top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • Суд прызначыў пасяджэнне па справе аб нападзе на Паўла Латушку ў Варшаве

    Павел Латушка. Фота: АПК-медыя Сталі вядомы падрабязнасці судовага пасяджэння па справе аб нападзе на Паўла Латушку. Вось што расказаў сам палітык: «Суд раёна Варшава-Сяродмесце паведаміў мне пра тое, што 5 сакавіка 2026 года адбудзецца пасяджэнне па разглядзе абвінаваўчага заключэння, унесенага Раённай пракуратурай Варшавы, аб вынясенні прысуду ў дачыненні да Яўгена Казанцава. Гаворка ідзе пра напад, учынены 2 ліпеня 2025 года падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды 35-годдзя Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Яўген Казанцав падчас затрымання. Варшава, Польшча, 2025 рок. Фота: Reform.news Яўгену Казанцаву прад’яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча (паклёп), а таксама па ч. 1 арт. 217 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча (парушэнне фізічнай недатыкальнасці). Напад адбыўся на фоне пагроз жыццю і здароўю, якія паступалі раней у пісьмовай карэспандэнцыі, а таксама непасрэдна пасля дэзінфармацыйных заяваў, публічна распаўсюджаных дыктатарам Лукашэнкам 1 ліпеня 2025 года адносна мяне».

  • Павел Латушка: Мы будзем жыць, пакуль жыве наша культура

    Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання. «Я беларус і гэтым ганаруся. Усім душу сваю магу адкрыць: Ніколі і нідзе не адракуся, Што беларусам жыў і буду жыць!» Гэтымі радкамі з верша «Я — беларус» славутага беларуса з Беласточчыны Віктара Шведа  распачаў сваю прамову намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацынай Рады Павел Латушка  падчас урачыстага адкрыцця гала-канцэрту «Беларуская песня — 2026» , які праходзіць у Беластоку.  Польшча, Беласток, 2026. Фота: НАУ-медыя Фестываль і гала-канцэрт «Беларуская песня — 2026» арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы. Падчас выступлення Павел Латушка падкрэсліў, што беларусы жывуць на Падляшшы стагоддзямі і з'яўляюцца неад'емнай часткай польскага грамадства. Але надзвычай важна, што яны памятаюць сваё Роднае: карані, свой дом і тое, адкуль родам. Што захоўваюць традыцыі, любоў да роднай зямлі і да матчынай мовы. Намеснік кіраўніцы АПК падзякаваў Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, маршалку Падляшскага ваяводства, прэзідэнту горада Беластока за тое, што яны падтрымліваюць беларускую культуру на Падляшшы. Пры гэтым адзначыўшы: «Спадзяюся, што як мага хутчэй польская меншасць у вольнай Беларусі будзе мець магчымасць развівацца і захоўваць сваю культуру» . Павел Латушка адзначыў, што ўпершыню прыехаў сюды 30 гадоў таму, улетку 1996 года, маладым віцэ-консулам: «Тады я першы раз наведаў святую гару Грабарку — гэта быў мой першы выезд за межы Беластока. Пазней я бываў тут ужо як амбасадар і як міністр культуры Беларусі, але хутчэй як проста беларус. Дзякуючы вам, я яшчэ глыбей адчуў важнасць беларускасці. Вы былі і застаецеся для мяне прыкладам таго, як трэба любіць роднае слова і родную культуру» . Павел Латушка заснаваў фінансавую ўзнагароду адной з пераможцаў XXXIII Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня — 2026», якую атрымала таленавітая дзяўчына з Бельска-Падляшскага Вікторыя Гаць , якая заняла першае месца на фестывалі са сваёй аўтарскай песняй «Наша гісторыя» . Напярэдадні 70-годдзя Беларускага грамадска-культурнага таварыства, якое з’яўляецца найстарэйшай арганізацыяй беларускай меншасці ў Еўропе,  Павел Латушка выказаў словы шчырай удзячнасці прадстаўнікам таварыства за іх працу на ніве Беларушчыны: «На працягу дзесяцігоддзяў вы захоўваеце нашу ідэнтычнасць і натхняеце тысячы беларусаў не забывацца роднага слова і культуры» . У прывітальным слове Павел Латушка падкрэсліў: «Надзвычай важна, што беларуская культура на Беласточчыне не проста застаецца памяццю, а працягвае жыць. Яна перадаецца маладому пакаленню, а беларускі фальклорны рух квітнее, яднаючы мінулае з будучыняй. "Жыў беларус і будзе жыць!" — пісаў некалі беларускі пясняр Янка Купала. І мы будзем жыць, пакуль жыве наша культура. Дзякую вам за тое, што беларуская культура ўжо стагоддзі годна жыве на польскай зямлі і ўзбагачае польскае грамадства, напаўняючы нашы сэрцы духоўнасцю і цеплынёй» .

  • Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі

    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: facebook.com/zelenskyy.official 18 лютага 2026 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Раней санкцыі супраць Лукашэнкі ўжо ўвялі Еўрапейскі саюз, ЗША, Японія, Канада, Швейцарыя і Новая Зеландыя Як адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і кіраўнік НАУ Павел Латушка : «Санкцыі Украіны асабіста супраць Лукашэнкі — гэта важны палітычны сігнал рэжыму, а таксама знак падтрымкі дзейнасці дэмакратычных сіл па дасягненні дэмакратычных змен у Беларусі. Украіна ў чарговы раз пацвярджае, што гэты чалавек не з’яўляецца законным і легітымным прэзідэнтам Беларусі. Таксама ўкраінскі бок прызнае яго ролю ў злачынствах, учыненых ім асабіста і прадстаўнікамі яго рэжыму, у тым ліку ў злачынствах агрэсіі, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці». Таксама Павел Латушка падкрэсліў, што Украіна афіцыйна пацвярджае датычнасць службовых асоб рэжыму Лукашэнкі і самога дыктатара да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей. НАУ раней ужо перадала дзве адпаведныя камунікацыі з вялікім аб’ёмам доказаў у Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. «Мы таксама сабралі і перадалі з дапамогай нашых літоўскіх партнёраў матэрыялы для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, а цяпер абагульняем адпаведныя матэрыялы, якія даказваюць удзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны для спецтрыбунала, які ствараецца», — адзначыў Павел Латушка. Акрамя таго, украінскі бок указвае яшчэ на некалькі фактараў, якія абгрунтоўваюць санкцыі супраць дыктатара. Сярод іх — удзел больш як 3 000 беларускіх прадпрыемстваў у кааперацыі з расійскім ваенна-прамысловым комплексам. Асобна адзначаецца разгортванне ў другой палове 2025 года інфраструктуры для кіравання ўдарнымі беспілотнікамі, якая выкарыстоўваецца для каардынацыі атак па тэрыторыі Украіны. Кіеў указвае і на пастаўкі праз Беларусь заходніх кампанентаў, іншага абсталявання, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах у абыход санкцыйных абмежаванняў. Яшчэ 9 верасня 2024 года Павел Латушка накіраваў адпаведны зварот саветніку — упаўнаважанаму прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Уласюку з прапановай падтрымаць гарманізацыю гандлёвых санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Як сёння заявіў Павел Латушка: «Уладзіслаў Уласюк публічна выказаўся за ідэю збліжэння санкцыйных падыходаў да двух рэжымаў. Акрамя гэтага, у ліку прапанаваных намі ўкраінскаму боку мер можна назваць узмацненне транзітных абмежаванняў і пашырэнне гандлёвых санкцый. Мы будзем ініцыяваць і ўносіць на разгляд украінскаму боку прапановы па ўвядзенні дадатковых санкцыйных абмежаванняў на рэжым Лукашэнкі, а таксама зацікаўлены ва ўзаемадзеянні для лабіравання адпаведных санкцыйных рашэнняў у межах ЕС». «Што да размяшчэння ў Беларусі ракет сярэдняй дальнасці «Арэшнік», то мы, як і ўкраінскі бок, лічым, што такія дзеянні павышаюць пагрозы рэгіянальнай бяспецы і робяць з Беларусі мішэнь для магчымага адказнага ўдару», — адзначыў беларускі палітык. «Мы зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з афіцыйным Кіевам у пытанні дасягнення адказнасці Лукашэнкі за ваеннае злачынства — незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей, у пытанні адказнасці Лукашэнкі за ўчыненне акту агрэсіі супраць Украіны, а таксама разлічваем на падтрымку нашых намаганняў па дасягненні адказнасці за ўчыненне злачынстваў супраць чалавечнасці ў межах Міжнароднага крымінальнага суда, улічваючы, што Украіна ўжо з'яўляецца членам МКС», — падсумаваў Павел Латушка.

