Пошук па сайце
886 results found with an empty search
- Нашая задача — прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць беларусаў
Каардынатар праектаў НАУ Анжаліка Мельнікава расказала пра работу ў рамках універсальнай юрысдыкцыі У чым важнасць правядзення круглых сталоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі? Правядзенне круглых сталоў у краінах, дзе пражываюць пацярпелыя ад катаванняў у Беларусі, мае канкрэтнае практычнае значэнне. Гэта працоўныя сустрэчы, падчас якіх нашыя эксперты абмяркоўваюць з юрыстамі, праваабаронцамі і асобнымі актывістамі магчымасці супрацоўніцтва і кааперацыі для найхутчэйшага прыняцця да разгляду заяў ад беларусаў, якія падвергліся гвалту з боку сілавікоў і іншых прадстаўнікоў рэжыму. Мы знаходзім усіх зацікаўленых ці мелых досвед ужывання механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі — як юрыдычныя фірмы, так і НДА і асобных актывістаў і палітыкаў — і ўсё разам выпрацоўваем план дзеянняў. У пяці еўрапейскіх краінах ужо забяспечана абарона пацярпелых прафесійнымі адвакатамі, якія маюць падобны досвед працы. Як афіцыйныя асобы еўрапейскіх краін успрымаюць ідэю прыцягнення да адказнасці вінаватых у катаваннях? Лукашэнка працягвае дэманстраваць сваё стаўленне да дэмакратычных каштоўнасцяў і свабод. Беспрэцэдэнтны гвалт з боку сілавікоў стаў сур'ёзным выклікам міжнародным уяўленням цывілізаванага свету аб правах чалавека і гуманізме. Афіцыйныя асобы еўрапейскіх краін падтрымліваюць ідэю прыцягнення да адказнасці вінаватых. Што будзе далей з гэтым праектам? Праект будзе працягвацца, пакуль усе вінаватыя ў злачынствах супраць беларусаў не будуць прыцягнуты да адказнасці. Дзякуючы наладжаным кантактам і выпрацаваным механізмам працы ў розных краінах, мы будзем і далей рабіць усё, што ад нас залежыць, каб дамагчыся справядлівасці.
- Рэгіёны Беларусі – ці ёсць надзея?
Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч адказаў на некалькі пытанняў аб тым, што адбываецца ў рэгіёнах Якая зараз сітуацыя ў рэгіёнах? Дзеянні тых людзей, якія працягваюць нелегальна ўтрымліваць уладу ў Беларусі, прывялі да ўзмацнення санкцый, асабліва на фоне ўдзелу ў вайне, размяшчэння расійскіх войскаў, працягу рэпрэсій. Людзі гэта разумеюць, хоць ёсць складанасці з атрыманнем інфармацыі. Безпраўе адчуваецца ва ўсім. Кожны грамадзянін, незалежна ад таго, якіх ён поглядаў, сёння ў Беларусі не мае права слова, не мае магчымасці сказаць нешта свайму непасрэднаму начальніку. Сітуацыя ў краіне выклікае велізарны адток кваліфікаванай працоўнай сілы з Беларусі. Гэта не толькі палітычная міграцыя, але і эканамічная. Як ажыццяўляецца праца з людзьмі «на месцах»? Для нас, перад усім, важна мець кантакты з тымі людзьмі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, мець зваротную сувязь, каб ведаць з першых вуснаў, якая сітуацыя зараз у краіне. Без такіх ведаў немагчыма будаваць стратэгію зменаў для Беларусі, немагчыма дакладна разумець, на што можна разлічваць, наколькі грамадства сёння гатова ўдзельнічаць у тых ці іншых палітычных працэсах, якія прапануюцца ім. Якія вашыя прыярытэты ў далейшай працы? Мы не толькі маніторым сітуацыю, але і працуем над прапановамі для будучай Беларусі. Перад усім, гэта рэформы мясцовага самакіравання, адміністрацыйнага падзелу. У дэмакратычных краінах мясцовая ўлада павінна не толькі абірацца людзьмі непасрэдна на месцах, чаго няма ў сённяшняй Беларусі, але і ўлічваць тыя патрэбы, якія ёсць у мясцовых жыхароў. Без рэформаў усё гэтае зрабіць немагчыма. Таму мы зараз працуем над рэформамі, а таксама над фармаваннем каманды, якая будзе ўсё гэтае ажыццяўляць. Больш падрабязна пра ўсфармаванне кадравага рэзерву мы распавядзем у бліжэйшым часе. Гэта вялізарная праца, і мы разлічваем на актыўнасць кожнага беларуса.
