top of page

Дэмсілы — еўрапарламентарыям: пачуйце сапраўдны голас беларусаў


Уладзімір Астапенка
Уладзімір Астапенка

Беларускі рэжым пабудаваны на хлусні і поўным грэбаванні законамі, дыпламатычнай этыкай, абавязальніцтвамі — усім, на чым грунтуецца мірнае і цывілізаванае суіснаванне еўрапейскіх дзяржаў у іх межах і з захаваннем іх правоў


Пра гэта заявіў намесьніца кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка на канферэнцыі аб саўдзеле Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны. Форум у Еўрапарламенце сабраў экспертаў у сферы міжнародных адносін і бяспекі, палітыкаў і журналістаў.


Верагодна, у разуменні спадара Макея і яго «дыпламатаў» палажэнне Дагавора аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве 1995 года — «ўстрымлівацца ад удзелу або падтрымкі якіх-небудзь дзеянняў, накіраваных супраць іншага Высокага Дагаворнага Боку, і не дапускаць, каб яго тэрыторыя была выкарыстаная на шкоду інтарэсам бяспекі іншага Высокага Дагаворнага Боку» — гэта нешта пра ракеты, якія ляцяць на галовы ўкраінцам і расійскія танкі на беларуска-ўкраінскіх пагранпераходах.


Любая падтрымка Масквы — словам, справай або кавалкам хлеба — павінна трактавацца як злачынства лукашэнкаўскай адміністрацыі, якая пакінула жыхароў прыгарадаў Кіева сам-насам з здзічэлымі ад недаядання карнікамі з «глыбіннай Расіі». Разграбаваныя дамы, горы спаленых машын і кіламетры магільных рвоў, якія засталіся пасля іх сыходу — толькі адзін з эпізодаў міжнароднага трыбунала супраць дыктатуры лукашызму. Трыбунала, які пакуль не скліканы.


І ўсё ж нязграбныя намаганні «афіцыйнага Мінска» перахітрыць увесь свет, адмаўляючы рэпрэсіі і сваю чалавеканенавісніцкую сутнасць, спрабуючы абгрунтаваць авіяпірацтва або зняць з сябе адказнасць за трупы мігрантаў ля межаў, пацерпяць крах.


Мы заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць ініцыятыву ўкраінскіх парламентарыяў прызнаць Беларусь часова акупаванай тэрыторыяй і пазбавіць міжнароднай правасуб'ектнасці рэжыму Лукашэнкі. Падкрэсліваем: задача Аб'яднанага Пераходнага Кабінета — сапраўднае прадстаўніцтва беларусаў, абарона суверэнітэту нашай краіны і нацыянальных інтарэсаў нашага народа.

bottom of page