  • Павел Латушка: Суверэнітэт Беларусі не з’яўляецца прадметам гандлю паміж Лукашэнкам і Масквой

    Павел Латушка. Фота: АПК «Калі беларусы самі вызначаць свой лёс, Крэмль губляе псеўдаправавыя падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, створаныя пры падтрымцы дыктатара Лукашэнкі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ  Павел Латушка , каментуючы прынятую заяву Кабінета адносна агрэсіўных намераў Расійскай Федэрацыі па ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. «Суверэнітэт Беларусі не з’яўляецца прадметам гандлю паміж Лукашэнкам і Масквой, якая з'яўляецца галоўнай крыніцай пагрозы нашаму суверэнітэту. Лёс Беларусі павінны вызначаць беларусы. Расія сёння — гэта не "гарант", а галоўная пагроза нашай незалежнасці. Заявы СЗР і МЗС РФ пра выкарыстанне "ўсіх сродкаў", уключаючы нават пагрозы ядзернай зброяй, для ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі з’яўляюцца непрымальнымі і недапушчальнымі. Але віна за гэтую сітуацыю ляжыць на Лукашэнку: дзеля захавання ўлады ён падпісаў здрадлівыя дамовы, якія даюць Крамлю фармальную "зачэпку" для ядзернага шантажу і ўводу войскаў. У сваёй заяве мы звяртаемся да трох асноўных адрасатаў: Беларускае грамадства. Мы павінны цвяроза разумець: пагроза страты дзяржаўнасці стаіць вельмі востра. І яна зыходзіць не з Захаду, а з Усходу. Міжнародная супольнасць. Мы фіксуем акт агрэсіўнай палітыкі Расіі, каб нашы партнёры разумелі: любыя патэнцыйныя крокі Крамля па "стабілізацыі" сітуацыі ў Беларусі з’яўляюцца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы нашай краіны. Функцыянальныя беларускія ўлады. Тыя людзі ў сістэме, якія яшчэ захоўваюць рэшткі дзяржаўнага мыслення. Мы паказваем ім: Лукашэнка вядзе нашую краіну да страты дзяржаўнасці, а іх саміх — да статусу калабарантаў у расійскай губерні, і адзіны спосаб гэтага пазбегнуць — нацыянальны дыялог праз выкарыстанне інструменту круглага стала. Ідэю круглага стала, паводле дадзеных закрытых даследаванняў, яшчэ на пачатку нашай камунікацыі падтрымлівала 44% беларусаў. Сёння, калі тэма становіцца больш папулярнай у інфапрасторы, гэтая лічба дакладна будзе расці. Беларусы хочуць мірнага выхаду з крызісу. Мае сэнс разглядаць цяперашнія заявы СЗР і Захаравай як у тым ліку і ўскосную рэакцыю на нашу ідэю. Для ўсходняга суседа недапушчальна, каб беларусы дамовіліся з беларусамі. Бо калі беларусы самі вызначаць свой лёс, Крэмль губляе псеўдаправавыя падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, створаныя пры падтрымцы дыктатара Лукашэнкі. Дамова аб "гарантыях бяспекі", якую падпісаў Лукашэнка, не будзе працаваць у выпадку ўнутранага палітычнага пагаднення. Круглы стол — гэта не проста "размова", а па сутнасці эфектыўная тэхналогія абароны нашага суверэнітэту. Пагадненне ўнутры беларускага грамадства фактычна дае значна менш падстаў Расіі для узброенай інтэрвенцыі на тэрыторыі Беларусі, магчымасць якой была замацавана ў дамове аб так званых "гарантыях бяспекі» Беларусі і Расіі», — заявіў Павел Латушка.

  • Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі адносна агрэсіўных намераў Расійскай Федэрацыі па ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі лічыць неабходным даць прынцыповую палітычную ацэнку нядаўнім заявам афіцыйных прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі, якія могуць сведчыць пра падрыхтоўку да канчатковай ліквідацыі суверэнітэту нашай краіны.  Публічныя выступленні прэс-бюро Службы знешняй разведкі Расіі ад 9 лютага і прадстаўніцы МЗС РФ Марыі Захаравай ад 12 лютага 2026 года ўтрымліваюць непрыхаваныя пагрозы выкарыстаць «усе наяўныя сілы і сродкі», уключаючы ядзерны арсенал, для кантролю над унутрыпалітычнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь. Сцвярджэнні расійскага боку пра намер «не назіраць склаўшы рукі» за працэсамі ў нашай дзяржаве з’яўляюцца прамой пагрозай нацыянальнай бяспецы і сведчаць аб пераходзе Крамля да палітыкі адкрытага дыктату. Падобныя заявы з’яўляюцца грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і беспрэцэдэнтным сігналам аб поўным непрызнанні Расіяй суверэннага права беларускага народа самастойна вызначаць сваю будучыню. Прысвойваючы сабе права ацэньваць легітымнасць беларускіх палітычных суб'ектаў і эфектыўнасць «зачысткі» грамадзянскай супольнасці, Масква дэманструе, што разглядае Беларусь не як незалежную дзяржаву, а як уласны ваенны плацдарм і зону акупацыйнага ўплыву. Мы падкрэсліваем: менавіта імперская палітыка Расійскай Федэрацыі і яе імкненне замацаваць Беларусь у статусе бяспраўнага сатэліта з’яўляюцца сёння галоўнай пагрозай суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Да гэтай крытычнай мяжы Беларусь прывяла шматгадовая антынародная палітыка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Дзеля ўтрымання асабістай улады ён свядома і планамерна гандляваў дзяржаўным суверэнітэтам, дапусціў замежныя спецслужбы да кіравання пытаннямі ўнутранай бяспекі і зрабіў Беларусь закладніцай агрэсіўных планаў Крамля. Сённяшняя сітуацыя, калі лёс беларускіх выбараў і канстытуцыйнага ладу адкрыта абмяркоўваецца ў кабінетах расійскіх сілавых структур, з’яўляецца прамым вынікам здрады нацыянальным інтарэсам з боку Лукашэнкі. Ва ўмовах, калі Расійская Федэрацыя выказвае актыўнае намер умяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі, у тым ліку ваенным спосабам, Аб’яднаны Пераходны Кабінет пацвярджае сваю няўхільную пазіцыю: адзіным эфектыўным адказам на знешнюю агрэсію можа быць толькі ўнутранае адзінства і аднаўленне суб'ектнасці беларускага народа. Мы зноў заклікаем прадстаўнікоў функцыянальных беларускіх улад, якія ўсведамляюць экзістэнцыйную пагрозу страты дзяржаўнасці, да пачатку канструктыўнага дыялогу ў фармаце Круглага стала. Выхад з глыбокага палітычнага крызісу, спыненне рэпрэсій і вяртанне да законнасці — гэта неабходныя крокі для стварэння адзінага нацыянальнага фронту па абароне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Будучыня нашай дзяржавы павінна вызначацца выключна грамадзянамі Беларусі ў межах дэмакратычных працэдур. Любыя спробы замежнага ўмяшання пад выглядам «гарантый бяспекі» фактычна з’яўляюцца актам агрэсіі, а асобы, якія спрыяюць гэтаму ўмяшанню, павінны панесці адказнасць. Жыве Беларусь! Варшава, 12 лютага 2026 года

  • Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі

    Павел Латушка. Фота: НАУ-медыя Экс-палітвязень у сваім фэйсбуку напісаў пра знаёмства з экс-міністрам культуры, экс-дырэктарам Купалаўскага тэатра, а сёння намеснікам Святланы Ціханоўскай. «Латушка з самага пачатку быў беларускі, а не лукашэнкаўскі», — піша ён. Арыгінал артыкула: nashaniva.com «Напачатку 2000‑ых на адным з дыпламатычных прыёмаў у Менску я, тады яшчэ старшыня Маладога Фронту, падышоў да Паўла Латушкі. Ведаў, што ён — хіба адзіны з заўважных дзяржаўных службоўцаў, хто прынцыпова размаўляе па-беларуску. Падзякаваў яму за беларускасць і пацікавіўся, ці спадзяецца ён змяніць сістэму Лукашэнкі знутры. Латушка адказаў, што мы ўсе марым пра адну і тую ж незалежную, дэмакратычную і беларускую Беларусь, і ён спрабуе ісці такім шляхам. Скрыншот апублікаванага паста на асабістай старонцы Паўла Севярынца «Паш, як ты можаш падтрымліваць былога лукашэнкаўскага чыноўніка?» — часам кажуць мне цяпер. Ды Латушка з самага пачатку быў беларускі, а не лукашэнкаўскі. Як і нацыянал-камуністы 1920-ых, Латушка зрабіў дзеля Беларусі ўсё, што мог, знутры сістэмы — годна, па-беларуску прадстаўляў Беларусь у краінах свету і міжнародных арганізацыях, прабіў грандыёзную праграму «Замкі Беларусі», ратаваў беларускую культуру ад саўка і Масквы. Купалаўскі тэатр у жніўні 2020 года. Крыніца фота: «Наша Ніва» У 2020 годзе менавіта Павел Латушка падняў сцяг для яднання ўсіх чыноўнікаў, нязгодных з Лукашэнкам — і гэты сцяг, канечне, быў бел-чырвона-белы. Прайшоў праз пагрозы, замахі, правакацыі – і працягвае яднаць беларускія протадзяржаўныя структуры як класны камандны гулец. Каманда для Латушкі — ключавы панятак, а для беларусаў гэта каштоўная рэдкасць. За колькі гадоў Латушка сабраў каманду адмыслоўцаў, здольную замяніць касцяк дзяржаўнага апарату Беларусі, калі адчыніцца «вакно магчымасцяў». І думаю, пакуль няма лепшай альтэрнатывы на пасаду першага прэм'ер-міністра вольнай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі», — напісаў Павел Севярынец.