- Міжнародная ізаляцыя Лукашэнкі
Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка расказаў аб дзейнасці дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне Ці знаходзіцца рэжым Лукашэнкі ў поўнай міжнароднай ізаляцыі? Казаць аб поўнай ізаляцыі яшчэ заўчасна. Мы разумеем, што не ўсе краіны свету глыбока пагружаныя ў беларускі парадак дня. Але цывілізаваныя дзяржавы разумеюць, што Беларусі неабходныя новыя легітымныя органы ўлады, яны практычна не кантактуюць з рэжымам Лукашэнкі і альтэрнатыўна будуюць узаемаадносіны з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі. З якой мэтай было створана прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі? Гэтае прадстаўніцтва было заснавана на мінулым тыдні якраз у кантэксце тэмы ўмацавання супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з міжнароднымі партнёрамі і стварэння рэальнай альтэрнатывы нелегітымнаму рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах, калі ягоныя замежныя прадстаўніцтвы па сутнасці «праседжваюць штаны» і хаваюцца ад публічных сустрэч. Задача прадстаўніцтва — забяспечыць стабільную прысутнасць Беларусі ў сталіцы Еўропы, зрабіць усё для таго, каб голас беларусаў быў чутны на еўрапейскай і сусветнай арэне. Чым вы будзеце займацца ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі ў якасці намесніка Прадстаўніка па замежных справах? Я ўжо пачаў гэту работу і стараюся дапамагаць членам Кабінета ў выпрацоўцы прапаноў па нашай стратэгіі і тактыцы пашырэння міжнародных сувязей, па захаванні тэматыкі Беларусі ў міжнародным парадку дня і пошуку новых форм для павелічэння знешняй падтрымкі. Відавочна, што такая падтрымка нашых намаганняў, пратэсту беларускага народа важная і патрэбная для таго, каб мы ў рэшце рэшт прыйшлі да нашай агульнай мэты.
- Рэформа Каардынацыйнай рады
Эксперт НАУ, член Прадстаўнічай рабочай групы КС Валерый Мацкевіч адказаў на два важныя пытанні пра працэс рэфармавання Каардынацыйнай рады Як праходзіць рэфармаванне Каардынацыйнай рады? Гэтым летам было прынята рашэнне рэфармаваць Каардынацыйную раду. Ва ўмовах працяглай палітычнай барацьбы нам вельмі важна пашырыць функцыі дадзенага органа для таго, каб абноўлены Каардынацыйны савет змог выконваць ролю прадстаўнічага органа. У верасні была створана рабочая група, якая занялася распрацоўкай спецыяльнай працэдуры дэлегавання прадстаўнікоў розных арганізацый і ініцыятыў дэмакратычнай супольнасці, а таксама кандыдатаў, якія свабодна вылучаюцца. Склад КС было вырашана сфарміраваць са 115 членаў, сярод якіх: 25 дзеючых членаў асноўнага складу Каардынацыйнай рады, якія пацвердзілі свае паўнамоцтвы; 75 новых дэлегатаў ад структур дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі; 15 свабодна вылучаных кандыдатаў, якія прайшлі працэдуру абрання. Больш падрабязна пра тое, якім менавіта чынам ваша палітычная структура, арганізацыя грамадзянскай супольнасці ці нефармальная ініцыятыва можа вылучыць свайго дэлегата, можна азнаёміцца па спасылцы. Якая роля будзе адведзена Каардынацыйнай радзе ў новай канфігурацыі дэмакратычных сіл? Новая канфігурацыя дэмакратычных сіл Беларусі прадугледжвае наяўнасць і ўзаемадзеянне паміж сабой двух асноўных органаў — Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады, якія закліканы весці скаардынаваную дзейнасць для павышэння эфектыўнасці ўсяго руху. Узаемадзеянне гэтых двух органаў прадугледжвае таксама працэдуру адабрэння або зацвярджэнне прадстаўнікоў Кабінета. Аднак такі механізм можа пачаць працаваць толькі пасля паспяховага завяршэння рэарганізацыі Каардынацыйнай рады ў адзіны прадстаўнічы орган. Мандат Каардынацыйнай рады будзе прадугледжваць каардынацыю дэмакратычных сіл, распрацоўку праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыю абмеркаванняў грамадска значных пытанняў. Першае паседжанне абноўленай Каардынацыйнай рады плануецца правесці да 16.12.2022, адразу пасля ўключэння новых дэлегаваных прадстаўнікоў арганізацый дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Наперадзе яшчэ шмат працы і мы верым, што новы фармат дзейнасці КС наблізіць нашую агульную перамогу.
