top of page

Пошук па сайце

Search this site

1023 results found with an empty search

  • НАУ — афіцыйны партнёр Эканамічнага форуму ў Карпачы

    Выява мае ілюстрацыйны характар Народнае антыкрызіснае ўпраўленне з’яўляецца афіцыйным інстытуцыйным партнёрам 35-га Эканамічнага форуму ў Карпачы Эканамічны форум штогод праводзіцца ў Польшчы з 1992 года і з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш вядомых палітыка-эканамічных мерапрыемстваў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. 35-ы Эканамічны форум пройдзе 8–10 верасня ў горадзе Карпач (Польшча). Плануецца ўдзел больш за 6000 гасцей, адбудзецца больш за 500 панэльных дыскусій. На Форуме абмяркоўваюцца не толькі эканамічныя тэмы, але і пытанні палітыкі, дыпламатыі, навукі, адукацыі, медыцыны, спорту, культуры, экалогіі і многіх іншых сфер. У Эканамічным форуме прымуць удзел Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, і Арцём Брухан, спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка НАУ. Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 4-га склікання Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў: «Мы штогод прымаем удзел у Эканамічным форуме, і для нас вялікі гонар трэці год запар быць афіцыйным інстытуцыйным партнёрам найбуйнейшага палітыка-эканамічнага мерапрыемства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Як і заўсёды, падчас усіх выступленняў, сустрэч і інтэрв’ю на палях Форуму мы будзем звяртаць увагу нашых партнёраў на сітуацыю ў Беларусі і абмяркоўваць, як можна вырашыць крызіс, які склаўся ў нашай краіне». Арцём Брухан: Спікер Каардынацыйнай Рады з траўня 2025 года, Аналітык, Намеснік Кіраўніка НАУ Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан звярнуў увагу: «Важна, што ў межах нашага ўдзелу ў Форуме мы актыўна сустракаемся з міжнароднымі экспертамі, абменьваемся меркаваннямі і ацэнкамі. Нашая экспертыза па Беларусі запатрабаваная, пра што сведчыць наш удзел у панэлях, прысвечаных знешняй палітыцы і рэгіянальнай бяспецы».

  • «Архітэктура новага парадку — стабільнасць у эпоху пераменаў»

    Выява мае ілюстрацыйны характар 35-ы Эканамічны форум, 8–10 верасня 2026 года, Карпач 8–10 верасня 2026 года ў Карпачы адбудзецца 35-ы Эканамічны форум — найбуйнейшая і найбольш значная сацыяльна-эканамічная канферэнцыя Цэнтральнай Еўропы, якая ўжо больш за тры дзесяцігоддзі з’яўляецца ключавой пляцоўкай для дыялогу паміж палітыкай, бізнесам, навуковай супольнасцю і культурай. У 2026 годзе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне трэці год запар выступае інстытуцыйным партнёрам Эканамічнага форуму. Сёлета Форум праходзіць пад лозунгам «Архітэктура новага парадку — стабільнасць у эпоху пераменаў», які адлюстроўвае маштаб выклікаў, з якімі сёння сутыкаюцца Еўропа і ўвесь свет. На фоне росту геапалітычнай напружанасці — вайны ва Украіне, канфліктаў на Блізкім Усходзе і змены балансу сіл на міжнароднай арэне — дзяржавы і міжнародныя арганізацыі шукаюць новыя механізмы забеспячэння бяспекі, устойлівасці і стабільнага развіцця. Структуры супрацоўніцтва і бяспекі, такія як Еўрапейскі саюз і НАТА, адыгрываюць усё больш важную ролю, умацоўваючы палітычную, эканамічную і ваенную каардынацыю. У той жа час рост значэння такіх краін, як Кітай і Індыя, паскарае фарміраванне шматпалярнага сусветнага парадку. У межах гэтай новай архітэктуры асаблівае значэнне таксама набываюць энергетычная бяспека, эканамічная ўстойлівасць і развіццё стратэгічных тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту і кібербяспекі. Стабільнасць ва ўмовах дынамічных змен патрабуе гнуткіх інстытутаў, здольнасці да дыялогу і гатоўнасці сумесна рэагаваць на глабальныя крызісы. Эканамічны форум — мерапрыемства ўнікальнага маштабу: штогод ён збірае больш за 6000 удзельнікаў прыкладна з 60 краін свету. Праграма канферэнцыі ўключае больш за 500 мерапрыемстваў, сярод якіх пленарныя пасяджэнні, панэльныя дыскусіі, дэбаты, лекцыі, семінары, сустрэчы з аўтарамі і спецыяльныя выступленні. Сярод удзельнікаў і спікераў Форуму — прэзідэнты, прэм’ер-міністры, міністры, кіраўнікі кампаній, рэктары ўніверсітэтаў, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, а таксама прадстаўнікі навуковай і культурнай супольнасці з усёй Еўропы. Лозунг сёлетняга Форуму вызначае яго асноўную тэматычную вось, вакол якой засяроджаныя мерапрыемствы ў межах васьмі ключавых праграмных напрамкаў, у тым ліку: Форум штучнага інтэлекту, Форум кібербяспекі, Форум аховы здароўя, Форум рэгіёнаў, эканоміка, міжнародная палітыка і бяспека, грамадства і ўстойлівае развіццё. У папярэднім Форуме аховы здароўя прынялі ўдзел 750 прадстаўнікоў галіны, у тым ліку больш за 200 дырэктараў бальніц. Форум рэгіёнаў, у сваю чаргу, аб’яднаў больш за 1 000 прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, у тым ліку 16 маршалкаў і віцэ-маршалкаў ваяводстваў, 49 мэраў гарадоў і 149 бургамістраў. Канферэнцыя таксама з’яўляецца месцам сустрэчы больш за 500 экспертаў з больш чым 150 універсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў, якія ўжо сёння шукаюць інавацыйныя адказы на выклікі будучыні. У праграме таксама будуць прадстаўлены прэстыжныя даследаванні і прэзентацыі, такія як Справаздача SGH і Эканамічнага форуму, якая традыцыйна адкрывае мерапрыемства, а таксама Фінансавы рэйтынг органаў мясцовага самакіравання, які лічыцца найбольш комплексным даследаваннем фінансавага стану органаў мясцовага самакіравання ў Польшчы. Неад’емнай часткай Форуму з’яўляецца таксама яго культурная праграма — канцэрты, кінапаказы і сустрэчы з аўтарамі. Кожны дзень дыскусій завяршаецца ўрачыстымі гала-вечарамі, падчас якіх уручаюцца ўзнагароды, у тым ліку ў намінацыях «Чалавек года» і «Кампанія года». Эканамічны форум — гэта не толькі прастора для абмену думкамі і правядзення натхняльных дыскусій, але і адно з найважнейшых мерапрыемстваў для ўсталявання дзелавых кантактаў у Польшчы. Летась яго партнёрамі выступілі 355 арганізацый, у тым ліку 146 бізнес-партнёраў, 110 інстытуцыйных партнёраў і 83 медыяпартнёры. Форум таксама характарызуецца самым высокім паказчыкам AVE сярод канферэнцый у Польшчы, які перавышае 180 млн злотых. Канферэнц-цэнтр гатэля «Галемб'еўскі» таксама размяшчае шырокай выставачнай плошчай — амаль 5 000 м². Галоўным партнёрам Эканамічнага форуму ў Карпачы з’яўляецца Маршалкаўскае ўпраўленне Ніжнесілезскага ваяводства. Арганізатарам Эканамічнага форуму выступае Фонд Інстытута ўсходніх даследаванняў. Місія Фонду заключаецца ў стварэнні платформы для дыялогу і супрацоўніцтва паміж ключавымі сектарамі Польшчы і замежных краін з мэтай умацавання міжнародных пазіцый Польшчы, павелічэння прытоку прамых замежных інвестыцый (FDI) і падтрымкі мясцовых супольнасцяў.

