
Агульная інфармацыя
- падацца на дакумент падарожны можна не раней, чым скончыцца тэрмін дзеяння вашага беларускага пашпарту, альбо ён скрадзены/страчаны/знішчаны (art. 252a ust. 1 pkt.1 ustawa o cudzoziemcach [1], art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2]) 
- падацца на дакумент падарожны на асобных падставах для беларусаў (art. 252а ustawa o cudzoziemcach [1]) можна толькі да 31 снежня 2024 года [3] (калі нешта не зменіцца ў будучыні, падставовая інфармацыя і яе абнаўленні даступны на старонцы Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4]) 
- падацца на падставе art. 252a магчыма толькі, калі ў вас ёсць хаця ж нейкі побыт (па візе — нельга) 
- у выпадку, калі дзеянне art. 252a не будзе падоўжана для беларусаў пасля 31 снежня 2024 года, падавацца можна будзе толькі на падставе агульнага art. 252 ustawa o cudzoziemcach [2] (часовы побыт на падставе міжнароднай аховы, часовы побыт па арт. 186 — на падставе гуманітарнай візы, побыт сталы/рэзідэнт, побыт гуманітарны — не блытаць з побытам па гуманітарнай візе) 
- тэрмін разгляду ўнёску — 30 дзён (месяц) 
- тэрмін дзеяння дакументу — 1 год 
Неабходныя дакументы
- запоўнены wniosek (актуальную версію лепей за ўсё браць са старонкі Urzędu do Spraw Cudzoziemców [4], бо на старонках ужондаў ён не заўжды можа быць апошняй версіі) 
- 2 актуальных (не больш за 6 месяцаў) здымка на дакументы 
- ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро ўсіх запоўненных старонак пашпарту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek) 
- ксэро карты побыту (калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро карты побыту аднаго з бацькоў/апекуна, які складае wniosek) 
- актуальны meldunek (бо ён з’яулаецца адным з дакументаў, які паццверджвае вашае ваяводства, а згодна з уставай — дакумент выдае ваявода па месцы жыхарства на дзень падачы заявы, art. 257 ustawa o cudzoziemcach [5]) 
- калі wniosek складаецца на непаўнагадовага, таксама трэба дадаць ксэро яго пасведчання аб нараджэнні і ксэро прысяжнага перакладу (альбо ксэро umiejscowienie aktu urodzenia) 
- ксэро decyzja, калі ў вас ахова 
- ксэро дакументу з паліцыі, калі пашпарт скрадзены альбо страчаны 
- дастаткова звыклых копій, няма абавязку рабіць натарыяльна заверанныя 
- у залежнасці ад ваяводства, могуць быць запатрабаваны іншыя дакументы, раю спраўдзіць старонку свайго ваяводства перад падачай - у Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk) і Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa) часамі патрабуюць абаснаванне wniosek, прыклад: - Jestem Ivan Ivanov i proszę o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemców z powodu wygaśnięcia mojego paszportu o numerze serii AВ123456, wydanego 09.08.2020 roku w Mińsku, Republice Białorusi. Mój paszport wygasł 09.08.2023 roku. Z powodów politycznych (decyzja DC.00.01.2020 z dnia 00.00.2020 roku szefa działu ds. cudzoziemców) nie mogę skontaktować się z konsulatami Republiki Białorusi na terenie Polski, ani wrócić do Białorusi w celu jego wymiany. Polski dokument podróży dla cudzoziemców jest niezbędny do wyjazdu poza terytorium Republiki Polskiej. 
 
