top of page

Польшча адкрытая да вырашэння праблемаў беларусаў з заменай пасведчанняў кіроўцы і рэгістрацыяй аўтамабіляў


 
Departament Współpracy Międzynarodowej
.pdf
Download PDF • 204KB
Неофициальный перевод письма
.pdf
Download PDF • 173KB
 

Такі адказ наша каманда атрымала ад Міністэрства інфраструктуры Польшчы на запыт, падрыхтаваны на падставе зваротаў актывістаў беларускай дыяспары.

Многія беларусы, уцекачы ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, апынуліся ў складанай сітуацыі: у адных мінае тэрмін пасведчанняў кіроўцы, іншыя хацелі б легалізаваць свае транспартныя сродкі, якія маюць беларускія нумарныя знакі. Што пра гэта кажа польскае Міністэрства?

Рэгістрацыя аўтамабіляў палякамі і замежнікамі — аднолькавая і рэгулюецца Законам аб дарожным руху. Для рэгістрацыі аўтамабіля няма неабходнасці зняцця з беларускага ўліку. Польскія ўлады не ствараюць для беларусаў перашкодаў для рэгістрацыі транспартных сродкаў, раней зарэгістраванага ў Беларусі, а наадварот — гатовыя пазітыўна вырашаць праблемы.

Што тычыцца пасведчанняў кіроўцы, іх замена дазволена на працягу ўсяго іх тэрміну дзеяння. Акрамя таго, пасведчанні беларусаў не будуць дасылацца ў Беларусь, калі асоба мае статус уцекача ў Польшчы, прытулак, дадатковую абарону або ВНЖ па гуманітарных прычынах.

Наша каманда даслала ў Мінінфраструктуры Польшчы дадатковыя прапановы, накіраваныя на выключэнне з ліку абавязковых дакументаў пацверджання сапраўднасці пасведчання кіроўцы. За такой даведкай беларусы вымушаныя звяртацца ў амбасаду рэжыму, што, на нашу думку, з'яўляецца недапушчальным.

Калі вы сутыкнуліся з праблемамі замены пасведчанняў кіроўцы ці рэгістрацыі аўтамабіля за мяжой, або маеце прапановы — пішыце нам у чат-бот. Мы будзем і далей займацца вырашэннем праблем і спрашчэннем бюракратычных працэдур для беларусаў, таму просім звяртацца да нас у выпадку ўзнікнення якіх-небудзь праблемных сітуацый.

Поўны адказ Міністэрства інфраструктуры Польшчы, які мы рэкамендуем выкарыстоўваць пры ажыццяўленні адпаведных працэдур, — ніжэй у прымацаваным файле.

 

Comments


bottom of page