  • Незалежнасць — наша галоўная каштоўнасць

    Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 4-га склікання «25 жніўня 1991 года — вызначальная дата для сучаснай Беларускай дзяржавы. У гэты дзень Вярхоўны Савет надаў сілу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай за год да гэтага. Беларускі народ абвясціў свету: Беларусь — незалежная», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. «Стагоддзі барацьбы нашых продкаў за незалежнасць нарэшце завяршыліся перамогай, і суверэнная Беларусь заняла сваё месца на мапе Еўропы. Беларусы нарэшце здабылі свой уласны дом. Дом, у якім ніхто больш не меў бы права прыцясняць нас, вызначаць наш шлях, навязваць нам чужых саюзнікаў ці забараняць размаўляць на роднай мове. Сёння наш супольны дом захоплены ворагам Беларусі. Дыктатар ператварыў святую для кожнага з нас незалежнасць у банальны прадмет гандлю, каб проста утрымаць асабістую ўладу. Нашу краіну зноў спрабуюць аддаць пад чужы кантроль, а беларусаў — пазбавіць права на ўласную будучыню. Наша галоўная супольная задача — не дапусціць гэтага злачынства супраць народа. Мы не маем права аддаць варожым сілам тое, за што змагаліся генерацыі беларусаў. Абараніць незалежнасць — гэта наш абавязак перад прашчурамі і перад будучымі пакаленнямі, якім мы павінны перадаць Беларусь вольнай і суверэннай. Незалежнасць — гэта галоўная, непарушная каштоўнасць беларускага народа. Больш за 97% беларусаў цвёрда імкнуцца жыць у суверэннай дзяржаве. І гэта наш агульны фундамент. Фундамент, які дапаможа беларусам паразумецца з беларусамі, аб’яднаць сілы і вярнуць краіну яе сапраўднаму гаспадару — беларускаму народу. Жыве Беларусь!»

  • Аляксандр Мілінкевіч пакінуў нам моц і сілу працягваць змагацца

    У варшаўскім Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля прайшла цырымонія развітання з Аляксандрам Мілінкевічам. У цырымоніі ўзяў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. «Я ў гэтыя дні ўзгадваю, калі быў юнаком, у 90-ыя гады Аляксандр Мілінкевіч стаў віцэ-мэрам Гародні і тады ў мяне, як у маладога беларуса, з’явілася надзея. Надзея на перамены. Пазней, калі ён быў кандыдатам у прэзідэнты краіны, у мяне таксама была надзея. Сёння я задаўся пытаннем — ці з яго смерцю знікае гэта надзея? Не, не знікае. Яна застаецца. Такія людзі пакідаюць нам моц і сілу працягваць змагацца за рэалізацыю нашай супольнай надзеі, у якую верыў Аляксандр Уладзіміравіч — гэта вольная, дэмакратычная, незалежная Беларусь», — адзначыў Павел Латушка.