  • Мы вернем Беларусь у наш агульны еўрапейскі дом. Іншага шляху няма

    Тэзісы выступлення намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, лаўрэата прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы, Паўла Латушкі на афіцыйных мерапрыемствах падчас уручэння ўзнагарод Форуму супрацоўніцтва і дыялогу Польшча–Літва і Форуму дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройця Шаноўнае спадарства! Вашы Эксцеленцыі! Глыбокапаважаныя арганізатары і сябры Капітулы! Дарагія лаўрэаты, сябры! Сённяшні год Сенат Польшчы абвясціў Годам Ежы Гедройца. І гэта не проста даніна памяці вялікаму мысліцелю. Гэта момант ісціны для ўсяго нашага рэгіёна. Для нас, беларусаў, Ежы Гедройц асабліва блізкі — бо ён нарадзіўся ў нашым родным Мінску, і яго візія вольнай Беларусі была неад’емнай часткай яго еўрапейскай мары. Ежы Гедройц казаў, што без вольнай Украіны, Літвы і Беларусі няма вольнай Польшчы. Сёння, у Год Гедройца, гэтыя словы гучаць як прароцтва. Пашырэнне ўзнагароды на навукоўцаў, даследчыкаў з Беларусі ў гэты скаладаны час для маёй краіны — гэта сігнал, што Еўропа Гедройца не заканчваецца на Бугу. Беларусь — гэта не дыктатар, гэта народ, які абірае Еўропу. Дзякуй за вашу салідарнасць, якая з’яўляецца нашай самай моцнай сумеснай зброяй. Гедройц марыў пра прастору свабоды, дзе Беларусь, Польшча, Літва і Украіна — гэта не проста суседзі, а адзіны геапалітычны арганізм, злучаны агульнымі каштоўнасцямі. Сёння мы бачым, як Украіна плаціць крывёю за гэтую мару. Як былы Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА, я ніколі не забуду свае эмоцыі пры наведванні дома Гедройца ў Мезон-Лафіт пад Парыжам. Той момант, калі я ўпершыню ўзяў у рукі легендарную «Культуру». Для мяне было вялікай пашанай асабіста ведаць лаўрэатаў Прэміі — Іх Экселенцыі прэзідэнта Леха Качыньскага і прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Гэта лідары, чыё візіянерства і сёння дэманструе нам важнасць свабоды. Упершыню ў гэтым годзе гэтая прэмія пашырана на прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі. І я шчыра віншую прафесара Аляксандра Смалянчука. Спадар Аляксандр, ваша праца па вяртанні праўдзівай гісторыі — гэта падмурак нашай годнасці. Ваша ўзнагарода — гэта знак таго, што Беларусь – гэта Еўропа, і Еўропа гэта прызнае, не жадаючы новай «жалезнай заслоны» па лініі Буга. Паважаныя сябры! Як лаўрэат узнагароды Леха Валенсы — легендарнага лідара «Салідарнасці», чалавека, які адыграў адну з вядучых роляў у разбурэнні камуністычнай імперыі ў Еўропе, — я веру ў моц яднання і супольнага супраціву. І сёння салідарнасць патрэбна нам як ніколі. Мы разумеем: пакуль Беларусь застаецца ў руках дыктатара, бяспека ўсяго рэгіёна будзе пад пагрозай. Але Беларусь — гэта не Лукашэнка. Беларусь — гэта народ, які ў 2020 годзе зрабіў свой незваротны еўрапейскі выбар. Мацей Радзівіл, які таксама атрымліваў гэтую ўзнагароду, ведае: нашыя народы заўсёды перамагалі, калі былі разам. Мы — нашчадкі Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай. Наш інтэлектуальны код — гэта свабода. Дзякуй Польшчы і Літве за вернасць запаветам Гедройца. Мы вернем Беларусь у наш агульны еўрапейскі дом. Іншага шляху няма. Жыве Беларусь! Za wolność naszą i waszą! Слава Украіне!

  • Падляшскае ваяводскае ўпраўленне шукае рашэнні для паскарэння працэсаў легалізацыі беларусаў

    Ілюстрацыйнае фота «Мы прыкладаем намаганні, каб усе справы вырашаліся сумленна і ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі, адначасова шукаючы рашэнні для паляпшэння працы нашых службаў» , — гаворыцца ў афіцыйным адказе Падляшскага ваяводскага ўпраўлення на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі , у якім ён падкрэсліў трывожныя сігналы ад беларусаў адносна значнага запаволення працэсаў легалізацыі знаходжання ў Падляшскім ваяводстве . У сваім звароце ў Падляшскае ваяводскае ўпраўленне Павел Латушка падкрэсліў, што згодна з афіцыйнымі данымі, апублікаванымі на партале migracje.gov.pl  у канцы студзеня 2026 года, бачны рэзкі спад колькасці выдадзеных рашэнняў аб легалізацыі знаходжання ў Падляшскім ваяводстве Польшчы . Так, напрыклад, калі ў 2023 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі ў Беластоку каля 6,3 тысячы дазволаў на жыхарства, дык у 2025 годзе гэтая колькасць знізілася да менш чым 2 тысяч . Таксама было адзначана, што згодна з публічнай інфармацыяй, у канцы 2025 года Упраўленне разглядала заявы, пададзеныя яшчэ ў лютым 2025 года, а час чакання толькі на запрашэнне для здачы адбіткаў пальцаў зараз перавышае адзін год . «Для многіх грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад рэпрэсій і шукаюць у Польшчы бяспечны прытулак, такая доўгая юрыдычная нявызначанасць з’яўляецца велізарным жыццёвым цяжарам» , — адзначыў у звароце Павел Латушка. Намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў, што гэтая сітуацыя выклікае асаблівую занепакоенасць сярод беларускай супольнасці. Намеснік кіраўніцы АПК перадаў Падляшскаму ваяводзе петыцыю, якую падпісалі больш за 550 чалавек , якія выказваюць глыбокую занепакоенасць крызісам у сферы абслугоўвання замежнікаў. У сваім адказе Падляшскае ваяводскае ўпраўленне адзначыла: «Ваявода з усёй сур’ёзнасцю ставіцца да прадстаўленых Вамі выклікаў. Складаная працэдурная сітуацыя з’яўляецца вынікам значнага росту колькасці заявак у апошнія гады, што стварае вялікую нагрузку на Упраўленне… Хачу запэўніць, што Бюро Падляшскага ваяводы застаецца ў Вашым распараджэнні ў пытаннях прадастаўлення інфармацыі і тлумачэння бягучых пытанняў, звязаных з адміністрацыйнымі працэдурамі» . «Удзячны польскаму боку за адкрытасць і камунікацыю адносна складаных пытанняў, асабліва ў галіне легалізацыі беларусаў у Польшчы, якія вымушана выехалі з Беларусі з-за рэпрэсіўнай унутранай палітыкі рэжыму Лукашэнкі. Мы будзем працягваць камунікацыю як з цэнтральнымі ўладамі Польшчы, так і з мясцовымі, каб адвакатаваць як мага хутчэйшае вырашэнне праблемных пытанняў, з якімі сёння сутыкаюцца беларусы ў Польшчы» , — адзначыў Павел Латушка.

  • Павел Латушка: Без нашага ўдзелу нельга дапускаць ніякіх дамоўленасцяў. Мы суб’ектныя. Мы гэтага права дамагліся, і мы будзем гэтае права адстойваць.

    Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання. Поўнае інтэрв’ю Паўла Латушкі для Deutsche Welle Беларусь глядзіце на відэа «Спачатку рэжым павінен пачаць дыялог з грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі. А ўжо потым можна гаварыць пра нейкія дамоўленасці паміж Бруселем і Мінскам», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў інтэрв’ю нямецкаму тэлебачанню «Deutsche Welle Беларусь» падчас візіту ў Берлін. «Лукашэнка разумее толькі мову сілы, і ён рэагуе толькі тады, калі існуе сапраўдны ціск, які ўплывае асабіста на яго, на ягонае самалюбства і, безумоўна, на эканоміку. Тое, што ўдалося вызваліць сотні палітвязняў за апошні час, у многім — вынік таго санкцыйнага рэсурсу, які назапашваўся гадамі… Ціск сам па сабе неабходны, і ён ужо працуе. І я перакананы, што менавіта ён у першую чаргу паўплывае на вызваленне наступных груп палітвязняў». Што датычыцца магчымых перамоваў ЕС з рэжымам Лукашэнкі, Павел Латушка адзначыў: «Лукашэнка і раней дамаўляўся, і за гэта Еўрапейскі саюз ішоў на змякчэнне сваёй палітыкі, на адмену санкцый у абмен на пэўную лібералізацыю. Але Лукашэнка заўсёды аднабакова парушаў гэтыя дамоўленасці. Гэта адбывалася як мінімум пяць разоў за ўсю гісторыю існавання ягонага рэжыму. Давяраць яму немагчыма. Гэта чалавек, які чарговы раз падмане. Таму ў гэты працэс трэба ўключаць беларускае грамадства: грамадзянскія структуры і дэмакратычныя сілы, якія стануць гарантам таго, што гэтым разам Лукашэнку не ўдасца падмануць ЕС». Святлана Ціханоўская і Павал Латушка на сустрэчы з камандай НАУ. Варшава, 2026. Фота: НАУ медыя «Мы прапануем стратэгію з двух напрамкаў. З аднаго боку, мы разумеем і высока цэнім тое, што робяць ЗША. Яны дабіваюцца вызвалення людзей, ратуюць жыцці. Гэта найважнейшая задача для нас. Важна, каб ЗША працягвалі гэтую камунікацыю, вызвалялі ўсіх палітвязняў і дамагаліся спынення рэпрэсій. А Еўрапейскі саюз у адказ на інтэнцыі Лукашэнкі наконт нармалізацыі адносін павінен выставіць умовы. Спачатку рэжым павінен пачаць дыялог з грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі. А потым ужо можна гаварыць пра нейкія дамоўленасці паміж Бруселем і Мінскам. Без нашага ўдзелу нельга дапускаць ніякіх пагадненняў. Мы суб’ектныя. Мы гэтага права дамагліся, і мы будзем яго адстойваць», — падкрэсліў Павел Латушка. Падчас інтэрв’ю Павел Латушка таксама адзначыў важнасць таго, каб Германія і вядучыя краіны ЕС падтрымалі ідэю нацыянальнага дыялогу ў Беларусі праз інструмент «круглага стала» для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу. Ён падкрэсліў, што існуюць пазітыўныя прыклады выкарыстання такога інструмента ў Польшчы, Германіі, Чэхіі, Партугаліі і іншых краінах. «Немагчыма проста скапіраваць сітуацыю і перанесці яе на сённяшнюю рэальнасць. Але калі такі лабіст, такая магутная дзяржава, як Германія, будзе прапаноўваць такі падыход, калі хочаце — умову — для рэжыму Лукашэнкі, то рэжыму будзе вельмі цяжка», — адзначыў Павел Латушка.

  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай НАУ ў Варшаве

    5 лютага, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ). У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнік НАУ Павел Латушка і чальцы каманды: Арцём Брухан, Юлія Гарачая, Арцём Праскаловіч, Ірына Халопіца і іншыя. Сустрэча праходзіла ў офісе НАУ ў Варшаве. На сустрэчы абмеркавалі некалькі ключавых тэмаў сумеснай працы: каардынацыю працы Офіса Святланы Ціханоўскай і НАУ ; узаемадзеянне па юрыдычных напрамках і прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да міжнароднай крымінальнай адказнасці,  у тым ліку ў кантэксце механізмаў Міжнароднага крымінальнага суда. Каманда НАУ таксама падзялілася актуальнай інфармацыяй па сваіх асноўных напрамках : дапамозе палітвязням, санкцыйным трэку, а таксама працы па легалізацыі беларусаў у Польшчы. Разам бакі абмеркавалі, якія дадатковыя крокі можна зрабіць для ўзмацнення ціску на рэжым. Святлана Ціханоўская: «У сённяшніх умовах нам асабліва важна дзейнічаць разам і трымаць агульны фокус. Гэтая сустрэча дазволіць нам сінхранізаваць намаганні, каб больш эфектыўна абараняць інтарэсы беларусаў, узмацняць міжнародны ціск на рэжым і працаваць на дэмакратычную будучыню Беларусі. Дзякуй камандзе НАУ за сістэмную працу».

  • Павел Латушка: Прысутнасць беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ дае магчымасць уплываць на яе рашэнні і ставіць там беларускія пытанні

    Павел Латушка. Крыніца: racyja.com Арыгінальны артыкул: racyja.com «Гэта ўнікальная сітуацыя: дзякуючы таму, што беларусы ў 2024 годзе прагаласавалі і абралі Каардынацыйную Раду, мы атрымалі магчымасць мець сваю афіцыйную дэлегацыю ў Парламецкай Асамблеі Рады Еўропы, а таксама ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы — па 6 чалавек. Яны працуюць на ўсіх сесіях Парламенцкай асамблеі і Кангрэса. Фактычна там прысутнічаюць прадстаўнікі больш як 40 краін Еўропы» , — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка ў інтэрв’ю для Радыё «Рацыя». Павел Латушка адзначыў: «Гэта дае магчымасць уплываць на прымаемыя рашэнні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, таксама і ставіць беларускія пытанні» . Чалец дэлегацыі КР у ПАРЕ нагадаў, што на апошняй сесіі, у якой ён прымаў удзел, была прынята спецыяльная рэзалюцыя, якая тычылася бяспекі еўрапейскага кантыненту:  «У мемарандуме да гэтай рэзалюцыі скразнымі радкамі, чырвонымі літарамі будзе прапісана, што Спецыяльны трыбунал па пытаннях адказнасці за агрэсію супраць Украіны створаны для прыцягнення да адказнасці расійскіх і беларускіх прадстаўнікоў менавіта за злачынствы супраць Украіны. Таксама там утрымліваюцца словы, што ваенная агрэсія Расіі, якая ажыццяўляецца пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі, прывяла да ўзмацнення жорсткасці гэтых двух рэжымаў» . «Я прыводжу гэтыя цытаты ,  таму што цяпер ужо фактычна не будзе ніводнага дакумента ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, які будзе датычыцца сітуацыі ва Украіне, каб там не ўзгадвалася роля Лукашэнкі. Гэта дзякуючы таму, што ў красавіку 2025 года нам удалося правесці ў рэзалюцыю Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы менавіта такі выраз, што за злачынствы агрэсіі нясе адказнасць так званае вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва Беларусі на чале з Лукашэнкам» , — заключыў Павел Латушка. Павел Латушка таксама падкрэсліў, што на дадзены момант НАУ працягвае ажыцяўляць збор доказаў для Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны. Павел Латушка таксама адзначыў, што гэта пытанне з'яўляецца яго сферай адказнасці ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце, і як дэлегат у ПАРЕ ён будзе пастаянна ставіць гэтае пытанне перад калегамі з парламентаў краін-членаў Рады Еўропы.