Запаўненне wniosek
- перад тым, як пачаць запаўняць wniosek, неабходна ўважліва азнаёміцца з раздзелам «POUCZENIE / INSTRUCTION / INSTRUCTION / ИНСТРУКЦИИ» 
- неабходна запоўніць усе паля/раздзелы 
- калі вас не датычыцца нейкае поле/раздзел (напрыклад, радзел B — пра асобаў на ўтрыманню, які таксама не датычыцца непаўнагадовых , альбо раздзел D1 — калі ўнёсак складаецца на агульных падставах згодна з art. 252, альбо раздзел E — замена падарожнага дакументу), то яго неабходна цалкам перакрэсліць і напісаць «Nie dotyczy» 
- вельмі ўважліва чытайце і запаўняйце ўсе паля і рубрыкі, дадатковую ўвагу звярніце на паля з подпісамі і датамі 
- ва усіх палях, якія вымагаюць подпіс, трэба пісаць імя і прозвішча лацініцай (podpis czytelny) 
- калі wniosek запаўняецца на непаўнагадовага — усе подпісы, акрамя раздзелу F, ставіць адзін з бацькоў/апекун, які запаўняе ўнёсак 
- у раздзеле F, у рамцы, подпіс уласнаручна ставіць той, каму прызначаецца падарожны дакумент (у выпадку з непаўнагадовым — ставіць непаўнагадовы і толькі ён, калі яму споўнілася 13 гадоў, калі меньш — застаўляем поле пустым) 
Прыклад запоўненага wniosek
wzor-wniosek-dokument-podrozy.pdf
Падача wniosek
- у залежнасці ад вашага ваяводства, wniosek складаецца альбо асабіста ва ўжондзе, альбо высылаецца поштай на адрас ужонда 
- незалежна ад таго, як вы складаеце запоўнены wniosek — зрабіце здымкі ўсіх яго старонак (яны могуць спатрэбіцца вам у дальнейшым, заўжды рабіце здымкі дакументаў, якія вы высылаеце альбо складаеце асабіста) 
Dolnośląski Urząd Wojewódzki (Wrocław)

- DUW прымае wniosek на падарожны дакумент толькі поштай 
- адпраўляць поўны набор неабходных дакументаў на адрас: - Dolnośląski Urząd Wojewódzki 
- Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców 
- pl. Powstańców Warszawy 1 
- 50-153 Wrocław 
 
- адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток) 
- на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca 
Mazowiecki Urząd Wojewódzki (Warszawa)

- wniosek з поўным наборам неабходных дакументаў складаеце асабіста ва ўжондзе пад адрасам: - ul. Marszałkowska 3/5 
- 00-510 Warszawa 
 
- абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі 
- трэба пабраць з аўтамата квіток з літарай W 
- ісці па жоўтай лініі да самога кабінету, уваход па жывой чарзе (stanowisko 21) 
- пасля складання ўнёску, цягам месяца, чакаеце СМС на адбор дакументу 
- справу можна адсочваць праз інтэрнэт старонку 
Pomorski Urząd Wojewódzki (Gdańsk)

- wniosek прымаюць як поштай, так і на месцы пад наступным адрасам: - Pomorski Urząd Wojewódzki 
- Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców 
- ul. Okopowa 21/27 
- 80-810 Gdańsk 
 
- калі складаеце асабіста, то неабходна абавязкова ўзяць з сабой арыгіналы ўсіх дакументаў для зверкі 
- калі адпраўляеце поштай: - абавязкова ўкажыце ваш нумар тэлефону (на яго потым вы атрымаеце СМС) 
- адпраўляць абавязкова з пацверджаннем адбору (жоуты квіток) 
- на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca 
 
- пасля складання wniosek, чакаеце на СМС, прыклад: - Pomorski UW informuje o aktualizacji danych zawartych w Portalu Klienta dla sprawy o numerze ID: 1122333. Informacje dodatkowe 
- сачыць за статусам справы можна на Portal Klienta [8] 
- удакладніць статус справы таксама можна па нумары тэлефону 583-077-466 
- калі ў вас няма дадзеных да лагавання на Portal Klienta [8], можна запытаць іх праз email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад: - Dzień dobry! Jestem Ivan Ivanov Złożyłem wniosek o wydanie polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca. Dzisiaj otrzymałem wiadomość SMS o aktualizacji danych w sprawie o numerze 1122333. Ponieważ złożyłem wniosek pocztą, nie mam hasła do Portalu Klientu. Czy mogliby Państwo mi je przesłać? Z góry dziękuję! 
- калі статус справы зменіцца на gotowy do odbioru, пішам на email cudzoziemcy.pobyt@gdansk.uw.gov.pl, прыклад: - Dzień dobry! Widzę status w Portalu Klienta — Dokument przygotowany do odbioru. Teraz mogę go odebrać, czyli muszę najpierw zgłosić wizytę? 
- забіраць дакумент прыходзіце ў вызначаную вам дату і час 
Разгляд справы
- рашэнне адносна вашага wniosek павінна быць праз 30 дзён ад моманту яго складання (калі адпраўлялі поштай — тэрмін лічыцца ад дня атрымання wniosek ўжондам) 
- калі за 30 дзён ад моманту складання wniosek вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць ponaglenie 
- ponaglenie пішацца ў орган вышэйшай інстанцыі (Urząd do Spraw Cudzoziemców) за пасрэдніцтвам органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki) 
- ponaglenie неабходна адсылаць поштай на адрас органу першай інстанцыі (Urząd Wojewódzki) - адпраўляць абавязкова з пацверджанем адбору (жоўты квіток) 
- на жоўтым квітку, у раздзеле Miejsce na dodatkowe informacje Nadawcy абавязкова дапісаць: Ponaglenie w sprawie wydania polskiego dokumentu podróży dla cudzoziemca 
 