  • Мы падтрымліваем Украіну, мы верым у перамогу Украіны і будзем заўсёды на вашым баку

    Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 4-га склікання «Расійская агрэсія супраць Украіны паказвае нам, як разбурэнне суверэнітэту адной з нашых краін непазбежна стварае пагрозу для іншай. Таму вельмі важна, каб мы, беларусы і ўкріанцы, былі разам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас урачыстага святкавання Дня Незалежнасці Украіны ў Варшаве. «Дазвольце мне сёння тут, у цэнтры Варшавы, ад імя дэмакратычных сіл Беларусі, ад усіх беларусаў і беларусак, якія стаяць на баку Украіны, павіншаваць Украіну з Днём Незалежнасці, усіх украінцаў і украінак, і выказаць словы вялікай павагі і прыкланення перад гераічным подзвігам украінскага народа, які змагаецца за незалежнасць і свабоду — але не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду для ўсёй Еўропы. 108 гадоў таму назад Украінская Народная Рэспубліка першая вітала абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. А з розніцай усяго ў адзін дзень у жніўні 1991 году нашыя краіны дэ юрэ абвесцілі незалежнасць, калі расійска-савецкае панаванне над нашымі землямі, нашымі краінамі нарэшце скончылася. Але ж гэтая агрэсіўная ўсходняя імперыя спрабуе аднавіць сябе зноў, хоча панаваць над нашымі народамі, зноў Расія з’яўляецца нашай агульнай пагрозай. Расійскі хаўруснік Лукашэнка здраздзіў беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці, здрадзіў беларускай незалежнасці, і гэтая здрада дазволіла Расіі выкарыстаць Беларусь для нападу на Украіну. Але за гэтае злачынства агрэсіі Лукашэнка павінен панесці адказнасць і мы, дэмакратычныя сілы Беларусі прыкладаем дзеля гэтага ўсе нашыя намаганні. Лукашэнка павінен панесці адказнасць і за незаконны вываз тысяч украінскіх дзетак на тэрыторыю Беларусі і іх індактрынацыю ў інтарэсах “рускага свету”. Сёння я хацеў бы схіліць галаву перад украінскім народам, яго ваярамі і ўсімі, хто змагаецца за незалежнасць Украіны. І хацеў бы схіліць галаву перад ваярамі Палка Каліноўскага і ваярамі беларусамі ў іншых падраздзяленнях Узброеных сіл Украіны, якія ваююць за свабоду Украіны і Беларусі, аддаючы шанаванне ўкраінцам і беларусам, якія загінулі, змагаючыся за свабоду. Большасць беларускага грамадства на баку Украіны. Сёння ў беларускіх канцлагерах Лукашэнка катуе палітзняволеных, якія пратэставалі супраць вайны, рэйкавых партызан, якія спынялі расійскія цягнікі; тых, хто далучыўся да ініцыятывы «Беларускі Гаюн» па перадачы інфармацыі аб ваенных планах Расіі і дыктатара Лукашэнкі. Віншуючы Украіну, я яшчэ раз хачу падкрэсліць — мы разам. Мы падтрымліваем Украіну, мы верым у перамогу Украіны і будзем заўсёды на вашым баку».

  • 3 складаныя жыццёвыя сітуацыі з беларусамі ў Польшчы і 3 станоўчыя вырашэнні

    Павел Латушка. Фота з архіва «Адной з галоўных задач нашай каманды з’яўляецца канкрэтная дапамога беларусам. Хацеў бы падзяліцца трыма апошнімі складанымі лёсавымі сітуацыямі, у якіх нам удалося дапамагчы беларусам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. 1. Пераадоленне Дублінскай працэдуры Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Беларусі ў снежні 2025 года, падала запыт на міжнародную абарону ў Польшчы. Аднак падчас разгляду справы па вызначэнні адказнай дзяржавы было выяўлена, што такой краінай з’яўляюцца Нідэрланды (паколькі да зняволення жанчына атрымала нідэрландскую візу). Разам з ініцыятывай «Вольныя» нам удалося дабіцца магчымасці прадставіць дадатковыя дакументы, якія дазволілі абгрунтаваць права былой палітзняволенай пачаць працэдуру легалізацыі на тэрыторыі Польшчы. Гэта пытанне абмяркоўвалася таксама падчас сустрэчы Паўла Латушкі з кіраўніком Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам. У выніку была дасягнута дамоўленасць пра адмову ад прымянення Дублінскай працэдуры — разгляд заявы адбыўся на тэрыторыі Польшчы. Пасля некалькіх тыдняў чакання былая палітзняволеная атрымала станоўчае рашэнне аб прадастаўленні міжнароднай абароны ў Польшчы. 2. Узз’яднанне з дзіцём У іншай былой палітзняволенай, таксама дэпартаванай у снежні 2025 года, у Беларусі засталося непаўналетняе дзіця пад апекай аднаго з сваякоў. Рэжым пагражаў сваяку крымінальным пераследам у выпадку вывазу дзіцяці з краіны і перадачы маці. Наша каманда знаходзілася на пастаяннай сувязі з жанчынай і актыўна садзейнічала ў камунікацыі з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі некалькіх дэмакратычных дзяржаў, якія далучыліся да вырашэння гэтай праблемы. Таксама мы звярнуліся ў МЗС Польшчы з просьбай аб выдачы польскай візы сваяку, які мог бы суправадзіць дзіця былой палітзняволенай, і атрымалі станоўчы адказ. На сёння дзіця ўжо паспяхова выехала з Беларусі і знаходзіцца разам з маці. 3. Візы для родных па натарыяльных запрашэннях Да нашай каманды звярнулася беларуска, якая пражывае ў Польшчы на падставе дазволу на часовае пражыванне, атрыманага па гуманітарных прычынах. Яна хацела запрасіць сваіх бацькоў, якіх не бачыла некалькі гадоў. Жанчына аформіла натарыяльнае запрашэнне і накіравала яго ў польскае консульства, аднак консульства заявіла пра немагчымасць яго выкарыстання і параіла звярнуцца ў Ваяводскае ўпраўленне, дзе ёй паведамілі, што аформіць запрашэнне праз іх можна будзе толькі пасля 5 гадоў пражывання ў Польшчы. Яна апынулася ў бязвыхадным становішчы і звярнулася да нас. Павел Латушка накіраваў зварот у Консульскі дэпартамент МЗС Польшчы з тлумачэннем сітуацыі. У афіцыйным адказе МЗС Польшчы падкрэсліла: Беларусы, «якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных віз, дазволаў на часовы побыт (атрыманых па гуманітарных прычынах) або дадатковай абароны, а таксама бліжэйшыя члены іх сем’яў (бацькі, дзеці, дзядулі, бабулі, унукі) маюць поўнае права звяртацца па візы на падставе натарыяльна завераных запрашэнняў». Атрымаўшы гэтае афіцыйнае тлумачэнне, беларуска паўторна падала натарыяльнае запрашэнне ў консульства — і яе бацькі ўжо атрымалі візы. Больш за тое, дзякуючы атрыманаму НАУ тлумачэнню, іншыя беларусы ў аналагічных абставінах таксама змаглі і могуць далей афармляць візы для сваіх блізкіх сваякоў. «Для мяне важна не толькі весці дзейнасць у палітычнай сферы, сферы адказнасці, нарошчвання ціску на рэжым Лукашэнкі, якая набліжае нашу Беларусь да нармальнасці, вяртання вяршэнства права і дэмакратыі, але і для нашай каманды ды фракцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» ў КР прыярытэтам з’яўляецца дапамога канкрэтным беларусам і беларускам, якія праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі апынуліся ў цяжкай сітуацыі. І ведаеце, няма больш каштоўнага, чым простая падзяка ад людзей, якім наша каманда змагла дапамагчы. Я шчыра ўдзячны Польшчы і польскім уладам за пастаянную эфектыўную камунікацыю і адкрытасць у вырашэнні праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Радзіму», — падсумаваў Павел Латушка.

