top of page

Ні цэнта на вайну з Украінай!


Мы павінны ліквідаваць афшор Расіі ў Беларусі


У рамках антываеннага руху супраць агрэсіі Пуціна і Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны, НАУ ініцыявала кампанію прыпынення дзейнасці замежных кампаній і пастаўшчыкоў паслуг у Беларусі.


Прама цяпер замежныя кампаніі масава пакідаюць расейскі рынак. Прычына адна — гэта вераломная вайна супраць Украіны, развязаная Расейскай Федэрацыяй.


Але Расея не з’яўляецца адзіным агрэсарам у гэтай вайне. Факт са-агрэсіі рэжыму Лукашэнкі ўжо зафіксаваны міжнароднай супольнасцю.


Велізарны рэсурс з бюджэту Беларусі выдаткоўваецца прама цяпер на вайну з Украінай, а не на медыцыну, адукацыю, культуру, сацыяльную дапамогу.


Тым не менш, супраць рэжыму Лукашэнкі дагэтуль не ўжытыя аналагічныя санкцыі і мноства вядомых сусветных кампаній працягваюць сваю дзейнасць у Беларусі.


Нераўнамернасць санкцый, з’яўленне «беларускага афшора» і працяг працы замежных кампаній у Беларусі пакінулі Крамлю магчымасць для сыходу ад санкцый і крыніца фінансавання вайны з Украінай.


А рэжыму Лукашэнкі — рэсурсы для саўдзелу ў гэтай вайне, ўтрымання ўлады і працягу рэпрэсіяў супраць беларусаў.


Учора наша каманда адправіла першую партыю лістоў кіраўніцтву больш чым 30 кампаній, сярод якіх Sony, Mitsubishi Electric Corporation, British American Tobacco, Amazon, Seiko Epson Corporation, Apple і іншыя.


Мы заклікаем кіраўніцтва кампаній, якія ўжо адмовіліся ад прысутнасці на расейскім рынку і спынілі фінансаванне пуцінскага рэжыму — распачаць аналагічную меру ў дачыненні да беларускага рынку і спыніць фінансаванне рэжыму Лукашэнкі.


Калі вы з’яўляецеся прадстаўніком арганізацыі або структуры, якая прадстаўляе беларускія дэмсілы ці ваша дзейнасць звязана з процідзеяннем рэжымам Лукашэнкі, Пуціна і разьвязанай імі ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны — вы можаце далучыцца да нашай кампаніі і выкарыстоўваць ўзор нашага ліста.


コメント


bottom of page