- калі за 14 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да: - Szef Urzędu so Spraw Cudzoziemców [9] - электронна праз ePUAP: /UDSC/SkrytkaESP 
- электронна праз email: 
 
- Rzecznik Praw Obywatelskich [10] - электронна праз ePUAP: /RPO/SkrytkaESP 
- электронна праз email: BIURORZECZNIKA@BRPO.GOV.PL 
 
 
- калі за 30 дзён ад моманту уручэння ўжонду вашага ponaglenie вы не атрымалі аніякай інфармацыі, то трэба пісаць skarga да суда (Wojewódzki Sąd Administracyjny) 
- абавязкова дадавайце да ponaglenie і skarga ўсе здымкі і ксэро вашых дакументаў, якія датычацца гэтай справы (здымкі wniosek, здымкі ўсіх паштовых жоўтых квіткоў, здымкі ponaglenie і гэтак далей) 
Прыклад ponaglenie
!УВАГА!
ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.
ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.
ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.
wzor-ponaglenie-dokument-podrozy.odt
Прыклад skarga да суда
!УВАГА!
ПРЫКЛАД ПІСАЎСЯ ДЛЯ DOLNOŚLĄSKI URZĄD WOJEWÓDZKI.
ВАМ НЕАБХОДНА ЗАМЯНІЦЬ АЛЬБО ВЫДАЛІЦЬ УСЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС І ВАШАГА ВАЯВОДСТВА.
ВПІСВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ ЗГОДНА З КАМЕНТАРАМІ Ў ДАКУМЕНЦЕ.
wzor-skarga-wsa-dokument-podrozy.odt
Дадатковая інфармацыя
- калі вам дапамагла гэтая старонка, вы можаце падзякаваць аўтару кавай [11] 
- Telegram чат дзеля абмяркоўвання атрымання падарожнага дакумента ва Wrocław [12] 
- спіс польскіх аэрапартоў, авіяперавозчыкаў і краінаў (як у зоне Шэнген, так і іншыя) і як яны працуюць альбо не працуюць з польскім падарожным дакументам [13] 
- амаль ва ўсе краіны паза Шэнгенам трэба атрымоўваць візу, нават калі ў гэтай краіны безвіз з Беларуссю (за некаторымі выключеннямі, але тут трэба дасканала ведаць міжнароднае права і заканадаўства канкрэтнай краіны) 
- іншыя карысныя Telegram чаты і каналы: 
Зноскі
- https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252-a ↩ ↩ [2] 
- https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-252 ↩ ↩ [2] 
- https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/zmiana-rozporzadzenia-w-sprawie-obywatelstw-ktorych-posiadanie-21986499 ↩ 
- https://www.gov.pl/web/udsc/ulatwienia-dla-obywateli-bialorusi-dotyczace-wydawania-polskich-dokumentow-podrozy-dla-cudzoziemca ↩ ↩ [2] 
- https://sip.lex.pl/akty-prawne/dzu-dziennik-ustaw/cudzoziemcy-18053962/art-257 ↩ 
- https://bip.brpo.gov.pl/pl/content/zlozenie-wniosku-do-rzecznika-praw-obywatelskich ↩ 
Zaŭvažyli niedakładnasć? Zviažyciesia z aŭtaram praz:






