяшчэння ў вышук падазраваных у рамках універсальнай юрысдыкцыі і іншым. Яшчэ да вынясення прысуду Міжнародны крымінальны суд пасля аналізу прадстаўленых матэрыялаў мае права выдаць ордэр на арышт і абвясціць у вышук у Інтэрпол прадстаўнікоў рэжыму. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дзякуе Томашу Віліньскаму за яго ўклад у барацьбу беларусаў за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
- Абвінавачванне слуг рэжыму ў паветраным пірацтве па «справе Пратасевіча» ў ЗША
Абвінавачванне слуг рэжыму ў паветраным пірацтве па «справе Пратасевіча» ў ЗША: тлумачым юрыдычныя і палітычныя наступствы Некалькі дзён таму амерыканскі пракурор Дэніс Уільямс перадаў акруговаму суддзі ЗША Полу Энгельмаеру падрыхтаваную на аснове расследавання ФБР справу датычна прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску. Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк распавёў у каментары «Белсат» аб юрыдычных і палітычных наступствах пададзенага ў ЗША абвінавачванні. Мы вырашылі часткова пераказаць адпаведны матэрыял у картках. За пашыранай інфармацыяй аб расследаванні і высновах амерыканцаў (і не толькі) рэкамендуем звярнуцца да гэтага артыкула на сайце «Белсат» ці гэтаму відэасюжэце на YouTube-канале выдання. Кантэкст У траўні 2021 рэжым прымусіў да пасадкі грамадзянскі самалёт Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце, упэўненыя, гэтую гісторыю добра ведае кожны з вас. Сёння ж гаворка ідзе аб прыцягненні вінаватых у інцыдэнце да адказнасці. Зараз Па інцыдэнце вядзецца не адно расследаванне, але ЗША прасунуліся далей за ўсіх! Улады ЗША наўпрост абвінавацілі ў змове з мэтай авіяцыйнага пірацтва гендырэктара кампаніі «Белаэранавігацыя» Леаніда Чура і ягонага намесніка Алега Казючыца, а таксама двух супрацоўнікаў КДБ. І што гэта азначае? На думку следчых ФБР і пракурора, абвінавачаныя наўмысна і па папярэдняй змове хлусілі пра бомбу на борце — для пасадкі лайнера і затрымання Пратасевіча. І тым самым паставілі пад пагрозу больш за сотню жыццяў. Акрамя таго, абвінавачаныя арганізоўвалі ўтойванне слядоў злачынства. Пакаранне за такі ўчынак: ад 20 гадоў зняволення да пажыццёвага тэрміну. У гэтага абвінавачвання ўжо ёсць істотныя наступствы: і юрыдычныя, і палітычныя. Гэта як? Пададзенае абвінавачванне ўжо дае права выклікаць абвінавачаных у суд ЗША, а ў выпадку няяўкі — абвясціць іх у вышук. Гэта само па сабе стварае для прыслужнікаў рэжыму істотныя нязручнасці і рызыкі. А атрымліваючы загады аб новых злачынных дзеяннях, усе саўдзельнікі рэжыму будуць улічваць, што сапраўды могуць трапіць у міжнародны вышук, а гэта — на ўсё жыццё. Нават пасля змены ўлады ў Беларусі абвінавачванне і вышук у ЗША знятыя не будуць. Наступствы для рэжыму Акрамя таго, амерыканскі прыклад цалкам можа паўплываць на паскарэнне аналагічных працэсаў па «справе Пратасевіча» ў іншых краінах. Адказныя за гэтыя справы спецыялісты і эксперты могуць выкарыстоўваць аргументацыю, ад якой адштурхваліся пры вылучэнні абвінавачванні ў ЗША. Так, нават прызнанне ў ЗША прымусовай пасадкі самалёта актам пірацтва не азначае аўтаматычнае прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным, як і самога дыктатара — тэрарыстам. Але давядзенне ў ЗША справы да прад’яўлення абвінавачвання беларускім чыноўнікам такога ўзроўню — адно з самых сур’ёзных юрыдычных дзеянняў супраць рэжыму Лукашэнкі за ўсю яго гісторыю.
- Чэхія працягне падтрымліваць беларусаў у барацьбе за незалежнасць, правы і свабоды
Каманда НАУ працягвае інтэнсіўныя сустрэчы з замежнымі дыпламатамі для прадстаўлення пазіцыі ў сувязі з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі па дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне і непрызнанні так званага «рэферэндуму» па Канстытуцыі Беларусі. Кіраўнік НАУ Павел Латушка і дарадца па знешняй палітыцы НАУ Арцём Брухан правялі сустрэчу з паслом Чэхіі Якубам Дзюррам. Прадстаўніку Чэхіі былі перададзеныя прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па дзеяннях у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з просьбай аб інфармаванні новага ўрада Чэхіі. Амбасадар, у сваю чаргу, паведаміў, што ў новага ўрада Чэхіі не будуць зрушаныя акцэнты ў пытанні падтрымкі беларускага народа. Асобная ўвага ў ходзе сустрэчы была нададзена санкцыйнаму пакету ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з мэтай выключэння выключэнняў у санкцыях ЕС і іх каардынацыі з санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама іншых краін.











