Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- НАУ і адвакацкае бюро «Копец і Забароўскі» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
7 кастрычніка 2021 года адбылася сустрэча паміж юрыстам НАУ Міхаілам Кірылюком і кіраўніком партнёрам вядомага польскага адвакацкага бюро «Копец і Забароўскі» — Мацеем Забароўскім Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і бюро заключылі дагавор аб супрацоўніцтве. Юрыдычная кампанія будзе бязвыплатна (pro bono) дапамагаць беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму, у рамках універсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы. — Дапамога pro bono, у тым ліку ў галіне міжнароднага крымінальнага права, з’яўляецца важнай часткай дзейнасці нашай юрыдычнай фірмы. Сітуацыя з нашымі суседзямі-беларусамі асаблівая і патрабуе асаблівых юрыдычных дзеянняў. Я глыбока перакананы, што дзякуючы паслядоўным і сумесным прававым дзеянням можна будзе прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і, як следства, прымусіць яго спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі, — перакананы Мацей Забароўскі. Міхаіл Кірылюк ужо перадаў матэрыялы пацярпелых ад катаванняў з боку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі ў жніўні 2020 года. Матэрыялы змяшчаюць доказы датычнасьці канкрэтных супрацоўнікаў сілавых структур Лукашэнка да катаванняў.⠀ — Мы не можам проста чакаць, пакуль у Беларусі зменіцца ўлада. Калі правасуддзе ўнутры краіны не працуе, мы абавязаныя выкарыстоўваць міжнародныя механізмы ўжо цяпер. Мы ў НАУ ганарымся тым, што беларусам будзе дапамагаць адно з найлепшых адвакацкіх бюро Польшчы. Наступным крокам стане прававая канферэнцыя ў Нюрнбергу, дзе мы зацвердзім план, які наблізіць правасуддзе над злачынцамі рэжыму, — заявіў Міхаіл Кірылюк пасля падпісання пагаднення. Бюро дапаможа падаць новыя заявы ў органы крымінальнага пераследу Польшчы. Разам мы будзем дамагацца выкліку для допыту падазраваных у Польшчу. У выпадку адмовы падазраваныя будуць абвешчаныя ў міжнародны вышук і па лініі Інтэрпола. Таксама НАУ і бюро працягнуць сумесны збор доказаў наяўнасці ў дзеяннях рэжыму Лукашэнкі прыкмет тэрарызму і перададуць гэтыя дакументы ўладам Польшчы. Мы будзем дамагацца афіцыйнага прызнання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі тэрарыстычным.
- Кіраўнік НАУ Павел Латушка – пра Нобелеўскую прэмію міру
— Мы шкадуем, што Святлана Ціханоўская не атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Гэта стала б сведчаннем падтрымкі для ўсіх беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду. Разам з тым, хачу павіншаваць Марыю Рэсу і Дзмітрыя Муратава, — заявіў кіраўнік НАУ. Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў і журналістка-даследчык Марыя Рэса. А некалькі тыдняў таму Муратаў далучыўся да адкрытага ліста Паўла Латушкі і каманды НАУ ў ЮНЭСКА. Гэта значыць, што пад зваротам у ЮНЕСКА стаяць подпісы ўжо трох нобелеўскіх лаўрэатаў — Святланы Алексіевіч, Вольгі Такарчук і Дзмітрыя Муратава.
- Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Уладзімір Астапенка правялі сустрэчу з пасламі ЕС і МЗС Польшчы
На сустрэчы Павел Латушка прадставіў аналіз унутрыпалітычнай і рэгіянальнай сітуацыі вакол Беларусі і агучыў стратэгію для дэмсілаў Беларусі, прапанаваную НАУ, на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву на знешнім кірунку. У якасці найважнейшых задач на знешнім кірунку былі агучаныя: — непрызнанне дэмакратычнымі краінамі Лукашэнкі і яго ўрада; — прызнанне рэжыму Лукашэнкі злачынным і тэрарыстычным; — нарошчванне санкцыйнага ціску; — супрацьдзеянне спробам інкарпарацыі Беларусі з боку Расеі, страты суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Павел Латушка падчас выступу падкрэсліў, што дэмсілы Беларусі зыходзяць з важнасці прасоўвання ў ЕЗ адзінага падыходу «No way back for Lukashenka» і поўнай міжнароднай ізаляцыі рэжыму.


