Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў сустрэчы з новымі кіраўнікамі і дыпламатамі палітычных секцый пасольстваў ЗША у Вільнюсе і Варшаве.
Галоўныя пытанні, якія былі абмеркаваны падчас сустрэч:
роля Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;
залежнасць дыктатара ад Крамля;
міжнародная крымінальная адказнасць Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за рэпрэсіі і дапамогу ў здзяйсненні ваенных злачынстваў;
прыярытэты дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Павал Латушка падчас сустрэчаў падкрэсліў, што любыя перамовы з рэжымам могуць весціся толькі пры ўдзеле дэмакратычных сілаў Беларусі, якія адстойваюць ключавыя патрабаванні беларускага народа:
вывад расійскіх войскаў;
спыненне рэпрэсій;
вызваленне ўсіх палітвязняў;
правядзенне новых выбараў.
댓글