  • Павел Латушка звярнуўся да прадстаўнікоў Еўракамісіі па праблеме блакавання беларусам доступа да банкаўскіх паслуг

    Ілюстрацыйнае фота 3 лютага намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка паўторна накіраваў зварот старшыні Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (KNF) Яцаку Ястшэмбскаму з просьбай пра магчымую рэакцыю на сітуацыю з праблемнымі пытаннямі адкрыцця банкаўскіх рахункаў грамадзянам Беларусі, якія пражываюць у Польшчы. Павел Латушка праінфармаваў кіраўніцтва KNF, што, нягледзячы на раней дадзеныя тлумачэнні (ліст KNF ад 26 студзеня 2026 г.), па інфармацыі, атрыманай ад грамадзян Беларусі, Millennium Bank працягвае адмаўляць беларусам у адкрыцці рахункаў на падставе часовага пасведчання асобы іншаземца (TZTC). У лісце прыведзены канкрэтныя аддзяленні банка, у якіх мелі месца выпадкі адмовы ў адкрыцці рахункаў. Такая практыка мае месца і ў іншых банках. Адначасова шэраг банкаў (у тым ліку PKO Bank Polski) з кастрычніка 2025 года блакіруюць доступ да электроннага і мабільнага банкінгу, карт і анлайн-плацяжоў для грамадзян Беларусі, якія легальна знаходзяцца ў ЕС, што фактычна абмяжоўвае іх магчымасці распараджацца ўласнымі сродкамі, заробкамі і стыпендыямі. У звароце падкрэсліваецца, што такія меры не прадугледжаны санкцыйным заканадаўствам ЕС і з’яўляюцца over-compliance. Павел Латушка звярнуўся ў KNF з просьбай правесці дадатковую камунікацыю з банкаўскімі ўстановамі і даць магчымыя тлумачэнні з мэтай прадастаўлення доступу беларусаў да фінансавых паслуг. Да ліста далучана падрабязнае юрыдычнае заключэнне з прававым аналізам і прапановамі па вырашэнні сітуацыі. Таксама праблема адкрыцця рахункаў была агучана 3 лютага ў Варшаве падчас сустрэчы Паўла Латушкі з прадстаўнікамі Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. У ходзе сустрэчы Павел Латушка перадаў зварот у адрас Генеральнага дырэктарата па фінансавай стабільнасці, фінансавых паслугах і саюзе рынкаў капіталу Еўракамісіі (FISMA) з просьбай даць тлумачэнні для еўрапейскіх фінансавых устаноў адносна апошняга пакета санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. У лісце падкрэсліваецца, што новыя абмежаванні былі накіраваны супраць рэжыму Лукашэнкі і звязаных з ім структур (Рэспубліка Беларусь, яе ўрад, дзяржаўныя органы і ўстановы, асобы, якія дзейнічаюць ад імя або па запыце вышэйзгаданых суб’ектаў), аднак на практыцы некаторыя банкі ў ЕС трактуюць іх занадта шырока і блакіруюць прыватным асобам доступ да электроннага і мабільнага банкінгу, плацежным картам і ўласным сродкам. У выніку беларусы, не звязаныя з рэжымам, якія чакаюць легалізацыі, легальна працуюць або навучаюцца ў ЕС, пазбаўляюцца базавых фінансавых паслуг і магчымасці карыстацца заробкамі і стыпендыямі. У сувязі з гэтым было прапанавана выпусціць тлумачэнне або, пры неабходнасці, унесці кропкавыя змены ў рэгламент ЕС, каб гарантаваць доступ да рознічных банкаўскіх паслуг грамадзянам Беларусі.

bottom of page