- Армія РФ можа зноў напасці на Украіну з Беларусі
Аб планах дыктатараў кіраўнік НАУ Павел Латушка распавёў у інтэрв'ю нямецкім медыя Deutsche Welle, RND, N-TV і Ad Hoc News Асноўныя тэзісы інтэрв'ю: Мэта Пуціна — павялічыць групоўку расійскіх войскаў у Беларусі. Працэс павінен быць завершаны да наступнай вясны, пасля чаго ВС РФ можа зрабіць спробу паўторнага ўварвання на Кіеў пры садзейнічанні Лукашэнкі. Нават калі не атрымаецца сфармаваць шматлікую групоўку і/ці кінуць войскі ва Украіну, разлік Пуціна зразумелы: адцягнуць на поўнач частку сіл УСУ, якія паспяхова наступаюць на паўночным усходзе і поўдні Украіны. Фармальнае і прапагандысцкае абгрунтаванне гэтых дзеянняў — саюзныя пагадненні Масквы і Мінска, якія прадугледжваюць фарміраванне сумеснай групоўкі войскаў у выпадку пагрозы дзвюм краінам. Аб стварэнні групоўкі было заяўлена на днях, як і — разрознена і недарэчна — аб пагрозе: нібыта аб планах Украіны напасці, а краін НАТА (Польшчы і Літвы) — акупаваць Беларусь. Беларусы — міралюбівы народ і не хочуць ваяваць з украінцамі. Але Пуцін працягне выкарыстоўваць нашу краіну як плацдарм для сваёй злачыннай агрэсіі. Лукашэнка цалкам у ягонай уладзе, і не зможа сказаць яму «не», а таму падыходзіць на палітычную ролю «карыснага ідыёта» Крамля.
- Міратворцы на мяжы
Міратворцы на мяжы з Беларуссю — чым добрая ідэя Зяленскага? Як палітык, я выступаю за любыя магчымыя захады, якія дазволяць не дапусціць новага ўварвання ва Украіну і спыніць удары па ўкраінскай тэрыторыі з тэрыторыі нашай краіны. А таму поўнасцю падтрымліваю ідэю аб увядзенні міратворцаў на мяжы Украіны і Беларусі. Пры гэтым вельмі крывадушна гучыць пазіцыя рэжыму Лукашэнкі, які нібыта выступае за мір і супраць якога нібыта рыхтуецца нейкая агрэсія з боку Украіны і НАТА. Калі рэжым Лукашэнкі сапраўды за мір і калі ён сапраўды лічыць, што на яго аднекуль там рыхтуецца напад — рэжым павінен быць першым, хто выступіць у падтрымку гэтай ініцыятывы прэзідэнта Украіны. Дык няўжо нехта яшчэ верыць словам дыктатара пра жаданне міру і нейкія знешнія пагрозы для Беларусі? Адзіная рэальная пагроза для нашай краіны — гэта Расея, краіна-акупант. І менавіта Расея дыктуе сваёй марыянетцы Лукашэнку гэтыя хлуслівыя наратывы. А выступаючы супраць з'яўлення на мяжы міратворцаў, Лукашэнка яшчэ раз падкрэслівае, што насамрэч ён выступае не за мір, а за вайну, за расійскую акупацыю і за новае ўварванне ва Украіну з беларускага плацдарму.
- Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі
Сёння нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бескаштоўна. Сёння ўжо адбылося першае мерапрыемства — сустрэча з дыяспарай. Адкрываючы офіс, Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ер міністру Фландрыі і адзначыла: «Я спадзяюся, што гэтая місія стане месцам, дзе мы зможам будаваць сувязі, ствараць альянсы і весці размовы, важныя для нашай будучыні. Я спадзяюся, што гэта будзе месца, дзе ўсе будуць адчуваць сябе чаканымі. Дэмакратычнай Беларусі трэба, каб кожны голас быў пачуты». Кіраваць офісам Святлана Ціханоўская прызначыла Уладзіміра Астапенку, намесніка прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета і аднаго з кіраўнікоў НАУ. Місія дэмакратычнай Беларусі будзе прадстаўляць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі. Сёння Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністаркай замежных справаў Бельгіі пра магчымы юрыдычны і дыпламатычны статус Місіі. Пакуль памяшканне закрытае для наведванняў, але адкрыццё адбудзецца ў бліжэйшы месяц-два.
- Святлана Ціханоўская ў Камітэце па замежных справах Еўрапарламента
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі «Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках „Усходняга партнёрства“ і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж». Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля». Уся прамова Святланы Ціханоўскай — па спасылцы.
- Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў АПК з уладамі краіны
Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.
- Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі
Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы Галоўнай мэтай усіх сустрэч з’яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі. Былі абмеркаваныя: канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі; магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі; стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі; прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны; падыходы да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа; супрацьдзеянне магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі; ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.
- Канферэнцыя АБСЕ ў Варшаве — даклад НАУ
7 кастрычніка б.г. прадстаўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Уладзімір Астапенка выступіў на заключным пасяджэнні Варшаўскай Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Гэта — найбуйнейшы рэгіянальны форум па праваабарончай тэматыцы, у працы якога бяруць удзел урадавыя дэлегацыі краін-удзельніц АБСЕ, а таксама прадстаўнікі розных структур грамадзянскай супольнасці. Цягам 10 дзён больш за 1000 удзельнікаў Канферэнцыі абмяркоўвалі самыя актуальныя праблемы, звязаныя з эфектыўнай абаронай правоў чалавека, развіццём дэмакратычных інстытутаў, забеспячэннем прыярытэту права. Увесь гэты час крэсла за таблічкай «Беларусь» заставалася пустым, што з'яўляецца найлепшай ілюстрацыяй стаўлення рэжыму Лукашэнкі да правоў чалавека ў Беларусі і да выканання міжнародна-прававых абавязальніцтваў у гэтай сферы. Асноўныя тэзісы даклада Уладзіміра Астапенкі: — АБСЕ — першая з міжнародных арганізацый, якія зрэагавалі на востры палітычны крызіс у Беларусі ў 2020 годзе, і апублікавала адзін з першых экспертных дакладаў прафесара В. Бенедэка, у якім было адзначана, што «маюцца бясспрэчныя доказы таго, што прэзідэнцкія выбары 9 жніўня былі сфальсіфікаваныя, а ў адказ на мірныя дэманстрацыі праваахоўнікамі здзяйсняліся масавыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека». — З таго часу прававая абстаноўка ў Беларусі працягвае пагаршацца: колькасць палітвязняў за 2 гады пасля выбараў вырасла больш чым у 10 разоў (са 121 да 1347 чалавек), спіс злачынстваў рэжыму Лукашэнкі пашырыўся і цяпер уключае не толькі сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, але і: злачынствы супраць чалавечнасці, уключаючы катаванні; акт паветранага пірацтва; садзейнічанне незаконнай міграцыі; дзеянні па ліквідацыі грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ; садзейнічанне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і стварэнне рэальнай пагрозы суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. — Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, заснаванага Святланай Ціханоўскай — голас новай Беларусі, які павінен быць пачуты на сусветнай арэне. Савет Еўропы ўжо спыніў усе кантакты з рэжымам Лукашэнкі і распрацаваў механізмы ўзаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэта добры прэцэдэнт для таго, каб у агляднай будучыні месцы за таблічкай «Беларусь» займалі легітымныя прадстаўнікі беларускага народа. — Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру праваабаронцу Алесю Бяляцкаму — важны жэст прызнання ўкладу беларускай грамадзянскай супольнасці ў барацьбу за дэмакратычны курс і павагу правоў чалавека. Міжнароднай супольнасці трэба кансалідаваць намаганні, каб нобелеўскі лаўрэат, як і ўсе астатнія палітвязні ў Беларусі апынуліся, нарэшце, на волі. Запампаваць PDF-версію выступу можна тут.
- Ці пагражае расейцам мабілізацыя ў Беларусі?
Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у эфіры «Маланкі» З прававога пункту гледжання ніякіх падстаў быць мабілізаванымі ў Беларусі ў грамадзян Расіі няма. У дзвюх краін няма дагавораў і нарматыўных актаў, якія гэта меркавалі б. Ці значыць гэта, што расейцы ў бяспецы ў Беларусі? Не. Паступаюць паведамленні, што ў нашай краіне ўжо прадпрымаюць спробы адсочваць грамадзян РФ, у першую чаргу — браніруюць гасцініцы і арандуюць посуточное жыллё. Пакуль — каб ведаць іх месцазнаходжанне. Але пры ўзнікненні неабходнасці, хутчэй за ўсё, іх неадкладна затрымаюць і выдадуць. Ды і самі расейскія сілавікі цалкам у стане «дацягнуцца» да сваіх грамадзян: профільныя ведамствы двух рэжымаў цесна супрацоўнічаюць. Цікавасць рэжыму ў гэтым сэнсе зразумелая: Лукашэнка выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб самому наўпрост не ўступаць у канфлікт і не пачынаць вельмі непапулярную ў беларусаў мабілізацыю. Таму дыктатару будзе прасцей працягваць супрацоўніцтва з РФ у гэтым пытанні. І не важна, будзе пры гэтым парушаны закон ці не.


