  • Павел Латушка: Давайце памятаць, што нас большасць

    Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў складзе Каардынацыйнай Рады 4-га склікання «Думаю, кожны з нас сёння раніцай, калі прачнуўся, узгадваў гэты дзень, 9 жніўня. Што ён рабіў, што ў гэты момант ён думаў, пра што марыў. І перакананы, што гэты дзень застанецца ў гісторыі, бо гэта па праве. Па праве таго, што беларускі народ у гэты дзень адчуў сябе вольным народам, моцным народам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас акцыі «Дзень годнасці» ў Варшаве, прысвечанай шостай гадавіне падзей 9 жніўня 2020-га. «У гэты дзень я ўспамінаю мой родны, не, прабачце, наш родны Купалаўскі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. І я ўзгадваю, калі я быў звольнены, як падтрымалі мяне артысты і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра. І гэта застанецца са мной на ўсё жыццё. Іх салідарнасць, іх цёплыя словы. Сёння я хацеў бы згадаць пра дзеячаў культуры, якія моцна пацярпелі. Канешне, пацярпелі ўсе, усе слаі грамадства, шмат беларусаў. Але артысты, якія выступілі з народам, заслугоўваюць апладысментаў, заслугоўваюць павагі і пашаны. Дзякуй вам, Купалаўцы! Дзякуй вам усім, дзеячам культуры, за тое, што вы з народам да сённяшняга дня. Да сённяшняга дня ў турмах 61 дзеяч культуры Беларусі. Гэтую інфармацыю апублікаваў беларускі ПЭН. І мы павінны памятаць пра кожнага палітзняволенага. Дзед цягне нас у мінулае. Гэты дзед з вусамі, не ведаю чаму, ён усё жыццё марыць пра Савецкі Саюз. Ён хоча зацягнуць нашу краіну, родную нашу маці-Беларусь, у савецкае мінулае. Але яму гэта не ўдасца, бо расце маладое пакаленне. Я бачу тут шмат маладых твараў. Я перакананы, гэтыя маладыя людзі, дзяўчаты і хлопцы ў Беларусі, таксама не хочуць у мінулае. Яны хочуць жыць у вольнай, свабоднай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі. Дзед быў у шоку 9 жніўня, і 10, і 11. Дзед да гэтай пары ў шоку. Ён баіцца нас, таму ён не спыняе рэпрэсіі. Давайце памятаць, што нас большасць. А той дзед, які здзяйсняе злачынствы, панясе адказнасць за ўсё, што ён зрабіў супраць беларускага народа. Не было ў гісторыі беларускага народа чалавека, які нарадзіўся на беларускай зямлі, якога я не магу назваць беларусам, які зрабіў столькі жудаснага, дрэннага для беларускага народа. І гэта беларускі народ не забудзе, і ён будзе на чорных старонках беларускай гісторыі», — адзначыў Павел Латушка.

  • Павел Латушка: Беларусы заўсёды здолеюць дамовіцца з беларусамі. Таму што Беларусь у нас адна. І таму што мы – адзін народ

    «Новая Беларусь – гэта не геаграфія. Гэта тое, што адбывалася з усімі намі, з усёй краінай у 2020 годзе», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас уступнага слова ў другі дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь». «Мы ўсе – без выключэння – 6 гадоў таму здзейснілі адкрыццё і адкрылі вочы: мы народ, мы нацыя, мы суб’ектныя. Рэжым здзейсніў жахлівае злачынства – ён развязаў супраць беларусаў вайну і хоча падзяліць нас. За гэтае злачынства абавязкова наступіць адказнасц». Падчас выступу Павел Латушка таксама звярнуўся да еўрапейскіх партнёраў: «Падтрымайце расследаванне “беларускай сітуацыі” ў Міжнародным крымінальным судзе, звязанай з дэпартацыяй і прымусам да дэпартацыі сотняў тысяч беларусаў, што з'яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці. З сакавіка 2025 года не былі ўведзены ніводныя санкцыі супраць рэжыму за парушэнні правоў чалавека. Намі былі высланы адпаведныя запыты ў Еўрапейскую камісію пра ўвядзенне новых санкцый, бо рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца». Фота: НАУ-медыя Павел Латушка падчас выступу адзначыў, што важна рабіць у бліжэйшы час, каб дасягнуць нашай супольнай мэты: Умацаванне дэмакратычных інстытутаў. Абарона правоў і інтарэсаў беларусаў за мяжой. Важна прыняць сур’ёзны выклік, звязаны са зменамі міграцыйнай палітыкі ў краінах-сябрах Еўрапейскага саюза. Неабходна працягваць аказваць падтрымку былым палітзняволеным, і тут вельмі важная праца праводзіцца праваабарончымі арганізацыямі і ініцыятывамі. Падтрымка нацыянальнага адраджэння, культуры і адукацыі. Нацыя жыве датуль, пакуль жыве яе культура і мова. Супрацьдзеянне паглынанню суверэнітэту і прарасійскай прапагандзе. «Неабходна ўвесці санкцыі ў дачыненні да структур так званай "Саюзнай дзяржавы", якую Расія выкарыстоўвае для дэмантажу нашай незалежнасці». Важна, каб павялічваліся выдзяляемыя Еўрапейскім саюзам рэсурсы для эфектыўнага супрацьдзеяння магутнай прарасійскай прапагандысцкай машыне. Сёння ўзрастаюць пагрозы ўцягвання Беларусі ў гарачую фазу вайны. Менавіта таму ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце прынята рашэнне аб стварэнні Сітуацыйнага штаба. Працяг падтрымкі Украіны і нашых добраахвотнікаў. Працяг працы па прыцягненні да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа, за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Міжнародным крымінальным судзе, а таксама за злачынства агрэсіі ў межах ствараемага Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны. «Мы добра разумеем адзін аднаго. Разумеем, як нам цяжка. Як за гэтыя гады назапасілася стомленасць, боль, адчуванне нявызначанасці і часам выгаранне. Ці ёсць у нас іншы варыянт? Іншы варыянт — гэта здацца. Такога варыянту для нас не існуе. У нас проста няма права спыніцца. Нам цяжка, але мы мусім ісці далей. Бо акрамя нас гэтага не зробіць ніхто. Вокны магчымасцяў для пачатку перамоў пра транзіт могуць адкрывацца раптоўна. Адным з іх можа стаць і пачатак працэсу перамоў пра мір па завяршэнні вайны Расіі супраць Украіны. Да гэтага мы таксама мусім быць гатовыя і дакладна трансляваць сваю пазіцыю Па-першае: сітуацыя ў Беларусі і яе змяненне мусяць быць абавязковым прадметам гэтых перамоў. І суб’ектнасць, інтарэсы беларускага грамадства мусяць быць у іх улічаныя. Па-другое: пачатак унутранага дыялогу ў фармаце Круглага стала паміж дзеючымі ўладамі і дэмсіламі мусіць быць умовай для ўдзелу Беларусі ў мірных перамовах як аднаго з бакоў. Фота: НАУ-медыя Мы прайшлі праз каласальныя выпрабаванні. Але мы захавалі галоўнае – усведамленне сябе і сваёй суб’ектнасці. Мы вернем сабе свой дом, вернемся да родных і блізкіх і адновім справядлівасць. Бо беларусы заўсёды здолеюць дамовіцца з беларусамі. Мы мусім памятаць. Наш дом – адзін. Наш лёс – супольны. Давайце не забываць пра гэта. Таму што Беларусь у нас адна. І таму што мы – адзін народ!».

  • Прадастаўленне тэрыторыі Беларусі для ваеннай агрэсіі Расіі — наўмысны і ўсвядомлены крок рэжыму

    Арцём Брухан: Спікер Каардынацыйнай Рады з траўня 2025 года, Аналітык, Намеснік Кіраўніка НАУ. Фота: НАУ-медыя «Менавіта ўварванне расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі зрабіла магчымымі баі пад Кіевам, маштабныя злачынствы супраць цывільнага насельніцтва ў Бучы, Ірпені, Гастомелі і іншых населеных пунктах Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай і Жытомірскай абласцей», — адзначыў намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснана упраўлення Арцём Брухан падчас спецыяльнага мерапрыемства ў межах Канферэнцыі «Новая Беларусь» «Роля Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны: прыцягненне вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі да адказнасці», арганізаванага НАУ і Прадстаўніцтвам Кабінета па транзіце ўлады. У межах мерапрыемства адбылася прэзентацыя «Фактычныя абставіны: дакументаванне ролі Беларусі ў агрэсіі», у якой прынялі ўдзел Арцём Брухан, выканаўчы дырэктар iSANS Уладзімір Кобец, прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгарь, кіраўніца Праграмы міжнароднай бяспекі Польскага інстытута міжнародных спраў Ганна Марыя Дынэр, аналітык Rochan Consulting Конрад Скарупа. «У святле стварэння Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны асабліва важным з’яўляецца ўсебаковае дакументаванне інфармацыі, якое дазволіць даць аб’ектыўную прававую ацэнку дзеянням асоб, адказных за гэтае злачынства». Падчас выступу Арцём Брухан распавёў пра працу, якую НАУ вядзе ў кірунку дакументавання інфармацыі аб здзяйсненні рэжымам Лукашэнкі акту агрэсіі, распавёў метадалогію працы, структуру задакументаванай інфармацыі, а таксама храналогію падзей і дзеянняў кіраўніцтва Беларусі, якія абумовілі агрэсію супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. «У аснове дакументавання ляжыць метадалогія расследаванняў па адкрытых крыніцах, адаптаваная да міжнародных стандартаў збору і захавання лічбавых доказаў, якія прымяняюцца ў міжнародным крымінальным правасуддзі. Кожны эпізод афармляецца як асобнае дасье, якое ўключае зыходны матэрыял, яго захаваныя копіі ў незалежных фарматах і пратакол дакументавання. У пратаколе фіксуюцца звесткі, якія дазваляюць пацвердзіць паходжанне і спосаб атрымання інфармацыі. Падчас прэзентацыі было адначана, што асобная ўвага надаецца такім крыніцам, як: нарматыўныя прававыя акты, якія прымаюцца Расіяй і Беларуссю, у тым ліку ў межах Саюзнай дзяржавы; афіцыйныя заявы вышэйшага палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі і Расіі; публічныя заявы вайскоўцаў; незалежныя камерцыйныя геапрасторавыя здымкі. «Мэтай дакументавання з’яўляецца не толькі фіксацыя фактаў, але і ўстанаўленне прычынна-выніковай сувязі паміж задакументаванымі абставінамі і канкрэтнымі службовымі асобаміі». Асобна была прэзентавана структура задакументаванай інфармацыі. Адпаведныя дасье можна падзяліць на 7 катэгорый. Арцём Брухан: Спікер Каардынацыйнай Рады з траўня 2025 года, Аналітык, Намеснік Кіраўніка НАУ. Фота: НАУ-медыя Таксама Арцём Брухан прадставіў храналогію агрэсіі Беларусі супраць Украіны: «Факты, якія мы маем і задакументавалі, сёння даюць падставы меркаваць, што адпраўным пунктам у планаванні акта агрэсіі Беларусі супраць Украіны стала сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 29 снежня 2021 года. Падчас яе Лукашэнка ўпершыню і нечакана агучыў як асабістую прапанову правядзенне вучэнняў, якія пазней атрымалі назву «Саюзная рашучасць — 2022» і фактычна завяршыліся ўварваннем расійскіх войскаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. У. Пуцін пры гэтым прадставіў гэтыя вучэнні як ужо ўзгодненыя і назваў тэрміны іх правядзення — люты–сакавік 2022 года. Наступнай зафіксаванай падзеяй стала 18 студзеня 2022 года, калі Міністэрства абароны Беларусі ўпершыню афіцыйна абвясціла пра праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы і паведаміла, што яна пройдзе ў два этапы: да 9 лютага — перакідка войскаў і стварэнне групоўкі; 10–20 лютага — сумеснае вучэнне "Саюзная рашучасць — 2022". Былі названыя асноўныя палігоны і аэрадромы. Я ж хацеў бы канстатаваць, што храналогія дзеянняў вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі, зафіксаваная інфармацыя і заявы не пакідаюць ніякіх сумненняў у наўмысным і ўсвядомленым характары дзеянняў кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі па прадастаўленні тэрыторыі Беларусі для агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны».

  • ЕС хочуць зацягнуць на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ

    «Думаю, што транзіт улады пачаўся 9 жніўня 2020 года, і ён пачаўся таму, што ў гэты момант беларускі народ пачуў сваю суб’ектнасць», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас дыскусійнай панелі «Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў. Выклікі, стратэгія, прыярытэты» ў межах пятай Канферэнцыі «Новая Беларусь». У дыскусіі таксама прынялі ўдзел прэзідэнтка-элект Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, беларускі грамадскі і палітычны лідар Віктар Бабарыка, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Падчас выступу Павел Латушка адзначыў важнасць таго, каб беларускія дэмакратычныя сілы былі суб’ектам у патэнцыйных перамовах паміж рэжымам Лукашэнкі і ЕС, прывёўшы досвед перамоваў ЕС з Лукашэнкам у 2014—2016 гадах, калі Лукашэнка вызваліў усіх палітзняволеных, а ЕС са свайго боку пайшоў на беспрэцэдэнтнае збліжэнне з рэжымам Лукашэнкі. «Але ўсё роўна ў 5 раз, я падкрэсліваю, у 5 раз Лукашэнка здрадзіў еўрапейскім партнёрам. Ён схлусіў, ён падмануў еўрапейскіх партнёраў і падмануў беларускі народ. Вось тады якраз было гэта акно магчымасцяў. Чаму гэта адбылося? Бо апазіцыя не была суб'ектам гэтых перамоваў. Наша стратэгія павінна базавацца на суб'ектнасці дэмакратычных сілаў. Нам трэба мець дакладную пазіцыю на перамовы. Наша задача не дапусціць, каб еўрапейскія партнёры пайшлі на здзелку з рэжымам узору 2016 года, калі дэмсілы былі выключаны. Нічога пра нас без нас. Мы суб'ект, а не аб'ект. Захад паверыў тады Лукашэнку, а Лукашэнка здрадзіў. І мы атрымалі жахлівыя 2020 і 2022 гады». Фота: НАУ-медыя Павел Латушка падкрэсліў важную розніцу ў падыходзе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл да перамоваў з рэжымам: «На сённяшні дзень ёсць 2 пазіцыі ў дэмакратычных сілах. Я чую: адна пазіцыя — пачаць размаўляць з Лукашэнкам без удзелу беларускага грамадства, зацягнуць у амерыканскія перамовы Еўрапейскі саюз. Гэта робіцца фактычна для таго, каб зацягнуць усімі спосабамі ЕС на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ. І там нас будуць гатаваць. Не ведаю, як вы, я не хачу быць блюдам. Я супраць. Я хачу ў гэтай сітуацыі быць суб'ектам і працаваць на суб'ектнасць беларускага грамадства. Таму наша мэта — гэта нацыянальны дыялог. Перамовы наменклатуры і дэмакратычных інстытутаў пры фасілітацыі Еўрапейскага саюза, які мае велічэзныя інструменты». Павел Латушка адзначыў 4 умовы транзіту ўлады ў Беларусі: 1. Наяўнасць моцнага, шматкомплекснага крызісу, які ў Беларусі сёння існуе. 2. Наяўнасць фундаменту, базавай аб’ядноўваючай падставы для выхаду з крызісу — гэта незалежнасць, бо 97% беларусаў хочаць жыць у незалежнай краіне. 3. Асэнсаванне прагматыкамі ўнутры рэжыму Лукашэнкі таго, што перамены неабходны. «І я веру ў тое, бо ведаю шмат сённяшніх міністраў, намеснікаў міністраў, чыноўнікаў, з якімі мы размаўлялі раней, што яны прагматыкі. Зразумела, што выказаць сваю думку сёння не могуць, але яны ёсць». 4. Аслабленне донара нумар адзін. «Хто з'яўляецца донарам нумар адзін? Расійская Федэрацыя. І мы зараз бачым з вамі дальнабойныя ўкраінскія санкцыі. Мы бачым назапашвальны эфект амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый. І вось калі донар не зможа ўтрымліваць свайго проксі, гэта будзе выкананне 4 умовы. І гэтая сітуацыя набліжаецца». Падчас выступу Павел Латушка прывёў гістарычны прыклад трансфармацыі ў Польшчы, калі камуністычныя ўлады Польшчы катэгарычна адмаўляліся ад дыялогу з грамадствам, але ўсё роўна былі вымушаны пайсці на яго: «Мы настойваем на тым, каб працягваўся ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павялічваліся санкцыі, каб ствараць яму найгоршыя ўмовы для функцыянавання. Бо набліжаецца гэта акно магчымасцяў».

  • Зафіксаваная інфармацыя дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць, што ў дзеяннях Лукашэнкі прысутнічаюць усе элементы злачынства агрэсіі

    Фота: НАУ-медыя «Наяўная зафіксаваная інфармацыя дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць, што ў дзеяннях Лукашэнкі прысутнічаюць усе элементы злачынства агрэсіі, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Спецыяльнага трыбунала за злачынства агрэсіі супраць Украіны», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас спецыяльнага мерапрыемства ў межах Канферэнцыі «Новая Беларусь» «Роля Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны: прыцягненне вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі да адказнасці», арганізаванага НАУ і Прадстаўніцтвам Кабінета па транзіце ўлады. У межах спецыяльнага мерапрыемства адбылася дыскусійная панэль «Адказнасць за агрэсію: прававыя і палітычныя аспекты», у якой прынялі ўдзел Павел Латушка, міністр-паўнамоцны, намесніца Пасла Літвы ў Польшчы Юргіта Дапкутэ, пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Яраслаў Чарнагор, а таксама старэйшы эксперт Аддзела Беларусі, Украіны і Малдовы Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі. Падчас выступу Павел Латушка прадставіў падрабязную ацэнку дзеянняў Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму з пункту гледжання міжнароднага крымінальнага права, а таксама намаганні беларускіх дэмакратычных сіл па прыцягненні да адказнасці вінаватых за злачынства агрэсіі супраць Украіны. Фота: НАУ-медыя «З заяў і фактычных наступстваў вынікае, што Лукашэнка непасрэдна абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным размяшчэнне войскаў Расіі ў Беларусі; забяспечыў падрыхтоўку і перадачу Расіі ваеннай інфраструктуры, ініцыяваў і ажыццявіў размяшчэнне войскаў Расіі ў Беларусі. Ці ўсведамляў Лукашэнка, што фактычныя абставіны, звязаныя з прадастаўленнем тэрыторыі Беларусі для агрэсіі Расіі супраць Украіны, несумяшчальныя са Статутам ААН і з'яўляюцца яго відавочным парушэннем? Зыходзячы з яго ж уласных заяў, вынікае, што цалкам. З самага пачатку агрэсіі супраць Украіны НАУ і беларускія дэмакратычныя сілы сістэмна збіраюць доказы і выступаюць на міжнародных пляцоўках за прыцягненне вінаватых да міжнароднай крымінальнай адказнасці. У прыватнасці, НАУ склала шэраг фармулёвак пра адказнасць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія былі ўключаныя ў рэзалюцыі Еўрапейскага парламента. Паводле майго меркавання, найбольш важным з нашага боку вынікам з'яўляецца ўключэнне папраўкі ў рэзалюцыю ПАСЕ «Расійская агрэсіўная вайна супраць Украіны: неабходнасць забяспечыць адказнасць і пазбегнуць беспакаранасці» ад 9 красавіка 2025. Папраўка № 5 сфармуляваная НАУ і пралабіраваная мною як дэлегатам Каардынацыйнай рады ў ПАРЕ пры падтрымцы калег з дэлегацыі. Даная рэзалюцыя стала палітычнай асновай для падпісання Пагаднення пра стварэнне Спецыяльнага трыбунала», — адзначыў Павел Латушка. Фота: НАУ-медыя «Акрамя неабходнасці расследаваць ролю Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, вельмі важна таксама належным чынам расследаваць меркаваныя злачынствы супраць чалавечнасці, звязаныя з гвалтоўнай дэпартацыяй беларускага народа. Менавіта таму ў 2024 годзе Урад Літвы перадаў “беларускую сітуацыю” пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў адпаведнасці з артыкулам 14 Рымскага статута з просьбай правесці расследаванне меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі. Зварот быў падмацаваны дакументальнымі доказамі сістэмнага пераследу, прымусовага перамяшчэння і дэпартацыі беларускіх цывільных асоб, якіх пракурор МКС палічыў дастатковымі для пачатку афіцыйнага расследавання ў сакавіку 2026 года», — адзначыла намесніца пасла Літвы ў Польшчы Юргіта Дапкутэ. «Хачу падзякаваць спадару амбасадару Паўлу Латушку за нададзеныя матэрыялы. Хацеў бы сказаць, што апошнія перададзеныя матэрыялы ўжо пайшлі ў працу. Спачатку яны былі перададзеныя Дэпартаменту міжнароднага права Міністэрства замежных спраў, і зараз яны апрацоўваюцца. І я думаю, што яны будуць выкарыстаныя ў гэтай нашай барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі. А апошнія матэрыялы, за выключэннем тых папярэдніх, якія перадаваліся падчас прамых сустрэч, былі перададзеныя праз наша пасольства ў Варшаве, праз спадара амбасадара Васыля Боднара. І гэты запыт быў адпаведна атрыманы, суправаджальным лістом перанакіраваны і прайшоў правільны бюрократычны шлях, які абавязвае дзяржаўныя органы працаваць з ім», — падкрэсліў Яраслаў Чарнагор. «Няма ніякіх сумневаў адносна самога статусу Беларусі як суагрэсара. Спробы Мінска стаць медыятарам у гэтай вайне варта адкінуць як адназначную дэзінфармацыю і абманную гульню, якая не мае нічога супольнага з рэальнасцю. У сувязі з гэтым Беларусь, калі б яна хацела апынуцца за сталом мірных перамоў, якія, я спадзяюся, калі-небудзь адбудуцца, мусіць знаходзіцца там як суагрэсар, а не як медыятар, не як пасрэднік і не як арганізатар мірных размоў. Калі мы будзем паслядоўнымі, яна апынецца там менавіта як суагрэсар. Таму Беларусь Лукашэнкі не можа адыграць ролю бесстаронняга медыятара, бо яна ім не з'яўляецца і ў тым выглядзе, у якім існуе, быць не можа», — адзначыў вядомы польскі эксперт Каміль Клысінскі. На мерапрыемстве былі прысутныя прадстаўнікі МЗС і пасольстваў Аўстрыі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, польскія эксперты, беларускія незалежныя і міжнародныя СМІ.

