top of page

У Бруселі пра адказнасць Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў і ўкраінцаў


Павел Павлович Латушко: заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета Беларуси, руководитель Народного антикризисного управления, посол

Стратэгія і канкрэтныя крокі для пабудовы свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі былі прадстаўлены Паўлам Латушкам на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, падрыхтоўчага органа Савета ЕС.

Дадзеная рабочая група рыхтуе прапановы для прыняцця рашэнняў на ўзроўні міністраў замежных спраў і кіраўнікоў дзяржаў ЕС. У групу ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх 27 краін-членаў ЕС.

Прадстаўнікам краін ЕС былі агучаны пяць механізмаў, якія патэнцыйна могуць быць выкарыстаны для прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да міжнароднай адказнасці. 

Павел Латушка падкрэсліў, што адным з кірункаў ціску на рэжым з'яўляюцца санкцыі. Удзельнікам пасяджэння былі таксама прадстаўлены сістэмныя крокі па эканамічным ціску на рэжым Лукашэнкі і гарманізацыі санкцый паміж рэжымам і Расіяй. Важна забяспечыць значнае павелічэнне эфектыўнасці санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

«Ключавы напрамак стратэгіі — падтрымка беларускага народа. Менавіта беларусы ў 2020 годзе выступілі супраць дыктатара, а ў 2022 годзе супраць вайны, развязанай Расіяй у дачыненні да Украіны».

Шэраг прапаноў ад Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў стратэгію падтрымкі беларускага грамадства былі прадстаўлены на разгляд у Еўрапейскім саюзе.

Свае пазіцыі падчас дыскусіі аб сітуацыі ў Беларусі выклалі прадстаўнікі Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Грэцыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Чэхіі, Эстоніі і іншых краін.       

Мы спадзяемся, што еўрапейскія партнёры прымуць нашы канкрэтныя прапановы і ўлічаць іх пры выбудоўванні палітыкі падтрымкі беларусаў і ў ціску на рэжым Лукашэнкі.

 

bottom of page