top of page

Міжнародная крымінальная адказнасць Лукашэнкі



Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў сустрэчы з новымі кіраўнікамі і дыпламатамі палітычных секцый пасольстваў ЗША у Вільнюсе і Варшаве.


Галоўныя пытанні, якія былі абмеркаваны падчас сустрэч:

  • роля Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;

  • залежнасць дыктатара ад Крамля;

  • міжнародная крымінальная адказнасць Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за рэпрэсіі і дапамогу ў здзяйсненні ваенных злачынстваў;

  • прыярытэты дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Павал Латушка падчас сустрэчаў падкрэсліў, што любыя перамовы з рэжымам могуць весціся толькі пры ўдзеле дэмакратычных сілаў Беларусі, якія адстойваюць ключавыя патрабаванні беларускага народа:

  • вывад расійскіх войскаў;

  • спыненне рэпрэсій;

  • вызваленне ўсіх палітвязняў;

  • правядзенне новых выбараў.

bottom of page