  • Гуманітарныя візы, легалізацыя і транснацыянальныя рэпрэсіі: Павел Латушка правёў сустрэчу ў МЗС Польшчы

    Выява мае ілюстрацыйны характар Выдача польскіх гуманітарных віз для былых палітычных зняволеных і членаў іх сем’яў, рэпрэсаваных беларусаў, а таксама легалізацыя былых палітвязняў і членаў іх сем’яў на тэрыторыі Польшчы стала адной з галоўных тэм абмеркавання падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з дырэктаркай Кансульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстынай Хжаноўскай. У сустрэчы таксама ўзяў удзел юрыст НАУ, дэлегат Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні: выдачы польскіх гуманітарных віз для былых палітычных зняволеных і членаў іх сем’яў; легалізацыі былых палітвязняў і членаў іх сем’яў на тэрыторыі Польшчы; запрашэння блізкіх членаў сем’яў грамадзян Беларусі, якія маюць у Польшчы дазвол на пражыванне з гуманітарных прычын; звязаныя з наданнем міжнароднай абароны для грамадзян Беларусі на тэрыторыі Польшчы з улікам новых падыходаў да міграцыйнай палітыкі ў Польшчы. У ходзе сустрэчы былі знойдзены рашэнні пры падтрымцы МЗС Польшчы па шэрагу складаных індывідуальных сітуацый, звязаных з гуманітарным садзейнічаннем грамадзянам Беларусі. Фота: Архіўнае Асобна Павел Латушка прадставіў разгорнутую інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Спецыяльна для гэтай сустрэчы ініыятывай па падтрымцы палітычных зняволеных «Dissidentby» была падрыхтавана інфармацыя, у якой паведамляецца пра тое, што ў ліпені 2026 года зафіксавана 78 новых крымінальных спраў палітычнага характару. У шырэйшым кантэксце, з пачатку 2026 года зафіксавана 694 новыя выпадкі палітычна матываваных пераследаў. Таксама падчас сутрэчы была прадстаўлена інфармацыя праваабарончага цэнтра «Вясна», што за ліпень 2026 года 38 чалавек прызнаны палітвязнямі. Павел Латушка асабліва звярнуў увагу на тое, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася. Працягваецца вынясенне палітычных прысудаў, набываюць моц прысуды па крымінальных справах, распачатых у папярэднія гады. Адначасова значна пашыраецца так званы «спіс экстрэмісцкіх арганізацый». У якасці прыкладу былі прыведзены апошнія рашэнні судоў рэжыму пра ўключэнне ў т.зв. спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Еўраньюс, Польскага агенцтва друку (PAP), а таксама прызнанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй». Павел Латушка адзначыў, што сотні беларускіх ініцыятыў, зарэгістраваных як у Беларусі, так і на тэрыторыі Польшчы і іншых еўрапейскіх краін, прызнаны «экстрэмісцкімі арганізацыямі». Прадстаўнікі польскага МЗС пагадзіліся, што не было і няма падстаў лічыць, што рэжым Лукашэнкі памяншае рэпрэсіі ў Беларусі. Адносна паездак у Беларусь асоб, якія маюць падвойнае грамадзянства — Беларусі і Польшчы, прадстаўнікі польскага МЗС адзначылі важнасць прымаць да ўвагі, што «польскія грамадзяне, якія таксама маюць беларускае грамадзянства, паводле беларускага права разглядаюцца выключна як грамадзяне Беларусі. Тым самым у крызіснай сітуацыі польскі консул не будзе мець магчымасці аказаць консульскую дапамогу польскаму грамадзяніну, які мае таксама грамадзянства Беларусі. Гэта тычыцца і непаўналетніх». Павел Латушка падзякаваў за эфектыўныя працоўныя сустрэчы з кіраўніцтвам Консульскага дэпартамента МЗС Польшчы. Выказаў падзяку за дапамогу, якую ажыццяўляе знешнепалітычнае ведамства Польшчы ў атрыманні гуманітарных віз для грамадзян Беларусі, таксама за дапамогу ў вырашэнні розных складаных індывідуальных сітуацый. Дасягнута дамоўленасць, што на пастаяннай аснове ў МЗС Польшчы будуць і надалей перадавацца інфармацыйныя матэрыялы пра рэпрэсіі ўнутры Беларусі. Асобна Павел Латушка праінфармаваў пра павелічэнне ў апошнія дні транснацыянальных рэпрэсій у дачыненні да грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, звязаных з завочнымі прысудамі, спробамі вярбоўкі, шантажу, аказання ціску на актывістаў праз блізкіх і сваякоў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.

bottom of page